6. Каардынуючая Ўправа
✅ 6.1. Каардынуючая Ўправа і старшыня Ўправы выбіраюцца Вальным Соймам суполак. Управа зьяўляецца пастаянна дзеючым каардынуючым і выканаўчым ворганам Руху «Вольная Беларусь».
✅ 6.2. Управа трымае інфармацыйную сувязь з усімі суполкамі Руху, дапамагае і арганізуе (пры неабходнасьці) сумесныя дзеяньні, інфармуе аб пазыцыях і рашэньнях Вальнага Сойму, аб прапановах БНС і аб падзеях у Руху; па ўзгадненьні з БНС можа склікаць Вальны Сойм суполак і праводзіць арганізацыйную падрыхтоўку для яго правядзеньня.
✅ 6.3. Управа ў асобе старшыні Ўправы можа даваць інфармацыю ў СМІ аб падзеях, справах і дзейнасьці Руху «Вольная Беларусь». Управа можа выдаваць кнігі, брашуры і іншыя інфармацыйныя матэрыялы, у тым ліку ў Сеціве.