Гісторыя крыптаграфіі(2)
cryptobelarusikПрацяг. Пачатак тут.
Ідэі прапанаваныя ў працы былі рэалізаваны вышэй апісанай тройцай і атрымалі назву пратаколу абмену дадзенымі Диффи-Хеллмана - спосабу абмену ключамі выкарыстоўваючы неабароненыя і праслухоўваемыя каналы сувязі. Роўна ў гэты момант крыптаграфія перастала быць ваеннай тэхналогіяй і стала агульнадаступнай, але не таму што змяніліся законы ці стаўленне дзяржавы, а таму што яна стала бяссільна перад асінхронным шыфраваннем.
Менавіта з Меркля-Диффи-Хеллмана і паралельнай незалежнай рэалізацыі ў MIT - RSA (па імёнах аўтараў: Rivest, Shamir, Adleman) пачалася гісторыя сучаснай асіметрычнай крыптаграфіі з публічным ключом. І менавіта факт магчымасці існавання такой крыптасістэмы даў чалавецтву гіганцкі патэнцыял па пабудове больш сумленных, справядлівых і адкрытых сістэм; патэнцыял, смак якога мы пакуль толькі пачынаем спрабаваць, а адкрытыя публічныя крыптасістэмы (такія як крыптавалюты) дапамогуць ператварыць гэты патэнцыял у рэальныя законы уладкавання грамадства.
Цалкам вывучыць гісторыю развіцця крыптаграфіі з вуснаў яе галоўнай дзейснай асобы можна тут: