Як спампаваць снапшот і пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі гульні. Частка 2/3

Як спампаваць снапшот і пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі гульні. Частка 2/3

Minecraft Naviny

Не прайшоў і месяц з мінулай часткі майго аповеда... ну або ўжо прайшоў, не важна. Бо вось яна — чаканая ці не вельмі, другая частка вострасюжэтнага трылера «Шлях пруфрыдара».

Як магчыма, Вы, помніце з канца мінулай часткі ўсё скончылася “хэпі эндам” — пераклад застаўся ў гульні, пруфрыдары вярнуліся, а я стаў адным са сталых перакладнікаў. У прынцыпе, некаторыя ўжо б абарвалі аповед на гэтым моманце, скончыўшы стандартным “ну вось перакладаў-перакладаў, і мне далі плашч пасаду пруфрыдара”, аднак мы тут ЭПАС пішам, а не проста пагуляць вышлі.

Добра, нешта мы адцягнуліся ад нашай гісторыі, а тым часам наша мірнае існаванне на платформе было катэгарычна парушана. Так без аніякага папярэджання, ці аб'явы вайны — “Адзін добры чалавек расказаў дзеткам пра дармавыя плашчы, якія давалі некаторым перакладчыкам”. І пасля гэтага, як Вы ўжо здагадваецеся, у цягніку «Youtube — Crowdin» пачаўся існы кашмар.

Вокладка таго відэа

Вядома ж, вы спытайце «Што ж такога могуць зрабіць нейкія дзеці з перакладам?». Але вы памыляецеся, калі ставіце пытанне – «Што могуць зрабіць істоты* з неабмежаваным вольным часам, адсутнай культурай камунікацыі, багатым запасам нецэнзурных словаў і поўным неразуменнем працэсу перакладу, дзеля нейкага там ДАРМОВАГА І ВЫКЛЮЧНАГА плашча ў іх любімым Minikraft». Перабольшваю? Не, не ў якой меры, мы асабіста сутыкнуліся з вышэйпрыведзеным. Хто мы?

УВЕСЬ ПРАЕКТ ПЕРАКЛАДУ MINECRAFT НА CROWDIN.

Так-так, Вы напэўна, як і тады мы падумалі, што добрыя дзеткі ў пошуках халявы пайдуць тэрарызаваць толькі рускамоўны сегмент перакладу гульні... Два разы ХА! Як кажуць — на дармаўшчыну ж і воцат салодкі, так што нашы “перакладнікі”, пайшлі перакладаць усё што перакладаецца.

Нямецкі, літоўскі, беларускі ці нават японскі не сталі для іх моўнай праблемай, асабліва, калі пад рукой быў Google Translate. Але ж і ён часам не патрэбны, бо рускія словы таксама нядрэнна ў замежных мовах выглядаюць... Што значыць «не» і «так рабіць нельга, ідыёт»?

Вось так і пачаўся самы гарачы месяц лета на Crowdin. На першы погляд, быццам бы ўсё стандартна, ды трохі больш працы пруфрыдарам па выдаленні няякасных перакладаў, але ў цэлым жа ўсё як заўсёды, так? На жаль, але не.

Яшчэ тады, летам 2019 года, я лічыў гэты наплыў «перакладнікаў з ютуба» - сапраўднай атакай на праект перакладу. Тады ўсе смяяліся з мяне, круцілі пальцам ля скроні, а некаторыя індывіды нават вінавацілі ў зайздрасці - маўляў “Што зайздросна што ім/нам дадуць плашчы й правы пруфрыдара, а табе не”. Але як надалей апынулася, я меў рацыю, аднак пра гэта мабыць у наступны раз.

Чаму ж яшчэ тады я пачаў “біць трывогу”? Я ўбачыў небяспечныя перадумовы. Што за перадумовы? - спытаеце вы. Механіка галасоў на кроўдзін – адкажу я.

На Crowdin ёсць так званая сістэма галасоў, пакуль пераклад не зацверджаны пруфрыдарам, простыя карыстальнікі, могуць як павялічыць яго ацэнку (+) у выніку чаго, зменіцца яго становішча ў іерархіі (пры наяўнасць іншых варыянтаў), гэтак і занізіць (). У звычайных умовах, гэтыя ацэнкі не робяць нічога, пруфрыдар вольны абіраць той варыянт, які яму падабаецца, нават калі ён у самым нізе з-за мінусаў (Прывітанне, Ігар).

Аднак, як мага падкрэсліць з мінулай часткі, на Crowdin, заўсёды і ўсё ідзе не дзякуй Богу. У першай частцы, я ўжо дэталёва апісваў сістэму перакладу і яго траплення ў гульню, так што не будзем на гэтым доўга спыняцца, толькі напомню, што ёсць мінорныя і глабальныя абнаўленні.

Да [ВЫДАЛЕНА] для пруфрыдара было нормай у першы дзень мінорнага абнаўлення зрабіць адзін ці два варыянты перакладу для аднаго радка, і пакінуць іх для зацверджання калісьці* (у прынцыпе гэта было нормай і для глабальных абнаўленняў). Зрабіў пераклад, ці вырашыў пакінуць плэйсхолдар не зацверджаны да лепшых часоў – нічога страшнага, галоўнае, каб у гульні быў нармальны пераклад, а на сайце захоўваўся паказнік зацверджанага перакладу.

Але тут у гульню ўступілі нашы «залётныя перакладнікі» і тая самая сістэма галасоў. Так у лепшым разе, «перакладнікі» банальна капіявалі чужы пераклад, а потым «мінусавалі» арыгінал галасамі, паралельна галасуючы «за» свой варыянт. У горшым жа выпадку «у мінус» ішоў любы пераклад, расчышчаючы месца для «Дзверы дуба адкрыццё» - калі што, гэты пераклад рэальна існаваў у нашым сегменце.

На наша шчасце, ТАДЫ да нас зайшло толькі трохі такіх «перакладнікаў» і тое не на доўга. Аднак сярод тых, хто зайшоў да нас на агеньчык быў – ЁН

Мабыць, замест словаў эфектыўней будзе паказаць маю першую рэакцыю на ягоныя пераклады:

— Што ж там было, спытаеце, Вы.

— Там быў ГАМОН, менавіта так, прытым поўны.

Гэты хлопец затрымаўся ў нашым сегменце ўсяго на АДЗІН дзень, аднак нам хапіла і гэтага. Усяго за адзін дзень, ён менавіта, што высраў больш за 100 перакладаў (маюцца на ўвазе не пераклады словаў, а радкоў), «замінусаваў» сотні чужых і абмацюкаў мяне, пруфрыдара, і яшчэ некалькі людзей у нашым сегменце.

І ўсё гэта толькі за адзін дзень!

Добра, што мне ўдалося своечасова даклікацца адзінага актыўнага на той момант пруфрыдара, і зразумеўшы, што яму больш тут нічога «не свеціць», абмацюкаўшы паўторна мяне і пруфрыдара, наш «госць» пайшоў шукаць шчасця ў іншыя сегменты перакладу.

Як апынулася у выніку, «жаданне перакладаць» у нашых перакладнікаў вычарпалася праз тыдзень, у некаторых, толькі праз тры. Мы ж, у сваю чаргу, яшчэ доўга ўспаміналі гэтых перакладнікаў і дзякавалі Богу, што ў наш сегмент іх, як не іранічна, занесла ў меншай ступені, не ж ў іншыя.

Фактычна, дадзеная падзея не моцна паўплывала на Crowdin у цэлым. Так, месяц з нечым, сайт быў падобен на асіны вулей, які патыкалі палкай, але потым усё супакоілася. Смеццевы пераклад выдалілі і забыліся, у напамінак застаўся толькі лакальны мем пруфрыдароў «No capes»

«No capes»

Я ж праз паўтара месяца пасля гэтых падзей, паўнавартасна далучыўся да пруфрыдараў нашага перакладу стаўшы адным з іх. Як часам іранічна прыкмячалі іншыя, ва ўзнагароду «За абарону перакладу ад набегу».

Аднак, нават пасля таго, як я стаў пруфрыдарам, уся гэта сітуацыя, што адбылася з «набегам перакладнікаў» не давала мне супакою, і як апынулася, нездарма. Аднак гэта ўжо была зусім іншая гісторыя...


Report Page