Глава 12. Як наконт бедных?

Глава 12. Як наконт бедных?

Аўтар: Бэргланд Дэвід

Нашы фэдэральныя й мясцовыя ўлады кіруюць вялікім мноствам праграм, якія адбіраюць падаткі ў працоўных людзей, а затым, узяўшы ладную долю на бюракратычную верхавіну, разьмяркоўваюць сабраныя падаткі рознымі шляхамі тым людзям, якія маюць патрэбу й заслугоўваюць дапамогі. Cацыяльнае забесьпячэньне — толькі адзін з прыкладаў, але ёсьць і многія іншыя: харчовыя карткі, матэрыяльная дапамога семʼям зь дзецьмі на ўтрыманьні, усеагульная дзяржаўная ахова здароўя, страхавыя выплаты па беспрацоўі й т.п.


Мільёны людзей якія зьяўляюцца беднымі, часова пазбаўленымі працы, інвалідамі ці зь іншай прычыны ня маючыя магчымасці пракарміцца. Сіроты, разумова непаўнавартасныя, састарэлыя й іншыя няздольныя паклапаціцца пра сябе. Есць тыя, хто мае магчымасць і жаданне дапамагчы ім. Пытаньне не ў тым, ці павінен і ці будзе дапамагаць, а ў тым, як лепш дапамагчы.


Палітычная сутнасьць пытаньня наступная: што такое абгрунтаванае прымяненьне сілы? Урадавая праграма дапамогі бедным залежыць ад фінансаваньня за конт падаткаабкладаньня. Некаторыя (людзі з урада) выкарыстоўваюць сілу для ажыцьцяўленьня самых добрых на іх думку праграм, забіраючы й растрачваючы заробкі й уласнасьць іншых людзей. Урадавыя праграмы дапамогі бедным каштуюць вельмі дорага. Павучальна параўнаць вынікі дзяржаўных праграм з вынікамі працы прыватных арганізацый, якія таксама даюць дапамогу людзям. Гэтае параўнаньне дзіўна.


Крок першы: дэкрымілізаваць працу


Большасьць з тых, хто атрымлівае дапамогу або зьяўляецца беспрацоўным, аддаюць перавагу хутчэй карміцца самастойна за конт працы, чым атрымліваць зьневажальную грамадзкую дапамогу. Першы крок у дапамозе бедным — адмена ўсіх дзяржаўных законаў, правіл, абмежаваньняў і перашкод на шляху тых, хто мог бы пракарміцца сам пры наяўнасьці магчымасьцяў. Іншымі словамі — дэкрыміналізаваць працу.


Выдатны прыклад які прыводзіць да зваротных вынікаў закона — так званы "закон аб мінімальнай заработнай плаце". Узаконеная ў нашы дні мінімальная заработная плата складае 4,25 даляры ў гадзіну. Калі чалавек працуе на іншага за 4, 24 даляры ці менш, то гэта — злачынства. Гэты закон відавочна парушае правы такіх людзей. Закон аб мінімальнай аплаце робіць немагчымым атрыманьне працы тымі, у каго працоўныя навыкі пакуль недастатковыя для таго, каб жадаючы працадаўца наняў іх хаця б за 4,25 даляры у гадзіну.


Гэты "эфэкт незанятасьці" асабліва цяжка адбіваецца на неспрактыкаваных маладых людзях, якія, напэўна, атрымалі слабую адукацыю ў дзяржаўных школах. Без уменьня й досьведу яны наўрад ці знойдуць працадаўцу, як пажадае ім плаціць 4,25 даляры ў гадзіну, хаця шматлікія патэнцыйныя працадаўцы захацелі б прыняць іх вучнямі зь меншай аплатай. Як вучні яны набылі б каштоўны працоўны вопыт й развіваліся ў тым кірунку далей. Аднак, пры законе аб мінімальнай заработнай плаце такія юнакі ня могуць зацьвердзіцца на рынку працоўных месцаў, і многія зь іх стануць вечна незанятымі.


Кангрэсу вядомы эфэкт ад закону аб мінімальнай плаце. Чаму яны яго не адмяняюць? Утоеная мэта гэтага закона — абараніць ужо працуючых людзей ад маладзейшых і новых працаўнікоў. Арганізаваная праца (прафсаюзы) дае значна больш галасоў, чым маладыя, менш арганізаваныя людзі. Кангрэс будзе проста лічыць галасы й пакідаць у сіле закон аб мінімальнай плаце, нават калі ён відавочна выклікае беспрацоўе сярод маладых і ненавучаных.


Некаторыя сьцьвярджаюць, што нам неабходны закон аб мінімальным памеры заработнай платы для таго, каб працадаўцы не эксплёатавалі работнікаў, плацячы ім нізкія аклады. Але большасьць працуючых людзей атрымліваюць сёньня значна больш за мінімальны заробак. Чаму ж працадаўцы не плацяць ім мінімальна магчымую суму? Сярод працадаўцаў існуе вялікі попыт на кваліфікаваных работнікаў. Дзякуючы гэтай канкурэнцыі кваліфікаваныя працоўныя могуць запытаць і атрымаць вельмі добрыя грошы, значна большыя, чым устаноўлены законам мінімум. Адзіны сапраўдны эфэкт закона аб мінімальным памеры заработнай платы — рост беспрацоўя сярод некваліфікаваных работнікаў, і асабліва, сярод маладых людзей з нацыянальных меншасьцяў, якія шукаюць працу.


Ліцэнзаваньне й дазволы шкодзяць бедным


Абмежаваньні, зьвязаныя зь ліцэнзаваньнем і дазволамі, перашкаджаюць многім людзям заняцца самымі рознымі відамі дзейнасьці. Напрыклад, Фэдэральная Камісія па Гандлю ўжо на працягу многіх гадоў абмяжоўвае далучэньне да аўтагрузавых перавозак і горш таго яшчэ прадпісвае вадзіцелям-дальнабойшчыкам, куды й якія тавары яны могуць перавозіць. Гэта практычна зьнішчыла канкурэнцыю паміж гандлёвымі кампаніямі й выклікала сурʼёзны расісцкі эфэкт, не дазваляючы, у прыватнасьці, чарнаскурым бізнэсмэнам пачаць справу.


Яшчэ адзін прыклад таго, як шкодзіць джяржаўнае рэгуляваньне й як дапамагае зьмякчэньне правіл, дае Савет па Грамадзянскай Авіяцыі (СГА). Эканамічнае рэгуляваньне з боку СГА было правілам з самага пачатку й да таго часу, пакуль Кангрэс не адмяніў яго ў 1985 г. Да адмены рэгуляваньня не магла адкрыцца ні адна новая буйная авіялінія. Пасьля ж адмены прадпрымальнікі стварылі дзясяткі новых авіяліній, больш гарадоў атрымалі паслугі, а кошты на авіяпалёты знізіліся. Новыя фірмы, новыя бізнэсы пасадзейнічалі павелічэньню колькасьці занятых. Знамянальна, што старыя, устояныя кампаніі нязьменна аддаюць перавагу наяўнасьці строгага рэгуляваньня, бо яно абараняе іх ад канкурэнцыі, а драбнейшыя й новыя, незалежныя кампаніі жадаюць спыненьня рэгуляваньня, каб мець магчымасьць прапанаваць паслугі большай колькасьці людзей.


У межах штатаў падобныя зборы правіл ускладняе людзям адкрыцьцё сваёй справы ў самых разнастайных кірунках. Далучэньне да сотняў прафэсій, напрыклад: кіровец таксі, цырульнік, вадаправодчык - абмяжоўваецца бюракратычнымі перашкодамі зь ліцэнзаваньнем.


Лібэртарыянскі падыход такі: устараніць усе прававыя перашкоды са шляху таго, хто прапануе іншым тавары й паслугі. Гэта дае добрыя магчымасьці тым, хто бедны ці толькі пачынае прапаноўваць паслугі, якіх ніхто ў бліжэйшым асяродзьдзі пакуль не прапаноўвае з-за рэгуляцыйных перашкод. А ўсякі новы дробны бізнэс дасьць камусьці працу.


Павінны быць скасаваны зонныя абмежаваньні (занаваньне) і іншыя законы, якія абʼяўляюць працу дома правапарушэньнем. Горад Гʼюстан (чацьвёрты па велічыні ў ЗША) ня мае занаваньня. Час ад часу ў Гʼюстане выносіцца на галасаваньне пытаньне аб заснаваньні занаваньня. Штораз выбаршчыкі яго адпрэчваюць. Найбольшы працэнт галасоў супраць занаваньня заўсёды даюць найбяднейшыя раёны горада. Беднякі ведаюць, як зьніжае занаваньне іх магчымасьць працаваць дома.

Азнаёміцца з паняткам занаваньня ў ЗША


Разгледзім прыклад небагатай жанчыны зь дзецьмі, якая прапануе свае паслугі няні некалькім працуючым маці па суседзтве. Яна абагулье парогі дэпартамэнтаў аховы здароўя, дэпартамэнта па будаўніцтве, аддзела дзіцячых дапамог, Камітэта па занаваньні, ліцэнзійнага бюро й Бог ведае чаго яшчэ. Ёй скажуць, што яна ня мае кваліфікацыі для працы сядзелкай ці няняй. Раён для гэтага не занаваны. У яе доме няма дастатковай колькасьці ванных пакояў ці пажарных выхадаў. Яна парушае мільён інструкцый і прадпісаньняў і ёй забароняць займацца бізнэсам. Рэгуляваньне не дае людзям вырашаць уласныя праблемы. У нашы дні, калі "клопат аб дзецях" стаў галоўным з пытаньняў, якія абмяркоўваюцца, стала ясна, што збавеньне ад дзяржаўнага рэгуляваньня, якое перашкаджае клопату аб дзецях дома, зьяўляецца відавочным рашэньнем.


Урэзаць падаткі й зарэгуляванасьць


Самы эфэктыўны шлях стварэньня працоўных месцаў — зьнізіць фэдэральныя й мясцовыя падаткі, а таксама зьнізіць узровень рэгуляваньня бізнэсу. Чым цяжэй падатковы ярмо, тым цяжэй адкрыць, пашырыць ці захаваць справу. Тое самае справядліва й для дзяржаўнага рэгуляваньня дзелавой дзейнасьці. Агляд малога бізнэсу паказвае, што самай вялікай перашкодай для яго выхаду за рамкі аднаго-двух наёмных работнікаў, зьяўляецца дадатковая папяровая праца й занясеньне ў дзяржаўную "картатэку".


У ЗША быў працяглы дэпрэсійны пэрыяд, адзначаны высокім беспрацоўем і страшна павольным аднаўленьнем. Прадпрыемствы скардзіліся на тое, што цяжкае рэгуляваньне ў Фэдэрацыі й у штатах парушае іх здольнасьць працаваць з прыбыткам і выжываць. Таму яны зачыняліся або перамяшчаліся ў штаты з больш зьберагалым рэгуляцыйным кліматам, або наогул пакідалі краіну.


Не забывайце: бясплатных абедаў не бывае. Рэгуляваньне каштуе грошай і працоўных месцаў. Калі кампанія абавязаная марнаваць 50 000 даляраў на ўстаноўку ачышчальных збудаваньняў або прыстасоўваць будынкі для інвалідных калясак, то гэта тыя 50 000 даляраў, якія яна ня можа ўкласьці ў разьвіцьцё вытворчасьці або ў заработную плату. Далей, усе чыноўнікі, занятыя рэгуляваньнем, складальнікі правіл і наглядчыкі атрымліваюць заробак, які выплачваецца з вашых падаткаў, за тое, што марнуюць час на тлумачэньні іншым што трэба рабіць, замест таго, каб вырабляць тавары й прапанаваць паслугі, патрэбныя людзям.


Некаторыя падтрымліваюць дзяржаўнае рэгуляваньне, абгрунтоўваючы гэта тым, што, дзейнічаючы адпаведна рэгуляваньню, кампаніі ствараюць працоўныя месцы. Глупства! Ці стварае працоўныя месцы землятрус? Пасьля землятрусу людзі вельмі шмат працуюць каб усё расчысьціць і ўсё адбудаваць нанова. Але ніхто ня стане сьцьвярджаць, што частыя разбуральныя землятрусы (ці войны, ці паўстаньні) — карысьць для эканомікі. Любы разважны чалавек разумее, што эфэкт ад частага нанясеньня шкоды эканамічным рэсурсам — падзеньне вытворчасьці й зьніжэньне жыцьцёвага ўзроўню для ўсіх. Выкарыстаньне каштоўных рэсурсаў ва ўгоду прымусоваму рэгуляваньню, а ня добраахвотнаму спажывецкаму попыту мае тыя ж самыя наступствы.


Зьменшыць фэдэральныя адлічэньні й дэфіцыт


Cніжэньне дэфіцыту фэдэральнага бюджэту таксама дапаможа даць людзям працу. Фэдэральны "бюджэтны дэфіцыт" уяўляе сабой розьніцу паміж фэдэральнымі даходамі ад падаткаў і сумай штогадовых урадавых выдаткаў. Як можа фэдэральны ўрад марнаваць больш, чым атрымлівае ад збору падаткаў? Яно займае грошы ў банках, іншых пазыковых установах, у асобных асоб і некаторых заможных краінах, напрыклад такіх як Японія.


У гэтым годзе фэдэральны бюджэтны дэфіцыт перавысіць 300 млрд. далаляраў і верагодна, у агляднай будучыні застанецца блізкі да гэтага ўзроўню. Меркавалася, што Закон Грэмма-Радмэна (Gramm Rudman Hollings Act) прывядзе да штогадовага зьніжэньня дэфіцыту, але Кангрэс і Прэзыдэнт, здаецца ніколі не дасягнуць гэтай мэты. Яны ўвесь час выступаюць зь нейкімі лагічнымі тлумачэньнямі, накшталт выдаткавання зьберажэньняў і пазык або крызісу ў Пэрсыдзкім заліве і марнуюць усё больш. У 1990 г. яны правялі законапраект аб бюджэце, які паспяхова паглынуў акт Грэма-Радмэна, а дэфіцыт, які выяўляў прыкметы зьніжэньня, зноў падзкочыў.

Азнаёміцца з паняткам Gramm Rudman Hollings Act


Дзесяць гадоў таму сумарныя фэдэральныя выдаткі складалі 591 млрд. даляраў Сёлета яны ўзрастуць больш як удвая, прыкладна да паўтара трыльёна. Гадавы бюджэтны дэфіцыт у 70-я гг. заставаўся ўвогуле на ўзроўні 50 млрд. даляраў; у 80-я ён складаў ад 125 млрд. да 221 млрд. За мінулыя 10 гадоў дзяржаўны доўг патроіўся й зараз роўны прыкладна 3,4 трыльёнам.


Праблема замыкаецца сама на сябе. Кожны год бюджэтны дэфіцыт дабаўляецца да дзяржаўнага доўгу. Працэнты, якія мы аплачваем па дзяржаўным доўгу, паглынаюць звыш паловы грошай, якія адбіраюцца ў нас дзяржавай у выглядзе падаткаў на даход штогод.


Пры бягучым узроўні дэфіцыту каля траціны наяўнага капіталу ўзята ў доўг фэдэральным урадам. Дзяржаўныя пазыкі павялічваюць неабходнасьць на грошы для пазык, якія павялічваюць рынкавыя працэнтныя стаўкі і гэтыя працэнты становяцца цаной, якую людзі плацяць за грошы, якія даюцца імі ж ў пазыку. Такім чынам, у прадпрыемстваў прыватнага сэктара застаецца менш капіталу для ўласных мэт. Прадпрыемствы, якія маглі б стартаваць ці разьвіцца, ня могуць гэтага зрабіць. Канчатковы вынік — меншая занятасьць у прыватным сэктары.


Палітыкі раз-пораз прапануюць павысіць падаткі дзеля памяншэньня бюджэтнага дэфіцыту. Не дайце сябе падмануць. Досьвед паказвае, што, калі Кангрэс падвышае падаткі, то ўрадавыя выдаткі ўзрастаюць яшчэ больш. За апошнюю пару дзесяцігодзьдзяў на кожны даляр павышэньня фэдэральных падаткаў, фэдэральныя выдаткі павялічваліся на 1,6 даляра. Павялічаныя падаткі вялі да ўзрослага дэфіцыту, ня толькі з-за таго, што дзяржаўныя выдаткі ўзрасьлі яшчэ больш, але й таму, што высокія падаткі змушаюць людзей вырабляць менш і такім чынам, змяньшаюцца падатковыя паступленьні ў казну.


Устойлівая грашовая сыстэма мае на ўвазе больш працоўных месцаў


Няўстойлівая грашовая сыстэма зьяўляецца яшчэ адным фактарам, які выклікае беспрацоўе. Амэрыканскі ўрад кантралюе й кіруе грашовай сыстэмай праз Казначэйства й Фэдэральную рэзэрвовую сыстэму. Праз гэтую сыстэму ўрад можа ствараць грошы літаральна з паветра. Менавіта гэта й азначае "інфляцыя" (г.зн. "паветра"). Урад можа проста "ўздуць" выпуск грошай на аплату праектаў, якія людзі аплачвалі б неахвотна з прычыны бягучага падаткаабкладаньня. Незабясьпечаны выпуск банкнот скарачае пакупніцкую здольнасьць грошай у кішэнях грамадзян. Гэта схаваны й несумленны падатак.


Дзяржаўныя маніпуляцыі з выпускам грошай робяць кошты нестабільнымі, выклікаючы рост узроўню інфляцыі й працэнтных ставак. Няўстойлівая грашовая сыстэма прыводзіць да беспрацоўя таму, што ў прадпрымальнікаў зьяўляюцца цяжкасьці з доўгатэрміновым плянаваньнем. Бізнэсмэны звужаюць свой часавы гарызонт і не адчыняюць новых спраў і не пашыраюць іх з-за няздольнасьці разумна плянаваць. Першым значным крокам да ўстойлівай грашовай сыстэмы стала б неадкладнае вяртаньне да залатога стандарту амэрыканскага даляра. Гэта абнадзеіла б людзей на складаньне доўгатэрміновых плянаў, павялічыўшы такім чынам магчымасьці для занятасьці.


Большасьць тых, хто цяпер не працуе, змагло б вярнуцца да прадукцыйнай занятасьці, калі б спынілася дзяржаўнае ўмяшаньне ў эканоміку. Гэта не пазбавіла б усіх ад праблемы беспрацоўя, але паляпшэньнем стала б напэўна. Калі б толькі людзі ва ўрадзе прызнавалі й паважалі агульнае права людзей на мірны й сумленны абмен, безь перасьледу, то магчымасьці для прадуктыўнай занятасьці ўзрасьлі б каласальна.


Другі крок: прыватызацыя сыстэмы матэрыяльнай дапамогі


Другі падыход да аказаньня дапамогі па-сапраўднаму маючым патрэбу заключаецца ў прыватызацыі сыстэмы матэрыяльных дапамог.


Вось ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў мы жывем з грувасткай дзяржаўнай праграмай дапамогі бедным. За гэты час каласальна ўзрасла цана, якую плацяць падаткаплацельшчыкі. Колькасьць людзей, якія атрымліваюць матэрыяльную дапамогу таксама. У цяперашні час фэдэральны ўрад марнуе 226 млрд. дол. з нашых падаткаў на праграмы дапамог бедным. Але многія з тых, хто афіцыйна прызнаны "бедным" і атрымлівае дапамогу, выдатна ўладкаваліся. 38% зь іх валодаюць домам сярэднім коштам 39000 даляраў. Адзін мільён валодае дамамі, якія стаяць больш за 80 000 дал, а ў 75 000 "беднякоў" хаты коштам звыш 300 000 дал. Многія маюць адну ці дзьве машыны, мікрахвалевыя печы й кандыцыянэры. Па некаторых паказчыках у амэрыканскага беднага больш высокі жыцьцёвы ўзровень, чым у сярэдняга эўрапейца ці японца.


Гэта не значыць, што няма па-сапраўднаму бедных людзей. Гэта толькі ўзьнімае пытаньне аб нашай дзяржаўнай сыстэме дапамог. Некалькі гадоў таму эканаміст Ўолтар Ўільямс заўважыў, што, калі б грошы, якія адбіраюцца на аплату ўрадавых праграм дапамогі бедным, проста раздаваліся б сярод немаёмных, то кожная сямʼя з чатырох чалавек атрымлівала б прыблізна 40000 дал у год. Яна іх зразумела не атрымлівае. Тады пытаньне: хто атрымлівае? Большую частку атрымліваюць чыноўнікі, якія праводзяць у жыцьцё праграмы матэрыяльнай дапамогі. Дзяржаўная сыстэма матэрыяльнай дапамогі страшна неэфэктыўная й, вядома, не гарантуе таго, што належную дапамогу атрымаюць менавіта тыя, хто ў ёй сапраўды мае патрэбу.


Параўнаем дзяржаўныя праграмы матэрыяльнай дапамогі і праграмы помачы, якія ажыцьцяўляюцца прыватнымі арганізацыямі, такімі як цэрквы, рэлігійныя абʼяднаньні, "Абʼяднаны шлях", "Армія выратаваньня", "Чырвоны Крыж", "Прамысловасьць добрай волі", арганізацыі, якія зьбіраюць грошы на мэдыцынскія дасьледаваньні й т.п. Гэтыя прыватныя групы зьбіраюць каля 150 млрд. даляраў штогод у выглядзе грошай і паслуг ад тых, хто хоча падтрымаць іх намаганьні добраахвотна. Яны таксама нашмат больш эфэктыўныя, іх сярэднія адміністрацыйныя выдаткі складаюць каля 10%.


Дзяржаўная матэрыяльная дапамога шкодзіць усім нам


Дзяржаўная дапамога насамрэч прыносіць шмат шкоды. Па-першае сотні мільярдаў даляраў падатковых грошай грамадзян за год, якія адбіраюцца ў працуючых, для аплаты ўрадавых праграм дапамог падрываюць эканоміку. Устараненьне гэтага падатковага цяжару, так каб асобныя асобы й кампаніі маглі захоўваць і выкарыстоўваць свае фонды для пашырэньня вытворчасьці й разьвіцьця свайго бізнэсу, дало б эканоміцы наймагутны штуршок. Многія, якія сядзяць зараз на дапамоге, змаглі б вярнуцца да працы.


Дзяржаўныя праграмы дапамогі бедным абражаюць і зьневажаюць нас усіх. Яны гавораць, што мы пазбаўлены пачуцьця спачуваньня, што ім валодаюць толькі заканадаўцы й бюракраты. Яны гавораць нам, што мы не ведаем, як эфэктыўна дапамагчы людзям. Яны кажуць, што мы, нібыта, не жадаем ці няздольныя прапанаваць дапамогу тым, хто жыве ў нястачы, пакуль нас да гэтага не прымусяць сілай. Ні адна з гэтых перадумоў слушная.


Дзяржаўная матэрыяльная дапамога перашкаджае нам па-свойму праяўляць спачуваньне да членаў сваёй сямʼі, да жыхароў свайго раёна й маючых патрэбу ва ўсім сьвеце. З-за цяжкіх падаткаў, якія плацяць працуючыя, у іх застаецца вельмі мала сродкаў для выкарыстаньня іх па свайму вырашэнню, напрыклад дапагчы тым, пра каго яны клапоцяцца.


Ці змаглі б вы сядзець склаўшы рукі, калі б вашыя суседзі ці хто-небудзь з вашага раёна галадаў ці знаходзіўся б у страшнай галечы? Вядома, не. Вы б дапамагалі тым, каму, на вашую думку, даводзіцца цяжка. Але магчыма, вы ня ўпэўненыя ў тым, што хто-небудзь іншы таксама стаў бы так рабіць.


Лібэртарыянцы лічаць, што мы павінны паважаць спагаду іншых, бо гэта такое ж спачуваньне, якое адчуваем і мы. Большасьць людзей ведае, што дзяржаўныя праграмы па дапамоге жахліва неэфэктыўныя, але працягваюць іх падтрымліваць менавіта дзякуючы сваёй спагадзе. Людзі не жадаюць бачыць навакольных у бядзе. Мы ўсе хочам жыць у сьвеце, дзе пры неабходнасьці людзі шукаюць дапамогі ў іншых, і дзе людзі клапоцяцца адзін пра аднаго.


Дзяржаўная матэрыяльная дапамога падрывае натуральнае чалавечае спачуваньне. Яна падахвочваюе людзей шукаць кагосьці іншага, хто мусіць займацца гэтымі праблемамі. Лягчэй аддаць бабулю на апеку якой-небудзь установы каб за гэта плацілі іншыя (падаткаплацельшчыкі), чым аказваць бабулі дапамогу дома ў сямейным коле. Калі аказваецца, што за паслугі плаціць нехта іншы, то такімі паслугамі пачынаюць злоўжываць. Але рахункі непазьбежна даводзіцца аплачваць узрослымі падаткамі.


Дзяржаўныя праграмы дапамогі бедным зневажае. Службоўцы сацыяльнай сфэры дасьледуюць жыцьцё атрымальнікаў дапамогі, таму што падаткаплацельшчыкі натуральна й апраўдана не жадаюць дапусьціць махлярства з дапамогай і не жадаюць таго каб грошы даставаліся тым, хто па правілах атрыманьня дапамогі "няварты" яе.


Цалкам зразумела жаданьне чыноўнікаў, якія займаюцца матэрыяльнай дапамогай, - яна ў першую чаргу выгадная ім. Мы стварылі "рассаднік дапамогі", прычым які расьце й які разьвіваецца, і задуманы для захаваньня бедных у іх цяперашнім стане. Аналіз наступстваў галоўных фэдэральных праграм дапамогі бедным, якія ўступілі ў сілу з пачатку 1960-х гг., праведзены Чарльзам Мюрэем, паказвае, што з ростам абʼёмаў і цаны праграм, усё больш жыхароў падпадае пад афіцыйны парог беднасьці. Дзяржаўныя дапамога стварае для людзей стымулы пазьбягаць працы, нажывацца на выяве ахвяры й заставацца ў стане вечнай залежнасьці.


Станоўчы эфэкт ад прыватызацыі матэрыяльнай дапамогі


Лепшае, што мы можам зрабіць для інвалідаў, якія маюць патрэбу й заслугоўваюць дапамогі, гэта прыватызацыя дапамог - адмена дзяржаўных праграм дапамогі бедным. Ніжэйшыя падаткі дапамогуць актывізавацца прыватнаму бізнэсу й павялічыць занятасьць. Пры зьніжаных падатках у працоўных будзе ў распараджэньні больш сродкаў і ім лягчэй будзе ахвяраваць у дапамогу такім праграмам якія яны самі абяруць.


Што ж адбудзецца з тымі, хто займаецца дапамогай, калі ўрадавыя праграмы спыняць існаваньне? Як правіла, гэтыя дзяржаўныя служачыя добра навучаны й адукаваны, многія — скончылі каледж. Іх веды карысталіся б вялікім попытам у абноўленай эканоміцы, вызваленай ад цяжару падаткаў, якія ідуць на матэрыяльную дапамогу. На канкурэнтным свабодным рынку іх справы былі б зусім нядрэнныя. Дамо ж ім гэтую магчымасьць.


Пры прыватызацыі дапамог большай колькасьці людзей будзе пад сілу зрабіць больш, калі яны стануць супрацоўнічаць са сваімі аднадумцамі ў вырашэньні рэальных праблем рэальных жыхароў іх раёна. Па-сапраўднаму маючым патрэбу й дастойным можна прадастаўляць больш эфэктыўную дапамогу. Гэта, зразумела, ня створыць утопію, але асобны спосаб падаваньня дапамогі, несумнеўна, пераважней чым дарагія й зьневажальныя дзяржаўныя праграмы дапамогі бедным, якія прыводзяць да зваротных вынікаў. Як паказвае практыка, лепей працуюць асабістая свабода й адказнасьць.


Нарэшце, не забывайце аб маральным баку пытаньня. Калі хтосьці на ваш погляд мае патрэбу ў дапамозе, то ў вас ёсьць тры асноўныя варыянты выбару. Вы можаце дапамагчы такому чалавеку самі; можаце залучыць да дапамогі іншых; альбо можаце прымусіць іншых дапамагчы. Для лібэртарыянца першыя два варыянты зьяўляюцца годнымі маральнай ухвалы, трэці варыянт - маральна непрымальны.


Report Page