🗽Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms — як гэта было?

🗽Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms — як гэта было?

Беларускія Студэнты за Свабоду
«Дзякуй, што прасоўваеце палітычную культуру беларускай грамадзкасьці, гэта вельмі каштоўна, бо менавіта моладзь стане новай палітычнай элітай. Шчыры дзякуй, што робіце гэта па беларуску, бо Веды+Беларушчына створаць годную будучыню для Беларусі!»
«Курс варта прайсці кожнаму беларусу, нават таму, хто ўпэўнены ў сваёй свядомасці ці лічыць сябе адукаваным. Гэта добра складзеная караценькая праграма лекцый для пашырэння/аднаўлення ведаў аб сваёй асабістай волі, свабодзе, грамадскіх суадносінах і ролі нацыянальнай ідэнтычнасці. Асабіста карыстна ў сучасным становішчы беларускай нацыі».
«Вельмі добрая і цікавая праграма, усім раю паўдзельнічаць. 
Слава Украіне! Жыве Беларусь!»
«Праграма была вельмі цікавая, лектары крутыя, арганізатары касмічныя🤩
Думаю, што ў вас няма межаў і далей будзе толькі лепш 🚀»
«Для мяне як для арганізатаркі самым важным было пазбавіць людзей ад дэструкцыйных пачуццяў. Я ведаю, як цяжка бачыць увесь гэты жах і адчуваць найпоўную немач і бездапаможнасць, як хочацца здацца. Але калі ты побач з аднадумцамі, побач з тымі, хто побач с табой, прыходзіць разуменне, што роспач — гэта лішняе, гэта не трэба. Дзякуй усім, хто быў з намі. Нас усіх нармальна так паматала, але мы ўсё яшчэ здольныя думаць, развівацца і будаваць свабоднае беларускае грамадства.

Report Page