Гайд па пераезду ў Нямеччыну

Гайд па пераезду ў Нямеччыну


Нямеччына - найбольш эканамічна развітая краіна Еўразвязу, адна з самых прывабных для мігрантаў краін Еўропы: сюды імкнуцца людзі з усяго свету, у тым ліку з такіх краін, як Літва, Латвія і Польшча.  Людзей прыцягваюць добрыя зарабкі, высокі ўзровень жыцця, мноства магчымасцяў для працаўладкавання і самаразвіцця, жыццё ў адной з самых дэмакратычных краін Еўропы і света. Прыкладна кожны пяты жыхар краіны (каля 15 мільёнаў чалавек) - мігрант, велізарная колькасць людзей прайшла і будзе праходзіць не заўсёды лёгкі шлях легалізацыі ў Нямеччыне, але відавочна гэта варта таго. 

Аднымі з асноўных пераваг гэтай краіны з’яўляюцца:  

  • вялікая колькасць бясплатных адукацыйных праграм ва ўніверсітэтах, стыпендый, 
  • высокая якасць нямецкай адукацыі, 
  • высокія заработныя платы (мінімальная -12 еўра ў гадзіну), 
  • развітая медыцына, 
  • демакратычнае грамадства. 

Патрапіць у Нямеччыну можа быць крыху цяжэй, чым у краіны-суседкі (Польшча, Літва). У нашым гайдзе мы пакажам, як  гэта можна зрабіць.


Асноўныя варыянты атрымання візы і легалізацыі:

  • Вучэбная віза
  • Працоўная віза
  • Гуманітарная віза
  • Гасцевая віза (запрашэнне)
  • Бежанства ці міжнародная ахова
  • Уз’яднанне сям’і ці рэпатрыяцыя


На наш погляд, самым лепшым і надзейным варыянтам будзе атрыманне студэнцкай візы. Па-першае, атрымаць гэты від візы не так цяжка, па-другое, пасля заканчэння вучэбнай праграмы можна атрымаць job-seeking візу на 18 месяцаў, і ў гэты час можна знайсці працу, пасля чаго ўжо выдаецца працоўны від на жыхарства. Гэты шлях будзе разглядены больш дэталёва таксама ў сувязі з адпаведным досведам аўтара гайда. 

Калі вы ўжо паступілі ва ўніверсітэт, аплацілі семестравы ўзнёсак (каля 300 еўра на семестр), вы можаце прыйсці ў амбасаду Нямеччыны (дарэчы ў любой краіне, не толькі ў Беларусі) і прынесці наступны пакет дакументаў. Спіс неабходных дакументаў можна знайсці па гэтай спасылцы (сайт нямецкай амбасады ў Беларусі):

https://minsk.diplo.de/by-be/service/00-VisaEinreise/studium/2438808

Апастыль дакументаў па адукацыі не заўсёды патрабуецца ў амбасадзе, але варта яго зрабіць ў сувязі з тым, што ў беларускай амбасадзе гэта зрабіць немагчыма). Трэба адзначыць, што студэнцкая віза бескаштоўная. 

Адной з умовай атрымання візы з’яўляецца магчымасць запяспечваць сябе - для гэтага неабходна ці даказаць наяўнасць стыпендыі, ці паказаць на асобным рахунку каля 10000 еўра на год. Пажадана падаваць дакументы за 2 месяцы да прыезду да Нямеччыны. Але нават у гэтай сітуацыі няма верагоднасці, што менавіта да 1 кастрычніка візу выдадуць у нямецкай амбасадзе. 

Пасля таго, як скончыцца вучоба і вы атрымаеце заветны дыплом, можна падавацца на job-seeking visa, якая дзейнічае 18 месяцай, і за гэты час можна знайсці працу, якая дасць права на атрыманне працоўнага віда на жыхарства на нейкі тэрмін, пасля чаго ўжо пытанне легалізацыі можа стаяць не так востра. 

Наконт працоўнай візы трэба звяртацца да працадаўцы, які працуе ў Нямеччыне і можа аформіць менавіта нямецкую працоўную візу, хаця знайсці такой варыянт даволі складана, шчыра кажучы. Мы крайне не рэкамендуем працаваць па польскіх (літоўскіх) працоўных ці гуманітарных візах - гэта можа прывесці да буйнага штрафа і дэпартацыі. Лепш за ўсё працаваць менавіта па нямецкіх працоўных візах.

Таксама ёсць варыянт атрымаць візу праз запрашэнне, але ў гэтага варыянта ёсць свае мінусы - чалавец ці арганізацыя, якая гатовая паручыцца, нясе адказнасць за заяўніка, таксама гэтая віза абмежаваная тэрмінам, таму гэты варыянт не самы найдзейны. 

Турыстычная віза - таксама абмяжоўвае час знаходжання ў Нямеччыне, таксама не вельмі раім гэты варыянт, толькі калі варыянт падачы на ўцекачства/міжнародную ахову. 

Атрымаць нямецкую гуманітурную візу даволі цяжка, але гэта магчыма - лепш у гэтай сітуацыі кантактавацца з арганізацыяй беларусаў Razam ці напрамую ў нямецкую амбасаду, але  100% шанца няма. Толькі каля 300 беларусаў артымалі нямецкія гуманітарныя візы з 2021 па 2023 гады - даволі невялікая лічба. 

З уцекачствам (міжнароднай аховай) 100% шанца няма - лічба прынятых заяваў на ўцекачства ад беларусаў даволі нізкая - у другой палове 2022 года каля 10% заяваў на ўцекачства былі ўзгоднены. Таксама варта адзначыць, што гэта можа быць зацяглы працэс - некаторыя могуць чакаць па 2 ці нават 3 гады. Таксама, у адрозненні ад Польшчы, у Нямеччыне ў большасці выпадкаў неабходна жыць ў лагеры для ўцекачоў з не самымі лепшымі ўмовамі.  Таму мы вельмі рэкамендуем прадумаць гэты варыянт і сувязацца з тымі арганізацыямі, якія могуць дапамагчы:


Калі вы ўжо будзеце ў Нямеччыне, можна разлічваць на бескаштоўныя кансультацым ад наступных арганізацый: 


  • Саюз рабочага дабрабыту (Arbeiterwohlfahrt) - https://awo.org/migrationsberatung
  • Германскі дабрадзейны звяз (Deutscher Caritasverband) - https://www.caritas.de/hilfeundberatung/ratgeber/migration/lebenindeutschland/
  • Дыяканічная служба евангеліцкіх цэркваў у Германіі (Diakonisches Werk der Evangelischen Kirchen in Deutschland) - https://www.diakonie.de/journal/projekt-migration-gesundheit-und-pflege
  • Нямецкая парытэтная Асацыяцыя сацыяльнага забеспячэння (Deutscher Paritätischer Wohlfahrtsverband) - https://www.der-paritaetische.de/themen/migration-und-internationale-kooperation/flucht/
  • Нямецкі чырвоны крыж (Deutsches Rotes Kreuz) - https://www.drk.de/hilfe-in-deutschland/migration-integration-und-teilhabe/
  • Цэнтральнае бюро сацыяльнага забеспячэння яўрэяў у Германіі (Zentralwohlfahrtsstelle der Juden in Deutschland) - https://zwst.org/de/professionalisierung/integrationscoaching
  • Звяз выгнаных (Bund der Vertriebenen)  https://www.bund-der-vertriebenen.de/migration/hauptamtliche-migrationsberatung


Што рабіць у выпадку, калі пашпарт страчвае дзейнасць? На дадзены момант адладжанага механізма вырашэння гэтага пытання няма, але варыянты толькі 3: міжнародная ахова/уцекачства, пашпарт замежніка (для гэтага неабходна мець працоўны ВНЖ) і замежны пашпарт. Ва ўсялякім выпадку, у будучыні з’явяцца новыя варыянты вырашэння гэтай сітуацыі.  Нямеччына вядомая сваёй бюракратыяй, таму мы вельми рэкамендуем падаваць дакументы загадзя и не саромецца запытваць дапамогу юрыстаў, калі гэта неабходна. Такая магчымасць, напрыклад, ёсць у беларускай арганізацыі RAZAM. 

Жытло

Калі вы залічаны як студэнт, у вас ёсць магчымасць жыць у інтэрнаце. Канешне, кошты значна адрозніваюцца ад беларускіх (ад 250 да 500 еўра ў залежнасці ад горада, у маленькіх гарадах танней), але ўмовы значна лепей - заўсёды ў інтэрнатах пакоі разлічаныя на аднаго чалавека, часта пакоі можна параўнаць з аднапакаёвымі кватэрамі - ўсё, што патрэбна, знаходзіцца ў пакоі (кватэры). Таму, калі ёсць магчымасць, лепей абіраць інтэрнат. Таксама некаторыя фонды (напрыклад, KAAD) прапаноўваюць асобныя пакоі ў тнэрнаце пры царквах, звычайна вельмі танныя.

Таксама ёсць студэнцкія пансіёны, але яны даволі дарагія. Што датычыцца здыма жытла, то трэба гэты варыянт вырашаць загадзя, таму што зараз ва многіх гарадах Нямеччыны, асабліва вялікіх, назіраецца вялікі дэфіціт жытла. Часта на адну кватэру падаюцца 100 заяваў, таму трэба быць падрыхатаваным да доўгага пошука жылплошчы. Калі ёсць магчымасць, лепей шукаць кватэру праз знаёмых ці сяброў. Калі не, дапамога сяброў ці знаёмых, якія валодаюць нямецкай мовай (для праходжання па кватэрам), будзе не лішняй. Кошты на жытло вельмі залежаць ад горада - у невялікіх гарадах на захадзе ці ўсходзе Нямеччыны пакой можа каштаваць 250-400 еўра, кватэра - 450-600, у вялікіх гарадах, такіх, як Берлін, Мюнхен, Франкфурт - пакоі каштуюць ад 400 еўра, кватэры - ад 600. Таму калі ёсць магчымасць, лепш шукаць праз знаёмых ці праз беларуска (руска)моўныя суполкі.  Для вялікіх гарадоў таксама працуе такая схема - можна жыць у бліжэйшым горадзе да вялікага горада (напрыклад, Франкфурт на Одры ў гадзіне на цягніку ад Берліна) - звычайна здым жытла ў гэтым гарадах значна лягчэй і танней, чым у вялікіх). Шукаць жытло можна на наступных сайтах: 

Таксама можна разглядаць варыянт Facebook груп для пошуку жытла, для кожнага горада яны свае. Пакоі знайсці крыху лягчэй, чым кватэру. Таксама ўлічвайце, што ёсць два тыпа арэнднай платы - kaltemiete (халодная арэнда, без камунальных паслугаў, прыблізна 100 еўра) і warmmiete - лепш выбіраць другі варыянт, дзе ўключаны кошт камунальных паслуг. 

Таксама ў Нямеччыне ёсць асобны падатак на фінансаванне нямецкіх СМІ - ён складае 18,36 еўра ў месяц (але калі вы здымаеце пакой ці ў вашага інтэрната агульная кухня, то гэтую сумму трэба падзяліць на колькасць жыльцоў). Раім пра гэта не забываць і не ігнараваць гэта, бо можна атрымаць вялізны штраф за неаплочванне гэтага падатка.

Некаторая частка працоўных прапаноў у Нямеччыне (звычайна гэта звязана з будоўляй, працай на складах ці на фабрыках) уключае ў сабе жытло (па невялякім кошцеці навогул бескаштоўна), аднак у гэтых выпадках хутчэй за ўсё асобнага пакоя не будзе, прыйдзецца з кімсьці жыць. Некаторыя кампаніі могуць дапамагчы толькі з пошукам жытла, але не з аплатай. 

Пасля засялення ў інтэрнат/пакой/кватэру трэба зарыгістравацца ў мясцовым органе ўлады (rathaus) на працягу двух тыдняў з момант прыезда. 

Што датычыцца варыянта з уцекачствам, то ў большасці выпадкаў прыйдзецца жыць у спецыяльным інтэрнаце. Хутчэй за ўсё гэта пакоі на 4 чалавек, калі чалавек прыязджае з сям’ёй, то ім выдзяляць асобны пакой. Праз нейкі час, пасля вырашэння пытання аб статусе ўцекача чалавек можа разлічваць на аплату асобнага пакоя ці кватэры. Але тут даволі цяжка.

У цэлым, пошук жытла можа быць не самай лёгкай задачай, таму асабліва добра, калі нейкая арганізацыя (вучэбная, рэлігійная) можа з гэтым дапамагчы.


3) Праца і адукацыя


Навучальных праграм ў Нямеччыне вельмі шмат, асабліва для магістрантаў і дактарантаў. Больш за ўсё праграм, зразумела, на нямецкай мове, але ёсць праграмы і на ангельскай. Спіс навучальных праграм можна знайсці тут - https://www.daad.de/en/study-and-research-in-germany/courses-of-study-in-germany/all-study-programmes-in-germany/

Таксама праз гэты сайт можна знайсці спіс даступных стыпендый і механізм паступлення. Звычайна ўступных іспытаў няма - трэба паказаць сэртыфікат а валоданні нямецкай ці ангельскай, матывацыйны ліст (які паказвае вашае жаданне паступіць на гэтую праграму) і дакументы аб сярэдняй/вышэйшай адукацыі (для тых, хто скончыў толькі школу, хутчэй за ўсё патрэбна адзін год павучыцца на курсах нямецкай мовы). 

https://www.myguide.de/en/degree-programmes/?hec-subjectGroup=&hec-degreeType=&hec-teachingLanguage=

Лепш за ўсё кантактаваць непасрэдна адміністрацыю праграмы (даведацца пра іх можна праз гэты сайт) і запытваць пра механізм паступлення - улічвайце тое, што звычайна праграмы пачынаюцца ў кастрычніку, але некаторыя - у красавіку. На большую частку праграм трэба рэгістравацца праз сістэму https://www.uni-assist.de/. Улічвайце, што гэта каштуе 75 еўра. 

Хутчэй за ўсё, амаль ніякага конкурса не будзе, для паступлення павінны быць веды нямецкай (ангельскай) мовы ў залежнасці ад праграмы. 

Наступнае важнае пытанне - стыпендыі. Самы распаўсюджаны варыянт атрымання стыпендыі - праграма нямецкай службы акадэмічных абменаў, больш вядомая як DAAD. Для грамадзян Беларусі даволі шмат стыпендыяльных праграм, але больш за ўсё - менавіта для магістратуры.  Улічвайце, што падавацца на стыпендыі ад ДААД можна на 3 праграмы, а потым абраць тое, што падыходзіць больш за ўсё). (https://www2.daad.de/deutschland/stipendium/datenbank/en/21148-scholarship-database/?status=1&origin=69&subjectGrps=&daad=&intention=1&q=&page=1&back=1). 

Таксама ёсць стыпендыя для палітычных актывістаў і пацярпелых - https://www.daad.de/en/study-and-research-in-germany/scholarships/hilde-domin-programm/, але на гэтую праграму трэба падавацца праз беларускія арганізацыі, якія звязаныя з гэтай стыпендыяльнай праграмай. Трэба ўважліва чытаць апісанне стыпендыі.

Парада - не саромейцеся кантактаваць фонды і стыпендыяльныя праграмы - яны звычайна хутка адказваюць і гатовыя дапамагчы. Увогуле паступіць у нямецкі ўніверсітэт не вельмі цяжка - значна больш складана атрымаць стыпендыю, але гэта таксама рэальна.

Таксама ёсць стыпендыі ад палітычных і рэлігійных арганізацый, напрыклад:

  1. Ліберальны фонд Фрыдрыха Наўмана, фінансуе магістарскія і доктарскія праграмы ў нямецкіх універсітэтах. Набор на праграму звычайна раз на год, уся інфармація ёсць на гэтым сайце https://www.freiheit.org/scholarships-foreign-students-non-eu-countries-1


Стыпендыя складае 934 еўра (стандартны памер) + транспартныя выдаткі. 

  1. Фонд Розы Люксембург, https://www.rosalux.de/en/foundation/studienwerk звязаны з нямецкай партыяй левых, арганізуе стыпендыі для навучання ў магістратуры ці аспірантуры (PhD) для міжнародных студэнтаў, але ёсць патрабаванне валодання нямецкай мовай на ўроўні В2 ці вышэй.  Дэдлайны - 1 кастрычніка і 1 красавіка кожнага года. Падрабязнасці можна даведацца па адрасе studienwerk@rosalux.de ці на сайце https://www.rosalux.de/en/foundation/studienwerk
  2. Фонд імя Конрада Адэнауэра (https://www.kas.de/en/web/begabtenfoerderung-und-kultur/stipendien) прапаноўвае стыпендыі  ў 812 еўра для навучання ў нямецкіх ВНУ, аднак патрабаванні ўсё тыя ж - нямецкая мова ад В2 і прывержанасць хрысціянска-дэмакратычным каштоўнасцям. 
  3. Таксама ёсць магчымасць атрымаць стыпендыі і ў рэлігійных фундацый - Каталіцкая служба акадэмічных абменаў (KAAD https://www.kaad.de/stipendien/osteuropaprogramm) і Евангелічная фундацыя Віллігста (https://www.evstudienwerk.de/bewerbung/studium/unser-stipendium.html). Абодве фундацыі арыентаваныя на веруючых (каталікі і пратэстанты суадносна), але таксама прымаюць і прыхаджан іншых хрисциянсіх канфессій. Але шанцы на паспяховую падачу значна павялічыць рэкамендацыйны ліст ад святара вашай канфесіі і доказы грамадзянскай актыўнасці.  Таксама для атрымання стыпендыі ад КААД моўныя патрабаванні значна больш мяккія - ад А2 па ангельскай мове (для тых, хто будзе навучацца на ёй) ці нямецкай (ад В1). Таксама гэтая фундацыя можа запяспечыць моўныя курсы. Есць таксама і летнія лагеры ў той ці іншай сферы, пад якія таксама можна атрымаць стыпендыю.

Большая частка стыпендый таксама пакрывае транспартныя выдаткі да месца вучобы. Але нават у выпадку, калі не атрымалася атрымаць стыпендыю, яе можна атрымаць ужо пасля паступлення, аднак гэта ацягчае атрыманне візы.

Звычайна навучальны працэс у нямецкіх універсітэтах больш складаны, чым працэс паступлення, трэба працаваць даволі шмат, а якасць адукацыі - высокая. Тым не менш атмасфера даволі лёгкая і вясёлая, арганізуецца шмат мерапрыемстваў для студэнтаў, інфраструктура вельмі добрая. Таксама амаль пры кожным універсітэце ёсць бясплатныя курсы нямецкай мовы. Пры жаданні можна карыстацца ўсемі інструментамі для дасягненні таго, чаго хочацца. 

Таксама існуе праграма прафесійнай адукацыі (Ausbildung). У Нямеччыне не хапае вельмі шмат адукаваных спецыялістаў, асабліва ў галіне медыцыны і сацыяльнай сферы, адукацыі. Але ў большасці выпадкаў для адукацыі патрэбна валоданне нямецкай мовай. 

https://getaway.company/?utm_source=yehor&utm_medium=yehor&utm_campaign=yehor#consult  - таксама ёсць магчымасць атрымаць бесплатную кансультацыю праз гэтую праграму. 


Што датычыцца працы, то пошук працы можа на мясцовым працоўным рынку можа быць даволі цяжкім, асабліва калі чалавек не валодае нямецкай мовай. Выключынне - буйныя гарады, дзе хапае вакансій з ангельскай мовай. Зараз ў Нямеччыне вельмі не хапае IT-спецыялістаў, таксама медыкаў і настаўнікаў. Але працу рэальна знайсці ў любой сферы.

Рэкамендацый можа быць некалькі:

  • Валоданне нямецкай мовай значна паляпшае шанцы на пошук працы. Таксама ангельская мова можа быць перавагай. 
  • Лепш за ўсё кантактаваць з прадстаўнікамі той сферы, куда вы хочаце патрапіць. Тут таксама рэальна знайсці працу “па знаёмству”, хаця гэта і па-іншаму працуе
  • Не баяцца адмоваў.
  • Не баяцца працаваць на некваліфікаванай працы - гэта нармальна


Сайты для пошуку працы:


4) Здароўе

Па нямецкім законам, усе студэнты і працаўнікі павінныя мець нямецкую медыцынскую страхоўку. Без страхоўкі атрыманне любой медыцынскай дапамогі будзе вельмі дарагім (выклік “хуткай” каштуе каля 200 еўра). Звычайна медыцынская страхоўка афармляецца з дапамогай адміністрацыя навучальнай праграмы ці працадаўцы. Імігранты да 30 гадоў атрымоўваюць дзяржаўную медыцынскую страхоўку (каштуе 100-120 еўра ў месяц). Гэты від страхоўкі пакрывае амаль усе медыцынскія паслугі, акрамя неабавязковых (эстэтычная медыцына) і частка стаматалагічных паслуг (хаця і можна набыць дапоўненую стаматалагічную страхоўку), таму раім вырашыць гэтыя пытанні загадзя на радзіме. Доктар павінен загадзя ўведаміць пра платныя паслугі (аднак ў большасці выпадкаў страхавая пакрывае нейкую частку выдаткаў на гэта), калі гэта неабходна, і можна адмовіцца ад гэтай паслугі. Таксама гэтая страхоўка звычайна поўнасцю пакрывае псіхатэрапеўтычную ці псіхалагічную дапамогу - але пошук псіхатэрапеўта, асабліва без валодання нямецкай мовы, можа быць даволі цяжкім. Таксама варта адзначыць, што даволі часта трэба чакаць некалькі месяцаў для таго, каб запісацца да ўрача (як і для звычайных дактароў). Але ёсць і плюсы - вы можаце выбраць і звярнуцца ў амаль любую клініку ў Нямеччыне - можна карыстацца спецыяльнымі сервісамі па пошуку дактароў, напрыклад, ад страхавой кампаніі ТК https://www.tk.de/techniker/leistungen-und-mitgliedschaft/online-services-versicherte/aerzte-kliniken/tk-aerztefuehrer-2020994

Дарэчы, шмат дзе можна абіраць мову доктара - вельмі шмат дактароў размаўляе па-ангельску, можна выбраць дактароў, якія размаўляюць па-руску (але не заўсёды гэта магчыма), але даволі шмат клінік, дзе, напрыклад, мядсёстры размаўляюць па-руску. Клінікі ў Нямеччыне звычайна добра ўладкаваныя, амаль усе яны з’яўляюцца прыватнымі, таму дактары і ўладальнік зацікаўленыя ў тым, каб пацыент да іх прыйшоў яшчэ раз. Якасць медыцынскай дапамогі вельмі высокая. Што датычыцца вострых выпадкаў - лепш за ўсё тэлефанаваць у “хуткую дапамогу” ці прыйсці ў шпіталь. З прыватнай страхоўкай пакет паслугаў менш багаты, але экстраныя працэдуры, выклік “хуткай дапамогі” і простыя наведванні доктара страхоўка пакрывае. Але могуць быць праблемы з псіхатэрапіяй і стаматалогіяй - страхоўка можа не пакрываць ці пакрываць значна менш. Але дадзеная страхоўка каштуе значна танней - 30-50 еўра. 

Важна мець на ўвазе, што для тых, хто працуе ці шукае працу, звычайна страхоўка каштуе значна вышэй, чым для студэнтаў. Дл тых, хто працуе, страхоўкае часта аплочваецца як падатак (у залежначці ад заробка). Для тых, хто чакае статуса ўцекача, як правіла, страхоўка пакрывае толькі базавыя і экстраныя запыты.

Таксама ёсць рэлігійныя і сацыяльныя арганізацыі, якія могуць арганізаваць псіхалагічныя кансультацыі. На базе ўніверсітэтаў таксама ёсць магчымасць атрымоўваць псіхалагічную дапамогу (на працягу вучобы) на нямецкай ці ангельскай мове. 

Такім чынам, як правіла, толькі дзяржаўная страхоўка можа закрыць большую частку патрэб, забяспечыць медыцынскі чэк-ап і псіхатэрапеўтычную дапамогу, але ў большасці выпадкаў чалавек сам не можа выбіраць страхавую кампанію, гэта робіць адміністрацыя навучальнай праграмы / працадаўца.

5) Мова і інтэграцыя

Нямецкая мова - дзяржаўная ў Нямеччыне. Валоданне нямецкай мовай значна аблягчае жыццё ў гэтай краіне, асабліва калі гаворка ідзе пра невялікія гарады ў Нямеччыне. Нямецкая мова - не самая лёгкая мова, але тут трэба ўлічваць некалькі важных момантаў:

  1. Даволі вялікая колькасць людзей размаўляе ў той ці іншай па-ангельску, асабліва ў вялікіх гарадах, у некоторых выпадках хтосьці можа разумець па-руску. Ва ўніверсітэцкіх гарадах (Фрайбург, Дармштадт, Марбург, Йена, г.д.) узровень валодання ангельскай мовай таксама вельмі высокі. Звычайна на Захадзе Нямеччыны узровень ангельскай вышэй, чым на Усходзе (асабліва не ўніверсітэцкіх гарадах). Адукацыя таксама нярэдка ідзе на ангельскай, звычайна інфраструктура даволі добра адаптаваная для тых, хто валодае толькі ангельскай мовай.
  2. Вывучэнне нямецкай мовай мовы дае шмат бонусаў - такія, як больш свабодны ўваход на нямецкі рынак працы, больш камфортнае адчуванне ў Нямеччыне, большыя магчымасці ў камунікацыі, больш шырокі доступ да стыпендыяльных і навучальных праграм.
  3. Даволі шмат магчымасцяў вывучэння нямецкай - пры ўніверсітэтах ёсць магчымасць праходзіць бескаштоўныя курсы нямецкай мовы на працягу ўсіх семестраў - такім чынам рэальна за час вучобы дацягнуць нямецкую мову да заветнага В2. Таксама шматлікія стыпендыяльная праграмы прапаноўваюць курсы нямецкай мовы. Калі нямецкую мову трэба вывучыць тэрмінова, ёсць магчымасць наведваць інтэнсіўныя курсы нямецкай мовы ад Гётэ-інстытута. Звычайна яны платныя, але ў некаторых выпадках гэтыя грошы могуць пакрывацца стыпендыяльнымі фондамі ці праграмамі для падтрымкі беларускіх студэнтаў. Таксама ёсць бескаштоўныя інтэграцыйныя курсы, але яны больш для тых, хто шукае ці знайшоў працу ці падаўся на ўцекачства. Ёсць некалькі варыянтаў для практыкі нямецкай мовы ў Нямеччыне.

Калі вы хаціце вывучаць нямецкую самастойна, гэта таксама магчыма. Наша парада: лепш вывучаць нямецкую да ўзровня В1 на той мове, якую вы больш за ўсё разумееце, а потым можна вывучаць яе на нямецкай ці ангельскай. 

Для вывучэння граматыкі рэкамендуем сайты: 

Канешне, гэта толькі кавалачак тых матэрыялаў, якія ёсць у адкрытым доступе ў Інтэрнеце. У гэтых матэрыялах таксама ёсць магчымасць пашыраць слоўны запас. Для тых, хто хоча больш практыкі,

Рэкамендуем такія рэсурсы, як: 

Таксама мае сэнс набываць і чытаць адаптаваныя кнігі на нямецкай для пэўнага ўзроўня. 

Калі неабходна як мага хутчэй здаваць сэртыфікат па валоданню нямецкай мовай (TestDaF), то тут мае сэнс не толькі вывучаць самастойна, але яшчэ звяртацца для прафесійных выкладчыкаў. 

Калі ёсць фінансавыя магчымасці, таксама мае сэнс займацца з рэпетытарам з Беларусі/рускамоўных краін, бо гэта значна танней, чым рэпетытары ў самой Нямеччыне. Таксама нагадваем пра магчымасць атрымання фінансавай падтрымкі (да 1200 еўра) (https://eu4belarus.info/) на вывучэнне нямецкай ці ангельскай мовы) і на здачу моўнага экзамену для беларускіх студэнтаў-былых палітвязняў. 

Што датычыцца вывучэння ангельскай мовы, то яе палепшыць можна таксама ці праз бескаштоўныя курсы на базе ўніверсітэтаў, ці праз выкладчыкаў і тыя ж магчымасці для паляпшэння ангельскай мовы. Таксама рэкамендуем звяртацца да нас ці да цэнтра дапамогі SALT-2 https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSep4GEy1LqCQiGQlunjNddiwPDdVDrh4lVESjGeSGObh9R89A/viewform



Выдаткі (ў сярэднем):

  • Інтэрнат (у залежнасці ад горада) - 300-500 еўра, пакой - 300-500 еўра, кватэра - 500-700 еўра (аднапакоёвая)
  • Харчаванне: кошты прыблізна такія ж, як і ў Мінску, штосьці даражэй, але 150-200 еўра звычайна хапае, фаст-фуд даволі дарагі.
  • Медыцына: 100-120 еўра (дзяржаўная страхоўка), 40-60 еўра - прыватная страхоўка
  • Грамадскі транспарт - бескаштоўны для студэнтаў, для нестудэнтаў - 60-80 еўра за месяц
  • Адзенне - кошты звычайна такія ж, як і ў Мінску


Транспарт - да Нямеччыны напрамую з Беларусі дабрацца можна толькі аўтобусамі - ці ECOLINES, ці Мінсктранс. Аўтобусам ехаць каля 1 сутак (без уліка памежнага кантролю), каштуе гэта ад 100 еўра ў залежнасці ад горада. Не самы камфортны, але адзін з самых танных шляхаў дабрацца да краіны. Таксама ў Нямеччыну можна дабрацца з Вільні, Варшавы ці іншых гарадоў даволі танна (калі лятаць лоўкостамі, то гэта можа каштаваць 50 еўра). Буйнейшыя аэрапорты Нямеччыны - Франкфурт-на-Майне, Гамбург, Мюнхен, Берлін. З Варшавы таксама магчыма дабрацца цягніком. 

Грамадскі транспарт - ў Нямеччыне даволі развітая і камфортная сістэма рэгіянальных і межрэгіянальных цягнікоў. Яны не заўсёды прыходзяць ў час, але яны даволі хуткія. Ва шматлікіх гарадах вельмі развітыя сістэмы аўтобусаў, трамваяў. Таксама DeutchlandTicket (ён каштуе 49 еўра, але для студэнтаў крыху больш чым 13) ўключае ў сабе грамадскі транспарт. Таксама магчыма арэндаваць ровары ці самакаты (гэта даволі танна). Ровары магчыма набыць за 100 ці 200 еўра, у некаторых выпадках іх могуць падараваць тыя жыльцы інтэрнатаў ці студэнты, якія едуць дадому. Таксі вельмі дарагое. 


Рэгіёны


Нямеччына - вельмі неаднародная краіна, яна складаецца з 16 земляў з даволі рознымі культурнымі традыцыямі і правіламі. Ёсць больш ці меньш ліберальныя землі (Берлін, Ніжняя Саксонія, Бремен), ёсць больш кансерватыўныя - Баварыя, Саксонія, Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Канешне, чым буйнее горад, тым лягчэй жыць без валодання нямецкай мовы, больш перспектыў знайсці працоўнае месца, але жыццё там будзе вельмі дарагім. Таксама вельмі дарагім рыгіёнам лічыцца Баварыя. Яшчэ трэба ўлічваць, што гэта значна больш кансерватыўны регіён (больш строгія правілы сартыроўкі смецця) а яшчэ баварская нямецкая мова значна адрозніваецца ад той, на якой кажуць, напрыклад, у Берліне ці Гамбурзе. Таксама ў БУ Нямеччыне, як мы пісалі вышэй, даволі шмат універсітэцкіх гарадоў, дзе ўніверсітэт - асноўны працадаўца і вельмі ўплывае на жыццё горада. У такіх гарадах можна поўнасцю сканцынтравацца на навучанні. У невялікіх гарадах на Усходзе Нямеччыны сярэдні ўзровень валодання ангельскай мовай вельмі нізкі, таксама ў гэтых месцах вельмі мала моладзі - пасля ўз’яднання ФРГ і ГДР вельмі шмат людзей пакінулі свае гарады ў пошуках лепшага жыцця ў Заходняй частцы Нямеччыны, на вуліцах вельмі шмат пажылых людзей, іммігрантаў вельмі мала. Гарады на Захадзе Нямеччыны больш прамыслова развітыя, адчувальна больш іммігрантаў з іншых краінаў.


Мульцікультуралізм і кам’юніці


Паўсядзённае жыццё ў Нямеччыне ў залежнасці ад рэгіёна можа моцна адрознівацца ад жыцця ў Беларусі. Кожны пяты жыхар Нямеччыны - мігрант, прычым даволі шмат людзей з Турцыі, Бліжняга Усхода і Афрыкі. Ва многіх гарадах ёсць раёны, дзе жыве больш мігрантаў, чым мясцовых. У пачатку жыцця Нямеччыны такая разнасабістаць гэта можа падавацца дзіўнай, але ў гэтым няма нічога страшнага - усе жывуць ў спакоі, тут вельмі мала здарэнняў па этнічнаму прызнаку. З большага Нямеччына - даволі бяспечная краіна (можа, крыху больш бяспечная за Беларусь), асабліва ў невялікіх і сярэдніх гарадах. Нямеччына - вельмі талерантная краіна, большасць насельніцтва вельмі паважліва ставіцца да прадстаўнікоў розных меншасцяў. Ніякай агрэсіі да рускамоўных таксама няма. 

Руская мова для Нямеччыны - не вельмі вялікая рэдкасць. У Нямеччыне пражывае каля 6 міл’ёнаў жыхароў постсавецкіх краін, больш за ўсё выхадцаў Расіі, таксама ў Нямеччыне пражывае каля 28000 грамадзян Беларусі. Беларускае кам’юніці не вельмі моцнае, як украінскае ці грузінскае, але пры жаданні беларусаў можна сустрэць у вялікіх гарадах, як Кёльн, Берлін, Мюнхен, Франкфурт, Лейпцыг. Самае моцнае аб’яднанне беларусаў - RAZAM (https://razam.de/be-by/), яны арганізуюць розныя культурныя мерапрыемства ў Берліне і іншых гарадах, зе можна пазнаёміцца з беларусамі і вырашаць розныя пытанні разам. Яны таксама могуць дапамагчы з юрыдычнымі справамі. Таксама ёсць telegram-чаты беларусаў:

Іншыя карысныя спасылкі:


Такім чынам, пераезд у Нямеччыну можа быць даволі складаным, але у гэтага варыянта ёсць рад перавагаў: высокая якасць адукацыі, высокія заробкі, шмат магчымасцяў у працы і сацыяльным жыцці. Гэта можа быць адны з лепшых варыянтаў для працягу вучобы і далейшай інтэграцыі ў нямецкае грамадства. Але і прастора для таго, каб удздельнічаць у беларускіх мерапрыемствах, культурным жыцці таксама ёсць. Зкантактоўвацца, задаваць пытанні вельмі важна, каб вырашаць асноўныя праблемы ў гэтай краіне. Мы падрыхтавалі гайд, але разумеем, што могуць узнікнуць далейшыя пытанні, і мы будзем заўсёды радыя на іх адказаць.



Report Page