I Can Only Imagine

I Can Only Imagine

worship.by

Часам моцны душэўны боль нараджае моцную музыку, здольную ацаліць многія зламаныя душы. Такім стаўся сьпеў I Can Only Imagine, які называюць самым папулярным сынглам усіх часоў.

У чым яго моц?

У 1999 годзе гурт MercyMe рыхтаваў да выхаду першы альбом, які складаўся выключна з арыгінальных сьпеваў. Не хапала аднаго.

Лідар гурта Барт Мілард якраз разважаў над гэтым апошнім сьпевам, калі знайшоў свой стары нататнік, дзе былі напісаныя словы «I Can Only Imagine» («Я магу толькі марыць»).

Думкі перанесьлі яго ў 1991 год, калі ад рака памёр бацька сьпевака. Усё жыцьцё ў іх былі кепскія адносіны з-за невыноснага гвалту з боку бацькі. На выніку жонка сышла, забраўшы сына. Аднак незадоўга да сьмерці бацька Барта прымірыўся з Богам. Ён вельмі зьмяніўся і шукаў прабачэньня. Бацька і сын зноў знайшлі адзін аднога. Барт пасьля ўзгадваў, што не сустракаў больш набожнага чалавека, чым гэты былы сямейны тыран. Пасьля пахаваньня Мілард разважаў пра тое, што перажывае бацька на нябёсах, і яго пачала перасьледаваць гэтая фраза «I Can Only Imagine». Гэтыя словы не пакідалі яго на працягу некалькіх наступных гадоў, ён запісваў іх усюды, дзе было толькі можна.

І вось у той самы момант як Барт пабачыў словы «I Can Only Imagine» у нататніку нарадзіўся неверагоднай моцы сьпеў, які атрымаў такую ж назву. Многія людзі, што перажылі страту блізкага чалавека, сьведчылі, як гэты сьпеў дапамог ім пераадолець скруху. Сам музыка казаў: «Многія зьдзіўляюцца, як такі сьпеў мог быць напісаны за 10 хвілін, але насамрэч ён жыў у маім сэрцы амаль дзесяць год».

У 2018 годзе па гэтай гісторыі быў зьняты аднайменны фільм. Ён стаў чацьвёртым самым касавым музычным біяграфічным і шостым самым касавым хрысьціянскім фільмам за ўсе часы ў Злучаных Штатах.

Report Page