Мара & Габрыэль | Марыэль

Мара & Габрыэль | Марыэль

Кася Кастрычніцкая

Сёньня, як і абяцала, я апавяду вам пра адзін з асноўных гетэра-пэйрынгаў, які заўсёды будзе мець асаблівае месца ў маім сэрцы, бо падчас настольнай гульні, на якой заснованая мая кніга, я якраз была той самаю Мараю) Цяпер жа праз гэтых герояў і іхнія адносіны я спрабую прарэфлексаваць некаторыя пачуцьці, паразважаць на тэму быцьця творчых людзей, магчыма, не ў лепшыя часы.

Мастак

Наймалодшы сір з усіх, яму ўсяго 121 год 👀

Маска: Банвіван

Жыцьцё не мае сэнсу - атрымлівай здавальненьне ад кожнай пражытай хвіліны.

Натура: Перфекцыяніст

Патрэ ідэалу ад астатніх, але больш ад сябе. Прагне быць лепшым зь лепшых.

На кантрасьце зь ішнымі ўдзельнікамі катэрыі робіць уражаньне лагоднай асобы, якая дзякуючы сваяму хапаньню за астачу чалавечнасьці праз цікаўленьне навінамі сучаснага сьвета мастацства. Многія старэйшыя сародзічы лічаць яго проста задужа наіўным. Але за гэтай маскаю лёгка не заўважыць, як дбайна й карпатліва той адносіцца да ўсіх справаў, за якія ён бярэцца. Магчыма, яму не хапае досьведу з-за адносна кароткага нежыцьця, але імгненьне таго дасягнуць выдатных посьпехаў кампенсуе гэтую нястачу, бо тады ён знайдзе й дамовіцца з тым, хто можа падзяміцца з ім рэсурсамі, або ведамі. На жаль, маляваньню карцінаў гэтая асаблівасьць характару толькі шкодзіць, бо насуперак жаданьню ён пачаў успрымаць сьвет інакш. Паступова людзі, якімі падчас жыцьця мастак натхняўся, ператварыліся ў прымітыўныя абалонкі, да якіх нават кранацца брыдка, ня тое што пакідаць іхні вобраз на палотне. Гэтае ўнутраае абмежаваньне стала ягоным катаваньнем, таму ён спрабуе рэальзаваць сябе ў іншай дзейнасьці: крадзеж карцінаў іншых мастакоў.

Муза

Студэнтка 4 курсу, падчас ператварэньня ёй было ўсяго 21 год.

Маска: Банвіван

Жыцьцё не мае сэнсу - атрымлівай здавальненьне ад кожнай пражытай хвіліны.

Натура: Німфаманка

Людзі - цукеркі. За імі палююць ласуны, якія калекцыянуюць іхнія фанцікі.

На кантрасьце зь іншымі галоўнымі героямі робіць уражаньне лёгкадумнай асобы, якая дзейнічае кіруючыся эмоцыямі, чым злуздам. Падчас жыцьця яна мела кепскую рэпутацію: сваею юрлівасьцю адштурхіваючы людзей. Сапраўды гэта толькі вобраз, якога тая падтрымліваецца ўмат гадоў. Няхай лепш лічаць шлюхаю, чым пазнаюць пра хваробу, якая вымушае яе дзеяць так, а не інакш. Але з працягам часу яна пачала ўсё больш страждаць, бо немагчымасьць падзяліцца сваімі рэальнымі пачуцьцямі сільнее паглынала тую. І ў выніку яна проста страціла веру, што ўвогуле нехта можа шчыра захапіцца ею, як асобаю, а не аб'ектам для здавальненьня сваіх сэксуальным патрэбаў.

Знаёмства

Габрыэль прыйшоў на студэнцкую выставу, дзе той убачыў партрэт маладой дзяўчыны, чыі вочы забілі яго сваею чарнотаю, і надумаў той скрасьці. Але калі ён наблізіўся да яго, дзяўчына нечакана ажыла, завітаюўшы й спытаўшы, як той маецца. Апынулася, што яна прыкідаецца карцінаю, бо ейная група забыла, што патрэбна нешта падрыхтаваць да выставы. У выніку, ён зацікавіўся той.

Ператварэньне

Скажу адразу, я планую апавесьці пра гэтую дзею ад асобы сіраў, каб чытачу было больш-менш зразумела, чаму гэта ўвогуле адбылося. Потым жа яны ўвесь аповяд будуць следкаваць за тым, як галоўныя героі спрабуюць адказаць на тое ж пытаньне, паступова вяртаючы сябе ўспаміны пра той вечар. Таму няхай і для вас гэта пакуль пакінецца таямніцаю 😏

Сімвалізм

Але я магу трохі апавесьці пра глыбіню, якую гэтая пару нясе ў сябе:

1) Праблема абктывізацыі чалавечага цела.

Як я казала раней, нашая гераіня звыкла да аб'ектывізацыі свайго цела, таму яна паступова пачала ўспрымаць гэта, як нармалёвасьць, і пераняла падобны сьветапогляд. І з-за гэтага дзяўчына спачатку думае пра сваёго сіра толькі, як пра аб'ект сваіх сэксуальных жыданьняў, але паступова, пазнаючы больш пра ягоную асобу й зразумеўшы, што ён захапіўся ейным унутраным сьветам, а не гожым выглядам у першую чаргу. Ад усьведамленьня таго, што яна хацела жорстка трахнуць наймілага анёлачка, які ўпершую чаргу закахаўся не ў ейны выгляд, а ў дзіўныя паводзіны, дзяўчыне адразу становіцца брыдка. Паступова яна перадужае сваі ўсталяваньні, каб паспрабаваць пабудаваць пабудаваць з ім утульныя адносіны, бо дзяўчына упершыню адчула сільнае імгненьне некага ахоўваць і абараняць. А клопат у тым, што звычайна вампіры не атрымліваюць здавальненьне ад сэксу, а калі дакладней гэты працэс хутчэй прыносіць боль.

Габрыэля жа яна вабіць сваею таямнічасьцю, якую ён з першай сустрэчы дужа жадае пакінуць на палатне ў выглядзе партрэту. Калі той нарэшце пазнаў, што астатнія зусім не лічаць яе неймавернаю, пры гэтым некаторыя людзі яшчэ й абыходзяцца зь ёй, як нізкагатунковаю, нешта ўнутры абарвалася, бо ўвесь гэты час ён толькі назіраў за ейным жыцьцём, супакоювачыся думкамі, што ў яе ўсё добра. Але, магчыма, ён хлусіў сабе, або ягоная далёкасьць ад сьвета сьмертных згуляла зь ім кепскі жарт. А цяпер яму хацелася толькі аднаго: зноў сустрэць яе, або вярнуцца ў мінулае, каб апавесьці пра кожную дэталь, якая яму падабаецца.

2) Сутыкненьне з творчаю крызаю.

Мара: паэтка-пачаткоўца, якая баіцца дзяліцца сваімі вершамі з публікаю.

Габрыэль: мастак са стажам, які стагнуе з-за нястачы натхненьня.

У выніку, Мара стане ягоная музаю, якая падаруе яму новае дыханьне. А той сваею падтрымкаю, магчыма, парадамі падштурхне яе да друкаваньня зборніку сваіх вершах, ад якіх ён яшчэ й ілюстрацыі намалюе.


Вось, неяк так) Спадзяюся, вам было цікава чытаць гэты артыкул. Калі маюцца яшчэ пытаньні, не саромецеся й спытайце. Я абавязкова паспрабую адказаць 💋


Вашая Кася Кастрычніцкая 🍁





Report Page