Літаратурна-кактэльны конкурс

Літаратурна-кактэльны конкурс


Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля.


Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла СтаселькіДзевяць жыццяў Віта Морэ”. У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе. 


Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі, выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у наступную кнігу аўтара.


Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам #ВітаМорэ, а таксама даслаць праз форму да 29 лютага: https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9


Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў да 29 лютага. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэетаў атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне журы.


Даведацца пра кнігу Дзевяць жыццяў Віта Морэ

Даведацца пра кнігу Marginalis

Даведацца пра кнігу Дзіцячы маніфест


Калі Вы хочаце далучыцца да чытацкай супольнасці і атрымліваць інфармацыю пра новыя кнігі ды мерапрыемствы аўтара:

https://forms.gle/wb6yNynVmL5it9Fs7


Звязацца ці сачыць за творчасццю Кірыла Стаселькі можна таксама ў наступных сацыяльных сетках:

vk.com/staselkakiryl

facebook.com/kiryl.staselka

instagram.com/kirylian/

twitter.com/StaselkaKiryl

https://ok.ru/staselkakiryl

https://t.me/Staselka

Linkedin.com/in/staselkakiryl/

Report Page