З чаго пачаць. Крыпта кашалькі.

З чаго пачаць. Крыпта кашалькі.

cryptobelarusik

Доўгі час збіраўся аднавіць нашу рубрыку #з_чаго_пачаць_с_чего_начать, ды кожны раз паўставала пытанне з чагож і сапраўды трэба пачаць знаёмства з сусветам крыптавалют ды блакчэйна сённешнім днём. За больш як 10 гадоў ад стварэння біткойна гэта сфера вырасла ў сапраўдную шматмільярдную індустрыю ў якой асобна можна выдзяліць майнінг(які зараз становіцца ўсё больш цэнтралізаваным бізнэсам, з вялікім парогам уваходу), біржавы трэйдынг альбо больш даўгасрочныя партфельныя інвестыцыі, знаходзячыюся асобна інвестыцыі ў ICO, IEO, STO, новамодную тэму DeFi(дэцэнтралізаваных фінансаў) і яшчэ шмат больш лакальных і узкіх з'яў і рэчаў.

Незалежна ад таго, які шлях вы абярэце для знаёмства з крыптой, першае, што вам спатрэбіцца гэта крыпта-кашалёк(ці лепей гаманец па-беларуску?) альбо акаунт на біржы. У агульных рысах паспрабуем расказаць, што гэта такое, які выбраць, як карыстацца.

Крыптовалютны кашалёк - простая пара ідэнтыфікатараў, якая складаецца з адрасу біткойн-кашалька і адпаведных яму двух ключоў. Першы ключ - публічны адрас, які можна ведаць усім (параўнаем з лагінам паштовай скрыні), з яго дапамогай здзяйсняюцца ўсе плацежныя аперацыі. Другі ключ - прыватны, то бок канфідэнцыйны (як пароль ад паштовай скрыні), і павінен захоўвацца ў строгім сакрэце. Калі хтосьці яшчэ будзе яго ведаць, то ўсё што вы маеце можа быць пераведзена на іншы адрас. Не забывайце, што абодва ключа рэгіструюцца ў ананімнай сістэме адзін раз, таму аднавіць страчаныя дадзеныя, за выключэннем некаторых, і пацвердзіць ваша ўладанне кашальком немагчыма.

Віды кашалькоў.

Крыпта-кашалькі можна падзяліць на апаратныя, лакальныя і онлайн.

Апаратны - атрымаў сваю назву ад апарата, на якім захоўваецца ўся інфармацыя. Вонкава падобны на USB-флешку, не мае доступу праз сетку, дзякуючы гэтаму лічыцца адным з самых надзейных. Найбольш папулярныя з іх - Трезор, Ledger, BitFreezer і інш.

Лакальны (халодны) - не на 100% надзейны спосаб захоўвання грошай. Праграму можна ўсталяваць на кампутар ці тэлефон, прыватны ключ захоўваецца альбо на флэшцы, альбо на паперы ў выглядзе QR-кода. Да таго моманту, пакуль вы не праведзяце плацёж, кашалёк дадзенага тыпу лічыцца надзейным, таму на ім можна захоўваць вялікія сумы крыптовалют. Лакальны кашалёк можа быць двух тыпаў: тоўсты - загружае на кампутар ўвесь спіс праведзеных транзакцый), таму можа важыць сотні гігабайтаў і пампуецца некалькі дзён. Тонкі - блокчэйн захоўваецца толькі ў сетцы, ад гэтага менш надзейны, але затое больш зручны. Самыя вядомыя - Exodus, Coinomi, Jaxx, Electrum Wallet і тд.

Анлайн (гарачы) - меней абаронены з усіх. Прыватны ключ захоўваецца на пабочным сэрвэры ў сеціве, і, па сутнасці, дадзены кашалёк не належыць карыстальніку. Дзякуючы гэтаму можна аднавіць дадзеныя. Просты ў выкарыстанні, на сервер можна заходзіць з любога пункту свету з дапамогай дадаткаў для IOS і Android. Прыклады такіх гаманцоў - blockchain.com, bitcoin.com, myetherwallet, trustwallet і шмат іншых.

Асобным варыянтам рэалізацыі крыпта-кашалька можна вылучыць, папяровы кашалёк, калі ў вас ёсць толькі адрас і прыватны ключ, запісаныя на паперы або захаваныя ў выглядзе скрыншота. Маючы іх, вы ўжо можаце атрымліваць на гэты адрас грошы, а пры неабходнасці зняць ці перавесці сродкі можна будзе, далучыўшы гэты кашалёк да любой праграмы-кліенту. Існуюць спецыяльныя сервісы для генерацыі ключоў(напрыклад Bitaddress.org). Вам трэба будзе толькі зрабіць скрын атрыманых ключоў, раздрукаваць яго ў некалькіх асобніках і надзейна захоўваць. Баланс кашалька можна правяраць на афіцыйных сайтах блакчэйна біткойна - blockchain.info або blockexplorer.com, проста увёўшы туды адрас (публічны ключ).

Карацей кажучы варыянтаў вельмі шмат - на любы густ. Вось напрыклад тут сабраныя лепшыя варыянты па версіі сайта cryptocompare.com.

Падсумоўваючы, адзначу відавочную рэч, што чым большы памер маюць вашыя крыптаактывы, тым большая ступень бяспекі вам патрэбная. Акрамя таго ніколі не трэба грэбваць такімі звычайнымі правіламі бяспекі, як актуальныя антывірусныя базы, складаныя паролі, двухфактарная аўтарызацыя і т.д.

Універсальным, хоць і не самым надейным, варыянтам крыпта кашалька для пачатку можа быць акаунт на крыптабіржы. Падрабязней пра гэта ў наступным артыкуле.

Report Page