Гісторыя крыптаграфіі(7)

Гісторыя крыптаграфіі(7)

cryptobelarusik

Працяг. Пачатак тут.

Нягледзячы на ​​тое, што сам Філ не планаваў распаўсюджванне гэтага дадатка за межамі ЗША, дзякуючы таму што зыходны код быў даступны ў інтэрнэце, PGP хутка стаў даступны глабальна, а сам Філ надоўга застраў у крымінальным расследаванні адносна экспарту ваенных тэхналогій за мяжу. Па законах таго часу ў ЗША крыптаграфія з'яўлялася ваеннай тэхналогіяй, а яе экспарт юрыдычна тоесны экспарту зброі. Філу і яго калегам-крыптопанкам, сярод якіх найбольш актыўным быў Хал Фінні, давялося змагацца з праваахоўнікамі ў вельмі крэатыўным ключы. Філ выдаў поўны зыходны код PGP ў выглядзе кнігі праз MIT Press і затым дамогся таго, каб кніга пачала прадавацца глабальна. На судовым працэсе Філ прадэманстраваў, што любы чалавек можа спачатку адсканаваць код з кнігі, а затым скампіляваць яго, атрымаўшы ў выніку ідэнтычную копію праграмы PGP. А паколькі экспарт любой літаратуры дазволены і гэта права гарантуецца Першай Папраўкай да канстытуцыі ЗША (пра свабоду слова), гэты ўчынак не з'яўляецца парушэннем закона. Да 1996 году раследаванне было завершана без прад'яўлення абвінавачванняў.

Філ Зіммерман сфармуляваў даволі дакладна працуючы закон, прыватны выпадак Закона Мура, які так і называецца «Закон Зіммермана»: з натуральным прагрэсам тэхналогій магчымасцяў для сачэння становіцца больш, а здольнасць кампутараў адсочваць вашыя дзеянні падвойваецца кожныя 18 месяцаў.

Report Page