Гаражоны

Гаражоны

https://t.me/mogilevskiy_uezd

белмова

Гаражоны – Вёска ў Слаўнаўскім сельсавеце Талачынскага раёна. Пазначана на карце (Т. 2 Вялікага гістарычнага атласа Беларусі. Раздзел: Беларускія землі ў канцы ХVІІІ стагоддзя) у другой палове стагоддзя як Гаражаны. Паводле спіса населенных месц Магілёўскай губерні 1857 г. сяліба Гаражонов належыць асабіста жыхарам яўрэйскага закону, хасідскага рэлігійнага напрамку. Жыхары (208 душ) – земляробы арандатары дзяржаўнай маёмасці. На карце 60 х гадоў ХІХ стагоддзя налічвала 20 двароў. У параўнанні суседнія вёскі: Аўхуты – 17, Еленка - , Залаззе – 16, Зябліца – 6, Ільяні – 23, Курчы – 6. Першапачаткова знаходзілася побач (практычна ўпрытык) з Зябліцай. Размешчана на краю вялікага балота з чатырма азёрамі на ім. З аднаго з з іх (Касмачэўскага) выток працякаючай побач з вёскай рэчкі Еленкі. (Назва рэчкі фіна – угорская і азначае: ёль – рачная, ка – вада г. з. рачная вада альбо проста рэчка). Навакольны лес адносіўся да Гліннікскай лясной дачы. У 1911 г быў распрацаваны праект асушэння балота. Уручную грабарамі (землякопамі) была выкапана частка асушальных канаў, выпрамлена каля Гаражон русла рэчкі, якая да гэтага цякла бліжэй да Замосця. Далейшыя работы былі спынены ў сувязі з пачаткам І сусветнай вайны. Па працілегламу ад Зябліцы баку Гаражон праходзіла грунтавая дарога з вёс. Курчы ў вёс. Залаззе і далей на вёс. Дубавое. Вёска мела адну вуліцу з Зябліцы да дарогі Курчы - Залаззе. Пры гэтым некалькі хат стаялі за гэтай дарогай. З 1802 г. ў складзе Магілёўскага павета (ўезда), Магілёўскай губерні. Пасля рэформы 1861 г. з падзелам паветаў на воласці – у Паўлавіцкай воласці. У пачатку ХХ стагоддзя (перапіс населенных пунктаў Магілёўскай губерні за 1908 г.) Аўхуты, Залаззе, Зябліца, Курчы аднесены да Гліннікскага сельскага таварыства, Ільяні, Еленка да Ільянскага сельскага таварыства. Замосце належыла мяшчанам каталікам. Гаражоны пазначаны як паселішча яўрэяў – земляробаў.У паселішча было 400 дзесяцін ( га.) зямлі, у тым ліку 260 ворнай, 80 – няўдобіц, 60 лесу. Праз дарогу Курчы – Залаззе, на краю балацявіны (якая затым у 50 я гады ХХ ст. была асушана), працавала мылаварня – прымітыўная вытворчасць мыла. Належыла яна тутэйшай яўрэйцы Мэры. Напамінам аб гэтым з’яўляецца назва невялікага ляска прылеглага да таго месца – Мэраўка. Паводле кнігі “Памяць” Круглянскага раёна ў Гаражонах дзейнічала сінагога. Але хутчэй за ўсё гэта быў малітоўны дом, бо для адкрыцця сінагогі было патрэбна не менш чым 25 заяўнікаў (гаспадароў дамоў). У пачатку ХХ стагоддзя, з развіццём чыгуначнай станцыі Слаўнае, а таксама адбыўшыхся першай сусветнай і грамадзянскай войнаў яўрэі – жыхары Гаражон пачалі прадаваць сваю зямлю і пераязжаць часткова ў Слаўнае, а часткова ў іншыя месцы, у тым ліку і за мяжу. Прадаваемую зямлю набывалі перасяленцы з другіх месц (пераважна каталікі), а таксама жыхары навакольных вёсак для сваіх дарослых жанатых сыноў. Набыўшыя зямлю будаваліся ўжо на месцы зараз існуючай вёскі, якая у народзе на той час называлася Сроўка і пасёлка Хітраўка. У 1939 я гады абодва пасёлкі (апошнія хаты з старых Гаражонах, на той час, былі перавезены на новае месца) атрымалі агульную афіцыйную назву Гаражоны.

Да адмены прыгоннага права прылеглыя вёскі – Аўхуты, Залаззе, Зябліца ўваходзілі ў маёнтак Гліннікі, уладальнікамі якога былі Цеханавецкія і інш. Вёскі Ільяні, Курчы, Трасцянка, Хімец адносіліся да маёнтка Трасцянка ўладання памешчыка Гардзялкоўскага Мамерта Гаўрылавіча. Маляўку набыў у 1880 г сялянін Федараў Гаўрыла Піліпавіч. Гаражоны ў гэтыя маёнткі не ўваходзілі і з’яўляліся асобнай дзяржаўнай ўласнасцю. Хутчэй за ўсё яны былі канфіскаваны дзяржавай. У спісе ўдзельнікаў паўстання дзекабрыстаў значыцца нейкі Гаражанскі – “выхадзец з Віцебскага ваяводства Польшчы (г. з. Рэчы Паспалітай Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага)”. Да першага падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя Віцебскага ваяводства на поўдзень сягала за Бялынычы і Цяцерын, на захад за Крупкі, г.з. ўключала ў сябе і месца Гаражон (Гаражан). Магчыма прадстаўніку гэтага роду першапачаткова і належала паселішча назва якога азначае агарожаны г. з. абнесены агарожай (гарожай).

 Па перапісу 1925 г. у Гаражонах жыло 32 сям’і (136 чалавек). З іх – 12 сямей адносілі сябе да палякаў (беларусаў – каталікоў), 8 – да беларусаў (праваслаўных), 10 – да яўрэяў. На момант перапісу 1925 г. частка жыхароў вёскі жыло на старым месцы, а частка, купіўшы ў яўрэяў зямлю, будаваліся на новым (месцы цяперашніх Гаражон). Па перапісу 1926 г. у Гаражонах пазначаны 23 дамы. У 2 х з х жылі яўрэі (у 1940 г. у 1), у 2 х тыя, дзе адносілі сябе да палякаў, а ў 17 да беларусаў. 

 З пачаткам калектывізацыі ў вёсцы быў створаны калгас “Камінтэрн” (у Зябліцы імя Галадзеда, а пасля яго растрэлу ён быў перайменаваны ў імя Варашылава, у 

Курчах – імя Калініна, у Залаззі – імя Фрунзе). Пасля вайны усе гэтыя калгасы былі аб’яднаны з “Камінтэрнам” з цэнтрам у Гаражонах. Тут быў пабудаваны будынак праўлення калгаса з клубам і бібліятэкай. Працавалі малочна – таварная ферма, конеферма, ферма па адкорму маладняка і лесапілка. У 60 я гады калгас “Камінтэрн” далучылі да калгаса “Чырвоны сцяг” з цэнтраму вёс. Гліннікі. Зараз гэта ААТ “Слаўнае”. У 1918 г у вёсцы была адкрыта пачатковая школа 1 ступені, а з увядзеннем ўсеагульнага пачатковага навучання - пачатковая школа з 3 х ступеняў або класаў дзе вучыліся дзеці з Гаражон, Замосця, Зябліцы і Курчоў. Заняткі праходзілі ў прыватных хатах. У 30 я гады гэта была хата Сяліцкага Ігната на Хітраўцы. У 1927 г. у школе вучыўся 51 вучань. З іх 16 у першай групе (узрост 9 – 13 год), 27 у другой групе (узрост 9 – 14 год) і 8 у трэцяй (узрост 12 – 16 год). Улічваючы, што у Гаражонах, Замосці, Зябліцы і Курчах жыла значная частка каталікоў, у канцы 20 х пачатку 30 х у вёсцы дзейнічала і польская школа. Працавала яна ў той жа хаце, што і беларуская. У 1940 г. быў пабудаваны асобны школьны будынак, які знаходзіўся праз дарогу ад Жывуцкага Пётрачкі. У час вайны немцы перавезлі гэты будынак у Слаўнае і выкарыстоўвалі яго як казарму для сваіх салдат. Пасля вайны ў ім займаліся пачатковы класы Слаўнаўскай школы. У Гаражонах жа, пасля вайны, пачатковыя класы спачатку займаліся зноў па прыватных хатах – спачатку Сяліцкай (Мішыхі), а затым Куліка Мелляна, потым у зноў збудаваным асобным будынку. Пасля увядзення ў краіне ўсеагульнага 7 гадовага навучання, да пачатковай школы дабудавалі два зрубы і ў сярэдзіне 50 х адкрылі тут сямігодку, якая ў 1962 г была пераўтворана ў васьмігодку. У 1965 г., у сувязі з адкрыццём у Слаўным сярэдняй школы старэйшыя класы Гаражонаўскай васьмігодкі былі зачынены. Зноў засталіся толькі пачатковыя класы, а ў 1979 г. з – за малай камплектнасці зачынены і яны. Настаўнікам і загадчыкам пачатковай школы ў час яе дзейнасці ў 1940 – 1941, 1947 – 1955, 1965 – 1978 г. г. працаваў Аляксандр Сяргеевіч Нікалаенка. У сямі (васьмі) годцы ён таксама выкладаў геаграфію (?). Дырэктарам сямігодкі спачатку быў Макараў Васіль Кірылавіч, а затым Гошка Мікалай Іванавіч.  У 1960 – 1990 гг. у вёсцы працаваў магазін Белкаапсаюза. 

 Зараз у вёсцы існуе 17 хат. Пастаянна жывуць 5 жыхароў (2021 г.)

У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была напалову спалена французамі (якія ваявалі на баку гітлераўцаў) і стаялі гарнізонамі ў суседніх вёсках. Спалена за падрыў партызанамі іх машыны непадалёк ад вёскі, а таксама за тое, што вёска лічылася партызанскай. Першапачаткова намячалася спаліць разам з вёскай і яе жыхароў, якіх сагналі ў абкладзены саломай калгасны хлеў, зачынілі вароты і аблілі салому бензінам. Але ў апошні момант нейкі прыехаўшы французскі камандзір загадаў жыхароў вызваліць, што і было зроблена, а вёска ўсё ж амаль уся была спалена. 

  У час вайны немцамі было забіта з Гаражон і Замосця 4 мірных жыхары, загінула на фронце і ў партызанах – 6, забіты партызанамі – 4, яшчэ адзін жыхар з вёс Залаззя падарваўся побач з Гаражонамі на партызанскай міне, а яго маці была цяжка паранена, памерлі з за адсутнасці медыцынскай дапамогі – 2. Рэпрэсаваны ў 1938 г. – 1. Асуджаны пасля вайны за падтрымку немцаў – 2. Загінулі накіраваныя на адбудову данецкіх шахт – 2.

 Жыхары каталіцкага веравызнання адносіліся да Бобрскай парафіі, а праваслаўныя да Маляўскай (а пасля яе закрыцця) да Славенскай. У іудзеяў у вёсцы, нейкі час, існавала свая сінагога (альбо малітоўны дом). Харанілі праваслаўных на мясцовых могілках, каталікоў да пачатку 30 х у Бабры. У пачатку 30 х у вёсцы было заснаваны, праз дарогу ад праваслаўных каталіцкія могілкі. Іўдзеі спачатку хараніліся на яўрэйскіх могілках у мясц. Круча, а потым у Слаўным.

Будынак Гаражонаўскай сямі(васьмі) гадовай школы. (Здание Гарожоновской семи (восьми) летней школы.).


Першы выпуск Гаражонаўскай сямігадовай школы (Первый выпуск Гарожонской семилетней школы)
Апошні выпуск Гаражонаўскай васьмігадовай школы (Последний выпуск Гарожоновской восьмилетней школы)


Школьнікі Гаражонаўскай школы ў Слаўным на дэманстрацыі з нагоды 50 годдзя Кас. Сац.рэвалюцыі (Учащиеся школы «Гарожан» в Славном на демонстрации по случаю 50-летия окт. соц. революции)

русс.яз

Гаражоны — деревня в Славновском сельсовете Толочинского района. На карте (т. 2 Большого исторического атласа Беларуси. Раздел: Белорусские земли в конце XVIII в.) отмечена во второй половине века как Гаражаны. Согласно списка населенных мест Могилевской губернии 1857 года, усадьба Горожонов принадлежит лично жителям еврейского закона, религиозной секты хасидов. Жители (208 человек) – земледельцы, арендаторы государственной собственности. На карте 60-х годов 19 века здесь было 20 дворов. Для сравнения соседние деревни: Авхуты – 17, Еленка –8 , Залазье – 16, Зяблица – 6, Ильяни – 23, Курчи – 6. Первоначально она располагалось практически рядом с Зяблицей. Расположена на краю большого болота с четырьмя озерами на нем. От одного из них (Космачевского) берет начало речка Еленка, протекающая возле деревни. Название речки угро – финское и означает: ёль – река, ка – вода, т. е. речная вода или просто речка. Окружающий лес принадлежал лесной даче Глинника. В 1911 году был разработан проект осушения болота. Часть водоотводных канав выкопана вручную грабарщиками (землекопами, которые капали канавы и видимо так названные по грабаркам – телегам на которых отвозили выкопаный грунт), а русло речки, протекавшей ранее ближе к Замостью, было возле Горожон выпрямлено. Дальнейшие работы по осушению балота были остановлены из-за начала Первой мировой войны. По противоположной от Зяблицы стороне Горожон шла грунтовая дорога из Курчей в Залазье и далее на Дубовое.. В деревне была одна улица от Зяблицы до дороги Курчи — Залазье. При этом за этой дорогой стояло несколько домов вдольнеё. С 1802 года входил в состав Могилёвского уезда (уезда) Могилёвской губернии. После реформы 1861 года с разделением уездов на волости - в Павловицкой волости. В начале 20 века (перепись поселений Могилёвской губернии 1908 года) Авхуты, Залазье, Зяблица, Курчи относились к Глиникскому сельскому обществу, Ильяни, Еленка — к Ильянскому сельскому обществу. Замостье принадлежало земледельцам католикам. Горожоны указаны как поселение еврейских земледельцев. На тот момент поселение имело 400 десетин земли, в том числе 260 пахотных, 80 необработанных и 60 лесных. За дорогой Курчи -Залазье, на краю болота (которое было осушено в 1950-е годы), работал мыловаренный завод - примитивное производство мыла. Он принадлежал местной еврейке Мэри. Напоминанием об этом является название прилегающего к тому месту небольшого леса – Мэравка. Согласно книге «Память» Круглянского района, в Горажонах действовала синагога. Но скорее всего это был молитвенный дом, так как для открытия синагоги нужно было не менее 25 заявителей (владельцев домов). В начале 20 века, с развитием железнодорожной станции Славное, а также Первой Мировой и Гражданской войной, евреи Горожон стали продавать свою землю и переселяться частично в Славное, а частично в другие места, в том числе и за границу. Продаваемые земли приобретали выходцы из других мест (в основном католики), а также жители окрестных деревень для своих взрослых женатых сыновей. Купившие землю построили свои дома на месте двух посёлков ныне существующей деревни, и которые в то время называлась Сровка и Хитровка. В 1939 году оба поселка (последние дома из старых Гаражон на тот момент были перенесены на новое место) получили единое официальное название Горожоны.

До отмены крепостного права прилегающие деревни - Авхуты, Залазье, Зяблица входили в состав имения Глинники, владельцами которого были Цехановецкий и другие. Деревни Ильяни, Курчи, Тростянка, Химец относились к имению Тростянка, принадлежавшему помещику Мамерту Гавриловичу Гордзялковскому. Малявку купил в 1880 году крестьянин Федоров Гаврила Пилипович, который затем разделил купленую землю между своими сыновьями. Горожоны не входили в состав этих имений и являлись отдельной государственной собственностью. Скорее всего, они были ранее конфискованы государством у владельца.. В списке участников восстания декабристов значится некто Горожанский - "уроженец Витебского воеводства Польши (т.е. Речи Посполитой Королевства Польского и Великого Княжества Литовского)". До первого раздела Речи Посполитой территория Витебского воеводства простиралась на юг за Белыничи и Тетерин, на запад за Крупки, т.е. включало в себя и место Горожон. Возможно, представитель этой семьи изначально владел поселением, название которого означает огороженное, окруженное забором.

  По переписи 1925 года в Гаражонах проживало 32 семьи (136 человек). Из них 12 семей считали себя поляками (белорусы - католиками), 8 - белорусами (православными), 10 - евреями. На момент переписи 1925 года часть жителей села проживала на старом участке, а часть, купив землю у евреев, построила на новом (на месте нынешнего Горожон). По переписи 1926 года в Горожонах числилось 23 дома. Евреи жили в 2 х из них ( 1940 г. в 1), в 2 х те, кто причислил себя к полякам, и в 17 как белорусам.

 С началом коллективизации в деревне был создан колхоз “Каминтерн” (в Зяблице имени Галадзеда, а после его расстрела переименован в имени Варашилова, в Курчах – имени Калинина, в Залазье – имени Фрунзе). После войны все эти колхозы были объединены с «Коминтерном» с центром в Горожонах. Здесь было построено здание правления колхоза с клубом и библиотекой. Работали молочно - товарная ферма, коне ферма, ферме по откорму молодняка, лесопилка, гараж. В 1960-е годы колхоз «Коминтерн» был присоединен к колхозу «Красное Знамя» с центром в деревне Глинники. Сейчас это АО «Славное».

В 1918 году в селе была открыта начальная школа 1-й ступени, а с введением всеобщего начального образования - начальная школа с 3 ступенями или классами, где учились дети из Горожон, Замостья, Зяблицы и Курчей. Занятия проводились в частных домах. В 1930-е годы это был дом Игната Селицкого в Хитровке. В 1927 году в школе учился 51 ученик. Из них 16 относятся к первой группе (возраст 9 – 13 лет), 27 – ко второй группе (возраст 9 – 14 лет) и 8 – к третьей (возраст 12 – 16 лет). Учитывая, что в Горожонах, Замостье, Зяблице и Курчах проживало значительное количество католиков, в конце 1920-х — начале 1930-х годов в селе действовала и польская школа. Она работала в том же доме, что и белорусская. В 1940 году было построено отдельное здание школы, которое располагалось через дорогу от Живуцкого Петрачки. Во время войны немцы перенесли это здание в Славное (скорее всего после того как посёлок был сожжён) и использовали его как казарму для своих солдат. После войны здесь учились начальные классы Славновской школы. В Горожонах после войны начальные классы снова стали учиться в частных домах – сначала у Селицкой (Мишихи) на Хитровке, затем у Кулик Мелляна, а затем в недавно построенном отдельном здании. После введения в стране всеобщего 7-летнего образования к начальной школе были пристроены два сруба, и в середине 1950-х годов здесь открылась семилетняя школа, преобразованная в 1962 году в восьмилетнюю школу. . В 1965 году в связи с открытием средней школы в Славном старшие классы Горожоновской школы были закрыты. Опять остались только начальные классы, которые в 1979 году тоже были закрыты из-за отсуствия учеников. Учителем и заведующим начальной школой в 1940-1941, 1947-1955, 1965-1978 годах.работал Александр Сергеевич Николаенко. В семи (восеми) летней школе он преподавал еще и географию. Сначала директором семилетней школы был Макаров Василий Кирилович, а затем Гошко Николай Иванович. В 1960-1990 гг. в леревне работал магазин «Белкопсаюза».

  Сейчас в деревне 17 домов и 5 постоянных жителей (2023 г.)

  Во время Великой Отечественной войны деревня была наполовину сожжена французами (воевавшими на стороне гитлеровцев) и которые размещались гарнизонами в соседних деревнях. Деревню сожгли потому, что партизаны взорвали фашистскую машину недалеко от деревни, а также потому, что считалась партизанской. Первоначально французы собирались сжечь деревню вместе с ее жителями, которых загнали в обложенный соломой колхозный сарай и когда снаружи закрыли ворота облили солому бензином. Но в последний момент прибыл какой то французский вышестоящий командир и приказал освободить жителей. Его команда была выполнена, но деревня практически полностью сожжена.

  За время войны немцы убили 4 мирных жителей Горожона и Замостья, 6 погибли на фронте и среди партизан, 4 были убиты партизанами, еще один житель села Залазье подорвался около Горожон на партизанской мине, а его мать была тяжело ранена, умерли из-за отсутствия медицинской помощи – 2. Репрессированы в 1938 г. – 1. Осуждены после войны за поддержку немцев – 2. Погибли отправленные на восстановления донецких шахт – 2.

  Жители католической веры относились к Бебрскому приходу, а православные – к Малявскому (а после его закрытия) – к Славенскому. Некоторое время у евреев деревни была своя синагога (или молитвенный дом). Православных хоронили на местном кладбище, католиков до начала 1930 х в Бобре. В начале 1930-х годов в деревне, через дорогу от православного, было организовано католическое кладбище. Евреев сначала хоронили на еврейском кладбище местечка Круча, а затем в Славном.


Report Page