Гайд па эміграцыі ў Польшчу

Гайд па эміграцыі ў Польшчу


  1. Як можна трапіць у Польшчу з Беларусі?

Для грамадзян Беларусі патрэбна віза, каб легальна трапіць у Польшчу. Можна атрымаць два тыпы віз: нацыянальную (тып D) і шенгенскую (тып С). Прыклады адных з самых запатрабаваных віз:

2. Перад пераездам 


Загадзя можна зрабіць пункты чэк-ліста, якія могуць значна палегчыць вырашэнне пытанняў, з якімі можна сутыкнуцца пры пераездзе на доўгі ці нявызначаны тэрмін:

  • прайсці абследванне здароў’я. Асабліва звярнуць увагу на стаматалагічнае абслугоўванне
  • паставіць апастыль на дакументы (чарга на прыём каля месяца)
  • зрабіць даверанасць з максімальна падрабязным апісаннем
  • зрабіць натарыяльна завераныя пераклады дакументаў
  • забраць дакументы з устаноў адукацыі (атэстат, спраўку аб навучанні), з іншых дзяржаўных устаноў (напрыклад, спраўку аб “несудзімасці”)
  • замяніць стары пашпарт (асабліва, калі яго тэрмін скончваецца праз 3-4 гады)


3. Крокі для легалізацыі


3.1. Pesel 

Нумар Pesel (numer Powszechnego Elektronicznego Systemu Ewidencji Ludności) – 

гэта ідэнціфікацыйны код з 11 лічб, які прызначаецца фізічным асобам. Гэты нумар выкарыстоўваецца, напрыклад, пры атрыманні электроннага  рэцэпта на лекі, пры залічэнні ва ўніверсітэт, афармленні страхоўкі, адкрыцці фірмы (то бок нумар Pesel нельга замяніць пашпартнымі дадзенымі).

Тэрміны і дэталі атрымання Pesel могуць адрознівацца ў розных месцах. Так, магчыма атрымаць нумар Pesel без рэгістрацыі па месцу жыхарства або толькі пры яе наяўнасці. Загадзя трэба запісацца на прыём у адзел мясцовай улады (Urząd Miasta), запоўніць заяўленне + узяць дакументы, якія пацвярджаюць асобу.


3.2. Meldunek  або рэгістрацыя па месцу жыхарства

Meldunek дае магчымаць пацвердзіць месца часовага ці пастаяннага жыхарства для замежных грамадзян_ак. Без рэгістрацыі вельмі складана нешта аформіць, замяніць правы,  ці адкрыць рахунак у некаторых банках, а таксама нельга атрымаць дазвол на знаходжанне ў Польшчы на падставе віда на жыхарства (Karta Pobytu).

Meldunek можна аформіць у Urząd gminy/Urząd miasta. Асноўны дакумент, які неабходны для атрымання прапіскі — умова арэнды жылля, якая заключана не менш, чым на 3 месяцы (або дакумент, які пацвярджае права пражывання па гэтым адрасе). Можа быць,  патрэбна будзе прысутнасць гаспадара пры рэгістрацыі, каб пацвердзіць яго правы на ўласнасць. Акрамя ўмовы арэнды трэба запоўніць заяву аб часовай рэгістрацыі (Zgłoszenie pobytu czasowego), дакумент, які пацвярджае асобу.


4. Медыцынскія паслугі


Звычыйная медыцынская страхоўка, якую патрэбна аформіць для візы, пакрывае толькі выдаткі ў  экстранных сітуацыях. Таму, пры працяглым прыбыванні на тэрыторыі Польшчы, можна аформіць мясцовую страхоўку.

Для таго, каб не пакрываць самастойна поўны кошт медыцынскіх паслуг, можна заключыць умову на дабраахвотнае страхаванне. Гэта можна зрабіць  праз ZUS (Zakład Ubezpieczeń Społecznych) і NFZ (Narodowy Fundusz Zdrowia). Пералік паслуг замацаваны на дзяржаўным узроўню і складаецца з усіх базавых дыягнастычных, лячэбных і рэабілітацыйных працэдур. Для страхоўкі патэбна прынесці заяўненне ў бліжэйшы центр NFZ разам з дакументам, які пацвярджае асобу. Пасля NFZ трэба звярнуцца ў ZUS для запаўнення формы  ZUS ZZA і атрымання рэквізітаў для аплаты (штомесячна 55-60 злотых). 

У Польшчы ёсць магчымасць атрымаць кансультацыю ці выпісаць лекі анлайн (напрыклад, https://www.erecept.pl/ і шмат іншых). Кошт паслугі залежыць ад віда рэцэпта, таксама адрозніваюцца тэрміны выдачы рэцэпта і тэрміны магчымасці яго рэалізаваць.


5.  Як атрымаць міжнародную ахову?


Для атрымання міжнароднай аховы трэба запоўніць заяву і перадаць яе польскім уладам. Гэта можна зрабіць і на мяжы. У выпадку, калі вы ўжо ў Польшчы, звяртацца за міжнароднай аховай трэба ва ўпраўленне па справах замежнікаў (Urząd do spraw cudzoziemców; https://www.gov.pl/web/udsc/urzad-do-spraw-cudzoziemcow)

Пры сабе дастаткова мець толькі пашпарт, які пры гэтым забяруць і выдадуць спецыяльны часовы дакумент (аднак настойліва раім загадзя зрабіць скан пашпарта)

На працягу ўсяго часу разгляду вашай справы нельга працаваць (але можна напісаць заяву і атрымаць дазвол на працу), а таксама трэба пражываць па адрасе, які вы зазначыце падчас падачы на міжнародную ахову - на гэты адрас будзе прыходзіць карэспандэнцыя, датычная разгляду справы. Таксама на час разгляду выдаецца медстрахоўка. Пры падачы заявы трэба будзе прайсці невялікае сумоўе і анкетаванне. Пасля - даць падставы для атрымання міжнароднай аховы (іх можна прынесці асабіста або выслаць па пошце пазней).

Падчас разгляду заявы рэкамендуем часцей правяраць фізічную паштовую скрыню - на яе можа прыйсці просьба выслаць неабходныя дакументы або з'явіцца ва ўпраўленне, а праз асаблівасці працы польскай пошты (некаторыя лісты могуць ісці тыдзень), трэба рэагаваць хутка, бо інакш у вас проста не хопіць часу, каб выканаць патрабаванні чыноўнікаў

Крокі пасля атрымання станоўчага рашэння аб міжнароднай ахове

Пасля атрымання станоўчага рашэння (decyzji) па вашай справе, можна падавацца на карту пражывання (karta pobytu). Пасля падачы на карту пражывання ёсць 60 дзён для таго, каб падацца на IPI - інтэрнацыянальную праграму дапамогі замежнікам (https://wcpr.pl/nasze-uslugi/cudzoziemcy/pomoc-integracyjna). Гэта дасць магчымасць атрымаць грашовыя выплаты, а таксама спецыялізаваную кансультацыю. У тэорыі для падачы на IPI патрэбна карта пражывання. Але на практыцы яе часта робяць больш за шэсцьдзесят дзён, таму адразу пасля падачы заявы на карту пражывання трэба прыйсці туды і адзначыцца


6. Адукацыя і моўныя курсы


У Польшчы шмат стыпендый для беларускіх студэнтаў і навукоўцаў. 

1. Стыпендыя im. Gen. Władysława Andersa (https://nawa.gov.pl/studenci/studenci-zagraniczni/program-im-gen-andersa) - для беларусаў з плоскім паходжаннем і картай паляка

2. Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага (https://studium.uw.edu.pl/%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D1%9E%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B0-%D1%80%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83/) - для студэнтаў, адлічаных па палітычных матывах. 

3. Стыпендыя EU4Belarus (https://eu4belarus.info/) - для студэнтаў, з'ехаўшых з Беларусі з-за пагрозы рэпрэсій

4. Stypendia Wschodnie (https://studium.uw.edu.pl/programy-stypendialne/stypendia-wschodnie/nabor-na-stypendia-wschodnie/) - умовы: вышэйшая адукацыя - ступень магістра да трыццаці гадоў.

5. Стыпендыя Крікланда (https://kirkland.edu.pl/) - конкурс публікуецца у студзені, а тэрмін падачы заявак да сакавіка

6. Стыпендыя імя Стефана Банаха (https://nawa.gov.pl/studenci/studenci-zagraniczni/program-stypendialny-im-stefana-banacha) - для другой ступені навучання (магістрантаў) 

7. Стыпендыя імя Кшыштафа Скубішеўскага (https://studium.uw.edu.pl/programy-stypendialne/stypendium-im-krzysztofa-skubiszewskiego/nabor-do-stypendium-im-krzysztofa-skubiszewskiego/) - стажыроўка ў галіне права і палітычных навук у адным з польскіх ВНУ.

8. Стыпендыя Фонда Іаана Паўла II (https://dfjp2.pl/program-stypendialny/regulamin-programu-stypendialnego/) - для студэнтаў ці дактарантаў.

9. Стыпендыя GFPS-Polska (https://www.gfps.pl/info-by/) - для студэнтаў ці дактарантаў.

10. Stypendia UNESCO: Program stypendialny Polskiego Komitetu ds. UNESCO (https://www.unesco.pl/edukacja/stypendia-i-staze/program-stypendialny-pk-ds-unesco/) - для тых, хто скончыў ВНУ.

11. Fundacja Lanckorońskich (http://fundacjalanckoronskich.org/wnioski/) - для гуманітарыяў, якія жадаюць займацца даследаваннямі.

12. Fundusz Stypendialny im. Królowej Jadwigi (https://stypendia.uj.edu.pl/wlasne-fundusze/krolowej-jadwigi) - для дактарантаў і навуковых супрацоўнікаў.

13. Program Rządu RP dla Młodych Naukowców (https://studium.uw.edu.pl/programy-stypendialne/program-rzadu-rp-dla-mlodych-naukowcow/nabor-do-programu-rzadu-rp-dla-mlodych-naukowcow/) - для аспирантаў.

14. Стыпендыя PIAST (https://piast.pan.pl/index.php?option=com_content&view=category&layout=theme3093:category&id=65&Itemid=349&lang=pl) - 4 стыпендыі для постдокаў и 8 для даследнікаў с вопытам працы не менш за 10 гадоў

15. Стипендия Фонда Тадэвуша Кастюшкі (https://www.thekf.org/kf/scholarships/eligibility/) - для студэнтаў і даследавальнікаў. 

16. Стыпендыя Gaude Polonia (https://www.nck.pl/dotacje-i-stypendia/stypendia/programy/gaude-polonia/aktualnosci/nabor-wnioskow-do-xxii-edycji-programu-stypendialnego-ministra-kultury-i-dziedzictwa-narodowego) - рэалізацыя ў Польшы культурных праектаў (для перакладчыкаў, мастацтвазнаўцаў, пісьменнікаў, мастакоў і г. д.)


Моўныя курсы

У Польшчы шмат курсаў для бясплатнага вывучэння мовы беларусамі, прычым існуюць яны амаль ва ўсіх буйных гарадах (Кракаве, Вроцлаве, Беластоку, Лодзі і г.д.). Тут пералічым толькі тыя, якія ёсць ў Варшаве

1. Бясплатныя ўрокі прапануе Фонд Оцалене. Заняткі праходзяць стацыянарна, 1 раз на тыдзень па 90 хв. (2 акадэмічныя гадзіны). Каб запісацца на курс, неабходна пакінуць онлайн-заяўку на сайце Фонду.

2. У Варшаўскім універсітэце часта стартуюць моўныя курсы для дарослых. Усе падрабязнасці чытайце на сайце ўніверсітэта.

3. Бясплатнае вывучэнне польскай мовы для дарослых прапануе Акадэмія фінансаў і бізнесу Вістула. Навучанне праходзіць стацыянарна, курс Уключае 15 заняткаў па 2 акадэмічных гадзіны кожнае (90 мін.).

4. Бясплатна вывучыць польскую ў Варшаве можна на курсах FAMI пры польскім моўным інстытуце. Навучанне праходзіць у рэжыме анлайн і падыдзе для людзей з розным узроўнем валодання мовы, г.зн. не толькі для пачаткоўцаў. Для рэгістрацыі неабходна асабіста наведаць офіс польскага моўнага інстытута ў Варшаве. З сабой узяць дакумент, які пацвярджае права на легальнае знаходжанне ў Польшчы. Таксама звярніце ўвагу, што для вызначэння ўзроўню валодання мовай прыйдзецца прайсці тэст, які складаецца з 180 (!) пытанняў.



7. Карысныя спасылкі


Групы беларусаў

Беларусы ў Варшаве на Фэйсбуку (https://www.facebook.com/groups/322757917839370/?ref=share)

Беларусы ў Польшчы на Фэйсбуку (https://www.facebook.com/groups/176871119677260/?ref=share

Чат беларусаў у Варшаве ў Тэлеграме (https://t.me/belarus_v_warszawa)

Чат беларусаў у Польшчы ў Тэлеграме (https://t.me/BelarusyPL)

Гэта самы мінімум, які можа дапамагчы ў першы час. У Польшчы сапраўды вельмі вялікая беларуская дыяспара, таму можна знайсці не толькі групы і чаты беларусаў у буйных гарадах, а пры жаданні нават чат свайго района

Сэрвісы

https://www.otodom.pl/ - пошук кватэры

https://www.znanylekarz.pl/ - сервіс для пошуку дактароў. Можна шукаць спецыялістаў, якія працуюць у тым ліку па страхоўцы, а таксама фільтраваць на падставе мовы, якой яны валодаюць (ёсць у тым ліку і беларускамоўныя)

https://pacjent.gov.pl/aktualnosc/mojeikp-na-komorke-lub-tablet - электронны акаўнт пацыента. Калі да яго спампаваць аплікацыю медуніт і мець ZUS, можна падаўжаць ці нават у некаторых выпадках атрымліваць электронныя рэцэпты на лекі бескаштоўна

https://allegro.pl/ - мясцовы Анлайнер, з мінусаў не вельмі зручны пошук (толькі самыя базавая фільтры), з плюсаў можна замовіць дастаўку ў бліжэйшы пачкамат (гэта такія паштовыя скрыні для пасылак, якія часцей за ўсё ёсць у пешай даступнасці), і не чакаць кур’ера ці не ехаць на іншы горада па самавываз

https://e-katalog.pl/ - каталог, зроблены ўкраінцамі для палякаў. З мінусаў цяжэй штосьці замовіць, з плюсаў пошук па сваёй дакладнасці амаль не адрозніваецца ад Анлайнера

https://olx.pl/ - мясцовы Куфар


Гайд створаны для агульнага разумення крокаў па адаптацыі ў Польшы. Для матэрыяла ўзяты самыя частыя і тыпічныя запыты. Пры ўзнікненні пытанняў можна заўсёды звярнуцца да нас, каб атрымаць індывідуальную кансультацыю і дапамогу!






Report Page