Як спампаваць снапшот і пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі гульні. Частка 3/3

Як спампаваць снапшот і пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі гульні. Частка 3/3

Minecraft Naviny

...Аднак, нават пасля таго, як я стаў пруфрыдарам, уся гэта сітуацыя, што адбылася з «набегам перакладнікаў» не давала мне супакою, і як апынулася, нездарма. Аднак гэта ўжо была зусім іншая гісторыя...

Так, гэта і ў праўду была ўжо зусім іншая гісторыя, гісторыя годная пяра Хэмінгуэя не менш. Гісторыя пра каханне, здраду і… і нешта мяне зноў стала заносіць, добра, адкладзём жарты ў бок, бо «пакінь надзею, кожны сюды ўваходны».

Так-так, не дзівіцеся, трэцяя і апошняя частка майго аповеда, можа быць месцамі напісана вельмі спецыфічна, так што калі ў вас няма за плячыма досведу чытання «щітдэўраў» на фікбук ці author.today, Вы ўсё яшчэ можаце пайсці, астатнія – ну я вас папярэдзіў.

Accio HRAFAMANIJA!

Добра, у гэты раз з уступам я трохі зацягнуў, аднак, гэта варта было зрабіць, бо не папярэдзіць чытачоў у нашым выпадку — не сумленна. Вядома, Вы можаце справядліва звінаваціць мяне ў «зацягванні» і будзеце мець рацыю, бо Вы нават не ўяўляеце, як мне не хочацца ўспамінаць гэты этап свайго станаўлення на пасадзе пруфрыдара.

Але калі я ўжо ўзяўся за аповед сваёй гісторыі, то павінен яе скончыць, скончыць з маць яго феерверкам.

Як паказала практыка, калі нешта і адбываецца на кроўдзін, дык можна адразу даставаць сваё невялікае бінга: «Mojang», «Ютуберы», «Пруфрыдар на вакацыях», «ІДЫЁТЫ», бо мінімум 2 з 4 будуць адзначаны.

У нашай жа гісторыі, на кожным вітку развіцця можна было крычаць «БІНГА», бо сітуацыя была даслоўна «...ну зараз дакладна дно, але тут з дна пастукалі...».

А як ж усё нявінна пачыналася. На чарговым *устаўце назву*con, Агнэс і Джэб паказалі тызер новага «ПЯКЕЛЬНАГА» абнаўлення 1.16 і прапанавалі сваім каштоўным гульцам прыдумаць імя новаму мобу, і як гаворыцца «ШТО Ж МАГЛО ПАЙСЦІ НЕ ТАК»

Вось жа свінота

Вы напэўна ўжо здагадваецеся, што магло здарыцца, усё ж Mojang – не першая кампанія, што абпалілася на такім. Аднак гэта рашэнне, можна назваць «той самай бабачкай» на якую выпадкова наступіў вандроўнік у часе і тым самым зрынуў усе ў хаос.

(ад аўтара, далей ува ўсім тэксце ёсць грубае ацэнкавае меркаванне і нецэнзурная лексіка)

Так адзін выдатным днём ці ноччу, ████████, між іншым «буйны» ува ўсіх сэнсах майнкрафт блогер, натыкнуўся на гэту навіну і ўбачыўшы гэтага моба, тую ж гадзіну ў яго галаве пранеслася думка – «Это же литали я Да это же БОРОВ*!».
*Боров — спакладаны кныр ці кабан. Выкарыстоўваецца ў мясной гадоўлі жывёлы. З-за скарачэння сінтэзу і вылучэння полавых гармонаў, меней агрэсіўны, чым неспакладаны кныр, пры гэтым хутчэй набірае вагу.

Ну а далей, наш без сумневу буйны ўдзельнік супольнасці, пагнаў свой статак галасаваць за прапанаваны ім варыянт назвы на сайце Minecraft Feedback, і фактычна вывеў яго на першае месца набраўшы “у першы раз” больш за 6 тысяч галасоў. Чаму я ўдакладніў, што «у першы раз»? А вось тут і здарылася такая маленькая загваздка, што несумнеўна стукнула па самалюбстве нашага найбуйнага прадстаўніка супольнасці Minecraft.

Так ужо выйшла, што пасля куплі Mojang кампаніяй Microsoft, Minecraft — family friendly гульня, гульня ў якой нават монстры зараз не страшныя, а «ugly cute». А зараз уявіце твар Агнэс, калі ёй пхаюць «Borov» (не самая лепшая мая фармулёўка, але вы зразумелі, што я меў на ўвазе). Канешне ж пасля таго, як распрацоўшчыкі ўбачылі і зразумелі «што ім прапанавалі» (Я яшчэ раз напамятаю, што Borov — гэта спакладаны кныр ці кабан), яны выдалілі дадзены варыянт назвы для новага моба.

Як бы паступіў звычайны чалавек у гэтай сітуацыі? Пэўна што, б знерваваўся трохі, пабедаваў і пакінуў бы. Але мы то маем справу з самым буйным гульцом Minecraft, тым хто асабіста Майнкрафт ва Ўсходняй Еўропе і Азіі прасоўваў. Вось вы ведалі, што гэта менавіта ён майнач прасоўваў? Не? І я не ведаў, а ЁН ВЕДАЎ.

Ну і як самі вы разумееце, такі шчыльна збіты ўдзельнік супольнасці ну ніяк не мог праігнараваць дадзенае рашэнне распрацоўшчыкаў і… і проста другі раз дадаў свой варыянт, але зараз «Рускімі буковамі», у гэты раз з ім яшчэ некалькі «важных» удзельнікаў супольнасці, вырашылі дадаць свае варыянты. Але на жаль, галасоў набралі, значна менш, чым у першы заход, аднак, як я казаў, распрацоўнікам было пляваць на колькасць набраных імі галасоў.

Somebody once told me...

Па выніку «галасавання» распрацоўшчыкі выбралі імя «Hoglin», і тут варта было сказаць «не атрымалася, не фартанула», але ў нашага масіўнага ўдзельніка жыцця супольнасці Minecraft апынуўся ў наяўнасці разумны сябар. А далей адбылося прыкладна наступае:

(Усе падзеі і героі выдуманы. Кожныя супадзенні з рэальнымі людзьмі і падзеямі — выпадковыя)

— Усім прывітанне з вамі... *непераборлівае мыканне і плач на фоне*
— Хэй, ты чаго тут разлёгся і равеш? Цябе не прынялі… у сэнсе тваю назву? Русафобія кажаш?
— Добра, не ный, мы ж можам твой статак… то бок падпісантаў адправіць спаміць пераклад гэтага моба тваёй назвай. Яны ж табе яшчэ і дзякуй скажуць за «актыў»...

Карацей кажучы, МАГЧЫМА нешта падобнае і адбылося паміж анонсам імя моба і выхадам першага снапшота 1.16, але я не ведаю, і нічога не буду сцвярджаць, але думайце, як казаў адзін ларавед з Пензы.

І вось уласны момант праўды, выйсце першага снапшота, і дзеткі вядома па чыёй указцы пабеглі страчыць свае «пераклады», аднак сутыкнуліся з такой жорсткай рэччу, як – рэальнасць… Рэальнасць, дзе ўсім ПЛЯ-ВАЦЬ на іх куміра і яго жаданкі, карацей яны сутыкнуліся з Ігарам).
Што я магу сказаць, бедны-бедны Ігар, каб вы разумелі гэтыя індывіды высралі 6 ТЫСЯЧ радкоў, не ну, Вы, ўяўляеце? 6 тысяч КАРЛ! (Тут павінны былі быць каментары Ігара, але ён па сённяшні час мае ПТСЗ ад гэтага інцыдэнту, таму іх няма).

У беларускі сегмент перакладу, гэтыя ідыёты таксама спачатку спрабавалі забягаць, аднак іх запал хутка паменшыўся бо яны стукнуліся з, цытата, «сусветным злом». Іх сустрэў, як Гедальф — Я, а ў мяне ж гутарка кароткая і заміж «You shall not pass» - «Vy nachaleru siudy pryjšłi?», ну а далей поўнае выдаленне ўсіх іх дзеянняў. А перакладамі, шчыра кажучы, яны мяне пазабавілі, бо можна было спакойна прасачыць эвалюцыйны ланцужок «Боров → Борав → Борау → Бораў», і нават як вучылі на парах Біялогіі былі і тупіковыя галіны «Борів, Барав».


І тут у чарговы раз, гісторыя магла скончыцца, але як гаворыцца «з дна пастукалі». З выйсцем другога снапшота ў гульню быў дададзены пераклад «Hoglin» і Божа, такой хвалі ЛАЙНА я не бачыў ніколі! Як Вы разумееце, на рускую мову дадзены моб быў перакладзены не так, як гэта «жадаў» наш магутны гулец у Майнкрафт.

Ігар, як ён на той момант думаў, прыняў слушнае рашэнне і скарыстаў у якасці плэйсхолдара нявіннага «свинопотам», што якраз выдатна ўпісваўся ў канцэпцыю «ugly cute». Аднак, той хвалі лайна, што за гэта вылілася на яго на «тым стрыме» нават я не мог сабе ўявіць.
Каб вы разумелі, палову стрыма, Ігара і «усіх перакладчыкаў» крылі хуямі, другую палову стрыма Сабж скакаў ад радасці, што ва ўкраінскім перакладзе быў-такі «Борав» і пляваць, што такога слова ва ўкраінскай мове няма, а яго дадалі банальным спамам, скарыстаўшыся адсутнасцю ўкраінскага пруфрыдара.

Але «нядоўга музыка грала, не доўга фраер таньчыў», з выхадам трэцяга снапшота з гульні былі выдалены ЎСЕ згадванні «Барова», як з Украінскай, Беларускай, Рускай, гэтак і іншых моў. Да якіх дацягнуліся ручаняты яго «статка» і вось тут мача і стукнула ў галаву Сабжу.

Але тут трэба зрабіць невялікі адступ. Так, мабыць, на дадзены момант, існаванне агульнага чату распрацоўнікаў і пруфрыдараў – сакрэт Палішынеля. Але на той момант, сітуацыя была трохі іншай, так існаваў працоўны чат у Slack у якім знаходзіліся ўсе дзейныя пруфрыдары і распрацоўнікі, аднак інфармацыя пра яго існаванне і змест павінна была знаходзіць у яго межах. Канешне ніякага падпісання NDA не было. Тут быў больш фактар даверу і водгаласак таго часу, калі Mojang яшчэ былі інды-студыяй. Аднак сам пастулат – то што ёсць у гэтым чаце, у ім і застаецца – быў замацаваны. Быў...

Так на тым самым стрыме, дзе перакладнікаў абкладвалі палавымі органамі, сябар нашага «Борова» прапанаваў між іншым скарыстаць Твітар, каб «дастукацца» да распрацоўнікаў. Пазнаўшы гэта Ігар вырашыў напісаць у працоўным чаце: “...што блогер, які не змог прасунуць сваю назву ў галасаванне, цяпер праводзіць набегі на пераклад, і магчымы гэтак жа і спам у твітар на іх акаўнты, каб яны не дзівіліся”.

Вось тут і здарыўся пераломны момант у нашай гісторыі. Вяртаемся да моманту, калі, мача стукнула ў галаву «бараводу». Праз пэўны час пасля «татальнага чышчання перакладаў», ён разрадзіўся 40 хвілінным ролікам, дзе «Не разумеў, як ён нас абразіў, і чаго мы такія даўны і брыдоты, яго жэста добрай волі не ацанілі», бо ён «Вам далбаёбам аўдыторыю прывёў, падняў актыў» і «Якія яшчэ 6к копій, ты далбаёб, у мяне ж разумная аўдыторыя яна не магла такога зрабіць», гэтак жа ён спрабаваў правесці аналогію з польскім перакладам, дзе «таксама ютубер абіраў назву для моба» і пляваць, што ў тым выпадку ініцыятыва была з боку пруфрыдара, пляваць галоўнае насраць шкалаце ва ўшы. Але ягадкай была тое самае паведамленне Ігара з чату, так, вашы вочы вас не ашукваюць. Нехта зліў гэтаму ████████ ўнутранаю кухню. Тут то і напружыліся ўсе, бо адна справа жарты, а іншае зліў прыватных паведамленняў. Аднак, «Боріва» ужо было не спыніць струмень абраз на гэты раз ужо ліўся не толькі ў бок Ігара, але і ў бок зусім усіх, хто хоць неяк быў датычны.

Так у сваім роліку, гэты шыз убачыў у адміністратарах групы Minecraft main - Аляксандра Жулева, і невядомымі мне ШУЕ ППШ анты-лагічнымі ланцугамі прыйшоў да высновы, што Жулеў таксама перакладнік і трохі не мала пруфрыдар і адправіў да яго сваю аўдыторыю...

Пачаўся татальны гамон.

З аднаго боку, ютубер-шыз, якому натуральна сарвала гарышча, і яго аўдыторыя. З іншага боку Мы, і асабняком распрацоўнікі, што рэальна былі ў татальным ахуе з таго, што адбываецца...

Мда, нешта мяне зусім занесла. Прабачце за нецэнзурную лексіку, але адна справа назіраць тыя падзеі, іншая рэч быць іх удзельнікам. Добра, глыбокі ўдых і глыбокі выдых.

Працягваем.

Сітуацыя склалася мякка кажучы дрэнная, калі бурчанне ад чарговага блогера можна было спакойна ігнараваць. Тое вось калі, справа дайшла да пагроз ад яго аўдыторыі з шэрага «зліву асабістай інфармацыі і г. д.», тая справа запахла газай, паралельна ж з гэтым з-за ўсяго гэтага цырка Mojang сур'езна задумаліся, пра патрэбу праекта перакладаў Java Выдання, паліва ж да гэтага падліваў зліў з прыватнага чату.

На жаль, але з дадзенага моманту мой аповед будзе вельмі фрагментарным, з-за таго, што шмат якія рэчы і лагічныя ланцужкі шчыльна злучаны з унутранай кухняй пруфрыдараў.

Так у чаканні «вырашальнага слова» ад распрацоўнікаў, сітуацыя можна сказаць замерзла, з больш-менш важных падзей можна памянуць мой рускамоўны пост у групе Minecraft Main, што быў апублікаваны там са згоды адміністрацыі. І як Вы здагадваецеся ён быў цалкам праігнараваны з боку аднаго ютубера, бо меў зашмат нязручных фактаў.

Аднак, гісторыя падыходзіць да свайго лагічнага канцу, распрацоўнікі сказалі сваё слова. Гэтак «Hoglin» быў дададзены ў гласар і стаў забаронены да перакладу, пакінуўшы толькі магчымасць да транслітарацыі. Праект перакладу на кроўдзін, рашэннем распрацоўнікаў быў захаваны, аднак некаторыя рэчы змяніліся. Так неўзабаве была канчаткова спынена магчымасць атрымання плашчоў для пруфрыдараў, а таксама праз пэўны час, чат у Slack быў цалкам расфарміраваны і перанесены ў прыватны канал у Discord з-за “зручнасці” платформы.

Фактычна, пасля «канчатковых» словаў распрацоўнікаў, канфлікт быў цалкам скончаны. На фоне чаго было вельмі смешна бачыць стрымы аднаго буйнага ўдзельніка супольнасці, дзе ён, думаеце выбачыўся перад намі? Не канешне! Дзе ён казаў, «што раз ужо распрацоўнікі вырашылі» і «Я што вінаваты, што ў мяне ў маёй ВЯЛІКАЙ супольнасці нашліся пара ідыётаў, што сталі спаміць і пісаць усялякія пагрозы, я ж сам нікога не абражаў і не пачынаў цкаванне». Карацей Я не Я і карова не мая...

Фактычна, менавіта так і скончылася гэта гісторыя. Некаторыя могуць сказаць, што яна скончылася нічым, а калі глыбей капнуць, то нават пагаршэннем становішча перакладнікаў у цэлым, і я магу з імі ў нечым пагадзіцца (Улічваючы, што чалавек, які здзейсніў зліў. Не панёс ніякай адказнасці. Хоць быў з лёгкасцю вылічаны). Тым не менш, я рады, што гісторыя скончылася менавіта так, бо не вядома, ці засталася б ў нас магчымасць перакладу Minecraft пайдзі гісторыя па іншым.

Што ж да мяне? Ну шчыра кажучы, у той самы летні дзень, калі я спампаваў снапшот і не ўбачыў у ім беларускай мовы, я нават і падумаць не мог, што аднойчы не толькі пазнаёмлюся з распрацоўнікамі, але і прайду адмысловы шлях пруфрыдара.
Так што не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі!

P.S.: Непаважаныя ютуберы, сядайце на свае гульнявыя крэслы і коціцеся нахуй рабіць свае стрымы і агляды. Не лезьце да нас у пераклады! Пераклады - гэта сур'ёзная справа, сур'ёзных людзей!


Report Page