Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа "Новая зямля" - Литература курсовая работа

Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа "Новая зямля" - Литература курсовая работа




































Главная

Литература
Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа "Новая зямля"

Літаратурнуа спадчына Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Філасофія сацыяльна-побытавых пластоў жыцця, дзяцінства на старонках твораў Я. Коласа. Яго наватарскія здабыткі ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru//
Размещено на http://www.allbest.ru//
Дыпломная работа складаецца з __ старонак, 40 выкарыстаных крыніц.
Ключавыя словы: філасофія, быт, быццё, дзяцінства, антычнасць, сацыяльна-бытавы пласт.
Аб'ект даследавання: паэма Я. Кеоласа “Новая зямля”.
Прадмет даследавання: філасофія быту і быцця.
Метады даследавання: апісальны, структурна-аналітычны.
Мэта дыпломнай работы: раскрыць філасофію быта і быцця ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.
- асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
- правесці паралелі адлюстравання філасофіі быта і быцця ў паэме “Новая зямля” Я. Коласа і творах антычнасці;
- раскрыць філасофію дзяцінства праз прызму ўспрымання Я. Коласам;
- ацаніць наватарскія здабыткі Я. Коласа ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
Высновы: Паэма-эпапея “Новая зямля” Я. Коласа паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру. Эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. “Новая зямля”, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. На падставе паэмы Я. Коласа мы пераканаліся, што традыцыйная сям'я вызначалася строгай іерархічнасцю ролевай структуры. Гэта значыць, што была абавязковая наяўнасць главы сям'і, размеркаванне гаспадарча-працоўных, сямейных і выхаваўчых абавязкаў, безумоўны аўтарытэт старэйшых і падпарадкаванне малодшых старэйшым. найбольшая ўвага аддавалася выхаванню працавітасці, маральнай чысціні моладзі. Галоўным ядром выхавання Колас лічыў сям'ю. Сям'я Ї тая крыніца, дзе закладваецца мараль, норавы, звычай, этыкет, духоўнае багацце.
Прапановы: Матэрыялы дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны ў працэсе выкладання курса “Беларуская літаратура дваццатага стагоддзя” на факультатыўных і краязнаўчых занятках у сярэдняй школе.
Творы Якуба Коласа па праву лічацца ўнікальнай з'явай беларускага прыгожага пісьменства. Унікальнасць абумоўлена не толькі мастацка-выяўленчай раскошай іх вобразнай сістэмы, дасканаласцю і вытанчанасцю паэтычнай структуры, але і глыбокай філасофскай змястоўнасцю, перспектыўнымі гуманістычнымі ідэямі, што вынікаюць з твора. Ён яднае шматвекавы духоўны вопыт нацыі і багаты інтэлектуальна-творчы патэнцыял таленавітага мастака, геніяльнага мысліцеля. У асобных творах Я. Коласа спрадвечна важныя пытанні жыцця і смерці, сэнсу і мэты чалавечага існавання, самакаштоўнасці асобы арганічна спалучаюцца з фундаментальнымі праблемамі грамадскага, сацыяльна-палітычнага, нацыянальна-культурнага гучання. I хоць аўтар адкрыта не заяўляе сваю светапоглядную пазіцыю, яна адэкватна выяўляецца ў працэсе аналізу мастацка-эстэтычнай адметнасці асобных мастацкіх палотнаў, іх цэласных і ўніверсальных вобразаў, якія ўвасабляюць агульначалавечы і агульнажыццёвы змест самых сутнасных законаў рэчаіснасці.
Час і набыты сацыяльна-гістарычны, эстэтычны вопыт з усё новых бакоў дазваляюць раскрыць незвычайную каштоўнасць шматзначных, зашыфравана-загадкавых радкоў. Разгадка залежыць не толькі ад суб'ектыўнасці і індывідуальных адчуванняў чытача або надзённых патрэб грамадства. “Ідэйна-вобразную сістэму і сутнасны філасофскі змест твора такога буйнога маштабу і агульначалавечага значэння, як паэма “Новая зямля”, успрымаць неабходна “sub specie aeternitatis” -- з пункту гледжання вечнасці, з улікам гістарычна-праблематычнага сінтэзу сучаснага, мінулага і нават будучыні ў іх сацыяльна-філасофскай, маральна-духоўнай і эстэтычнай тэматычнай агульнасці”, Ї слушна заўважае Ж. Шаладонава [1, с. 3].
На працягу дзесяцігоддзяў крытыка засяроджвала ўвагу менавіта на пытаннях сацыяльнага зместу, характарызавала “Новую зямлю” як сацыяльна-бытавую паэму з выразнай, адметнай эпічна-апавядальнай плынню, і нават супрацьпастаўляла яе другой выдатнай паэме класіка -- “Сымон-музыка”, багатай на асацыяцыі і сімволіку.
“Новую зямлю” справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства канца 19 -- пачатку 20 стагоддзя. У ёй натуральнасць і гармонія жыцця на дзіва дакладна і жывапісна перадаецца пластычнасцю, дасканаласцю вобразаў, замацоўваецца бездакорнасцю, вытанчанасцю стылю. Старонкі паэмы ўяўляюць непераўзыдзеныя ўзоры высокамастацкага ўвасаблення рэчаіснасці ў самых шматлікіх і разнастайных яе праявах. Але думка паэта заўсёды пераадольвае межы рэальнага, звычайнага і будзённага, што вызначае тэматыку лірыка-філасофскіх адступленняў. Няўвага да іерархічнай структуры моцна адбілася і не лепшым чынам паўплывала на трактоўку многіх вобразаў, эпізодаў “Новай зямлі”, прывяла да збедненага і павярхоўнага разумения яе выключнай філасофскай змястоўнасці. Таму паўстае неабходнасць новага ўважлівага прачытання паэмы, каб шукаць, знаходзіць і зноў адкрываць ключы шыфру непаўторнай і арыгінальнай коласаўскай вобразнасці.
Арэол прывабліва-таямнічай загадкавасці “Новай зямлі”, рухомасць і пластыка яе мастацкай сістэмы, бясконцае багацце ідэйна-эстэтычнага, маральна-этычнага зместу ў значнай ступені абумоўлены спецыфікай менавіта паэмнага жанру. У эстэтычна вытанчаным і па-філасофску глыбокім раскрыцці і асэнсаванні жыцця гэты жанр невычарпальны па сваіх магчымасцях. Інтуітыўна-сакральнае пранікненне ў глыбінны падтэкст паэмы дазваляе паўней раскрыць яе складаную маральна-філасофскую сутнасць, выводзіць да эзатэрычнага сэнсу, судакранае з падсвядомымі імпульсамі мыслення мастака. “Якуб Колас заўважыў у штодзённым жыцці гармонію высокага паэтычнага гучання, якую ён з усёй сілай свайго таленту ўвасобіў у неўміручых радках паэмы. Яе вобразны свет поліфанічны, міфалагічна ўскладнёны і сімвалічна зашыфраваны, як “мнагалучнае, мнагавобразнае і выключнае”, поўнае загадак і таямніц быццё, “адбіткам” якога з'яўляецца “Новая зямля”” [1, с. 4], Ї зазначае Ж. Шаладонава.
“Вялікая метафара” Я. Коласа вырастае ў найшырэйшую “метафарычную тэму” (тэрмін В. М. Жырмунскага), якая ўзнімаецца над побытавай праблематыкай канкрэтных сітуацый, змяшчае небывалыя філасофскія абагульненні, даследуе духоўна-творчы патэнцыял нацыі і індывідуальнай асобы, імкнецца да вобразна-інтуітыўнага выяўлення агульных заканамернасцей напружана-імклівай плыні чалавечага жыцця з яго шматбаковымі, драматычна завостранымі сувязямі і адносінамі.
Глыбокі, сімвалічны сэнс укладвае Якуб Колас у метафарычную назву твора, акцэнтуе ўвагу на незвычайна новым, поліфанічным змесце і вобразу зямлі, якую ён узводзіць у ранг непераходнага агульначалавечага ідэалу і атаясамлівае з вечнымі сакральнымі каштоўнасцямі жыцця. Асэнсоўваючы пакутлівы цяжар перажываемых катастроф (рэвалюцыі, сусветная вайна) і разумеючы ўвесь іх антыгуманны характар, з вышыні сваёй жыццёвай і філасофскай мудрасці мастак нібы “убачыў новае неба і новую зямлю, бо першае неба й першая зямля мінулі, і мора ўжо няма” [2, с. 175].
Пафас гуманізму, услаўленне творчай, смелай пошукавай асобы, манументальнасць і псіхалагічная пераканаўчасць вобразаў, высокапрафесійны ўзровень мастацкага асваення самага шырокага спектру актуальных праблем рэчаіснасці яднае “Новую зямлю” з літаратурнымі шэдэўрамі народаў свету, і таму відавочны магчымасць і неабходнасць разглядаць паэму ў шырокім агульнакультурным і літаратурна-філасофскім кантэксце, што спрыяе новым, неардынарным, актуальным адкрыццям і абагульненням. Напрыклад, на пачатку 20 гг. 20 ст., калі з'явілася “Новая зямля”, крытыка адразу заўважыла неардынарнасць гэтай з'явы ў нацыянальнай літаратуры і яе сувязь з сусветнай эпічнай традыцыяй. Яшчэ да выхаду асобным выданнем Коласава паэма была пастаўлена Максімам Гарэцкім побач з “Яўгенам Анегіным” А. Пушкіна і “Панам Тадэвушам” А. Міцкевіча. М. Байкоў бачыў ў ёй манументальны твор эпічнага мастацтва на шляху да нацыянальнага рамана, таксама падобны да “Яўгена Анегіна” і “Пана Тадэвуша”. Прафесар І. Замоцін знаходзіў водгукі традыцый “Калевалы” і “Песні аб Гаяваце” Г. Лангфела. Даследчык І. Навуменка, як і прафесар М. Піятуховіч, называў “Новую зямлю” “Адысеяй” [3, с. 47] беларускай літаратуры.
М. Арочка лічыць “Новую зямлю” паэмай-эпапеяй новай якасці, якая “вырасла з новага светаадчування чалавека, з усведамлення духоўнай самакаштоўнасці асобы <...>. Калі яна ў сэнсе маштабнай абагульненасці і набліжаецца да ўзораў класічнага эпасу, то хутчэй за ўсё не да “Іліяды”, а да эпасу народнага, да “Калевалы”” [5, с. 59], -- зазначае Ю. Пшыркоў.
Беларускія вучоныя-літаратуразнаўцы, крытыкі, паэты і празаікі аднадушна вельмі высока ацанілі паэму. абагульняючы іх выказванні, Даніла Міцкевіч пісаў: “Шэдэўр беларускай літаратуры, цар-звон Беларускай паэзіі. Ліра-эпічная паэма, першы беларускі раман у вершах, паэма паэм, бо кожны беларус ганарыцца тым, што як і ва ўсіх народаў свету, ёсць свая энцыклапедыя” [6, с. 35]. Як вядома, энцыклапедыяй называюць навуковае выданне ў выглядзе слоўніка, дзе звычайна даюцца асноўныя звесткі ва ўсіх або асобных галінах ведаў.
“Новую зямлю” Я. Коласа справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця беларускага селяніна канца 19-пачатку 20 стагоддзя. Тут сапраўды ўсё сказана пра селяніна. перад намі свет сялянскага жыцця з яго побытам, працай, духоўнымі і матэрыяльнымі інтарэсамі. селянін у паэме паўстае як грамадзянін і чалавек у яго дачыненнях да прошласці, сучаснасці і будучыні. На наш погляд, трэба яшчэ дадаць, што пісьменнік у творы расказвае аб усім, чым багата і цікава жыццё народа: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і ціхіх зімовых вечарах.
Клопатамі і трывогамі былі запоўнены будні сялян. Па-майстэрску паэт апісвае працоўную сілу народа, цяжкую сялянскую працу паказвае як штосьці велічнае і прыгожае, паэтызуе. У паэме шматгранна адлюстравана жыццё народа, яго праца, побыт, псіхалогія, асаблівасці нацыянальнага характару, прырода роднага краю. тут глыбока і праўдзіва выяўлены мары і жаданні беларускага сялянства. З энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я. Колас народны побыт, традыцыі, вераванні і звычаі беларускага народа.
Калі гаварыць аб усходнеславянскіх літаратурах, то твор такога энцыклапедычнага ахопу ўзнік у беларускай літаратуры, якая станавілася літаратурай нацыянальнай. нацыянальны паэт мусіў паказаць матэрыяльныя і духоўныя асяродкі жыццядзейнасці народа, тыя адметныя, непаўторныя маральна-этычныя каштоўнасці, якія ён вынес са свайго гістарычнага бытавання і якія дапамаглі яму выжыць, захавацца яе народу.
Выдатны крытык і пісьменнік А. Адамовіч, аўтар адной з лепшых прац пра “Новую зямлю”, ставіў пытанне: калі б нам удалося звязацца з інапланецянамі, якую б найбольш поўную інфармацыю пра беларусаў трэба паслаць ім? І адказваў: “Новую зямлю” Я. Коласа. там пра нас усё сказана” [7, с. 227]. Нельга не згадзіцца з такой думкай. Бо, сапраўды, у паэме паказана, хто такія беларусы, раскрыты іх характар, узноўлена, як яны жывуць, працуюць, вучацца, адпачываюць, святкуюць, якія ў іх хаты, гаспадарчыя пабудовы, прылады працы і прадметы побыту, што ядуць беларусы ў будзённыя ісвяточныя дні, якія спяваюць песні. Паказана багацце і разнастайнасць беларускай прыроды.
Паэма Я. Коласа можа разглядацца з розных пунктаў гледжання. У ёй знойдуць матэрыял літаратуразнаўцы і лінгвісты, краязнаўцы і гісторыкі, педагогі і этнолагі. Цікавыя і амаль недаследаваныя псіхалагічныя і педагагічныя з'явы канкрэтнай этнічнай групы ў пэўны гістарычны час. менавіта абмалёўка гэтых з'яваў дапамагла Коласу стварыць энцыклапедыю сялянскага жыцця канца 19-пачатку 20 стагоддзя.
“Памяць, уласна, і патрэбна становіцца, калі змяненні ў жыцці пачынаюць адчувацца як незварачальныя і патрабуецца захаваць адышоўшае ў вечным быцці -- у слове” [7, с. 84]. Жыццё ўяўляецца Я. Коласу не як просталінейны рух наперад, а як прасторава-часавае ўзыходжанне і якаснае ўдасканальванне, перамяшчэнне па спіралі, кожны віток, круг якой вяртаецца назад, каб, узбагаціўшыся вопытам памяці, імкнуцца ў бясконцасць новага і нязведанага. Кожны значны крок наперад неабходна праверыць і ўзгадніць з бессмяротнай праўдай духоўна-эстэтычнай памяці мінулага.
Каб працягнуць размову, пісьменнік вяртаецца да вытокаў, да першаасноў, першапаняццяў і першасэнсу быцця, імкнуцца ўзгадаць і аднавіць выключную мудрасць першапачатку. У сувязі з гэтым зацікавіць гэты твор і філосафаў.
Творчасць Я. Коласа ў сваіх артыкулах і манаграфіях падрабязна разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як А. Адамовіч [7], С. Александровіч [8], Е. Андрэева [9], Г. Дашкевіч [10], У. Казбярук [11], І. Навуменка [1], [3], В. Радыёнаў [13], Ж. Шаладонава [1] і іншыя.
Літаратуразнаўчыя працы, прысвечаныя асобным творам Якуба Коласа, пераважна скіроўваюць нашу ўвагу на канкрэтна-гістарычны аналіз твораў. А між тым змена пакаленняў, перамены ў грамадскім жыцці, у сферы ідэалогіі і маралі, навукі і мастацтва, філасофіі і палітыкі абумоўліваюць новыя падыходы да ўспрымання і ацэнкі мастацкіх твораў. Таму ўзнікае неабходнасць ва ўдакладненні, а часам і пераглядзе чытацкай канцэпцыі мастацкага твора, гэтак званым новым прачытанні.
Мэта дыпломнай работы -- раскрыць філасофію быта і быцця ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”.
Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:
- асэнсаваць літаратурную спадчыну Якуба Коласа з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
- правесці паралелі адлюстравання філасофіі быта і быцця ў паэме “Новая зямля” Я. Коласа і творах антычнасці;
- раскрыць філасофію дзяцінства праз прызму ўспрымання Я. Коласам;
- ацаніць наватарскія здабыткі Я. Коласа ў раскрыцці філасофіі быта і быцця.
Зыходзячы з вышэйадзначанага мы карысталіся натупнымі метадамі даследавання: апісальны, структурна-аналітычны.
1. Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа “Новая зямля”
1.1 Часавыя вымярэнні адлюстравання быту і быцця
Час не абясцэньвае вялікіх твораў літаратуры і мастацтва. Яны жывуць вечным жыццём, валодаюць цудоўнай здольнасцю амалоджвацца, у кожную новую эпоху раскрываюць усё новыя і новыя грані свайго зместу і ніколі не бываюць “прачытанымі да канца”.
Да такіх твораў у беларускай літаратуры належыць “Новая зямля” Якуба Коласа -- найвялікшы помнік нацыянальнага ліра-эпасу, твор, які валодае багатай эстэтычнай памяццю, увасабляе мастацкія каштоўнасці нацыянальнага і агульначалавечага значэння.
Ужо ў 20 гг. 20 ст. “Новая зямля” разглядалася крытыкай неадназначна: на фоне або эпапейнай, або раманічнай традыцыі. Пазней, у 60-70 гг., вакол паэмы пачалася цэлая дыскусія, у літаратуразнаўстве вызначыліся дзве процілеглыя канцэпцыі “прачытання” твора. Адны даследчыкі (А. Адамовіч) заўважалі ў ёй каштоўнасці раманічнага значэння, другія (М. Лазарук) -- класічнай эпапеі.
“«Новая зямля» -- гэта наша «Іліяда» і «Турботы і дні» адначасова, -- пісаў Юльян Пшыркоў. -- У ёй Якуб Колас звярнуўся да традыцый мінулага не эпігонам, а смелым і пранікнёным наватарам. Старую форму эпапеі ён напоўніў новым зместам, удыхнуў у яе бурлівае жыццё сучаснасці з яе вострымі сацыяльнымі супярэчнасцямі і ўзвышанымі палітычнымі ідэаламі...” [14, с. 68]. Даследчык, жадаючы паказаць эпічную веліч вобраза Антося, параўноўваў майстэрства гэтага коласаўскага героя з майстэрствам Гефеста ў “Іліядзе” Гамера, што выкаваў славуты шчыт Ахіла. Аднак гэтая аналогія чыста вонкавая. Яна не мае пад сабой рэальнай падставы, бо параўноўваецца непараўнальнае. Славуты шчыт Ахіла -- тварэнне боскае, а не чалавечае. На ім -- малюнкі не толькі сялянскай працы, але і ўсяго Сусвету: зямлі, неба, сонца, месяца, зорак, мора. На шчыце ў мініяцюры ўвасоблена ўсё тое, што паказана ў гамераўскім эпасе. Тут адбілася філасофія адлюстраванага ў ім жыцця, тых устанаўленняў, законаў, паводле якіх жывуць людзі, героі і багі Гамера.
Мікола Арочка лічыць “Новую зямлю” паэмай-эпапеяй новай якасці, якая “вырасла з новага светаадчування чалавека, з усведамлення духоўнай самакаштоўнасці асобы <...>. Калі яна ў сэнсе маштабнай абагульненасці і набліжаецца да ўзораў класічнага эпасу, то хутчэй за ўсё не да “Іліяды”, а да эпасу народнага, да «Калевалы»” [5, с. 59], -- зазначае ён.
Ці дастаткова абгрунтаваныя “раманічныя” і “эпапейныя” канцэпцыі “прачытання” Коласавай паэмы? Што ёсць у “Новай зямлі” ад старажытнага эпасу? Што дае права параўноўваць яе з раманам? Якім крытэрыем кіруюцца даследчыкі, адкрываючы ў паэме Я. Коласа то раманічнае, то эпапейнае мысленне? Дзе знаходзіцца духоўны, эстэтычны, творчы радавод “Новай зямлі”?
На наш погляд, перш чым адказаць на гэтыя пытанні, звернемся да жанравай “памяці” эпапеі. Чым характарызуецца эпапейнае мысленне? Якія яго асаблівасці ў параўнанні з раманам? Эпічны свет, па словах М. Бахціна, -- гэта заўсёды нацыянальнае гераічнае мінулае. Раман увесь у сучасным, эпапея, наадварот, аддалена ад сучаснасці абсалютнай эпічнай дыстанцыяй. Яе крыніцай з'яўляецца паданне або гісторыя, якая стала паданнем, а не асабісты вопыт, не свабодны вымысел. Эпапея жыве традыцыяй, тым, што стала свяшчэнным, што неабходна захаваць для нашчадкаў; яе стыхія -- памяць пра мінулае.
Аднак жанравая традыцыя -- не нейкая нязменная, застылая ў сваёй нерухомасці сутнасць, а жывая дынамічная сіла, яе ўстойлівасць грунтуецца на зменлівасці, працягласць жыцця гарантуецца вечным абнаўленнем. Кожны вялікі твор мастацтва заўсёды адкрывае новую меру сваёй жанравай сутнасці і гэтым узбагачае агульную эстэтычную прыроду жанру. “Новая зямля” -- не выключэнне. Яна паказвае новыя грані ў развіцці жанравай структуры. Закон дынамічнай зменлівасці і абнаўлення традыцыі і тут, як і ў любым выдатным творы, пракладвае сабе шлях, перамагаючы процілеглую тэндэнцыю, якая звязана з устойлівасцю жанру.
Цяжка перабольшыць значэнне класічнага эпасу як першага ўзору эпічнай творчасці, традыцыі якога шматразова ў пераасэнсаваным выглядзе адбіліся ў сусветнай літаратуры. I гэты рух, гэтая жывая дынаміка развіцця палягае ў самой прыродзе жанру. Эпапейная традыцыя ў Коласавай паэме шматразова апасродкавана гістарычнымі, нацыянальнымі, светапогляднымі, эстэтычнымі, індывідуальна-творчымі асаблівасцямі, спецыфікай мастацкага вобразнага мыслення, успрымання і разумення свету.
“Галоўнае, што вызначае своеасаблівасць “Новай зямлі” ў адрозненне ад старажытнага эпасу, -- гэта новае, рэалістычнае разуменне жыцця. Пазнанне чалавека ў канкрэтна-гістарычным кантэксце, у сістэме сацыяльна-грамадскіх сувязяў, арыентацыя на традыцыі класічнага рэалізму” [14, с. 7], -- да такой высновы прыйшоў даследчык В. Івашын.
Жадаючы наблізіць жанр “Новай зямлі” да жанру старажытнай эпапеі, некаторыя аўтары знаходзяць агульнае не толькі ў структуры, але і ў катэгорыі часу гэтых твораў. Паводле іх меркавання, час у Коласавай паэме такі ж абагульнены, як і ў “Іліядзе” Гамера. Ён злучае ў сабе мінулае, сучаснае і будучыню.
Сапраўды, сучаснасць займае вялікае месца ў паэме “Новая зямля”. Эпічнае апавяданне вядзецца пераважна ў цяперашнім часе. Дзеянне абмежавана, разгортваецца павольна, стрымана, перапыняецца лірычнымі адступленнямі, замалёўкамі прыроды. Сям'я Міхала жыве паводле сялянскага каляндара. Увесь уклад яе жыцця звязаны са зменамі пораў года, з гадавым цыклам сельскагаспадарчых работ, рытмамі сялянскай працы.
Аднак -- і гэта прынцыпова важнае адрозненне -- у гамераўскім эпасе і “Новай зямлі” розныя часавыя вымярэнні. У “Іліядзе” час абсалютна завершаны, не мае рэальнага працягу, не пераходзіць у будучыню. “Вышэйшая мудрасць антычнага чалавека, -- падкрэслівае рускі даследчык С. Аверынцаў, -- заключаецца ў тым, каб давяраць не часу, а прасторы, не будучыні, а сучаснаму, і алімпійцы не могуць лепш суцешыць свайго ўлюбёнца, як падарыць яму сённяшні дзень у абмен на заўтрашні” [15, с. 66].
Старажытная эпапея пазбаўлена гістарычнай перспектывы. “Новая зямля”, наадварот, убірае ў сябе шырокую грамадска-гістарычную перспектыву, якая вызначае логіку развіцця сюжэта, канфлікту, характараў, сацыяльныя пошукі герояў і аўтарскую канцэпцыю жыцця, светабачанне і светаразуменне паэта. У адрозненне ад класічнай эпапеі яна звернута не да легендарнай гісторыі народа, а да нядаўняга рэальнага мінулага. Героі і аўтар не аддзелены эпічнай дыстанцыяй, як у эпапеі, а жывуць у адным і тым жа часе. Да таго ж і час гэты зусім негераічны. Аўтарская ўвага засяроджваецца на паказе штодзённага сялянскага жыцця, простага, будзённага, нічым асаблівым не прыкметнага.
Эпапея -- гэта памяць аб продках, аб іх добрых справах, іх слаўных подзвігах, і таму яна не дапускае фамільярных адносінаў да герояў. Эпічнасць класічнай паэмы-эпапеі рэтраспектыўная, тады як “Новая зямля” -- гэта слова сучасніка пра сучасніка. Героі Я. Коласа -- блізкія яму людзі, яго землякі, яго знаёмыя. Паэт эмацыйна, духоўна родніцца з імі, спачувае ім, імкнецца зразумець іх пункт погляду, дае ім такую характарыстыку, якая несумяшчальная з прынцыпамі эпапейнага мыслення:
Хоць па-сваёму і ўдалыя... [16, с. 48].
Сучаснасць у “Новай зямлі” адкрытая, накіраваная да будучыні. Героі паэмы суб'ектыўна-псіхалагічна перажываюць свой час, ацэньваюць сваё ўласнае жыццё з пункту погляду будучыні:
-- Калі ж та будзе свята тое? [16, с. 81]
Цяперашні час, перарастаючы ў будучы, нярэдка перадаецца формай загаднага ладу, выяўляе сілу пратэсту, абурэння, незадавальнення, імкнення вызваліцца, парваць путы:
У будане па тыднях гніся... [16, с. 189].
Калі канец яму, рушэнне? [16, с. 98].
З пункту погляду філасофска-гуманістычнай ідэі паэмы, эстэтычнага ідэалу паэта будучы час набывае канцэптуальнае значэнне ў “Новай зямлі”. Ён убірае ў сябе імкненне да свабоды, сумяшчаецца з надзеяй на вызваленне, выступае як мэта людскіх жаданняў, як гістарычная перспектыва, чаго няма і не можа быць у старажытнай эпапеі.
Міхал жыве турботамі сучаснасці, якая не задавальняе яго, і марай аб будучыні. I хоць будучыня пакуль што яшчэ толькі мара, яна дае яму магчымасць адчуць сябе паўнапраўным, свабодным чалавекам; з ёй і звязана яго філасофія зямлі-свабоды, зямлі-радзімы:
Зямля -- аснова ўсёй айчыне... [16, с. 48].
Праз усю паэму праходзіць як лейтматыў ідэя народнай памяці, памяці маленства, роднага кута, прыроды. “Новая зямля” і пачынаецца лірычным зваротам да радзімы, прасякнутым жаданнем прайсці яшчэ раз дарогу свайго жыцця, вярнуцца да сваёй вясны і адчуваннем унікальнасці, непаўторнасці, незваротнасці часу:
Што з быстрай рэчкай уплывае [16, с. 48].
Трагічная танальнасць раздзела “Смерць Міхала” звязана з тэмай развітання, канца. Тут асабліва моцна выяўлена асабіста-псіхалагічнае ўспрыманне часу героем. Хворы Міхал адчувае яго хуткаплыннасць. Думкі аб кароткачасовасці зямнога існавання, трагічнасці свайго лёсу не пакідаюць яго ні на хвіліну. Няўмольная хвароба прымушае задумацца над вечнымі пытаннямі жыцця і смерці, быцця і небыцця. “... О, вечнасць, вечнасць! Як зразумець цябе і змерыць?” [16, с. 280] -- пытаецца Міхал і шукае адказу, хоча дазнацца, “што ёсць там за заслонам?”.
Канец астатні, ноч нябыту? [16, с. 281].
Міхал памірае. Вялікая жыццёвая мэта, што вяла яго праз усё жыццё, не была дасягнута. I ўсё ж гістарычная перспектыва не губляецца. Сваёй мэтанакіраванасцю апошні раздзел паэмы звернуты да будучыні. Ідэя новай зямлі перадаецца, як эстафета, брату Антосю. Трагедыя лёсу Міхала перамагаецца ў вялікай гістарычнай перспектыве. Імкненне да свабоды, да вызвалення застаецца ідэйна-эмацыйным імператывам твора, выступае як жаданае ажыццяўленне людскіх мараў аб адзіным прасторным чалавечым шляху, які злучыць усе людскія дарогі. На гэтай гуманістычнай, агульначалавечай ноце і заканчваецца паэма:
І злучыш нашы ўсе дарогі? [16, с. 288].
Як “Іліяда”, так і “Калевала” не можа быць архетыпам “Новай зямлі”. Вопыт народнай мудрасці, народнага розуму і сэрца, народнай памяці гэтыя творы ўвабралі вельмі своеасабліва, на розных узроўнях гісторыі, мастацкага і народнага мыслення, і таму прырода эпічнасці тут неадназначная, неаднамерная.
“Калевала” з'явілася на пачатку 19 ст. як даніна рамантызму. Яна выйшла з фальклору. Эліяс Лёнрат арыентаваўся на гамераўскую традыцыю і верыў, што ўзнаўляе першапачатковы старажытны эпас, паэму з міфалагічным зместам. У эпапеі аб'яднаныя карэла-фінскія руны з розным сюжэтнымі дапаўненнямі, у якіх рэальнае, будзённае, побытавае мяжуецца з фантастычным, услаўляюцца прыгоды і подзвігі казачных герояў.
У “Новай зямлі” раскрыта панарамная карціна сялянскага жыцця, але яна не фальклорна-рамантычнага, як у “Калевале”, а аб'ектыўна-рэалістычнага зместу. Тут рэчаіснасць узнаўляецца ў сваім канкрэтным гістарычным вымярэнні, у рэалістычных нацыянальных формах. Гэта ўжо па сваёй сутнасці адноўленая, пераўтвораная форма эпічнага. І лірычная плынь тут своеасаблівая, біяграфічная, і аўтар-апавядальнік з не выдуманай, а рэальнай біяграфіяй, максімальна набліжаны да таго жыцця, якое апісаў у паэме.
Эпічнасць напаўняецца ў “Новай зямлі” знутры паэзіяй, гумарам, іроніяй, сатырай, лірыка-драматычнымі эмоцыямі. Пластыка паэмы ўбірае ў сябе побач з эпічнай апавядальнасцю, паэтычнымі апісаннямі прыроды, побыту лірыка-філасофскі роздум паэта, тое, што ідзе з глыбіні яго душы. Паэтычнае жыве ў творы, пульсуе, пранікае ўглыб, выходзіць на паверхню як самастойная стыхія.
Паступова, ад раздзела да раздзела, побач з разгортваннем эпічнага сюжэта, які ахоплівае жыццё сям'і Міхала, раскрываюцца ўсё новыя і новыя грані ўнутранай, духоўнай біяграфіі самога паэта, яго асабістыя і грамадзянскія перажыванні, філасофскі роздум, успаміны, памяць маленства. У апошнім раздзеле ў эпічны лад паэмы арганічна ўпісваецца такая своеасаблівая форма лірычнага перажывання паэта, якая нагадвае яго асабісты дзённік. Тут гучыць яго ўсхваляванае, прачулае слова пра сваю паэму, гісторыю яе напісання, пра тое, у якіх цяжкіх умовах яна стваралася і які шлях прайшла разам з аўтарам па крутых дарогах гісторыі. Паэт дае нам адчуць любоў, захапленне сваім творам, якім ён жыў, насіў яго ў душы, “як носіць маці няясны воблік той дзіцяці” [12, с. 68].
“Новая зямля” -- новы тып ліра-эпічнай паэмы, жанравыя вытокі якой звернуты не да класічнай эпапеі і гераічнага эпасу, а да новых ліра-эпічных традыцый эпохі рэалізму, калі ўсё большае і большае значэнне разам з раманам набывала і раманізацыя літаратуры.
Па словах даследчыка сусветнай культуры М. Бахціна, “у прысутнасці рамана жанры пачалі інакш гучаць” [17, с. 142]. Раманізацыя азначала не падпарадкаванне жанраў іншым канонам, а іх абнаўленне, вызваленне ад усяго ўмоўнага, амярцвелага, што тармазіла развіццё, імкненне да свабоднай формы, збліжэнне паэзіі з рэальным жыццём сучаснасці.
Працэс раманізацыі моцна закрануў і жанр паэмы. На яго аснове адбываліся ўзаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне лірычнага і эпічнага пачаткаў. Паэма набывала рысы вершаванага рамана.
У беларускай літаратуры гэтыя новыя жанравыя адзнакі выразна выявіліся ў “Новай зямлі”. Паэма на нацыянальнай глебе ўвабрала ў сябе адметнасць гэтага працэсу, сінтэзавала шырокія пласты “паэтычнага” і “рамантычнага” на аснове рэалістычнага мыслення. У ёй, як і ў рамане, адлюстраваны ва ўсёй паўнаце і цэласнасці шырокі, шматаблічны свет народнага жыцця, і ў асяродку гэтага жыццёвага працэсу раскрыта гісторыя індывідуальнага лёсу чалавека праз асобу Міхала -- героя з развітым пачуццём чалавечай годнасці, захопленага ідэяй свабоды і незалежнасці.
На думку А. Адамовіча, “Новая зямля”, “застаючыся творам да канца паэтычным, разам з тым стала этапам у развіцці беларускага рамана, надоўга вызначыла асноўны напрамак яго развіцця” [7, с. 22]. Думаецца, больш дакладна было б сказаць: яна пазначыла пачатковы этап станаўлення нацыянальнага рамана, сваім з'яўленнем стварыла перадумовы для яго развіцця і сама брала на сябе ролю гэтага жанру.
У адрозненні ад А. Адамовіча, А. Лойка першаснае значэнне ў “Новай зямлі” надае паэтычнаму пачатку, лічыць яе ліра-эпічнай паэмай, якая “увабрала ў сябе жанравыя прыкметы рамана ў вершах” [18, с. 104].
Да такой жа высновы прыйшоў і У. Казбярук, разглядаючы “Новую зямлю” у тыпалагічных суадносінах з “Яўгенам Анегіным” А. Пушкіна і “Панам Тадэвушам” А. Міцкевіча. “Называючы “Новую зямлю” паэмай, мы не можам адмаўляць і таго, што яна ў многіх адносінах нагадвае раман” [11, с. 70], -- падкрэслівае даследчык.
Паэмная і раманічная канцэпцыі “Новай зямлі” не пярэчаць адна адной. Кожная мае рэальную падставу, абапіраецца на тую ці іншую грань мастацкага зместу твора, яго сэнсавага значэння. Сама тыпалогія рамана ў вершах, як і паэмы, выяўляе асаблівасці ліра-эпічнага жанру. Эпічная аб'ектыўнасць апавядання спалучаецца тут з лірычна-суб'ектыўным пачаткам, абагульненасць характараў -- з лірычным вобразам аўтара-апавядальніка. Усе гэтыя ўнутраныя жанравыя адзнакі рамана ў вершах у сваёй індывідуальнай і нацыянальнай эстэтычнай меры адбіліся ў “Новай зямлі” Я. Коласа.
Паэма “Новая зямля” Я. Коласа мае агульнае з гамераўскімі творамі, не толькі ў жанравых адносінах, але і ў напісанні. Як і ў Гамера, мы знаёмімся з разнастайнымі міфамі. Міфалагізаваны архетып рабінзанады, своеасабліва трансфармаваны, назіраем у коласаўскім творы. Але сутнасць моманту адметная: дзякуючы таму, што Колас гранічна “зазямліў”, аб'ектывізаваў распаўсюджаную ў міфалогіі сітуацыю (сюжэты пра Праметэя, Фаўста, Дон Жуана і г. д.), паставіўшы ў цэнтр аповеду асобу нічым асабліва непрыкметную, досыць звычайную сярод такіх жа лёгка распазнавальных прадметна-побытавых рэалій і сітуацый, паэма набыла мадыфікаваную версію рабінзанады 20 стагоддзя, узмоцненую сацыяльна-псіхалагічным эквівалентам.
Па меры развіцця сюжэта і паглыблення маральна-псіхалагічных супярэчнасцяў пастаральная коласаўская рабінзанада трансфармуецца ў антыўтопію. Знакі яе раскіданы па ўсёй паэме, уключаючы яе сюжэтныя і пазасюжэтныя карціны, лініі, вузлы. Дзеля падкрэслівання, вылучэння трагічнай дамінанты Якуб Колас і завяршае паэму смерцю галоўнага героя. “Смерць Міхала, -- заўважае А. Лойка, -- трагічная па сваіх прычынах, суровая ў сваёй няўмольнасці, але “прыгожая” смерць”, падкрэсліваючы, што “мары Міхала прыгожыя сапраўды толькі ў сваім нездзяйсненні” [12, с. 46]. Архетыповая антытэза фінала “жыццё-смерць” у Коласа падкрэслівае прынцыповую немагчымасць рэальнага здзяйснення пастаральнага свету, абцяжара
Філасофія быту і быцця ў паэме Я. Коласа "Новая зямля" курсовая работа. Литература.
Доклад: Попов, Никита Иванович
Реферат по теме Мир глазами Альберта Эйнштейна: электрический заряд и электромагнитные взаимодействия
Реферат: Теория и практические методы плавки в холодном тигле
Реферат На Тему Центральный Банк Как Орган Банковского Регулирования, Надзора И Контроля За Деятельностью Кредитных Организаций
Конституционно Правовой Статус Реферат
Экономика Труда Темы Рефератов
Реферат: Как выжить, работая с компьютером
Курсовая работа по теме Президент РФ, функции и полномочия
Реферат: Movement And Maturity Essay Research Paper It
Контрольная работа по теме Комплексный анализ современных ландшафтов Губахинского административного района Пермского края
Пастернак Собрание Сочинений Скачать
Доклад по теме Ким Чен Ир
Реферат по теме Вулканические извержения
Производство Химических Волокон Реферат
Реферат: Революційні події 1905-1907 р.р
Реферат: Основание для избрания меры пресечения
Реферат: Новые информационные системы и технологии
Дипломное Проектирование Строительство
Методическое указание по теме Елементна база електронних апаратів
Реферат: Интеллектуальный и духовный потенциал человека будущего . Скачать бесплатно и без регистрации
Нетрадиционное наследование - Биология и естествознание презентация
Субъекты правоотношений - Государство и право курсовая работа
Разбор ситуаций с применением положений гражданского права - Государство и право контрольная работа


Report Page