Гісторыя крыптаграфіі(13)

Гісторыя крыптаграфіі(13)

cryptobelarusik

Працяг. Пачатак тут.

У тым жа 1998 годзе незалежна ад B-Money згадваны раней Нік Сабо публікуе канцэпцыю Bit Gold. Ідэі крыптавалюты, якая па аналогіі з золатам, не мае цэнтральнага эмісійнага цэнтра і даступная для выкарыстання глабальна. Аднак, у адрозненні ад B-Money, Сабо здолеў тэарэтычна цалкам сысці ад неабходнасці наяўнасці цэнтральных аўтарызуючых цэнтраў - таму, што ў далейшым ўпершыню ў свеце рэалізаваў у Біткойне Сатошы Накамото. Сабо прапанаваў выкарыстоўваць эвалюцыяніруючую ў часе паслядоўнасць крыптаграфічна звязаных дадзеных адлюстроўваючых транзакцыі ў сетцы, своеасаблівы протаблакчэйн. Bit Gold ніколі не быў рэалізаваны ў выглядзе кода.

Крыніца: http://unenumerated.blogspot.com/2005/12/bit-gold.html

У Bit Gold гэтак жа мелася на ўвазе рэалізацыя сеткі другога ўзроўню для оффчэйн плацяжоў. На сённяшні дзень гэтая ідэя рэалізавана ў масе рэінкарнацыяў ў Lightning, Plasma, Decred, Raiden, etc, але ні адна з іх не з'яўляецца production-ready рашэннем.

https://twitter.com/nickszabo4/status/846116902833303552

Прапанаваны ў 2003 годзе Пітэрам Тодам, яшчэ адным актыўным на сённяшні дзень распрацоўшчыкам Біткойна, спосаб гарантаванай ананімнай продажу файлаў праз блокчейн Біткойна ўжо реализвана ў Lightning Network. Вы можаце выкласці ў публічны доступ любую зашыфраваную інфармацыю і даць невялікі кавалак, як гарантыю аўтэнтычнасці. Пасля гэтага пакупнікі ў фармаце аўкцыёну робяць стаўкі на файл цалкам або яго частку, а вы, як прадавец, можаце атрымаць кантроль над біткойнамі толькі падаўшы крыптаграфічныя доказ і ключ, які дазваляе расшыфраваць інфармацыю.

Арыгінал: https://github.com/unsystem/paypub

Report Page