Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны - Иностранные языки и языкознание дипломная работа

Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны - Иностранные языки и языкознание дипломная работа




































Главная

Иностранные языки и языкознание
Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны

Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння. Алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Глава 1. Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў
1.1 Айконімы апелятыўнага паходжання
1.2 Айконімы антрапанімічнага паходжання
Глава 2. Структурна-словаўтваральная характарыстыка айконімаў
2.1.1 Айконімы ў форме адзіночнага ліку
2.1.2 Айконімы ў форме множнага ліку
памянш.-ласк. - памяншальна-ласкальнае
СБП - сучаснае беларускае прозвішча
Актуальнасць даследавання. Адной з актуальных праблем сучаснага мовазнаўства з'яўляецца вывучэнне ўласных геаграфiчных назваў. Сёння патрэба ў зборы, сiстэматызацыi i iнтэрпрэтацыi тапанiмiчнага матэрыялу становiцца ўсё больш неабходнай у сувязi з вырашэннем розных пытанняў лiнгвiстыкi, гiсторыi, этнаграфii, гiстарычнай геаграфii, пытанняў моўных сувязей. Анамастычны матэрыял складае значную частку лексiкi любой мовы i мае багатыя пазнавальныя i выхаваўчыя магчымасцi. Так, уласныя геаграфiчныя iмёны ўяўляюць выключную каштоўнасць для вывучэння гiсторыi народа, яго характару i побыту, яго зносiнаў з iншымi народамi; захоўваюць памяць пра далёкае мiнулае краю, часта не зафiксаванае ў гiстарычных помнiках, яны знаёмяць з культурай i гаспадаркай нашых продкаў, з рассяленнем старажытных плямёнаў.
На сучасным этапе беларуская анамастычная навука прадстаўлена, хаця i нераўнамерна, даследаваннямi па ўсiх яе асноўных раздзелах.
Найлепш распрацавана айканiмiя Беларусi, адметныя рысы, асаблiвасцi развiцця якой асвятляюцца ў манаграфiях, дысертацыйных працах, шматлiкiх навуковых артыкулах. Актыўны ўдзел у айканiмiчных даследаваннях прымаюць беларускiя лiнгвiсты, этнографы, географы.
Спрадвечна кожны рэгіён Беларусі вызначаецца сваёй самабытнасцю. Цягам цэлых стагоддзяў на адпаведных тэрыторыях складваліся адметнасці ў вядзенні гаспадаркі, прамысловай і сельскагаспадарчай спецыялізацыі, асаблівасцях сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Усё гэта ў рэшце рэшт і становіцца тымі своеасаблівымі адзнакамі, што стваралі непаўторны вобраз краю.
Нягледзячы на значныя дасягненні беларускай анамастыкі, на наяўнасць значнай колькасці прац па беларускай тапаніміі, тут яшчэ застаецца шмат нявырашаных праблем, і ў першую чаргу не сабраны, не зафіксаваны і не атрымаў належнай апрацоўкі багаты тапанімічны матэрыял. Неабходнасць у зборы, навуковай апрацоўцы, класіфікацыі, лінгвааналізе беларускай тапаніміі прадыктавана патрэбамі часу, тымі тэарэтычнымі і прыкладнымі задачамі, што ставяцца перад сучаснай навукай. У вывучэнні, унармаванні тапонімаў зацікаўлена шырокая моўная практыка: выдавецтвы геаграфічных і геафізічных карт, атласаў, камісіі па ўпарадкаванні геаграфічных напісанняў.
Беларуская тапанімія і вытворная ад яе лексіка ўсё яшчэ застаюцца маладаследаванымі. Асноўная прычына гэтага - цяжкасці, звязаныя са зборам тапанімічнага матэрыялу менавіта на месцы яго бытавання і па старажытнабеларускіх пісьмовых крыніцах. А без іх уліку нельга правесці ўнармаванне тапонімаў і вытворных ад іх.
Мэта і задачы даследавання. У дыпломнай працы пастаўлена мэта: правесці аналіз на лексіка-семантычным і структурна-словаўтваральным узроўнях назваў населеных пунктаў (айконімаў) Ганцавіччыны.
Для дасягнення гэтай мэты трэба было вырашыць наступныя задачы:
- сабраць і закартаграфаваць неабходны анамастычны і апелятыўны матэрыял;
- вывучыць неабходную навуковую літаратуру па тэме даследавання і гістарычныя дакументы, звязаныя з Ганцавіччынай;
- вызначыць лексічны склад айконімаў, выявіць характар і семантыку іх асноў;
- правесці структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах і мадэлях, вызначыць прадуктыўнасць розных спосабаў утварэння;
- скласці алфавітны слоўнік айконімаў Ганцавіцкага раёна з гістарычнымі каментарыямі.
Матэрыял даследавання. Асноўным матэрыялам для навуковага аналізу паслужыла картатэка назваў населеных пунктаў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, складзеная на аснове запісаў у палявых умовах і шляхам распісвання розных друкаваных крыніц (даведнікаў, слоўнікаў, карт, спісаў).
Картатэка змяшчае 89 айконімаў, з якіх
Метады даследавання. У асноўным выкарыстоўваецца апісальны метад і элементы статыстычнага метаду.
Структура працы. Праца складаецца са спіса ўмоўных абазначэнняў, агульнай характарыстыкі працы, уводзінаў, двух раздзелаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса і дадатка.
айконім ганцавiччына словаўтваральны
Тапаніміка - адзін з асноўных раздзелаў анамастыкі (навукі пра ўласныя назвы), які займаецца вывучэннем тапонімаў - уласных геаграфічных назваў (грэч. topos -мясцовасць і onima - імя) і не толькі з пункту гледжання сучаснай мовы, а перш за ўсё з пазіцыі гісторыі.
Сярод тапанімічных назваў вылучаюцца айконімы - назвы населеных пунктаў; гідронімы - назвы водных аб'ектаў; мікратапонімы - назвы дробных невялікіх аб'ектаў; катайконімы - назвы жыхароў па месцы жыхарства і інш.
Жыццё чалавека цесна звязана з пэўнымі мясцовасцямі і іх назвамі. Таму не дзіўна, што цікавасць да геаграфічных назваў, найперш да іх сэнсавага значэння, праяўлялі ўжо вучоныя антычнасці.
Вядомы старажытнагрэчаскія тэксты, у якіх сабраны і раскласіфікаваны геаграфічныя назвы. Спробы даць гістарычнае абгрунтаванне тапонімам утрымліваюцца ў вядомым летапісе “Повесть временных лет”.
Дакладнасць такіх тлумачэнняў невялікая. Большасць з іх - наіўныя і антыгістарычныя, ненавуковыя [Лыч, Л.М. Назвы зямлі беларускай.-Мінск, 1984.- С.42].
Навуковы этап тапанімікі пачынаецца толькі з сярэдзіны 19 ст., калі арганізуюцца камісіі, суполкі, што займаюцца вывучэннем геаграфічных назваў, і ў першую чаргу Таварыства аматараў славеснасці, навук і мастацтваў у Пецярбургу (1811-1830 гг.).
У лінгвістычных працах, якія выдаваліся гэтым таварыствам, асвятляліся пытанні тапанімікі. Вялікі ўклад у навуковую распрацоўку пытанняў усходнеславянскай тапанімікі ўнеслі члены гэтага таварыства: А.X. Вастокаў, Н.Н. Надзеждзін, А.М. Шагрэн, М.А. Кастрэн і інш.
Тапанімія Беларусі не фарміравалася ізалявана ад іншых тэрыторый. Шмат геаграфічных тэрмінаў, словаўтваральных фармантаў сучаснай беларускай тапаніміі вядомыя далёка за яе межамі - у Расіі і на Украіне, у Прыбалтыцы і Польшчы, Чэхіі і Славакіі і іншых тэрыторыях. Таму адказы на многія пытанні беларускай тапанімікі можна знайсці ў працах рускіх, украінскіх, польскіх і іншых славянскіх даследчыкаў.
У гістарыяграфіі, звязанай з вывучэннем беларускай тапаніміі, вылучаюцца тры этапы:
Багатая і разнастайная тапанімія Беларусі здаўна прыцягвала ўвагу айчынных і замежных вучоных. Даследаванне беларускіх геаграфічных найменняў пачалося недзе ў 30-40 гг. 19 ст. і на пачатковым этапе насіла фрагментарны характар. Першыя публікацыі па беларускай анамастыцы ўяўлялі сабой папутныя нататкі, эцюды ў працах па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі. Рабілася спроба растлумачыць паходжанне асобных назваў населеных пунктаў ці гідрааб'ектаў. Па сваім змесце і метадах гэтыя артыкулы нельга было яшчэ назваць навуковымі, і ў большасці выпадкаў яны мелі папулярызатарскае значэнне, а даследчыкі нярэдка „грашылі” неабгрунтаванымі этымалогіямі аб паходжанні канкрэтных населеных пунктаў.
Аднак ужо ў канцы 19 - пачатку 20 ст. з'яўляюцца спецыяльныя працы, у якіх даследчыкі спрабавалі перайсці ад разгляду адзінкавых тапанімічных фактаў да вызначэння агульных заканамернасцей беларускай тапаніміі. Пачатак быў пакладзены артыкулам А.А. Качубінскага “Тэрыторыя дакастрычніцкай Літвы” (1897), у якім аўтар, аналізуючы масавы гідранімічны матэрыял (назвы рэк і азёр на тэрыторыі былой Мінскай губерні), высветліў, што ў гідраніміі Беларусі ёсць шмат балтыйскіх элементаў. На гэтай падставе А.А. Качубінскі робіць вывад, што радзіма старажытных балтаў распасціралася на поўдні да ракі Прыпяць, на ўсходзе - уключаючы басейн Беразіны, на захадзе - верхнюю частку басейна ракі Нарвы.
Ю.Ю. Трусман у “Этымалогіі мясцовых назваў Віцебскай губерні” (1897) зрабіў спробу этымалагічнага аналізу значнай колькасці тапонімаў паўночна- ўсходняй часткі Беларусі. Аднак многія этымалогіі Ю.Ю. Трусмана аказаліся ненадзейнымі. У артыкуле “Да пытання аб паходжанні назваў вёсак, мястэчак, гарадоў Беларусі” (1926) Я. Тараноўскі апісвае беларускую айканімію з пункту погляду словаўтварэння.
Вывучэнне беларускага анамастычнага матэрыялу ў першыя дзесяцігоддзі 20 ст. звязана з імёнамі Я.Ф. Карскага, А.I. Сабалеўскага, Э.А. Вальтэра, А.А. Шахматава, Г.А. Ільінскага.
У 20-я гг. у Мінску праведзены дзве Усебеларускія краязнаўчыя канферэнцыі (1924 г., 1928 г.), матэрыялы якіх заклікалі да збору беларускіх мясцовых геаграфічных і асабовых назваў і паслужылі стымулам для разгортвання тапанімічных даследаванняў. З'явіліся першыя інструкцыі і метадычныя ўказанні па зборы анамастычнага матэрыялу, але практычных вынікаў гэтыя пачынанні не змаглі даць: пачалася сталінская барацьба з “ворагамі народа”, знішчэнне абаронцаў беларускасці. Таму такія бедныя на анамастычныя даследаванні беларускага матэрыялу 30-я гады.
Сістэматычнае вывучэнне тапаніміі Беларусі пачалося пасля Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 - 1947 гг. пачаў збіраць тапанімічны матэрыял для будучага тапанімічнага слоўніка географ-тапаніміст В.А. Жучкевіч, які сведчыць, што ў той час “фонд тапанімічнай літаратуры быў мізэрны, калі не лічыць спадарожных заметак пра геаграфічныя назвы, распыленых у літаратуры самага рознага зместу” [Беларуская анамастыка : зборнік артыкулаў. -Мінск, 1992. - С. 44].
У сярэдзіне 50-ых гг. беларускі айканімічны матэрыял нярэдка становіцца аб'ектам даследавання польскіх аўтараў. Праблемы анамастыкі як крыніцы вывучэння гісторыі і этнаграфіі беларускага народа цікавяць у гэты час этнографа М.Я. Грынблата, у больш позніх працах якога выяўлена каля 290 айконімаў і мікратапонімаў этнаграфічнага паходжання, на аснове тэрытарыяльнага размяшчэння якіх аўтар робіць спробу даць малюнак этнічных кантактаў на тэрыторыі Беларусі.
У канцы 50-60 гадоў праводзілася работа па наладжванні арганізаванага збору анамастычнага матэрыялу. У гэты час з'явіліся “Кароткі апытальнік па тапаніміцы”, “Інструкцыя па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў” П.П. Шубы і “Праграма па збіранню тапаніміі Беларусі” Л.А. Акаловіча [Акаловіч, Л.А. Праграма па збіранню тапаніміі. Матэрыялы па першай тапанімічнай канферэнцыі. - Мінск, 1996. - С. 12 - 14].
Значна актывізаваліся тапанімічныя даследаванні ў 60-я гады, асабліва пасля першай Усебеларускай канферэнцыі па тапаніміцы СССР, якая адбылася другога лютага 1965 года ў Ленінградзе і паслужыла стымулам для разгортвання тапанімічных даследаванняў ва ўсіх рэспубліках былога Савецкага Саюза. Беларускія даследчыкі, сярод якіх найбольш плённа працуюць у гэтыя гады Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, М.В. Бірыла, М.Я. Грынблат, В.А. Жучкевіч, М.М. Карсакова, А.М. Катонава, В.П. Лемцюгова, А.М. Прышчэпчык, П.П. Шуба, I.Я. Яшкін, перавагу аддавалі вывучэнню айканімічнага і гідранімічнага матэрыялу [Мурзаев, Э.М. Топонимика и география / Э.М Мурзаев. - М: Мысль, 1995. - С. 144 -147].
Тапонімы з'яўляюцца часткай лексікі і нясуць у сабе каштоўную інфармацыю. Таму іх вывучэнне - адна з актуальных праблем сучаснага мовазнаўства.
Найлепш распрацавана беларуская айканімія, адметныя рысы, асаблівасці якой асвятляюцца ў манаграфіях, дысертацыйных працах, шматлікіх навуковых артыкулах.
Першым, хто звярнуўся да тапанімічнай тэматыкі, хто ў сваіх працах закрануў як чыста айканімічныя, так і агульныя пытанні тапанімікі, быў географ В.А. Жучкевіч - аўтар кніг “Тапаніміка Беларусі” (1968), “Чаму так названа?” (1969), “Кароткі тапанімічны слоўнік Беларусі” (1974), “Агульная тапаніміка” (1980).
Пытанням, звязаным з геаграфіяй і лакалізацыяй асобных словаўтваральных тыпаў беларускіх айконімаў, прысвяціў некалькі артыкулаў В.А. Ніканаў.
Лінгвістычны накірунак у беларускай тапаніміцы прадстаўлены працамі В.П. Лемцюговай, Л.М. Грыгор'евай, М.В. Бірылы, Я.М. Адамовіча, якія аддаюць перавагу рэгіянальнаму метаду даследавання. Рэгіянальныя даследаванні заснаваны на франтальным зборы айканімічнага матэрыялу ў месцах пэўных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак непасрэдна на месцы яго бытавання, што дазваляе зафіксаваць усе назвы і іх варыянты, вызначыць правільнае вымаўленне, устанавіць строгую лакалізацыю найменняў [Рылюк, Г.Я., Басик С.Н. В мире географических названий южных материков. - Минск: ЗАO «Веды», 1998. - С. 165-167].
У 1970 г. выйшла з друку манаграфія В.П. Лемцюговай “Беларуская айканімія”. У ёй, як і ў сваіх папярэдніх працах, аўтар працягвае даследаваць, галоўным чынам, назвы паселішчаў Мінскай вобласці. У працы разглядаецца больш за чатыры тысячы назваў, праводзіцца лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, даследуюцца словаўтваральныя сродкі айконімаў. Манаграфія “Беларуская айканімія” мае вялікае навуковае значэнне. Каштоўным з'яўляецца тое, што зробленыя ў ёй абагульненні ў значнай меры адносяцца да айканіміі іншых частак Беларусі, бо ў межах Мінскай вобласці адзначаны і прааналізаваны амаль усе спецыфічныя для рэспублікі тыпы назваў паселішчаў як з боку лексіка-семантычнага складу іх асноў, так і з боку словаўтварэння [Лемцюгова, В.П. Беларуская айканімія. Лінгвістычны аналіз назваў населеных пунктаў Мінскай вабласці / В. П. Лемцюгова. - Мінск : Навука і тэхніка, 1970. - С. 41-53].
Паводле рэгіянальнай методыкі даследавана айканімія Віцебскай вобласці (Л.М. Грыгор'ева) і Гомельскай вобласці (М.В. Бірыла). Часткова айканімічны матэрыял Гродзенскай вобласці атрымаў асвятленне ў публікацыях Л.А. Акаловіча.
Некаторым агульным пытанням тапанімікі (узаемадзеянне тапанімічных і антрапанімічных асноў, шляхі тапанімізацыі словаўтваральных сродкаў) прысвечаны артыкулы М.В. Бірылы, П.П. Шубы. У працы “Літоўскія элементы ў беларускай анамастыцы” (1968) М.В. Бірыла і А.П. Ванагас вылучаюць і даследуюць літоўскія словаўтваральныя элементы ў айканіміі Беларусі. У сваіх даследаваннях беларускі этнограф М.Я. Грынблат выкарыстоўвае анамастычны матэрыял у якасці дадатковай крыніцы пры вывучэнні гісторыі і этнаграфіі беларусаў [Лемцюгова, В.П. Усходнеславянская айканімія апелятыўнага паходжання /В.П. Лемцюгова. - Мінск, 1997. - С. 11 - 15].
Рост цікавасці да тапанімікі ў 70-90-я гг. выражаецца ў тым, што склікаюцца канферэнцыі, сімпозіумы, выдаюцца зборнікі артыкулаў тапанімістаў рэспублікі. Так, матэрыялы Першай беларускай тапанімічнай канферэнцыі апублікаваны ў зборніку, “Пытанні беларускай тапанімікі” (1970), у якім асвятляюцца найважнейшыя праблемы, звязаныя з вывучэннем стану і задач тапанімікі Беларусі.
Заслугоўвае ўвагі і зборнік артыкулаў “Беларуская анамастыка”, што выдаецца інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі. Выйшла чатыры выпускі гэтага зборніка (1977, 1981, 1985, 1993). На яго старонках змяшчаюцца артыкулы, у якіх даследуюцца ўсе асноўныя класы анамастычнай лексікі на матэрыяле розных рэгіёнаў Беларусі [Беларуская анамастыка: зборнік артыкулаў. - Мінск,1981. - С. 21].
Трэці выпуск “Беларускай анамастыкі” (1985) з'явіўся вынікам творчага супрацоўніцтва калектываў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Інстытута славяназнаўства Польскай AH і мовазнаўчых кафедраў Брэсцкага універсітэта (тады інстытута) па вывучэнні анамастыкі Пабужжа. Шырокае адлюстраванне ў гэтым зборніку знайшлі пытанні айканіміі і мікратапаніміі тых рэгіёнаў Брэсцкай вобласці, якія мяжуюць з Польшчай [Беларуская анамастыка: зборнік артыкулаў. - Мінск,1985. - С. 44 - 49].
Надзённым з'яўляецца пытанне вывучэння (збірання і аналізу) анамастычнага матэрыялу Брэстчыны, у тым ліку Брэсцка-Пінскага Палесся.
У ХІХ ст. зборам тапанімічнага матэрыялу на Беларусі, у тым ліку на Палессі, займаўся этнограф, географ, археолаг, фалькларыст, тапаніміст З. Даленга-Хадакоўскі (1784-1825). Ён лічыў, што неабходна дакладна пісьмова перадаваць назвы так, як іх вымаўляюць карэнныя жыхары. Прапанаваў заняцца зборам геаграфічных назваў (урочышчаў, малых і вялікіх рэк, гарадоў і паселішчаў). Ён склаў карту назваў вядомых яму гарадзішчаў і старажытных урочышчаў. Асаблівую ўвагу звяртаў на назвы населеных пунктаў, якія паходзяць ад найменняў язычніцкіх бостваў. Даказваў паходжанне і старажытную глыбіню некаторых гарадоў і рэк ад назвы язычніцкіх бостваў Лада, Лель. Звярнуў увагу на распаўсюджанне гідронімаў і тапонімаў з назвай Дунай (Д.-Ходаковский. Материалы к «Сравнительному словарю географических названий славянских городищ», 1820-1823).
У пасляваенны перыяд у сваіх працах В.А. Жучкевіч, разглядаючы пытанні тапаніміі Беларусі, прыводзіць і матэрыялы з Брэстчыны. (Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.- Минск, 1974; Жучкевич, В.А. Происхождение географических названий Белоруссии. - Минск, 1961).
Лексіка-семантычны склад і структура ўласных асабовых імён апелятыўнага паходжання заходняй часткі Палесся ў гістарычным плане на зрэзе ХІУ-ХУІІІ ст. прааналізаваны ў манаграфіі А.К. Усціновіч “Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны” (Мн., 1975). Аднак сучасны пласт антрапонімаў Палесся яшчэ не стаў аб'ектам комплекснага даследавання.
Слоўнік “Мікратапанімія Беларусі” (Мінск, 1974) уключае матэрыялы з Гродзеншчыны, Брэстчыны і Міншчыны. Загаловачнае слова суправаджаецца граматычнымі паметамі, указваецца значэнне мікратапоніма (лес, балота, поле).
Значнае месца ў беларускай тапаніміі займае праца Я.Н. Рапановіча “Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці” (Мінск, 1982). Слоўнік ахоплівае назвы ўсіх населеных пунктаў Брэстчыны. Разглядаюцца таксама ўласныя назвы зніклых вёсак: далучаных да гарадоў і пасёлкаў, перайменаваных, сселеных, знішчаных у гады вайны.
Асобныя звесткі пра тапанімію Брэстчыны можна знайсці ў кнігах І.Я. Яшкіна, В.В. Шура, В.П. Лемцюговай, А.М. Мезенка, М.Л. Лыча, А.Ф. Рогалева, М.В. Бірылы і інш.
Агульны аналіз вывучэння анамастычнай лексікі Палесся робіць В.В. Шур у артыкуле “Да праблемы вывучэння анамастычнай лексікі Палесся” (1990 г.). Адзначаецца, што недастаткова вывучаны антрапанімічны матэрыял гаворак Палесся. У перспектыве актуальнымі могуць стаць працы, прысвечаныя ўзнікненню, паходжанню і словаўтварэнню імёнаў, прозвішчаў і мянушак жыхароў Палесся. Не сталі аб'ектам даследавання палескія касмонімы, не даследуюцца уласныя назвы (мянушкі) кароў, валоў, коней, сабак.
Вывучэнню анамастыкі Брэстчыны прысвечаны дзве кандыдацкія дысертацыі. В.М. Емельяновіч у сваёй працы даследавала мікратапонімы (Микротопонимия северо-западной части Брестской области). Дысертацыя Н.Р. Смаль (Якубук) прысвечана тэарэтычнаму вывучэнню айконімаў і гідронімаў Брэстчыны (Айканімія і гідранімія Пабужжа. Праблемы ўзаемадзеяння). Анамастыка Брэстчыны і надалей засталася навуковым зацікаўленнем мовазнаўцаў В.М. Емельяновіч і Н.Р. Якубук.
Гідранімія і айканімія Пабужжа аналізуецца Н.Р. Якубук у артыкулах “Варыянтнасць гідраніміі і айканіміі Пабужжа” і “Айконімы Пабужжа суфіксальнага ўтварэння”. Пэўнай частцы гідронімаў (62 аб'екты) уласцівы лексіка-семантычныя варыянты: р. Перавалока/Цяплуха/Саломенка, р. Пуковка/Крывуля, р. Вішня/Плюскаўка, р. Млынок/ Прысёла. Асноўнымі прычынамі дублетнасці Н.Р. Якубук лічыць розную тэрытарыяльную народную матывацыю, змены цячэння ракі, меліярацыйныя работы, распад (семантычнае сцяжэнне) састаўных назваў. Абсалютная большасць афіксальных айконімаў Пабужжа ўтворана пры дапамозе суфіксаў (140 назваў 148 аб'ектаў): -оўк-, -анк, -інк-, -атк-, -ск-, _ец-, -іц-, -ніц-, -ін-, -ав-, -ев-, -ішч-, -л-, і інш.: Дуброўка, Выгнанка, Бэзак, Пруск, Быстрыца, Дварэц, Жыцін, Арэхава, Маўчанава, Гуслішча, Кругель.
Утваральныя асновы гідрааб'ектаў басейна Заходняга Буга аналізуюцца Н.Р. Якубук (Смаль) у артыкуле “Назвы рэк і азёр басейна Заходняга Буга (лексіка-семантычны аспект)”. Утваральнай асновай для ўтварэння гідронімаў служаць апелятывы і онімы. У адпаведнасці з гэтым вылучаецца дзве лексіка-семантычныя групы гідронімаў: апелятыўнага паходжання (Чорны Кутыль, Голубая, Плюскаўка, Крывуля, Камынуха, Гнылая, Брод, Затока, Ольховка, Млынэць) і анамастычнага паходжання (Осыпувка, Стыпанова, Бужыско). У артыкуле адзначаецца, што ў аснову матывацыі рэк і азёр пакладзены аднолькавыя рэаліі, але акцэнты расстаўляюцца па-рознаму. Пры намінацыі рэк найперш у аснову кладзецца якасная характарыстыка вады (колер, смак, характар цячэння, тэмпература), а пры намінацыі азёр на першы план выступае прыкмета, якая характарызуе сам гідрааб'ект (памеры, форма, глыбіня, забалочанасць). Састаўныя назвы гідрааб'ектаў Брэстчыны аналізуюцца Н.Р. Якубук у асобным артыкуле.
Параўнальны аналіз айконімаў і гідронімаў Пабужжа ў структурна-словаўтваральным аспекце даецца Н.Р. Якубук у артыкуле “Асаблівасці ўзаемадзеяння розных класаў тапонімаў Пабужжа”.
Н.Р. Якубук падрыхтаваны шэраг артыкулаў па айканіміі асобных раёнаў Брэстчыны. Гэта Жабінкаўшчына, Століншчына, Лунінеччына і Баранавіччына. У артыкулах даецца лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў, тых лексічных рэсурсаў, якія паслужылі матывавальнай базай для фарміравання ўласных назваў паселішчаў названых рэгіёнаў. Аўтарам адзначаецца, што айконімы любой тэрыторыі ў абсалютнай сваёй большасці індывідуальныя і непаўторныя, што асабліва праяўляецца ў іх семантыцы. У кожным з рэгіёнаў найперш вылучаюцца наступныя лексіка-семантычныя групы айконімаў: айконімы апелятыўнага паходжання, айконімы антрапанімічнага паходжання, адтапанімічныя айконімы.
Збіраюцца і вывучаюцца Н.Р. Якубук і мікратапонімы Брэстчыны. Названай тэме прысвечаны артыкул “Мікратапанімія Пабужжа ў форме прыназоўнікава-іменных каструкцый”.
Анамастыцы Брэстчыны прысвечана большасць прац В.М. Емельяновіч. Аб'ектам навуковых росшукаў В.М. Емельяновіч сталі тапонімы, айконімы, гідронімы і мікратапонімы Брэстчыны.
У залежнасці ад лексіка-семантычнага складу асноў В.М. Емельяновіч вылучае на тэрыторыі Жабінкаўшчыны айконімы апелятыўнага, антрапанімічнага і гідранімічнага паходжання (“З назіранняў над айканіміяй Жабінкаўшчыны”). Айконімы апелятыўнага паходжання разнастайныя паводле семантыкі ўтваральных асноў: Багны, Горкі, Канатопы (прыродна-геаграфічныя тэрміны), Падлессе, Рагозна, Хмелева (назвы лясных масіваў, кустоў), Баяры, Мельнікі (назвы людзей па прафесійнай і сацыяльнай прыналежнасці) і інш. В.М. Емельяновіч адзначае, што ў Жабінкаўскім раёне большасць айконімаў адантрапанімічнага паходжання (52, 2%): Пятровічы, Сенькавічы, Федзькавічы і інш. У структурна-граматычных адносінах большасць айконімаў Жабінкаўшчыны - гэта простыя аднаслоўныя назвы (90 %): Ёжыкі, Лойкі, Сцяпанкі, Пуцішча і інш. (Емельяновіч, В.М. З назіранняў над айканіміяй Жабінкаўшчыны).
Айконімы Берасцейшчыны апелятыўнага паходжання аналізуюцца В.М. Емельяновіч у артыкуле “Айконімы Берасцейшчыны апелятыўнага паходжання”. Айконімы апелятыўнага паходжання складаюць прыблізна 33%. Гэта найменні, утвораныя ад назоўнікаў, што характарызуюць прыродна-геаграфічныя ўмовы краю, і назвы, у аснове якіх ляжыць лексіка, звязаная з працоўнай дзейнасцю чалавека.
У артыкуле “Традыцыйнае і новае ў тапаніміі Берасцейшчыны” В.М. Емельяновіч разглядае ўтварэнне традыцыйных і новых назваў. Традыцыйныя назвы звычайна ўтвараюцца ад апелятываў (прыродна-геаграфічных аб'ектаў, промыслаў і прадпрыемстваў, этнонімаў) і ад антрапонімаў: Брады, Горск, Гута, Рудня, Крывічы, Літва, Мікалаеўшчына, Шакуны. Новыя тапонімы, якія ўзніклі ў пасляваенны час у выніку перайменавання старых вёсак, уяўляюць сабой назвы-прысвячэнні (Ленінскі) і назвы тыпу Дружба, Новы, Мірны.
Назвы-перанясенні Берасцейшчыны аналізуюцца В.М. Емельяновіч у артыкуле “Назвы-перанясенні ў мікратапаніміі Берасцейшчыны”. Пры ўтварэнні назваў-перанясенняў выкарыстоўваюцца ўсе тыпы пераносу: метафара (поле Нага, вуліца Качарга, поле Ванэцыя), метанімія (Гай, Гута, Тэмра).
Супастаўляльны аналіз геаграфічных назваў Брэсцка-Пінскага Палесся і суседняга Падляшша і Беласточчыны праводзіцца ў артыкуле В.М. Емельяновіч “Азнаямленне студэнтаў з працэсам узаемапранікнення тапонімаў і мікратапонімаў на беларуска-польскім памежжы”. Большая частка тапонімаў гэтых тэрыторый пераважна славянскага паходжання, яны маюць празрыстую аснову і даволі лёгка этымалагізуюцца. Паводле семантыкі ўтваральных асноў вылучаецца дзве асноўныя групы айконімаў і мікратапонімаў: адапелятыўныя (Груды/Hrud, Гута/Huta, Каралеўскі Камень/Krolowy most) і адантрапанімічныя (Казловічы/Konstanty).
В.М. Емельяновіч выкарыстаны анамастычны матэрыял Брэстчыны пры разглядзе асноўных раздзелаў беларускай анамастыкі, пры распрацоўцы тэматыкі работы тапанімічнага гуртка і сцэнара вечара “Падарожжа ў краіну імёнаў” у метадычным дапаможніку “Беларуская анамастыка ў школе” (Брэст, 1999 г.).
Аб'ектам даследавання В.М. Емельяновіч сталі тапонімы Берасцейшчны на -шчына, -аўшчына, -еўшчына, а таксама суфіксальна-флексійнага паходжання. Большасць артыкулаў В.М. Емельяновіч прысвечана вывучэнню мікратапаніміі Брэстчыны. Ёю аналізуюцца асноўныя словаўтваральныя тыпы мікратапонімаў, структурныя тыпы мікратапонімаў-назоўнікаў, мікратапонімы ў форме прыметніка. Даследуюцца асаблівасці ўтварэння мікратапонімаў адантрапанімічнага і адапелятыўнага паходжання (ад геаграфічных тэрмінаў і ад земляробчай лексікі). В.М. Емельяновіч аналізуе асаблівасці ўтварэння мікратапонімаў паўночна-заходняй часткі Брэстчыны ў параўнанні з мікратапаніміяй іншых тэрыторый.
Як вынікае з прааналізаванага матэрыялу, больш поўна вывучана ў структурна-семантычным плане айканімія і гідранімія Брэстчыны (Брэсцкі, Жабінкаўскі, Баранавіцкі, Лунінецкі, Столінскі і Пружанскі раёны). Даследаванне мікратапонімаў, антрапонімаў, імёнаў, мянушак - гэта толькі або слоўнікавыя падборкі па пэўных населеных пунктах ці рэгіёнах, або асобныя артыкулы.
1. ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА АЙКОНІМАЎТВАРАЛЬНЫХ АСНОЎ
Айканімія Ганцавіцкага раёна, як і айканімія ўсёй Беларусі, складвалася і развівалася на працягу доўгага гістарычнага перыяду. Фарміраванне яе працякала нераўнамерна і спалучалася са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў, спосабаў грамадскай вытворчасці, са зменамі акаляючага асяроддзя, што, зразумела, пакінула адбітак у тапаніміі.
Разам са зменамі сацыяльна-эканамічных умоў і спосабаў вытворчасці змяняліся адносіны грамадства да геаграфічнага наваколля ў кантэксце асаблівасцей прыродакарыстання і ментальнага ўспрымання геаграфічнага асяроддзя жыхарамі той ці іншай мясцовасці. З развіццём матэрыяльнай і духоўнай культуры паступова розныя адзнакі мясцовасці набывалі пэўнае значэнне ў выглядзе тапонімаў, у тым ліку айконімаў.
Карані тапаніміі Ганцавіччыны губляюцца ў глыбіні вякоў, а геаграфічныя назвы на яе тэрыторыі рознаўзроставыя і разнамоўныя. Кожная гістарычная эпоха прыўносіла свае асаблівасці, якія яскрава праяўляюцца ў тапаніміі наогул і ў айканаміі ў прыватнасці.
У першую чаргу фарміраванню айканаміі раёна садзейнічалі асаблівасці гідраніміі, рэльефа, сельскагаспадарчых аб'ектаў, што характэрна амаль для ўсёй Беларусі і дзякуючы чаму тапанімія даследуемага рэгіёна захавала нацыянальна-тэрытарыяльны каларыт.
Айконімы любой тэрыторыі ў абсалютнай сваёй большасці індывідуальныя і непаўторныя. Найбольш акрэслена гэта праяўляецца ў іх семантыцы. Аднак пры ўсёй разнастайнасці ў айканіміі раёна можна заўважыць назвы даволі блізкія па этымалогіі, семантыцы і форме. Яны складаюць больш ці менш выразна акрэсленыя групы і тыпы, што дае магчымасць сістэматызаваць і раскласіфікаваць зафіксаваныя на Ганцавиччыне айканімічныя адзінкі. Пры аналізе айканіміі выкарыстана класіфікацыйная схема, распрацаваная беларускімі тапанімістамі, якая дае магчымасць улічыць спецыфічныя рысы і ўсе нюансы беларускай айканіміі, асаблівасці гісторыі яе фарміравання і ўмоў функцыянавання.
У якасці ўтваральных асноў беларуская айканімія выкарыстоўвае апелятывы, антрапонімы і тапонімы. Асноўным крытэрыем размежавання айконімаў па групах з'яўляецца значэнне ўтваральнай асновы, хаця не заўсёды ўдаецца адназначна прызнаць зыходным той ці іншы апелятыў або антрапонім, паколькі паміж апелятывамі і рознымі класамі анамастычнай лексікі існуюць цесныя сувязі.
На падставе агульных адзнак айканімічнай асновы ўласныя найменні Ганцавіцкага раёна можна падзяліць на наступныя лексіка-семантычныя групы:
- айконімы апелятыўнага паходжання;
- айконімы антрапанімічнага паходжання.
Кожная з груп разглядаецца ў асобным раздзеле. Для большай кампактнасці і нагляднасці матэрыял кожнай з груп падаецца ў выглядзе слоўніка. Кожны слоўнікавы артыкул месціць інфармацыю аб зыходным апелятыве ці оніме. У загаловак артыкула выносіцца апелятыў або антрапонім, які прызнаецца айконімаўтваральным.
Не заўсёды ўдаецца адназначна прызнаць зыходным той ці іншы апелятыў або онім, паколькі паміж апелятывамі і рознымі класамі анамастычнай лексікі існуюць цесныя сувязi.
1.1 Айконімы апелятыўнага паходжання
Да групы адапелятыўных належаць айконімы, якія ўтварыліся ад апелятываў - агульных найменняў прыродна-геаграфічных, біялагічных і сацыяльна-эканамічных аб'ектаў. Тапонімы адапелятыўнага паходжання ў сваіх утваральных асновах нясуць цікавую інфармацыю аб прыродна-геаграфічных умовах жыцця тагачаснага насельніцтва, аб сувязі прыродна-геаграфічных аб'ектаў з практычнай дзейнасцю чалавека, аб характары яго промыслаў, заняткаў, тыпах пасяленняў, пабудовах гаспадарчага прызначэння і інш. Лексічныя асновы адапелятыўных айконімаў Ганцавіччыны належаць да самых розных лексіка-семантычных разрадаў і істотна не розняцца ад утваральных асноў іншых раёнаў.
Аса : са стараж. оса `асіна' (Лемц.): Асовічы
Бераг `край, палоска зямлі каля вадаёма': Побераж
Бог `вярхоўная істота, якая стварыла свет і кіруе ім': Багоўка
Бор `стары сасновы лес': Боркі (Любашаўскі с/с), Востраў Бор, Кукава-Бор (Нацкі с/)с.
Буда старабеларускае `шалаш': Будча (Чудзінскі с/с)
Быстрыня /быстрыца`імклівая бурная з вірамі плынь у рацэ': Быстрыца
Бяроза `лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой': Бярозавіца
Валока `былая мера зямлі (каля 20 дзесяцін, прыблізна 21 га)': Валокі, Валошча
Востраў `частка сушы, акружаная з усіх бакоў вадой' або `участак, які вылучаецца чым-небудзь сярод навакольнай мясцовасці, напрыклад сухое месца сярод балота, невялікі лес сярод поля': Востраў, Востраў Бор, Заастравечча
Галя, гала `адкрытая, бязлесная прастора': Галя, Голі
Ганец `чалавек, якога паслалі з тэрміновым паведамленнем': Ганцавічы (Любашаўскі с/с)
Гута `даўнейшая назва шклозавода': Гута ( Нацкі с/с)
Гара/гура `участак зямн
Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны дипломная работа. Иностранные языки и языкознание.
Сочинение Анализ Эпизода Капитанская Дочка
Теория И Методика Обучения Футболу Реферат
Контрольная Работа По Музыке Фгос
Реферат: Философия эпохи Возрождения 11
Титульник Реферата Огу Им Тургенева
Курсовая работа: Технология получения синтетических каучуков
Контрольная работа по теме Контроль запыленности воздуха рабочей зоны. Тепловая и лучистая энергия. Методы борьбы с вибрацией
Казахстан На Пути К Независимости Эссе
Реферат На Тему Общая Характеристика Старосты
Развития Государства Реферат
Дипломная работа по теме Особенности и возможности микроволновой химии
Контрольная работа по теме Принципи ціноутворення в умовах ринку
Умный Дом Дипломная Работа
Предмет Международного Частного Права Реферат
Доклад по теме Эссе об интеллигенции
Реферат по теме Виды природных и техногенных катастроф
Курсовая Работа На Тему Предложение Как Основная Коммуникативная И Структурная Синтаксическая Единица
Доклад: Теорії походження релігії
Утилизация Отходов Реферат
Дипломная работа по теме Организация учета и анализа материально-производственных запасов в ООО 'Вологодские машины'
Структура права - Государство и право шпаргалка
Фразеологизмы в речи современного старшеклассника - Иностранные языки и языкознание курсовая работа
Характеристика природных ресурсов Красноярского края - География и экономическая география дипломная работа


Report Page