Беларусы Памор'я сустрэліся з інструктарам палка Каліноўскага

Беларусы Памор'я сустрэліся з інструктарам палка Каліноўскага

Гданьск 23.34
Фота з інстаграм палка.

19 сакавіка у Гданьску адбылася сустрэча са спадаром Мікалаем (пазыўны МММ), інструктарам палка Каліноўскага.

Гэта афіцэр з бясцэнным баявым вопытам часоў афганскай вайны і гарачай фазы вайны з Расеяй у 2014-2015 гадах, у палку спачатку адказваў за вучэбную частку, зараз займаецца спецыяльнай падрыхтоўкай нашых рабят.

Ён распавёў, як наладжана падрыхтоўка хлопцаў і дзяўчат да баявых дзеянняў, праз што яны праходзяць і якога ўзроўню атрымліваецца дасягнуць.

Галоўная мэта гэтага навучання - каб чалавек у стрэсавых баявых умовах, пад кулямі і выбухамі не згубіў галаву, не запанікаваў, змог выканаць баявую задачу і застаўся жывым. Таму акрамя агульнай падрыхтоўкі байцы выконваюць складаныя псіха-фізічныя практыкаванні і тэсты, пры якіх прымяняюцца баявыя гранаты, снарады і выбухоўка, што дазваляе апынуцца ў падобным да бою псіхалагічным стане.


Відэа з канала палка.

Яшчэ спадар Мікалай распавёў пра тое, як шмат на вайне залежыць ад зброі, экіпіроўкі і тэхнікі. Падзякаваў сам і перадаў падзякі ад рабят з палка за тое, што перадавалі і перадаюць беларусы з усяго свету.

Асобная падзяка была ад мінамётчыкаў за той файны грузавік VW T4, які беларусы Памор'я набылі і перадалі ў полк.

VW ад першага сбору ўжо на базе. Фота з канала палка.
Уся гэтая дапамога вельмі патрэбная, бо Іншаземны легіён, да якога адносіцца і полк Каліноўскага, стаіць у чарзе забяспячэння пасля украінскіх частак, таму шмат чаго сапраўды не хапае.
Патрэбная экіпіроўка, патрэбна ўсё, што ў баі захоўвае жыццё ці дапамагае выратаваць параненага.
Таксама патрэбная і тэхніка, напрыклад - бусы. Дакладна вядома, што вельмі патрэбныя бусы ў групу БПЛА і ў сам вучэбны цэнтр.

Напрыканцы сустрэчы спадар Мікалай заклікаў далучацца да рэкрутаў палка, праходзіць падрыхтоўку спачатку ў рэкруцкім цэнтры, а потым ужо і ў самім вучэбным цэнтры на базе палка. Палку Каліноўскага патрэбныя людзі.

І заклікаў усёй грамадой дапамагаць тым адважным хлопцам і дзяўчатам, якія зараз ваююць і якія яшчэ далучацца да палка, бо ўсё, што дапамагае ім зараз выжыць, пойдзе ў будучыні на карысць беларусам, на карысць нашаму грамадству, на карысць нашай новай дзяржаве.


Мы адкрылі новы збор для Палка Каліноўскага, наша мэта цяпер - 2 буса.

Ёсць некалькі момантаў, на якія мы хочам звярнуць увагу:

Мы лічым, што абавязкова трэба падтрымліваць нашых рабят, якія зараз ваююць ва Ўкраіне. Гэта ўнёсак у працяг нашай барацьбы за вольную Беларусь. Гэта шанец для нашага вяртання дамоў. Гэта сур'ёзная і паслядоўная пазыцыя. Мы пачалі ў 20м і не дарабілі справу, таму мы працягваем. Калі вам гэта блізка - далучайцеся!

Мы збіраем грошы ад імя беларусаў Памор'я, бо самі знаходзімся тут, часцей бачымся з мясцовымі беларусамі і нясем адказнасць у першую чаргу перад імі. Але, насамрэч, шмат хто з нашых сяброў дапамагаў з самых розных гарадоў і нават краін. Проста ім зручней дапамагаць праз тых, каго яны ведаюць і каму давяраюць. Таму мы звяртаемся да усіх добрых людзей: далучайцеся!

Калі вам не ўсё роўна, калі баліць за тое, што адбываецца ва Ўкраіне і на нашай Радзіме - далучайцеся! Толькі разам мы пераможам!

Паўдзельнічаць у сборы.

Report Page