Мае апошнія слова.
🤍❤🤍Dara🤍❤🤍 калі гатовілась сідзячы у СІЗА на Володарке
Гэта песень аб нашай зямлі Беларусь,
Пра тое, як дзве іторыі перапліліся адна з адной,
Пра подзвігі Герояў, гэтых і мінулых часоў,
Спачатку, пра Другую Сусветную вайну я пачну,
Былі Героі, што вайну Перамаглі,
Жыццё сваё аддалі, кроў на Беларускую зямлю пралілі,
Каб унукі і дзеці не колі
больш вайны не выпрабавалі
І Вольныя былі,
Але, чаму -то зараз,
Іх дзеці і ўнукі ў турмах сядзяць.
Што з Радзімай стала?
Што адбываецца?
Сама не разумею,
Бо бабуля тое ж блакаду перажывала,
І дзед інвалідам вярнуўся з вайны,
Бо накошт мяне яны выхавалі,
І людзям вучылі, што трэба дапамагаць,
Але тут званок у дзверы,
І нас з мужам у кайданы пакавалі
І ў КДБ на допыт павезлі,
Там ворагам ...мяне.., называлі,
І казалі, што Радзіму, здрадзіла - я,
Іх словы былі ,
Як гром сярод яснага неба....
Але для пачатку пачну ўсё спачатку,
А вы ўжо пачуеце мяне...
9ты жнівень 2020ты , быў ВЫБАР зроблены,
Усім Беларускім народам,.
І абраў народ сабе новую ўладу,
Але стары, вусаты - Лука,
Падмяў пад сябе вынікі,
Сам абраў сябе, і непрызнаным прызідэнтам стаў,
Народ выйшаў, абараняць свой Выбар,
І Вольныя Словы сваі,
Што б не было стыдна, перад дзядамі.
Што калі за нас сваю кроў пралілі,
Што б не быць больш рабамі,
Што б мовіць Вольныя Словы сваі...
Народ выйшаў з Мірам і Словам,
Але пачуць народ, улада не жадала,
І падняла руку супроць народа свайго.
У народ ляцелі светла-шумавыя гранаты,
І зноў на Беларускія землі была,
Беларусаў праліта кроў.
Людзей забіраюць , і ў турма сціскаюць,
Іх дубінкамі там збяваюць, не рэдкасць бывае
Што там іх катуюць.
Думала ўлада, што сілай і безаконнем народ запалохаць.
Але народ не здаўся,
Быў час, калі яшчэ, больш падняўся,
Усе нелегітыўнай улады
Шанец, на чалавечнасць даваў...
Але ў памагатарах Лукі, няма душы.
Народ самаарганізаваўся,
Выходзіў усё больш і больш.
Народ не баяўся, ён памятаў подзвіг бацькоў і дзядоў.
Хоць парай,
Ён так дадому не вяртаўся,
І была зніклых , шмат людзей.
Я проста шукала, ўсіх тых хто не вярнуўся,
Чые сваякі ад перажаванняў
Не чаго рабіць не маглі.
Іх сем'ям, я, дапамагала:
Знайсці, супакоіць, дапамагчы.
Сабраць перадачы і перадаць.
Так, што ж дрэннага зрабіла я...
Чэкіст усміхнуўся прамовіў у адказ:
-Не тым каму, трэба, ты дапамагала,
Не народу, а ўладзе трэба было памагаць,
Так табе зараз імя здраднік,
І Радзіму ты здрадзіла!
- Чакайце..., але як жа,
Радзіма-гэта не кавалачак зямлі,
І тым больш ужо сапраўды не ўлада,
Радзіма-гэта там дзе нарадзіўся,
Радзіма-гэта сябры і сям'я,
Радзіма-гэта дзе ты чалавекам станавіўся,
Радзіма - гэта кожны з нас, а значыць народ,
Радзіма - гэта Вернасць, і Гонар
Радзіма-гэта памяць аб памерлых Герояў,
Дык дзе ж Ваш гонар?
Бо гэта Вы паднялі руку
На Беларускі народ,
Дык падумайце каго ж Вы абараняеце
Ілжэ-ўладу, ці народ?
Шэсць месяцаў я правяла ў палоне,
І не ведаю колькі яшчэ правяду.
І катаванні былі, і хацелі ведаць, каму дапамагала,
І там дзіця сваё страціла я,
Мне часам здавалася, што вось вось я зламалася,
Але перад вачыма Дзед, бабуля, подзвіг іх.
Былі тыя, хто зараз, знаходзіліся ў палоне,
Былі тыя, каму я памгала,
Іх дзеці з вачамі поўнымі маленні,
І стрыжань ува мне тое, што здаваўся,
І,Вось, вось ён зламаўся.
Ён гартаваўся і яшчэ больш сталеу.
Але, гэта песня не пра мяне,
Яна пра ўсіх Беларусаў,
Усіх тых, хто адзіны,
Бо сіла ў адзінстве,
Пра ўсіх тых, хто веры не страціў,
Пра тых, хто салідарны адзін з адным,
Пра ўсіх тых, хто верыць, і надзея Жывая.
Жыве Беларусь! І гісторыя нашая Жыва ў нашых дзецях.
Пакуль Жыва... Надзея, Вера, Любоў.
Мы зможам вярнуцца ў нашу краіну, калі мы ўсё зноў зможам аб'яднацца. І біць - Разам і Назаужды!