"Праходзіць 32 гады ад моманта вяртання касцела і яго зноў забіраюць". Каталіцкі актывіст аб сітуацыі з Чырвоным касцёлам

"Праходзіць 32 гады ад моманта вяртання касцела і яго зноў забіраюць". Каталіцкі актывіст аб сітуацыі з Чырвоным касцёлам

Блог "Людзі"

Каталіцкі актывіст Арцём Ткачук распавёў блогу "Людзі", чаму сітуацыя з Чырвоным касцёлам у Мінску 0 гэта сімвалічная з'ява, а канфлікт паміж парафіяй і ўладамі быў часова замарожаны.

 — Касцёлы гарэлі, гараць і будуць гарэць, такое, нажаль здараецца, бо іх шмат, усялякае бывае, праводкі розныя, але зачыніць нават ад святароў — гэта нешта новае ў найноўшай гісторыі Беларусі. І ў гэтай сітуацыі нешта не то з логікай. Калі яго проста хацелі забраць, то можна было зрабіць гэта ў юрыдычным полі, слаць нейкія паперы, напрыклад. А тут мы бачым вельмі дзіўны паварот. Спачатку пажар, потым Следчы камітэт праводзіць следчыя дзеянні, потым забіраюць ключы і зачыняюць касцёл. Такога ж, напрыклад, не было калі ў мінулым годзе вецер пашкодзіў дах у магілеўскім касцёле ці яшчэ раней быў пажар у Фарным касцёле ў Гродна,  — кажа каталіцкі актывіст.

 — Сітуацыя з Чырвоным касцёлам атрымліваецца вельмі сімвалічная. Ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк  у 1980-ыя годы быў адным з членаў камітэта, які намагаўся вярнуць касцёл веруючым. Яны каля года можа кожны тыдзень збіраліся, рабілі крыжовыя ляхі вакол Чырвонага касцёла. Ён быў першым пробашчам храма, а арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, дарэчы, адпраўляў першую імшу ў Чырвоным касцёле пасля вяртання яго вернікам. І вось сітуацыя, што яго могуць адабраць, адбываецца с тымі ж самымі людзьмі, якія, калі так можна сказаць, адваёўвалі яго. Знарок такі сымбалізм не прыдумаеш. Калі казаць пра сітуацыю, калі парафіі налічылі каля 160 тысяч беларускіх рублёў падаткаў, то гэта было ў 2020 годзе. Зразумела, што ў прыхаджан такіх грошаў няма і збіраць па 13 тысяч рублёў у месяц няма ніякай магчымасці. Гэта проста касмічныя сродкі. Але той канфлікт быў замарожаны і да яго не вярталіся. Але такія сітуацыі ў стасунках касцёл-дзяржава, ці царква-дзяржава не рэдкая. Калі нешта ўпіраецца ў юрыдычную сцяну, так бы мовіць і веручыя не згодныя з нейкімі рашэннямі ўладаў, то імкнуцца неяк дамовіцца. І тут было тое ж самае, але вось дайшло да такой сітуацыі, што касцёл хочуць забраць, — распавядае каталіцкі актывіст.

 — Больш за сто гадоў таму каталікі пабудавалі гэты касцёл для сябе, яго ў іх адзін раз забралі, потым вярнулі, але такім чынам, што ён не пераўшоў ва ўласнасць касцельнай улады, і за карыстанне сваім жа касцелам запатрабавалі грошы. Але яны — гэта другасны пункт Першае і гэта не звязана з рэлігіяй — пытанне нейкага гонару ці людской справядлівасці. Колькі можна за тое што мы паьбудавалі за свае грошы, зноў і зноў плаціць? Гледзячы на ўсю грамадска-палітычную сітуацыю на Беларусі, аж страшна падумаць, што праходзіць 32 гады ад моманта вяртання касцела і яго зноў у вернікаў забіраюць, — кажа Арцём Ткачук.

Report Page