Гайд па пераезду і адаптацыі ў Грузіі

Гайд па пераезду і адаптацыі ў Грузіі


Раней Грузія асацыявалася выключна з турызмам, пасля жніўня 2020 года ў туды пачалі прызджаць беларусы, ратуючыся ад палітычнага ціска, а пасля пачатку вайны ў лютым 2022 - шмат украінцаў і расіян. Грузія - нетыповая краіна для міграцыі, няшмат хто мае досвед менавіта жыцця ў гэтай незвычайнай і вельмі прыгожай краіне. Больш за ўсё Грузія будзе падыходзіць для тых, хто не мае візы ў еўрапейскія краіны і каму трэба тэрмінова выязджаць з Беларусі, а таксама для тых, хто працуе ў IT-кампаніі ці можа працаваць анлайн.


З плюсаў пераезду менавіта ў Грузію можна адзначыць: 

  • Магчымасць жыць без візы да аднаго года, што з’яўляецца адной з галоўных прычын масавай міграцыі ў Грузію людзей з Беларусі.
  • Даволі вялікае беларускае кам’юніці, шмат хто жыве ў гэтай краіне больш за год.
  • Цёплы клімат, шыкоўная прырода: горы, мора, шмат гістарычных мясцінаў. Гэта можа нагадаць Турцыю, але ўплыў турыстаў адучваецца менш, чым у Грузіі.
  • Няма крытычнай неабходнасці вучыць грузінскую мову: у шматлікіх выпадках дастаткова рускай мовы. Краіна доўгі час уваходзіла ў Савецкі Саюз, таму хутчэй за ўсё, культурнага шоку не будзе.
  • Грузія адносна дэмакратычная краіна, таксама краіна - патэнцыйны чалец Еўразвяза. 
  • Кошт жыцця даволі нізкі ў параўнанні з еўрапейскімі краінамі.

Мінусы:

  • Вялікія цяжкасці з пошукам працы і працягам адукацыі ў Грузіі, нізкія заробкі, а таксама нярэдка патрабуецца грузінская мова для мясцовых кампаній.
  • Існуе даволі адчувальны шанец некаторых адміністрацыйных праблем, напрыклад, вас могуць не прапусціць праз мяжу, калі вы вяртаецеся пасля “візарана” (пра гэта больш падрабязна ніжэй).
  • Нярэдка ўжыванне рускай мовы асацыюецца з Расіей і выклікае негатыўную рэакцыю.
  • Даволі вялікая інфляцыя, значнае павышэнне коштаў на жытло звязана з вялікімі патокамі мігрантаў перш за ўсё з Расеі. 
  • Платная і не заўсёды якасная медыцына.

Такім чынам, мы рэкамендуем разглядаць Грузію перш за ўсё як бяспечную краіну, адкуль можна атрымаць візу ў краіны ЕЗ. Мы падрыхтавалі агляд парадаў і адказаў на магчымыя пытанні па міграцыі ў Грузію для студэнтаў.


Адміністрацыйныя пытанні

У Грузію можна ўехаць і знаходзіцца без візы да году. Каб працягнуць візу, можна было зрабіць “візаран” - паездку ў Арменію ці Турцыю, а потым вярнуцца ў Грузію і жыць яшчэ год. Але ў апошні час з’явіліся навіны пра адмовы ўпускаць беларусаў (як і расіян) у Грузію (гэта пакуль не масавая з’ява). Пасля года жыцця ў Грузіі, акрамя “візарана”, ёсць яшчэ варыянты: зрабіць ВНЖ, міжнародную ахову (уцякачства) ці з’ехаць з Грузіі ў еўрапейскую краіну. У першым варыянце - трэба знайсці працу (пажадана ў грузінскай кампаніі) ці вучыцца ў грузінскай ВНУ, але нават ў гэтым выпадку шанец атрымаць ВНЖ - каля 50%. У другім - статус ўцекача не дае амаль ніякіх сацыяльных бонусаў (няма лагераў для ўцекачоў і дапамога вельмі нізкая), толькі дакументы, якія легалізуюць статус у Грузіі і пазбаўляюць неабходнасці ехаць ў іншыя краіны (але некаторыя час ёсць абмежаванні на выезд). У трэцім выпадку можна атрымаць гуманітарную ці іншую візу ў ЕЗ, але некаторыя краіны могуць адмаўляць у выдачы віз у сувязі з тым, што Грузія лічыцца бяспечнай краінай. Звычайна людзі чакаюць некалі месяцаў (але апошні час людзі могуць чакаць паўгады), каб атрымаць гуманітарную візу ў краіны ЕЗ. Што датычыцца таго, што рабіць людзям, у якіх хутка ісцякае тэрмін пашпарта, лепш за ўсё афармляць міжнародную ахову. Тэхнічна гэта можа быць даволі цяжка, таму лепш пракансультавацца з юрыстамі перад падачай дакументаў у міграцыйную службу. 


Жытло 

Калі ёсць магчымасць, лепш шукаць жытло праз знаёмых (асабліва ў Батумі, не такі вялікі горад, як Тбілісі), гэта будзе значна танней рынкавых коштаў (кватэра - ад 400 да 1000 даляраў у Тбілісі, крыху танней у Батумі). Такія кошты звязаны з вялікім патокам расіян, пераехаўшым пасля пачатку мабілізацыі.  Якасць жытла звычайна не самая высокая. Кошты на камуналку узімку да 50 (за невялікую кватэру), але улічвайце, што цэнтральнага ацяплення няма, таму можа быць вельмі холадна. Даволі часта можна знайсці жытло проста запытвая людзей на вуліцах (гэта норма для грузінаў). Таксама можна знайсці жытло ў групах Telegram/Facebook. Таксама можна паглядзець сайты myhome.ge, ss.ge. Можна шукаць жытло і праз рыэлтараў, але па сутнасці яны будуь, хутчэй за ўсё, дасылаць тыя ж варыянты, што і ў групах у Facebook і Telegram.  Спіс груп у Telegram:

https://t.me/rental_georgia

https://t.me/arendabatumi

https://t.me/rentingeorgia

https://t.me/gruzia_arenda

Facebook:

https://www.facebook.com/groups/millenium

https://www.facebook.com/groups/751658314882176

https://www.facebook.com/groups/2138972052801792

https://www.facebook.com/groups/288748245046329


Праца и адукацыя 

На жаль, Грузія - гэта краіна больш для адпачынку, чым для працы (асабліва на грузінскія кампаніі, але ў гэтым выпадку яшчэ часта патрабуецца валоданне грузінскай мовай). Беспрацоўе даволі вялікае (18%), а заробкі ў мясцовых кампаніях - нізкія (і пры гэтым не самыя лепшыя ўмовы працы). У Грузіі даволі шмат сямейных крамаў, дзе адныя і тыя ж людзі будуць працаваць с 9 да 9 кожны дзень без выходных. Лепшым варыянтам будзе шукаць беларускую ці міжнародную кампанію (з вышэйшымі заробкамі, чым мясцовыя), напрыклад, у IT. Пераважная колькасць беларускіх эмігрантаў працуе менавіта ў гэтай сферы. Таксама магчыма шукаць працу праз беларускае кам’юніці (напрыклад, часам патрабуюцца настаўнікі ці выхавацелі ў беларускія школы ці дзіцячыя садкі), таксама можна разглядаць варыянты ў рускамоўных суполках. У цэлым, як і з жытлом, калі ёсць неабходнасць шукаць працу ў Грузіі, лепш за ўсё запытваць знаёмых ці тых людзей, якія жывуць тут больш-меньш доўгі час. 

Сайты і суполкі для пошуку працы:

https://www.hr.ge

https://t.me/cvjobge

https://t.me/jobs_ge

https://www.facebook.com/groups/jobingeorgia/?locale=ru_RU

Таксама Грузія - не самы лепшы варыянт для працягу навучання. Навучанне для замежнікаў заўсёды платнае, затое няма ўступных іспытаў. Большасць праграм - на грузінскай мове, але рэдка сустракаюцца праграмы і на ангельскай. Стыпендыйных праграм для замежнікаў не існуе. Дадзеных аб тых, колькі студэнтаў з Беларусі навучаюцца ў грузінскіх ВНУ, няма. 


Здароўе 

Грузінская медыцына для замежнікаў у большасці выпадкаў платная. Ёсць магчымасць зрабіць медыцынскую страхоўку ў кампаніі Ardi, якая пакрывае неадкладныя выпадкі. Гэта будзе каштаваць каля 20-30 еўра (столькі ж каштуе наведванне доктара). Таксама можна набываць страхавыя полісы на год, але гэта значна даражэй (ад 200 еўра). Таксама якасць медыцыны нельга назваць высокай - даволі шмат грузінаў, калі дазваляюць грошы, едуць у Турцыю, дзе медыцына якасней і танней. Асабліва дорага ў Грузіі будзе каштаваць стаматалогія (і яна не пакрываецца страхоўкай). Таму мы рэкамендуем загадзя, яшчэ на тэрыторыі Беларусі, вырашаць пытанні са здароўем, калі гэта магчыма. 


Мова і інтэграцыя

Дзяржаўная мова - грузінская. У сувязі з савецкай гісторыяй, большасць людзей у той ці іншай ступені валодае рускай мовай, моладзь - горш і менш ахвотна, даволі нядрэнна можа размаўляць па-ангельску. Калі вы плануеце чакаць візу ці працуеце выдаленна, валоданне грузінскай не будзе прынцыповай - амаль усюды будзе чалавек, які размаўляе па-руску. Грузінская мова можа патрабавацца толькі ў выпадку, калі трэба падавацца на грамадзянства, ці хаціце вучыцца ці працаваць у мясцовай компаніі, ці вы хаціце застацца ў краіне на доўгія гады. Грузінская мова адносіцца да картвельскай групы моў (назва краіны па-грузінску - “Сакартвела”) і ні на што не падобная, мае асобную сістэму пісьменасці. У краіне не так шмат прыватных выкладчыкаў грузінскай, але ёсць магчымасці знайсці бяплатныя курсы грузінскай мовы. Таксама ёсць бясплатныя онлайн-курсы: 

https://www.lingohut.com/ru/l121/%D1%83%D1%87%D0%B8%D1%82%D1%8C-%D0%B3%D1%80%D1%83%D0%B7%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9

https://vse-kursy.com/read/640-uroki-gruzinskogo-yazyka-dlya-nachinayuschih.html

Асноўныя фразы і словы можна знайсці таксама тут:

https://nlevshits.com/slova-i-frazy-na-gruzinskom-yazyke-kotorye-nuzhny-v-zhizni/

Грузіны вельмі любяць, калі замежнікі карыстуюць грузінскія словы і фразы. 

Да рускай мовы даволі неадназначнае стаўленне: 20% тэрыторыі Грузіі акупаваныя Расіяй, пасля пачатку вайны 2022 прыехала даволі вялікая колькасць расіян. Рускую гаворку можна пачуць даволі часта. Тым не менш, даволі рэальна жыць у сувязі з кам’юніці, асабліва ў вялікіх гарадах. 

Беларускае кам’юніці таксама даволі вялікае, даволі часта праходзяць беларускія акцыі пратэсту, беларускія мерапрыемствы. Зараз беларусы Грузіі даволі значная частка сусветнай беларускай дыяспары. Ёсць розныя беларускія арганізацыі: 

https://t.me/itgeorgia

https://t.me/belgeorgia

https://t.me/belarustbilisi

https://t.me/belarusinbatumi


Палітычная сістэма і бяспека

Грузія - адна з нешматлікіх постсавецкіх краін, якую можна назваць дэмакратычнай краінай. Грузія - патэнцыйный чалец Еўразвязу. Тут ёсць змяняемасць улады і амаль поўнасцю адсутнічаюць палітычныя рэпрэсіі, няма абмежаванняў на арганізацыю і ўдзел у розных акцыях пратэсту. Зараз кіруючую партыю “Грузінская мара” нярэдка лічуць прарасейскай, Грузія не далучылася да санкцый супраць Расеі. Але ў той жа час з’яўляюцца навіны аб абмежаваннях для грамадзян Беларусі і Расеі.

Грузія - даволі бяспечная краіна адносна шматлікіх іншых краін. У Тбілісі ёсць крыху небяспечныя раёны, але ў цэлым тут даволі бяспечна. Трэба быць асцярожным пры пераходзе дарогі - шмат дзе няма светлафораў, кіроўцы амаль не спыняюцца перад “зебрай”, дарогу трэба пераходзіць як атрымоўваецца. Таксама ў вялікіх гарадах можна сустрэць шмат бяздомных сабак, часцей за ўсё гэта бяспечна, але часам яны бываюць агрэсіўнымі. Мясцовыя людзі, асабліва мужчыны, вельмі камунікабельныя, асабліва гэта датычыцца размоў з дзяўчынамі. На гэта можна проста не звяртаць увагу, але спачатку заўважаць шмат увагі можа быць даволі некамфортна. Людзі ў цэлым не агрэсіўныя і прывыклі давяраць адзін аднаму - у Батумі дзверы прыватных дамоў часта не зачыняюць.


Транспарт з Беларусі

З Беларусі пераезд у Грузію не будзе танным праз вялікую адлегласць паміж краінамі. Асноўныя варыянты:

Самалёт з Мінску да Тбілісі. Падыходзіць не для ўсіх праз пашпартны кантроль з боку беларускіх уладаў, але даволі хутка (4-5 гадзін), лятаюць самалёты толькі кампаніі “Белавіа”). Каштуе ад 150 еўра. Можна прыляцець у Тбілісі, Батумі і Кутаісі. 

З мэтаў бяспекі можна спачатку дабрацца да Масквы (але ўлічвайце пашпартны кантроль на беларуска-расейскай мяжы), адтуль выляцець да Ерэвана (ад 150 еўра), а адтуль цягніком да Тбілісі (але цягнікі ходзяць праз день). Гэта больш доўгі (каля дзвюх-трох дзён) і дарагі варыянт ад 200 еўра ў суме.

Таксама можна выехаць з Масквы ў Уладзікаўказ, а адтуль да Тбілісі. Гэта таксама каштуе каля 200 еўра і доўжыцца 2 дні. Таксама ёсць прамыя “маршруткі” з Мінска і Гомеля да Тбілісі.


Транспарт ўнутры Грузіі і грамадскі транспарт

Паміж вялікімі гарадамі (Тбілісі, Батумі, Кутаісі) даволі нядрэнна ходзяць цягнікі. Гэта каштуе каля 25 еўра. Гэта даволі камфортны спосаб дабрацца з аднаго горада да іншага. Улічвайце, што набыць квіток можна толькі з пашпартам. Калі пашпарт знаходзіцца ў амбасадзе еўрапейскай краіны, можна набыць квіток на аўтобус (каштуе прыблізна тую ж суму), але гэта крыху менш камфортна, чым цягніком. Грамадскі транспарт даволі танны (1 лары, 0,3 еўра за паездку), праязны - 40 (12 еўра) на месяц. У краіне даволі нядрэнная транспартная сістэма - ёсць аўтобусы, метро (у Тбілісі), маршруткі (даволі танныя). Таксі таксама даволі таннае. 


Рэгіёны 

У Грузіі фактычна 3 вялікіх горада - Тбілісі, Батумі і Кутаісі. Большая частка беларусаў жыве ў Батумі і Тбілісі. Батумі - адносна невялікі горад (па насельніцтву ён крыху больш за Бабруйск), але ён акружаны горамі і морам. Гэты горад побач з турэцкай мяжой. Горад неверагодна прыгожы, ён складаецца з дзвюх частак - сучаснай з новымі шматпавярховыі дамамі і прыватных нізкіх дамоў каля гор. Праз мора ў гэтым горадзе менш горача ўлетку і шмат больш дажджоў. Тбілісі - добры варыянт для тых, каму патрэбна больш магчымасцяў і тых, хто хоча жыць больш актыўным жыццём. Гэты горад з большым маштабам, тут прасцей камунікаваць з людзьмі.  У гарадах паменш ёсць выразны плюс - ніжэйшыя кошты на жытло, але ёсць і мінус - у гэтых гарадах больш прынцыповая грузінская мова і менш забаўляльных магчымасцяў. Таксама можна разглядаць варыянты жыцця ў месцах недалёка ад вялікіх гарадаў - напрыклад, Поці, Кабулеці. Звычайна там менш кошты, блізка да вялікіх гарадоў і шмат прасторы для ўнутранай гармоніі. Грузія - неверагодна прыгожая краіна. Тут ёсць мора, горы, старажытныя замкі і гістарычныя мясціны, добрыя віно і фрукты.


Ежа

Прадукты харчавання каштуюць значна даражэй за беларускія, шмат прадуктаў расейскія, якасць не вельмі добрая. Якасныя і таннейшыя толькі прадукты на мясцовых рынках. Таксама даволі шмат пякарняў з даволі смачнымі і недарагімі таварамі. 


Кошт жыцця (у сярэднім)

Жытло: пакой - 100-300 еўра, кватэра - 300-1000

Камунальныя паслугі - 30-100 еўра

Ежа - 100-200 еўра (даражэй, чым у Беларусі)

Транспарт - 40 лары (13 еўра)

Медыцына - страхоўка для неадкладных выпадкаў - 20 еўра, наведванне ўрача - 25-30 еўра

Адзенне - прыблізна тыя ж кошты, што ў Беларусі


Вывад 

Грузія - вельмі цікавая, прыгожая і вольная краіна. Тут жыве шмат беларусаў, таму тут наўрад ці будзе сумна. Калі ёсць магчымасці, мы рэкамендуем павандраваць па гэтай краіне. Тут вельмі камунікабельныя людзі, якія любяць размаўляць, асабліва з замежнікамі. Шчыра кажучы, эканамічна гэта не самая лепшая краіна, з не самымі якаснымі паслугамі. Даволі шмат грузінаў пакінула ці пакідае Грузію. Але гэтая краіна хутчэй не для працы, а для жыцця і задавальнення ад яго.Мы рэкамендуем мець нейкі запас грошаў для жыцця, як мінімум 250-300 еўра на месяц. Большая частка людзей разглядае Грузію як транзітную страну перад пераездам у еўрапейскую краіну. Як бы не было, мы спадзяемся, вы атрымаеце асалоду ад жыцця ў гэтай краіне.


Карысныя рэсурсы:

http://belbatumi.tilda.ws/ - гайд для беларусаў, якія перазджаюць у Батумі. 

https://paperpaper.io/ot-kraftovyh-barov-do-art-obedineniya-5/ - пра тыя месцы ў Тбілісі, якія адчынілі беларусы

https://nlevshits.com/ - навіны Грузіі на рускай мове

https://www.dw.com/ru/belorusy-ob-jemigracii-v-gruziju-vnachale-kazhetsja-chto-edesh-na-otdyh/a-59550085 - гісторыі беларусаў, якія пераехалі ўжо ў Грузію

https://relocation.guide/9ecc65a78ef24a5b9fd5d6764d01fc31 - рускамоўны гайд па Грузіі

https://34travel.me/post/batumi - турыстычны гайд па Батумі

https://34travel.me/post/tbilisi - турыстычны гайд па Тбілісі

https://journal.tinkoff.ru/news/vnzh-v-gruzii/ - падрабязнае апісанне таго, як атрымаць ВНЖ у Грузіі



Report Page