Керамічна віцьба - Культура и искусство дипломная работа

Керамічна віцьба - Культура и искусство дипломная работа




































Главная

Культура и искусство
Керамічна віцьба

Тэхналагічны і мастацкі аспекты развіцця керамікі. Мастацка-вобразнае рашэнне, распрацоўка канцэпцыі праекта "Віцьба" за кошт спалучэння керамічных тэхнік ганчарнага і ручнога фармавання. Тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці вырабаў з керамікі.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.


Дыпломная работа складаецца з 3 частак: тэарэтычнай, графічнага праекта і працы ў матэрыяле. У тэарэтычнай частцы раскрываецца мастацка-вобразнае рашэнне, распрацоўка канцэпцыі дыпломнага праекта «Віцьба» вырашана за кошт спалучэння керамічных тэхнік ганчарнага і ручнога фармавання, а таксама прыёму ажурнага спосабу аздаблення форм. Разглядаюцца тэхналагічныя асаблівасці вытворчасці вырабаў з керамічнай масы, а таксама этапы выканання дыпломнага праекта.
Тэмай для стварэння аўтарскай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі «Віцьба» стала ўвасабленне індывідуальнага вобразу паўночна-заходняга рэгіёна Беларусі і яго характэрнымі рысамі, як выразнасць, стрыманасць, пластычнасць, вертыкальная выцягнутасць формаў, якія адлюстроўваюцца ў дыпломнай рабоце.
Уплыў на асобу мае не толькі рэгіён, але і само месца, дзе адчыненыя дзверы пазнання рамяства і мастацкай дзейнасці, дзе адбыліся першыя крокі асэнсавання рэчаіснасці жыцця. Гэта горад Віцебск у якім Творца - самы вялікі Мастак, дазволіў распачаць пазнаваць адну з Яго таямніц - мастацтва.
Мастацтва - гэта тая сфера чалавечай дзейнасці, якая ўвасабляе духоўны пачатак чалавека.
Творца дае ўвайсці, прыслухацца, дакрануцца, адчуць жыццё яго складанасць і адначасова прастату формаў, кампазіцыі, гукаў і маўчання. Праз мастацтва асоба жадае падзякаваць вялікаму Мастаку за Яго провід, бласлаўленне і любоў.
* стварыць дэкаратыўны аб'ёмна-прасторавы ансамбль «Віцьба» на аснове распрацаванага праекта.
1. Распрацаваць аўтарскую ідэю дыпломнай работы.
2. Вывучыць гістарычныя, тэхналагічныя і мастацкія аспекты развіцця керамікі.
4. Вызначыць адпаведнасць каляровага рашэння кампазіцыі дыпломнай работы.
5. Распрацаваць праект дыпломнай работы ў выглядзе графічнага планшэта.
6. Выканаць дыпломную работу «Віцьба» у матэрыяле з захаваннем тэхналагічных асаблівасцяў вытворчасці вырабаў з керамічнай масы.
Метадалагічную аснову даследавання склалі адмысловыя метады - назіранне, аналіз і сінтэз, якія дазволілі разгледзець аб'ект даследавання як суцэльную з'яву. Аналізаваць ўзаемасувязь сучаснага мастацтва ў кераміке, якая грунтуецца на падставе гістарычнага матэр'ялу, і сінтэзаваць атрыманыя веды з асабістым падыходам да пастаўленай задачы ў выкананні дыпломнай работы.
Дыпломная работа «Віцьба» складаецца з девяці керамічных формаў, выкананых ў спалучэнні ручнога і ганчарнага фармавання, а таксама з дапамогай прыёму ажурнага спосабу аздаблення форм. Асноўная геаметрычная форма кампазіцыі - падоўжаны ўсечаны конус. Месца, дзе конусныя формы сутыкаюцца і імкнуцца да завужанасці, маюць вобраз вусця ракі, дзе ёсць імкненне і пераўтварэнне з вузкай незначнай рачушкі ў вялікую магутную раку. У дыпломнай рабоце «Віцьба» таксама бачна адзіная частка кампазіцыі, якая ёсць у кожнай скульптуры - усечаны круглы ромб. Ён адлюстроўвае інтымнае памкненне чалавека наблізіцца да Нябеснага Творцы - мастака, каб супрацоўнічаць з Ім, каб навучыцца ад Яго любіць і пазнаваць гэты свет.
Дэкаратыўная пластыка прызначана для мастацкага аздаблення грамадскага інтэр'ера холаў, фае, выставачных залаў і мастацкіх аўдыторый.
Кераміка няспынна даследуецца вучонымі, вывучаюцца гістарычныя, тэхналагічныя і мастацкія аспекты яе развіцця. Многія аўтары цікавяцца мастацкай керамікай як асноватворнай галіной у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве (аўтары: І. Ганецкая, В. Вяргей, В. Жук, Здановіч, В. Ляўко, В. Пісарэнка, М. Ржевутский, А. Трусаў, Третьяков, Ю.Д., Лепис, Х.Л.).
У дыпломным даследаванні выкарыстаны бібліяграфічныя крыніцы па тэхналогіі керамікі наступных аўтараў: С.В., Сахута Я.М., Здановіч Н. І., Трусаў А.А., Харэўскі С.В.
1. Мастацка-вобразнае рашэнне дыпломнай работы «Віцьба»
1.1 Мастацкі вобраз. Дэкаратыўная пластыка « Віцьба »
кераміка віцьба тэхналагічны ганчарны
Мастацкі вобраз - спосаб і форма адлюстравання. Катэгорыя мастацкай дзейнасці. Мастацкі вобраз з'яўляецца эстэтычнай характарыстыкай пры стварэння архітэктурных ансамбляў, твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Мастацкі вобраз існуе ў канкрэтна-пачуццёвай форме: гэта значыць, што у працэсе станаўлення мастацкага вобраза адбываецца абагульненне канкрэтнага. Адзінкавая з'ява паўстае адначасова як асаблівая і як усеагульная. Гэта абагульненне адметнае цэласнасцю, у якой рацыянальны пачатак цесна зліваецца з эмацыянальным. Мастацкі вобраз мае шматгранную прыроду. Працэс фарміравання мастацкага вобразу мае свае асаблівасці, вызначаныя сукупнасцю спецыфічных фактараў і сродкаў мастацкай выразнасці. Мастацкі вобраз адлюстроўвае эпахальныя стылявыя тэндэнцыі і набывае агульныя рысы, уласцівыя розным відам мастацкай творчасці. [1].
Мастацкі вобраз суадносіцца з асноўнымі эстэтычнымі катэгорыямі (прыгожае, агіднае, трагічнае, камічнае, узнеслае, нізкае). У залежнасці ад характару гэтага атрымлівае адпаведную эстэтычную ацэнку, што прадвызначае ролю мастацкага вобраза ў працэсе мастацкага выхавання. [1].
Першапачаткова мастацкі вобраз узнікае ў свядомасці мастака. Пры яго стварэнні важнае значэнне набывае светасузіральныя пазіцыія творцы, якія разам з мастацкім вымыслам, інтуіцыяй, эстэтычным густам выступаюць у якасці кампанента мастацкай творчасці.
Мастацкі вобраз знаходзіць афармленне свайго быцця ў розных відах мастацтва, дзе яго інтэрпрытацыя абумоўлівае выкарыстанне спецыфічнай мовы з пэўнага віду мастацтва (слова ў літаратуры, фарбы ў жывапісу, лініі ў графіцы), раскрываецца ў мастацкай ідэі, якая дыктуе вырашэнне тэмы і сюжэта, кампазіцыю твора. [1].
Эстэтычнае асалода, якую атрымлівае чалавек пры ўспрыманні мастацкага вобраза, абумоўлена не толькі глыбокім зместам, але і прыгожай формай. Майстэрства мастака аказвае вялікае мастацкае ўздзеянне і спрыяе ўспрыманню таго зместу, якое закладзена ў вобразе. [2].
Адным з асноўных выяўленчых сродкаў выказвання мастацкага вобраза з'яўляецца форма. Як лічыў П. Клее, яе нараджэнне адбываецца з кропкі, якая пры руху дае лінію. Зрушэнне лініі будуе плоскасць, сустрэча плоскасцяў ўтварае цела.
Кропка, лінія, пляма - усё гэта элементы арганізацыі плоскасцевай кампазіцыі. У залежнасці ад канфігурацыі лінія і пляма ўздзейнічаюць на гледача. Гэты працэс адбываецца на асацыятыўным і інтуітыўным узроўнях, а таксама на ўзроўні памяці. Існуе і чыста фізічная ўспрыманне формы чалавекам. Побач з велізарнай, актыўнай плямай на сцяне чалавек пачынае адчуваць дыскамфорт. Чым багацей духоўны свет гледача, тым вышэй яго культурны ўзровень, тым больш маляўнічая і разнастайнейая палітра яго суперажыванняў з мастаком, стваральнікам формы. [2].
Мастацкі вобраз дэкаратыўнай пластыкі «Віцьба» адлюстроўвае формаўтварэнне індывідуальнага ўспрымання свету праз мастацтва, погляд на жыццё праз вочы Творцы - самага вялікага Мастака, які дазваляе дакрануцца і перажыць разам з Ім моманты стварэння прыгожага. Асэнсаваць мінулае, тое, што было створана нашымі продкамі, тое, што Бог даў ім пазнаць, праз спалучэнняе з сучаснай рэчаіснасцю, якая ёсць у душы чалавека. Сродкам стварэння мастацкага вобразу дэкаратыўнай пластыкі «Віцьба» з'яўляецца чаша. Увасабленне нябеснага і зямнога. Х-падобны сілуэт стварае дзьве конусападобныя формы-чашы. Адна чаша рашчынена ў вярху, другая перагорнута ў ніз. Паміж двума чашамі ёсць вузел - адзіная частка кампазіцыі, якая злучае чашы, яна ёсць у кожнай з дзевяці скульптур - усечаны круглы ромб. Ён адлюстроўвае інтымнае памкненне чалавека наблізіцца да Нябеснага Творцы - мастака, каб супрацоўнічаць з Ім, каб навучыцца ад Яго любіць і пазнаваць гэты свет. У хрысціянскім значэнні чаша тлумачыцца як - чаша тайнай вячэры, чаша, якая ўвабрала кроў ўкрыжаванага Хрыста. Сэнс заўсёды глыбока схаваны ў такіх праўдзіва містычных сімвалах. Сімвал чашы збірае, захоўвае - гэта сімвал засяроджвання ідэі ў безумоўным выразе, сімвал адкрытага прыняцця і міласэрнасці. Аданасць і напаўненне - гэтыя два дзеянні сімвалізуюць чашу душы, уліваючы сваё змесціва ў посуд Духа. Сэнс чашы ў дэкаратыўнай пластыкі «Віцьба» - чаша якая накіравана ў верх перадае спосаб Бога індывідуальна напоўніць кожную асобу, якая захочыць Яго пачуць. Чаша якая павернута ў ніз - гэта магчымасць чалавека пачуць Бога і супрацоўнічаць з Ім, каб спаўніць Яго волю.
Выбар назвы «Віцьба» мае некалькі падставаў. Па-першае, гэта назва ракі, адкуль пайшла сама назва горада Віцебска, горада, дзе пачалося маё станаўленне, пазнанне свету і Бога праз мастацтва. Другое, само слова - «віцьба» паходзіць ад слова «вусце» - месца дзе рака ўпадае ў другую раку. Беларускі географ В. Жучкевіч тлумачыць гэтае паняцце як «віць» - вільготнае месца, багна - у спалучэнні з фармантам - ба, што надае прыналежнасць да мейсца. Гісторык А. Сапуноў распавядае: назва «Віцьба» паходзіць ад уласных лукавін, паміж якімі мусіла «віцца» рака.
Дыпломная работа «Віцьба» складаецца з девяці керамічных чашаў, выкананых ў спалучэнні ручнога і ганчарнага фармавання, з дэкарыраваным арнаментам ажурнага спосабу аздаблення. Асноўную канструкцыю кампазіцыі складае геаметрычная чаша - падоўжаны ўсечаны конус. Месца, дзе конусныя формы сутыкаюцца і імкнуцца да завужанасці, маюць вобраз вусця ракі, дзе ёсць імкненне і пераўтварэнне з вузкай незначнай рачушкі ў вялікую магутную раку.
1.2 Кампазіцыйнае і каларыстычнае рашэнне мастацкага вобразу аб'ёмна-прасторавага ансамбля « Віцьба »
Кампазіцыя (лац. Compositio - складанне, звязванне, складанне, злучэнне) - самы важны кампанент у арганізаціі мастацкай формы, які надае твору адзінства і цэласнасць, супадпарадкоўвае яго элементы адзін аднаму і ўсёй задуме мастака.
Законы кампазіцыі прымяняюцца для ўсіх мастацкіх твораў мастацтва. Калі парушаецца адзін з законаў - парушаецца гармонія (ўзгодненасць частак выявы, формаў, ліній і каляровых плям). [4].
Існуюць тры асноўных закона кампазіцыі:
Закон цэласнасці: аб'яднанне элементаў, частак у адзінае цэлае. Дзякуючы захаванню гэтага закона твор успрымаецца як адзінае непадзельнае цэлае, а не як сума разрозненых элементаў. Суцэльны твор - гэта закончаны твор, у ім ні хочацца нічога дадаць і прыбраць.
Закон раўнавагі: такі стан кампазіцыі, пры якім усе элементы збалансаваныя паміж сабой. Ураўнаважаная кампазіцыя выглядае гарманічна.
Закон супадпарадкавання: падпарадкаванне ўсіх элементаў малюнка дамінанце (галоўнаму элементу ў кампазіцыі).
У эстэтыцы гармонія - адна з формаў прыгожага, паняцце, якое азначае ўпарадкаванасць разнастайнасці, цэласнасць, якая валодае ўзгодненасцю частак і ўраўнаважанасцю іх напружанасці. [4].
* ўзгодненасць, спалучанасць, адзінства ўсіх элементаў, якія ўваходзяць у гарманічную сістэму
* адзінства і барацьба процілеглых пачаткаў, кантрасты;
* дарэчнасць, адпаведнасць, прыродазгоднасць;
Існуюць пэўныя правілы і прыёмы ў кампазіцыі:
Дамінанта - гэта галоўны элемент кампазіцыі, якому падпарадкоўваюцца ўсе астатнія.
Сіметрыя - раўнамернае размяшчэнне элементаў па восі, якія дзеляць прастору на роўныя часткі. У сіметрычнай кампазіцыі размяшчэнне элементаў адносна восі павінна быць аднолькавае.
Асіметрыя - нераўнамернае размяшчэнне элементаў пры захаванні агульнай раўнавагі. У асіметрычнай кампазіцыі размяшчэнне аб'ектаў можа быць самым разнастайным.
Дынамічная кампазіцыя - кампазіцыя, пры якой ствараецца ўражанне руху і ўнутранай дынамікі.
Статычная кампазіцыя (статыка ў кампазіцыі) - стварае ўражанне нерухомасці, спакою.
Рытм - гэта чаргаванне элементаў у пэўнай паслядоўнасці.
Існуюць яшчэ некаторыя прыёмы, якія выкарыстоўваюць у кампазіцыі, для надання яе большай выразнасці:
Кантраст (фр.) - Проціпастаўленне ў кампазіцыі (па колеры, фактуры, па форме, па памеры і г. д.)
Нюанс (фр.) - Тонкае адрозненне, ледзь прыкметны пераход. Адрозніваюць нюансы па форме, памеры, колеру, фактуры і г. д.
Акцэнт (лац. «Націск») - вылучэнне, падкрэсліванне элемента, служыць для выражэння большай выразнасці кампазіцыі. Часцей за ўсё акцэнт вылучаюць колерам, формай (звычайна малой, інакш акцэнт ператворыцца ў дамінанту.)
Аналаг (грэч. «Падабенства») - прыпадабненне (аднолькавыя ці падобныя адзін на аднаго элементы ў кампазіцыі). Аналагі надаюць кампазіцыі адзінства. Часцей за ўсё бываюць па колеры, форме, фактуры. [4].
Ансамбль (фр. ensemble - разам) - ўзаемасувязь, узаемная ўзгодненасць, гарманічнае адзінства частак, кожная з якіх уяўляе сабой закончанае цэлае. Паняцце ансамбль блізка да паняцця кампазіцыя, аднак яна мае больш шырокі сэнс, так як можа аб'яднаць некалькі асобных кампазіцый. [5].
Фармальная кампазіцыя будуецца з ліній і плям, геаметрычных формаў і выказвае логіку кампазіцыйнай пабудовы. Любы твор мастацтва мае сваю структуру, кампазіцыйную пабудову, заснаваную на простых формах.
Кампазіцыйнае рашэнне дэкаратыўнага аб'ёмна-прасторавага ансамбля «Віцьба» распрацоўваўся па ўсіх правілах, прыёмах і законах кампазіцыі.
Характэрныя прыёмы ў дэкаратыўным ансамлі «Віцьба»:
У дэкаратыўным ансамблі «Віцьба» асновай кампазіцыйнай пабудовы з'яўляецца геаметрычная форма - усечаны конус, спалучэння яго памераў і функцыі праз спосаб расчынення і завужаннасці конуса дае адчуванне стрыманага рытму і памкнення выцягнуцца ў верх.
У міфалогіі конус азначае вобраз свету ў яго адзінстве. Конус таксама і жаночы, і мужчынскі сэксуальны сімвал, сімвал урадлівасці.
Дыпломная работа, прадстаўленая дэкаратыўным ансамблем «Віцьба» складаецца з дзевяці керамічных скульптур, дзе адна з формаў з'яўляецца цэнтрам кампазіцыі - дамінантай, астатнія восем фігур падпарадкоўваюцца ёй, але таксама з'яўляюцца завершанымі і самастойнымі, бо маюць адзінства частак і узаемазгоду між сабой.
Дамінанта ў дыпломнай рабоце «Віцьба» дасягаецца за кошт спалучэння не толькі ўсечаных конусаў большага памеру, але і ганчарнай торавай формы (абаранка), на якой па радыўсу размешчаны падзеленыя папалам аднолькавыя конусы, напраўленыя ў адным накірунку - да цэтра, што стварае адначасова рух і супыняе позірк гледача там, дзе сканчаюцца вяршыні конусаў. Камбінацыя торавай формы і падзеленых папалам конусаў стварае складаную форму, якая мае падабенства да манстранцыі. Манстранцыя, (ад лац. Monstrare - паказваць, дэманстраваць) - гэта разнавіднасць дараносіцы, якая ўжываецца ў Каталіцкім касцёле пачынаючы з 13 ст. для глыбокай пашаны Святому Сакрамэнту. Вырабляецца з золата або срэбра, мае шырокую падстаўку і падоўжаную ножку, на якой спачывае шкляная даразахавальніца, першапачаткова - цыліндрычная і ўвенчаная шпілем, а ў цяперашні час, як правіла, - круглая і плоская, у металічным абрамленні ў выглядзе сонечных прамянёў. Манстранцыі маюць розны выгляд - ад самых простых да багата аздобленых, сапраўдных твораў мастацтва. [6].
Асаблівую роль у дэкаратыўным ансамблі «Віцьба» займае геаметрычны арнамент выкананы ў тэхніцы скразнога ажуру, што дадае рабоце кантраснасць, і спалучэнне аўтэнтычнага арнаменту з сучасным спосабам аздаблення мастацкай керамікі.
Агульнай кампазіцыйнай рысай ансамбля «Віцьба» таксама з'яўляецца ўсечаны конусападобны ромб, які акрэслівае цэнтр кампазіцыі кожнай скульптуры і такім чынам адначасова падзяляе і аб'ядноўвае іх, адлюстроўвае сутыкненне зямнога з нябесным, а таксама супрацоўніцтва Творцы і чалавека.
Колеразнаўства - гэта комплексная навука аб колеры, якая ўключае сістэматызаваную сукупнасць дадзеных фізікі, фізіялогіі і псіхалогіі, якія вывучаюць прыродны феномен колеру, а таксама сукупнасць дадзеных філасофіі, эстэтыкі, гісторыі мастацтва, філалогіі, этнаграфіі, літаратуры, якія вывучаюць колер як з'ява культуры.
Каларыстыка - гэта раздзел навукі аб колеры, які вывучае тэорыю прымянення колеру на практыцы ў розных галінах чалавечай дзейнасці. [7].
Для выразнай перадачы мастацкага вобраза дыпломнай работы «Віцьба» выбрана цёплая і халодная гама колераў. Цёплая гама: чырвона-аранжавы і жоўты колер, які адлюстроўвае вобраз сонца, цяплыні, агню, любові Творца сусвету, асабліва падкрэслівае промні святла ў дамінуючай форме дыпломнай работы. Халодная гама: кобальт сіні і сіня-фіялетвы колер, які нясе вобраз ракі, неба, глыбіні, супакою, які астужае і дае баланс паміж небам і зямлёй.
Асноўны колер - гэта колер гліны пасля абпалу. Гэта звычайна жаўтаваты, аранжавы, карычневы або чырвона-буры колер (колер гліны пасля абпалу залежыць ад утрымання ў ёй вокісаў жалеза). Гліны, якія змяшчаюць значныя прымешкі вокісаў жалеза, пасля абпалу маюць чырвоны колер. Пры ўтрыманні іх да 4% абпаленая гліна атрымліваецца бледна-ружовага колеру, а пры меншай колькасці вокісаў - белага.
2. Гістарычны аспект развіцця керамікі
Першыя фігуркі з гліны з'яўляюцца ў найстаражытныя часы палеаліту (каля 27 тыс. да н.э.). Некалькі пазней з'яўляюцца глінянныя пасудзіны, у якіх захоўвалі ваду і прадукты сілкавання. У гэты жа час былі спробы выкарыстаць абпаленую гліну.
Ужо ў эпоху неаліту шырока распаўсюджваецца абпал. У розных частках зямлі ствараюцца падобныя вырабы, яшчэ нязграбныя, вылепленыя са слядамі пальцаў, большай часткай адчыненых формаў, з тоўстымі сценкамі. Першапачатковыя пасудзіны паўсюдна мелі вострае або закруглёнае дно, іх размяшчалі паміж камянямі агменю. У позднім панеаліце з'яўляюцца пасудзіны з плоскім дном. Вырабы ўпрыгожваюцца вылепленным арнаментам. Паступова кераміка розных мясцовасцяў здабывае разнастайнасць формаў і арнаментаў. Кераміка гэтага перыяду з'яў'яецца важнай археалагічнай прыкметай культур, якія нярэдка і завуць па пераважным тыпе арнаменту.
У 6 тыс. да н.э. У шэрагу рэгіёнаў пераважае размаляваная кераміка (самарская культура ў Сярэдняй Месапатаміі, эгейская кераміка). З'яўляецца глянцаваная кераміка выдатнай якасці (карычневых і чырвоных, строга чорных тонаў). Керамічныя статуэткі ў Эгейскім свеце выдатна перадаюць вытанчанасць дзяўчын-кор. У гэты жа перыяд кераміка выкарыстоўваецца як будаўнічы матэрыял.
У бронзавым стагоддзі ў дзяржавах Міжрэччы і Егіпту рамеснікі сталі выкарыстоўваць ганчарны круг, выраб керамікі становіцца спадчыннай прафесіяй. Дзякуючы глазуры кіпрыя пасудзіны станавіліся воданепранікальнымі, а разнастайныя колеры і ўпрыгожванні, атрыманыя з каляровай глазуры, ператварылі керамічныя вырабы ў творы мастацтва. У Кітаі дзякуючы выкарыстанню якаснай белай гліны - кааліну ўжо ў 2-1 тыс. да н.э. выраблялі танкасценны паліваны посуд. У Старажытным Егіпце ў 2 тыс. да н.э. з'яўляецца фаянс.
Егіпцяне раней за іншых народаў міжземнага басейна развілі сваю кераміку. Адным з самых старажытных вытворчасцей у Егіпце было ганчарная: гліняныя гаршкі з грубай, дрэнна перемешанай гліны дайшлі да нас ад эпохі неаліту (VI-V тысячагоддзя да н.э.). Выраб керамічнага посуду пачаўся, як і ў сучасным Егіпце, з размешвання гліны нагамі, палітай вадой, да якой часам дадавалі мелкорубленую салому - для памяншэння клейкасці гліны, хутчэйшага высыхання і прадухілення пры гэтым празмернай усадкі пасудзіны. Фармоўка сасудаў ў неалітычны і дадынастычны перыяды выраблялася ўручную, пазней у якасці падстаўкі якая верціцца сталі ўжываць круглую цыноўку - папярэдніцу ганчарнага круга. Працэс працы на ганчарным крузе намаляваны на роспісу ў грабніцы Сярэдняга царства ў Бені-Хасанам. Пад спрытнымі пальцамі фармоўшчыка гліняная маса прымала формы гаршкоў, місак, чараў, збаноў кубкаў, вялікіх сасудаў: востры або закругленым дном.
У роспісу новага царства захавалася выява вялікага глінянага конусу, сфармаванага на ганчарным крузе, - пасудзіну робяць з яго верхняй часткі, якую аддзяляюць ад конусу аборкай. Пры вырабе вялікіх гаршкоў фармавалі спачатку ніжнюю яго частка, а затым верхнюю. Пасля таго як посуд быў сфармаваны, яго спачатку сушылі, а затым абпальвалі. Першапачаткова гэта рабілі, верагодна, проста на зямлі - на вогнішчы. На рэльефе ў грабніцы Тіі мы бачым малюнак ганчарнай печы з гліны, якая нагадвае трубу якая пашыраецца у вярху; дзверцы печы, праз якую загружалі паліва, размешчаная ўнізе. Вышыня печы на роспісу Новага царства ў два разы больш чалавечага росту, а так, як посуд у яе загружалі зверху, то ганчару даводзілася падымацца па лесвіцы.
Жывапіс на сценах магільняў ў Фівах і Мемфісе, што адносіцца да эпохі за 3000 гадоў да нашай эры, адлюстроўвае розныя прыёмы пры апрацоўцы і фармоўцы гліны, у сутнасці тыя ж, што і цяперашнія. Найстаражытны егіпецкі посуд зроблены з грубай масы, тяжкіх формаў, але ўжо далёка пераўзыходзяць якасцю знаходкі з прымітыўных магільняў заходняй Еўропы. Пазней маса становіцца тонкай, аднастайнай, формы разнастайнымі, але мала характэрнымі, нагадваючы ў зародку антычныя грэчаскія формы, якія прадстаўляюць скончаную распрацоўку гэтых грубых мадэляў. Арнаменты гравіраваныя або рэльефныя. Акрамя посуду і ваз егіпцяне выраблялі з гліны статуэткі, часта з галовамі жывёл, каралі, малюнкі скарабеяў, дзіцячыя цацкі, пячаткі, нават саркафагі і т.д.
Найстаражытныя егіпецкія цэглы, жоўтага колеру, знойдзеныя ў пірамідах Мэмфіса; яны высушаныя на сонцы, але ўсё ж такі добра захаваліся. Акрамя іх, былі чорныя цагліны з сумесі гліны з сечанай саломай. Абпаленая цэгла з'явілася каля 2800 гадоў да нашай эры. Пазней на цаглінах для пірамід выціскаліся рэльефам імя фараона з дапамогай драўлянага штампа. Колер керамікі залежаў ад гатунку гліны, абліцоўвання (ангобам) і абпалу. Для яе вырабу ўжывалі гліну ў асноўным двух гатункаў: карычнева-шэрага колеру з даволі вялікай колькасцю прымешак (арганічных, жалезістых і пяску), якая пры абпале набывала карычнева-чырвоны колер, і шэрую вапнавую амаль без арганічных прымешак, набываць пасля абпалу розныя адценні шэрага колеру, бурую і жаўтлявую афарбоўку. Першы гатунак гліны сустракаецца паўсюль у даліне і Дэльце Ніла, другі - толькі ў нешматлікіх месцах, перш за ўсё ў сучасных цэнтрах ганчарнага вытворчасці - у Кенне і Белласе.
Самая прымітыўная карычневая кераміка, часта з цёмнымі плямамі ў выніку дрэнага абпалу, выраблялася ва ўсе перыяды. Добрага чырвонага тону сасудаў дасягалі высокай тэмпературай пры бездымленым абпале ў заключнай стадыі або абліцоўваннем з вадкай чырвонай (жалезістай) глінай. Чорны посуд атрымлівалі, хаваючы іх распаленымі пасля абпалу ў мякіну, якая тлела ад судотыку з імі і моцна дыміла. Каб зрабіць у чырвоных сасудаў чорны верх або ўнутраныя сценкі, дымных мякінай пакрывалі толькі гэтыя часткі. Да абпалу на посуд маглі накладваць светлую гліну, разведзеную вадой, якая не толькі павышала воданепранікальнасць, але і надавала ім пасля абпалу жаўтлявы тон. Ўразны арнамент, запоўнены белай глінай, і роспіс чырванавата-карычневай фарбай (вокісу жалеза) на тонкай абліцоўванні белай глінай наносіліся да абпалу. З часоў Новага царства светла-жоўты грунт распісвалі фарбамі пасля абпалу.
Егіпецкія вырабы можна падзяліць на некалькі відаў:
2. вельмі цвёрдыя, часам пакрытыя белым ангобом, гладкія або злёгку заглазураваныя звонку
3. вырабы з сімвалічнымі арнаментамі, нанесенымі з дапамогай каляровых мас агнявым або халодным спосабам, - гэта пазнейшыя
4. вырабы з цвёрдай, вельмі крэмнезёмістай бялёсай масы (больш за 90% крэмнезёма), пакрытыя бліскучай зялёнай ці блакітнай лёгкаплаўкай глазурай, часам тоўстым пластом.
Гэтая глазур або эмаль, вельмі мяккая, складаецца з шчолачнага сілікату з невялікім утрыманнем вокісу медзі, а ў зялёнай, акрамя таго, канстатавана ўтрыманне свінцу. Вельмі верагодна, для глазуроўкі служыла распаўсюджанае ў егіпцян меднае шкло. Вырабы гэтыя няправільна называюць «егіпецкім фарфорам». Іх маса з'яўляецца, гледзячы, па сіле абпалу, то кіпрай, то суцэльнай, накшталт каменнай. Нарэшце сустракаюцца рэчы, пакрытыя белай глазурай, у якой з вялікім мастацтвам і выразнасцю інкруставаны мініяцюрныя арнаменты з эмалі чорнага, сіняга, фіялетавага, зялёнага, жоўтага і нават чырвонага колераў. [8].
З «егіпецкага фарфору» рыхтаваліся часцей за ўсё статуэткі рэлігійнага і пахавальнага значэння. З Старажытнага Егіпта вядзе пачатак ўпрыгожвання сцен будынкаў эмаляванымі пліткамі (кафлямі). У руінах храма РамзэсаIII (Felel-Jchoudi блізу Мэмфіса) сцены аднаго будынка, які складаўся з сырой цэглы, былі абліцаваныя кафляй, размаляванай каляровымі эмалямі і складзенымі ў вялікія рэльефныя выявы чалавечых фігур. У самым Мемфісе знаходзілі рэшткі эмаляваных пліт. Для розных перыядаў можна вылучыць вядучыя і ў той жа час найбольш хупавыя формы сасудаў, асабліва для дадынастычнага перыяду. Для тасійскай культуры характэрныя келіхападобны посуд, якія пашыраюцца ў верхняй частцы, чорнага або карычнева-чорнага колеру з прадрапаваным арнаментам, залітым белай пастай.
Ужо з самых старажытных часоў егіпецкія майстры імкнуліся кожны прадмет рамеснай вытворчасці па меры магчымасці ператварыць у твор мастацтва, уносячы ў прадметы хатняга ўжытку і паўсядзённага побыту элементы прыгажосці і вытанчанасці. Спярша з'явілася афарбоўка пасудзіны чырвоным гемацітам, а затым па чырвоным фону ганчар-мастак маляваў белыя перакрыжоўваючыя лініі, свайго роду грубы і прымітыўны ўзор, які, магчыма, з'яўляўся аддаленым успамінам тэхнікі пляцення, можа быць, злучанай ў найстаражытныя часы з тэхнікай ганчарнай справы.
Паступова таксама ў дагістарычную эпоху з'яўляюцца і больш разнастайныя ўзоры: кропкавы арнамент, спіраль, трохкутнік і хвалепадобныя лініі. У прыватнасці, у гэтых двух апошніх формах ці элементах арнаменту можна бачыць не адно толькі простае спалучэнне ліній, не адзін толькі просты і бессэнсоўны ўзор, а нейкую нясмелую спробу адлюстраваць тыя асноўныя з'явы і формы прыроды, якія асабліва прыцягваюць да сябе ўвагу і цікавасць першабытнага чалавека. У трыкутніках, заштрыхаванымі паралельнымі і перасякальнымі лініямі, можна бачыць малюнак гор, а ў хвалістых лініях - выявы хвалюючай паверхні вады.
Нарэшце, вывучэнне егіпецкай керамікі сведчыць, што ўжо ў архаічную эпоху гандлёвыя сувязі злучалі Егіпет з суседнімі краінамі, у прыватнасці з Палестынай і Сірыяй. Так, напрыклад, было ўстаноўлена, што посуд з ручкамі (амфарыйскі), аздоблены чырвона-карычневымі палоскамі, далей, посуд у форме жывёл і птушак, нарэшце, посуд з хвалепадобнымі ручкамі, якія з'яўляюцца ў Егіпце ў пачатку «другой цывілізацыі», сустракаюцца не толькі ў Егіпце, але і ў Сірыі, якія, відавочна, ужо ў тыя аддаленыя часы былі звязаны ніткамі знешняга гандлю.
Гліна была танным і распаўсюджаным матэрыялам у Старажытным Егіпце. З гліны, як мы бачылі, егіпцяне рабілі посуд самай рознай формы. Акрамя гэтага, гліна, як мы казалі вышэй, мела вялікае прымяненне і ў будаўнічай справе. З гліны егіпцяне пачынаючы з дагістарычнай эпохі рабілі цэглу. Да перыяду Новага царства егіпцяне амаль выключна карысталіся неабпаленай цэглай, які яны толькі абсушвалі на сонцы.
Пачынаючы з перыяду Новага царства егіпцяне сталі абпальваць цэглу ў спецыяльных печах. Фрэскі з грабніцы Рэхміра часу Новага царства даюць нам некаторыя ўяўленні пра спосабы вырабу цэглы. Надпісы, змешчаныя тут жа, паказваюць на тое, што цэглу выраблялі «палонныя, прыведзеныя яго вялікасцю для работ над храмам бога Амона», - адно з яркіх сведчанняў рабаўладальніцкага характару гаспадаркі Старажытнага Егіпта. [8].
2.2 З гісторыі беларускай керамікі. Віцебская кераміка
У эпоху неаліту распачынаецца вытворчасць керамікі, якая акрамя выканання непасрэдных побытавых функцый, з'яўлялася шырокім полем для арнаментальнай дзейнасці, якая дасягнула росквіту ў развітым і познім неаліце. Пэўнае адзінства форм і арнаментацыі, якое было характэрна для ранняга неаліту, у пазнейшыя часы змяняецца рэгіянальнымі адрозненнямі, што было звязана з развіццём асобных археалагічных культур. У бронзавым веку вялікапамерныя вострадонныя формы гаршкоў, якія былі характэрныя для эпохі неаліту, змяняюцца больш разнастайнымі, пераважна пласкадоннымі. Плошча, якую займаў на посудзе арнамент, у большасці выпадкаў звузілася, за некаторым выключэннем, як напрыклад у носьбітаў паўночнабеларускай культуры, дзе захавалася неалітычная традыцыя аздабляць усю паверхню вырабаў. З развіццём касмаганічных культаў у арнаментах з'яўляюцца салярныя і лунарныя сімвалы, знакі нябесных з'яў, некаторыя элементы якіх захаваліся ў беларускай народнай традыцыі да нашых часоў. У эпоху жалеза керамічны посуд вырабляўся з мясцовых матэр'ялаў спосабам стужкава-кальцавога налепу. Арнамент зазвычай наносіўся на верхні край пасудзін. [9]. [Дадатак №1].
З X стагоддзя на тэрыторыі Беларусі атрымоўвае распаўсюджанне ганчарны круг, дзякуючы якому пачынаецца масавая вытворчасць глінянага бытавога посуду. Керамічны посуд становіцца больш зграбным і разнастайным па форме, а дэкор больш упарадкаваны і рытмічны, які па тэхналогіі выканання можна падзяліць на прачэрчаны і ляпны. З развіццём мураванага дойлідства пачынаецца масавая вытворчасць і паліўных керамічных пліт, якімі аздаблялі сцены і асабліва падлогу мураваных храмаў.
Інтэнсіўнае развіццё керамікі у гэты перыяд перш за ўсё датычыць кафельнай вытворчасці, якая ужывалася у якасці канструктыўных і дэкаратыўных элементаў печаў і камінаў, абліцовачнага матэр'яла сцен у манументальных пабудовах. Гаршковая кафля, вядомая яшчэ з часоў старажытнага Рыма, у XVI стагоддзі змяняецца каробкавай. Сціплае кафельнае аздабленне паступова становіцца усё больш складаным, асабліва з пачаткам вытворчасці паліўнай керамікі і пад уздзеяннем рэнесанснага стылю, які дапоўніў кафельны дэкор выявамі сюжэтных кампазіцый і партрэтамі. Майстэрства вырабу кафлі атрымала вядомасць далёка за межамі Беларусі, асабліва у другой палове XVII стагоддзя, калі беларускія майстры у вялікай колькасці працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, куды яны прынеслі тэхніку вырабу паліхромнай кафлі. [10].
У пачатку XVIII стагоддзя ў Беларусі, як у іншых краінах, шырокае распаўсюджанне атрымоўвае распісная кафля, якая вырабляецца па ўзору галандскай. Для яе характэрна пераход ад барэльефнага дэкору да размалёўкі з адлюстраваннем бытавых сцэн. Акрамя таго працягвала равівацца традыцыя паліўной керамікі, закладзеныя ў мінулыя стагоддзі.
XVIII стагоддзе лічыцца часам узнікнення беларускага фаянсу, цэнтрамі вытворчасці якога сталі мануфактуры ў Свержані і Целеханах. Прадукцыя гэтых манкфактур, якая была прызначана для ўнутранага рынку і ішла на ўпрыгожанне палацаў і паркаў, на раннім этапе нагадвала творы славутых фабрык Італіі і Францыі, а больш позняя, барочная па форме і дэкору, набыла мясцовы характар з характэрным лаканізмам і стрыманасцю аздаблення. [11].
Актыўнае ўзвядзенне будынкаў саіага рознага прызначэння выклікала вялікую патрэбу ў архітэктурнай кераміцы, і перш за ўсё у кафлі, вырабам якой займаліся як
Керамічна віцьба дипломная работа. Культура и искусство.
Эссе По Философии
Туған Жер Тұғырың Эссе
Реферат Синуситы Заключение
Антимонопольные Органы России Курсовая
Реферат Исследование Австралии
Реферат по теме Сучасні європейські та світові тенденції розвитку вищої освіти
Ошибки В Сочинениях Старшеклассников
Реферат по теме История развития ядерной физики
Реферат: Психохимические отравляющие вещества, их характеристика
Контрольная Работа На Тему Анализ Расходов Федерального Бюджета На 2009 Год И На Плановый Период 2010 И 2022 Годов
Реферат: Учет и аудит расчетов с бюджетом по НДФЛ
Курсовая работа: Автогрейдер ДЗ-122 с дополнительным оборудованием для профилировки откосов
Учебное пособие: Концепции современного естествознания Курс лекций Хорошавина
Контрольная работа: Анализ деловой активности предприятия и кредитоспособности предприятия
Сочинение На Тему Пушкин И Лермонтов
Реферат: Сегментація ринку 3
Реферат по теме Внешняя политика и деятельность КГБ при Ю. В. Андропове
Курсовая работа: Бухгалтерский финансовый учет на предприятии
Реферат по теме Представления о здоровье и болезнях в странах древнего Востока
Система Менеджмента Курсовая Работа
ГУЛАГ в Казахстане - История и исторические личности презентация
Великая Французкая революция - История и исторические личности контрольная работа
Овощные культуры - Кулинария и продукты питания курсовая работа


Report Page