Крысціна Ціманоўская: "Калі ўсё будзе працягвацца ў такім жа духу, то Беларусь чакае сцэнар расейскіх лёгкаатлетаў"

Крысціна Ціманоўская: "Калі ўсё будзе працягвацца ў такім жа духу, то Беларусь чакае сцэнар расейскіх лёгкаатлетаў"

BSSF

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская паразважала наконт сучаснага стану лёгкай атлетыкі ў Беларусі і яе магчымай будучыні:


Гледзячы на вынікі беларускіх спартоўцаў, магу сказаць 2 рэчы: 

1) Ёсць тыя вынікі, якія радуюць і маглі б быць канкурэнтнымі на міжнародным узроўні, але іх вельмі і вельмі мала;

2) Я бачу рэальны спад у ва многіх відах ЛА.


Спрынт жаночы скаціўся жудасна, хоць на гарызонце віднеецца падрастаючае пакаленне і, магчыма, праз пару гадоў мы ўсё ж убачым там вынікі хаця б у раёне 11.30 і 23.0 [спрынт на 100 і 200 метраў], але я пад вялікімі сумневамі. Скачкі ў даўжыню і патройны (за выключэннем Скварцовай): моцна ўпалі вынікі ў скачках у вышыню, але варта ўлічваць, што, дапусцім, той жа Дзмітрый Набокаў мог бы скакаць высока, але ў яго зараз некаторыя праблемы са здароўем, ад якіх ніхто не застрахаваны.


Крыніца: Instagram @kristi_timanovskaya


Не зразумелая сітуацыя з Недасекавым: смерць трэнера, дэпрэсія, запоі — гэта не пра вынікі высокага ўзроўню. Трэба браць сябе ў рукі, кідаць дрэнныя звычкі і вяртацца да паўнавартасных трэніровак. Кіданні таксама ўжо не цешаць як раней. Пакуль не могуць сабрацца лідэры і паказваць тыя вынікі, якія былі 2 гады таму.


Чаму так? Думаю, што натуральна не хапае канкурэнцыі, матывацыі і стартаў. Цяпер ужо спрабуюць зрабіць хоць нешта, каб даць магчымасць правесці паўнавартасны спаборніцкі сезон, калі яго можна назваць такім, улічваючы ўзровень канкурэнцыі і вынікі. Але гэта лепш, чым нічога.


Крыніца: Instagram @kristi_timanovskaya


Што чакае лёгкую атлетыку ў будучыні? Калі ўсё будзе працягвацца ў такім жа духу, то іх чакае сцэнар расейскіх лёгкаатлетаў. Калі на працягу доўгіх гадоў яны будуць выступаць толькі ў сябе на радзіме, вынікі натуральна будуць падаць, жаданне трэніравацца будзе пагасаць і адзінай магчымасцю зарабіць грошы будуць чэмпіянаты Беларусі і заробкі ў зборнай (калі іх будуць плаціць, улічваючы цяперашняе фінансавае становішча краіны). Але гэта не такія вялікія грошы, каб жыць свабодна і адчуваць сябе фінансава абароненым, бо многія звыкліся да заробку на камерцыйных стартах і кантрактах са спартыўнымі фірмамі, якія зараз гэтых кантрактаў не даюць.


Якое выйсце бачу для спартоўцаў з Беларусі? Выступ пад нейтральным сцягам! Гэта іх адзіная магчымасць паспрабаваць выйсці зноў на міжнародны ўзровень і канкурыраваць з мацнейшымі атлетамі ў свеце. Але яны павінны разумець, што нейтральны сцяг зараз атрымаць даволі складана і варта паказаць сваё стаўленне да вайны, а таксама сітуацыі ў Беларусі. Хаця многія, як мы ведаем, не хаваюць ад нас тое, на якім баку яны знаходзяцца. Тыя, хто на баку расеі і падтрымлівае рэжым лукашэнкі, не павінны мець права на атрыманне нейтральнага статусу. Так, магчыма гэта жорстка, але хіба не жорстка забіваць мірнае насельніцтва Украіны?


Крыніца: Instagram @kristi_timanovskaya


Спартоўцы — гэта тыя людзі, на якіх раўняюцца, за якімі сочаць, яны падаюць прыклад. Які прыклад падаюць атлеты, якмя клеіць сабе на нумар ЧЗ-сцяг? А ў 2020 годзе некаторыя ішлі ў адным радзе са свабоднымі спартоўцамі.


У такім выпадку я рэкамендую заставацца дома і бараніць гонар радзімы на тэрыторыі расейскіх стадыёнаў.

Report Page