Комплекс з дзвюх казармаў, якія рэканструююць пад жылыя дамы, будзе клубным

Комплекс з дзвюх казармаў, якія рэканструююць пад жылыя дамы, будзе клубным

Urban Hrodna

Комплекс назвалі Double V. Двор паміж дзвюх былых казармаў XIX ст. будзе не проста закрыты ад машын, а закрытай тэрыторыяй з зонай адпачынку.

Фота: PObudowa.by

Што такое клубны дом?

Пад клубнымі дамамі на постсавецкай прасторы звычайна маюць на ўвазе асаблівую элітную нерухомасць.

Такая нерухомасць можа ўключаць ад 5 да 30 кватэр. Мяркуецца, што будучых суседзяў можна выбіраць, прынамсі, яны належаць да аднаго сацыяльнага класу. Часта клубныя дома выкупляюць ужо знаёмыя паміж сабой людзі. Раней падборам будучых жыхароў займаліся агенцтвы, нават былі прынятыя сумоўі з пакупнікамі. Зараз фільтрам выступае хутчэй кошт. Зазвычай планіроўку кватэр узгадняюць з будучымі пакупнікамі.

Сярод рысаў клубнага дома:

  • адметныя архітэктура і дызайн,
  • зручнае размяшчэнне,
  • добрая інфраструктура.

У інфраструктуру клубнага дома могуць уваходзіць камінная зала, басейн, сауна, курыльня, фітнес-зала, більярдавая, артэзіянская свідравіна, пральня. Усё, што знаходзіцца на тэрыторыі такога дома, даступна толькі яго жыхарам.

Што праектуюць у казармах

Кожны з дамоў - былых казарм - будзе падзелены на 3 секцыі (пад'езды) з асобным уваходам і лесвічным маршам. На Шчорса, 2 плануюць размясціць 30 кватэр, на Шчорса, 4 - 45 кватэр. У кожным з будынкаў будзе ўбудаваны гараж на 12 месцаў.

  • У 1-й секцыі 1-га паверха размешчаны 2 аднапакаёвыя кватэры-студыі па 31 і 41 кв.м, двухпакаёвая кватэра ў 51 кв.м і трохпакаёвая двухбаковая кватэра ў 74 кв. м.
  • 2-я (цэнтральная) секцыя 1-га паверха ўключае парадны ўваход. Тут размяшчаны 3 аднапакаёвыя кватэры ад 30 кв.м і 4 трохпакаёвыя кватэры ад 71 кв.м2, дзве з якіх двухбаковыя.
  • У 3-й секцыі размешчаны 2 аднапакаёвыя кватэры-студыі па 31 і 41 кв.м, двухпакаёвая кватэра ў 51 кв.м і трохпакаёвая двухбаковая кватэра ў 74 кв.м.
Фота: PObudowa.by

Нулявы (паўпадвальны) паверх зоймуць убудаваныя гаражы. Райне на ім абяцалі захаваць аўтэнтычную цэглу. Балконы 1-га паверха дома №4 утвораць над імі тэрасу. Выхад на яе будзе толькі з трохпакаёвых кватэр. У доме №4 будзе мансардны жылы паверх.

Вышыня столяў 1-га паверха - 3,8 м.

У апартаментах прадугледжаны вялікія панарамныя вокны. Іх вырашылі пашырыць насуперак гістарычнай адпаведнасці будынкаў XIX ст. Пры тым да рэканструкцыі казармы дайшлі ў сваім арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява. Заўвагі гісторыка Мечыслава Супрона на этапе грамадскіх абмеркаванняў праекта гарадскія ўлады не ўлічылі.  

Працы планавалі пачаць у лютым і завяршыць цягам 2023 г.

Кампанія-забудоўшчык - PObudowa (“Палессежылбуд”). На пакупку кватэр у будучым ЖК ужо вядуць папярэдні запіс, хаця коштаў яшчэ няма. Кампанія таксама будуе ў Гродне квартал “Аўгустоўскі” ў Баранавічах-9 каля вул. Ткацкай (траса ў бок Аўгустоўскага канала) і збіраецца будаваць двухсекцыйную высотку на Магістральнай. Нядаўна кампанія выкупіла Дом афіцэраў, які да таго спрабавалі прадаць больш за 20 разоў.

Report Page