Міхась Стральцоў “Сена на асфальце” (Беларусь, 1966 г.)

Міхась Стральцоў “Сена на асфальце” (Беларусь, 1966 г.)

t.me/bellitra

Гэты зборнік апавяданняў выйшаў 55 гадоў таму, і многім з вас ён вядомы па школьнай праграме. Сучасныя школьнікі вывучаюць асноўнае аднайменнае апавяданне з яго ў 11 класе. Магчыма, гэта акурат адзін з тых твораў, што ў труну беларускай літаратуры ва ўяўленні школьнікаў забіваюць цвік пад назвай “беларуская літаратура толькі пра вёску” :) Але пласты сэнсаў, якія закранаюцца ў гэтым творы, куды глыбей.

З першай старонкі твор здзіўляе сваёй незвычайнасцю. Разгортваеш кнігу — і цябе нібыта чакае чытанне эпісталярнага твора. Лісты герояў апавядання будуць чаргавацца з асноўнай падзейнай часткай, дзе аспірант Віктар вядзе дыялогі з дзядзькам Ігнатам. Той даўно пераехаў з вёскі ў горад, і ўсё яшчэ не можа з гэтым прымірыцца.

Дзякуючы сустрэчы з Ігнатам і народзіцца ў Віктара мноства разважанняў, якія і складаюць асноўную тэму гэтага апавядання, якая так прыгожа і метафарычна выказаная ў загалоўку твора: сувязь вёскі і горада, жаданне іх паяднаць, каб яны хоць трошкі пасябравалі. Віктар, галоўны герой твора і апавядальнік, цяпер жывe цяпep y гopaдзe, куды пераехаў на вучобу і застаўся жыць. Але думкі пра вёску ўсё роўна ніяк не адпускаюць мужчыну. Таму яму так цікава весці дыялог з дзядзькам Ігнатам.

Але што прымусіла дзядзьку Ігната перабрацца ў горад? Тут трэба ўспомніць пасляваенны стан беларускіх вёсак. Галеча, суцэльная неўладкаванасць і жаданне нешта рабіць са сваім жыццём. У вёсках заставаліся тыя, каму зусім не было куды ісці. Астатнія спрабавалі выбіцца ў горад, бо раптам ён стаўся цэнтрам жыцця. Таму галоўнае, што нам спрабуе давесці аўтар, — гэта не прымірыць вёску і горад. Хутчэй гаворка вядзецца пра тое, каб і ў горадзе, і ў вёсцы быў аднолькава высокі ўзровень жыцця. Каб не трэба было бегчы ад галечы вёскі ў пышнасць горада. Каб чалавек, які прывык да прыроды, меў магчымасць годна жыць у вёсцы.

🎧Калі хочаце паслухаць пра “Сена на асфальце” больш падрабязна, запрашаю вас у 46 выпуск майго падкаста “Bellit”:

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка


Чытаць твор анлайн: https://knihi.com/Michas_Stralcou/Siena_na_asfalcie.html

Report Page