Лідары спатыкаюцца, "Рэйнскія львы" ўжо першыя

Лідары спатыкаюцца, "Рэйнскія львы" ўжо першыя

Гандбол са сваёй званіцы

"Міндэн" выйшаў з прастою і амаль здолеў разжыцца турнірнымі ачкамі. "Бергішу" пашанцавала, што ў канцоўцы лепшая форма зрабіла сваю справу. У абодвух выпадках гэта сігналы на перспектыву.

"Мельзунген" працягвае не самую прыемную серыю. На гэты раз розніца не двухзначная, але той факт, што "Гумерсбах" выглядае нашмат лепш, значна памяншае ўзровень прэтэнзій на эўракубкавую зону.

Іншы разгром адбыўся ў гульні "рэйнскіх львоў" і "Вецлара". Фаварыты цалкам пацвердзілі свой статус і не мелі аніводнай праблемы.Трэба адзначыць унёсак Мікаэля Апельгрэна. Ён правёў тайм і ліквідаваў 47% пагроз.

Суседзі па табліцы "Штутгарт" і "Гёпінген" разышліся мірам. Варта ўзгадаць бліскучыя вынікі Міляна Вуявіча (48% надзейнасці) і Даніэля Рэбмана (53%). Першы паставіў кропку ў матчы сваім сэйвам.

Ключавы паядынак туру — супрацьстаянне "Магдэбурга" і "берлінскіх ліс". Дзеля захавання шансаў на абарону чэмпіёнства гаспадарам патрэбна было перамагаць. І ў настроі зрабіць гэта ім не адкажаш.

Ключавы адрэзак — канец першай паловы. На сваёй палове абедзве каманды адчувалі сабе вельмі добра, але ў "Магдэбурга" быў козыр — Нікола Портнэр. Менавіта ягоныя дзеянні дазволілі развіць перавагу да чатырох мячоў.

Другая палова ўвогуле пахавала ўсе надзеі "лісаў" на ачкі. Прыйшлося ахвяраваць абаронай, але гэта не спрацавала. Хлопцы Бенета Вігерта толькі ўзмацнілі дысцыпліну каля сваёй брамкі і не дазвалялі амаль нічога. Быў хіба толькі адзін адрэзак на карысць берлінцаў, але ён здарыўся позна і на канчатковым ліку не адбіўся.

Ну і канешне нельга не адзначыць Кая Смітса з ягонымі 10 галамі з 10 спроб.

Лепшай камандай па згубленых пунктах маглі стаць "зебры". Але перамагчы "Лейпцыг" пасля паўзы нерэальна. Каманда з усходу дадала яшчэ адзін скальп у калекцыю. Віга Крысцьянсан проста цяпер хіба не лепшы гулец лігі. І нават незразумела, дзе пралягае мяжа магчымасцей клуба. 

"Фленсбург" на зубах выцягнуў матч з "Гамбургам". 20 галоў Арана Менсінга і Эміля Якабсэна на дваіх — тое геройства, якое дазволіла прыблізіцца  да групы лідараў.

"Эрланген" і "Лемга" разышліся мірам. Каманды роўныя на гэтым этапе сезону і рэзультат справядлівы. Тым часам "Гановер" механічна трансфармаваў перавагу ў класе ў два ачкі, перайграўшы "Хам-Вэстфален".




Report Page