"Лісы" адпачываюць, "львы" ізноў саступаюць, "зебры" ўжо першыя

"Лісы" адпачываюць, "львы" ізноў саступаюць, "зебры" ўжо першыя

Гандбол са сваёй званіцы

"Лейпцыг" на гэтым тыдні давёў сумную серыю з баранак да трох сустрэч. Спачатку нічога не атрымалася супрацьпаставіць "Гумерсбаху", а потым і "Гановер" забраў два пункты. Дарэчы, апошнія значна ўмацаваліся на шостым радку.

Зусім па-іншаму справы ішлі ў "Мельзунгена". Спачатку яны святкавалі перамогу над "Штутгартам". У нядзелю выпрабаванне было цяжэйшым, але і яно напалову было пройдзена паспяхова. Дзеля перамогі над "Магдэбургам" не хапіла пары секунд. Кай Смітс здабыў нічыю, але калі глядзець больш шырока, то дзейсныя чэмпіёны ўсё далей ад абароны тытулу.

Дарэчы, швабы ачунялі і адабралі турнірныя балы ў "Гамбурга". За тры з паловай хвіліны да сірэны "Штутгарт" вёў "плюс два". Тайм-аўт Торстэна Янсэна дапамог пераламіць ход сустрэчы. Да таго ж Жэром Мюлер выдаліўся на дзве хвіліны і значна дапамог саперніку.

"Рэйнскіх львоў" штарміць. На гэты раз яны прайгралі адносна скромнаму "Лемга". Першы тайм апынуўся правальным, уратаваць сустрэчу ў другой палове было цяжка. Да таго ж было няшмат гульцоў, якія маглі б занесці сабе гэты матч у актыў. Шлях ад рэальнага прэтэндэнта на золата да каманды, якая змагаецца за месца ў эўракубках, пройдзены надта хутка.

На мяжы зоны вылету адбылася міні-сенсацыя. "Міндэн" у гасцях адолеў "Вецлар" і наблізіўся да яго на дыстанцыю адной перамогі. Галоўным героем сустрэчы стаў Філіп Ахансу з 9 галамі. З улікам таго, што каманда Франка Карстэнса мае дзве гульні ў запасе, нас чакае цікавая барацьба за 16-ы радок.

Іншы аўтсайдар "Хам-Вэстфален" прадказальна быў слабейшы за "Фленсбург". Адзіны пазітыўны момант — зыход ад разгрому з двухзначнай розніца. У астатнім абсалютная безнадзейнасць.

"Гёпінген" здзівіў, дамогшыся разгромнай перамогі над "Бергішам". Задняя лінія была вышэй за ўсе пахвалы. Яка Малус, Ён Андэрсэн на дваіх здабылі 15 галоў. Таксама добра выглядалі Марсэль Шылер і Блаж Благаціншэк.

"Зебры" даволі доўга не маглі знайсці падыход да "Гумерсбаха". Пачатак сустрэчы дык і ўвогуле стаў правальным. Але з цягам часу ўдалося выраўняць гульню. Гэтага хапіла, каб дацярпець да канцоўцы, а там уключыць другую перадачу і адарвацца ажно на чатыры мячы.

Такім чынам, чатыры першыя каманды адстаюць адна ад адно й на адзін пункт пры роўнай колькасці матчаў. Далейшае будзе шмат залежыць ад стабільнасці. Прычым нават не столькі ў сустрэчах паміж сабой, але ў гульнях з астатнімі.




Report Page