Кароль Ханс, "зебры" на хаду і неверагодны "Магдэбург"

Кароль Ханс, "зебры" на хаду і неверагодны "Магдэбург"

Гандбол са сваёй званіцы


Галоўная падзея тыдня — пабіты рэкорд. Ханс Ліндберг — лепшых бамбардыр бундэслігі за ўсю гісторыю. У матчы з "Міндэнам" на яго рахунку 12 галоў. "Лісы" працягваюць барацьбу, а "Міндэн" усё бліжэй да вылету.

"Вецлар" мог скарыстацца правалам і за тры туры да канца забяспечыць месца ў лізе на наступны сезон. "Лейпцыг" не тое, каб добра выглядаў апошнім часам, але ў гэтым выпадку розніцы ў класе хапіла, каб закінуць амаль чатыры дзясяткі мячоў пры трох прапушчаных.

Іншы андэрдог "Хам-Вэстфален" таксама мог аказаць уплыў на барацьбу за месца ў эўракубках. Але як і ў выпадку з "Міндэнам" нічога з гэтага не атрымалася. "Гамбург" быў нашмат мацнейшы і застаўся на шостым радку.

"Гановер" гуляў з "рэйнскімі львамі" і меў нядрэнны шанец застацца ў пагоні. Але на гэты раз каманда з Мангейма здолела не згубіць вырашальную перавагу і адыграць пільна ўсе 60 хвілін. Серыя з сямі параз запар перарваная.

Тэарэтычна паспрачацца за месца ў Эўропе можа і "Гумерсбах", расправіўшыйся з "Бергішам". "Гамбургу" яшчэ гуляць з "Кілем" і "Фюхсэ", таму пытанне шостай пазіцыі закрытым лічыць нельга.

"Магдэбург" уражвае. У сераду каманда адабралася ў фінал чатырох Лігі чэмпіёнаў. І гэта нягледзячы на вельмі шчыльны каляндар і вялікую колькасць траўм. Але наперадзе быў паядынак з "Фленсбургам".

Але і гэты бар’ер быў пераадолены. Прычым даволі лёгка. Так, паўночнікі выглядалі вельмі добра і фінальныя "мінус два" — вынікі даволі справядлівы. Але вялікая напружанасць не адчувалася ўвогуле.

Няхай гаспадары былі вымушаны атакаваць вельмі аднастайна, але гэта працавала. Міхаэль Дамгор загубіў амаль кожны другі кідок, але здабыў 11 галоў. Міке Енсэн быў горшы за Кевіна Мёлера, але дастаткова стабільны, каб не зрабіць розніцы.

Склалася ўражанне, што калі "зебры" аступяцца, то "Магдэбург" можа ізноў выйграць чэмпіянат. Але насамрэч у асабістых сустрэчах каманда Філіпа Йіхі здабыла больш пунктаў. Ды і розніца мячоў значна большая.

"Кіль" тым часам зусім не заўважыў супраціву "Эрлангена". Вельмі ўпэўненая перамога і яшчэ адзін крок да залатых медалёў. У ніжняй частцы табліцы "Лемга" адолеў "Штутгарт" і падвысіў свае шансы падняцца троху вышэй. Але вялікага турнірнага значэння гэты матч не меў.




Report Page