Гродзенка Вольга Бондарава абвесціла збор подпісаў, каб з указальнікаў прыбралі дубляванне гарадскіх назваў лацінкай

Гродзенка Вольга Бондарава абвесціла збор подпісаў, каб з указальнікаў прыбралі дубляванне гарадскіх назваў лацінкай

Urban Hrodna

Ахвотных падтрымаць ініцыятыву актывістка запрашае пісаць у прыват. “Разам абаронім краіну ад калабарацыяністаў!”,- піша яна. Чым менавіта жанчыну абурае дубляванне назваў гарадскіх аб’ектаў лацінкай згодна з зацверджанымі правіламі, і каго яна лічыць калабарацыяністамі, з паста не зусім зразумела.

Указальнікі з транслітарацыяй у Гродне

Транслітарацыя - закон

 Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту была зацверджана пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі яшчэ ў 2000 г. як прававы акт. Яе прынялі як агульнаабавязковую на дзяржаўным узроўні.

У 2007 г. яе скарэктавалі з улікам асаблівасцяў беларускай мовы. Выдалі і адмысловыя даведнікі - “Назвы населеных пунктаў”, у якіх замацавана правільнае напісанне.

Навошта патрэбна дубляванне?

Асноўная ідэя - беларускія геаграфічныя назвы і урбонімы мусяць дублявацца лацінкай для замежнікаў. Перакладаюць на англійскую толькі назвы соцыякультурных аб’ектаў (“вуліца”, “плошча” і пад.). Самі назвы транслітаруюцца з дзяржаўнай беларускай мовы згодна з яе гучаннем. Такая сістэма таксама дазваляе ўніфікаваць напісанне любых беларускіх назваў для ўсіх краін, дзе карыстаюцца лацінскім алфавітам.

 Жыхары любых такіх краін, якія прыязджаюць з турыстычнымі мэтамі (напрыклад, суседзі з Літвы ці Польшчы па безвізу), ці дзелавымі, ці на навучанне (студэнты з Індыі на платныя факультэты) - могуць прачытаць, куды яны ідуць, ці запытаць дарогу. Дубляванне назваў гарадской навігацыі на іншую сістэму напісання робяць і ў іншых “кірылічных” краінах, у тым ліку ў Расіі.

Транслітарацыя дапамагае арыентавацца турыстам


Report Page