Гісторыя развалу грамадскага руху «Беларускі настоечны фронт»

Гісторыя развалу грамадскага руху «Беларускі настоечны фронт»

Ірына Беленькая

Гэта гісторыя павінна была выйсці 19 кастрычніка, у дату заснавання, але друкаваную машынку зламаў спадар Наліўчык у прыпадку хваробы.

У той самы восеньскі дзень, у 1984, у Летуве, было абвешчана аб стварэнні фронту і апісаны асноўныя напрамкі дзейнасці — узмацненне беларускай самасвядомасці, скід камуністычнага рэжыму з галоўнай ролі ў краіне, адраджэнне нацыянальных мовы і культуры і вяртанне гістарычным будынкам іх прызначэння (прыкладам стаў Дом Кіно) і шмат іншых пунктаў.

Потым, справы пайшлі да гары — першы з'езд Соталу ў канцы чэрвеня 1985, актыўны ўдзел у стварэнні Вярхоўнага Разліву ў 1989 годзе. Але ўсё не можа складацца так добра. І пасля разгону Дзядоў, выявілася, што сярод новага айчыннага ўрада ёсць рознагалоссі, асабліва, што датычыцца кіравання краінай.

Хтосьці лічыў, што Запад прыйдзе і парадак навядзе, хтосьці думаў, што славянафільскі шлях — адзіны верны, былі ўвогуле жартаўнікі ці зусім з'ехаўшыя зглузды радыкалы — ад партыі аматараў віна да нац-камаў Тыквянога. Але былі і тыя, хто змяніў партыйную арыентацыю і пачаў абмяркоўваць вяртанне партыі і таго самага "светлага мінулага", бо [сапраўдная фраза аднаго з аматараў партыі]:

Спадар Наліўчык, Тураў, Каньяк, я, Півецкі, Сівушчык і іншыя — мы ўсе ў той момант пачалі адраджаць Радзіму, пранасіць звычайным людзям прыгажосць мовы і культуры, але, нажаль, не бачылі сапраўдны памер моцу Крамлёўскай агентуры, якая пачала імітаваць грамадскую супольнасць, каб фарміраваць яе знутры.

І падобны раскол адбыўся сярод сяброў партыі. Калі Зянон Тотавіч публічна заявіў аб недаверу ды Выбарачнага Камітэту і ўсіх яго працаўнікоў, бо прыхільніцтва камуністам і іх ідэям — пазбавіць Айчыну незалежнасці, вярнуць былы рэжым і скласці паўнамоцтва, каб зноў усё вырашала Масковія — злачынства супраць народа Беларусі, іншая частка партыі быццам ігнаравала гэтую прамову. Пасля вялікай спрэчкі, у 1997 канчаткова замацаваўся раскол, які існуе па сённяшні дзень: партыя БНФ (Бутылачны Народны Фронт) засталася ў краіне і усё робіць выгляд, што нешта робіць і лічыць сябе "адзіным прадстаўніком" таго скарба, што мы ім пакінулі і, канешне, КХП-БНФ "Ап'яненне" (Кансервава-Хрысціянская Партыя Беларускага Настоечнага Фронту "Ап'яненне) (менавіта нам належыць далучэнне "Ап'яненне, бо прапанаваў яе Зянон Каньяк, а не існуючыя кіраўнікі гэтай пародыі на БНФ).

Report Page