Future Games Show 2023
Беларускі геймер
Resistor
Высакахуткасная прыгодніцкая RPG з цікавым сюжэтам, адкрытым сьветам, гонкамі з кучай трукаў і відовішчнымі баямі на машынах! Зьбірайце каманду й удзельнічайце ў спаборніцтвах, каб зрынуць тыранію мегакарпарацыі й яе таямнічага дырэктара.
PlayStation, Xbox, Switch і PC.
Дата рэлізу не называецца.
Instinction
Глыбока ў забытай даліне, дзе зьнікаюць межы паміж мінулым і сучаснасьцю, вас чакае страчаны сьвет дагістарычных прыгод...
Рэліз адбудзецца на PC, у гэтым годзе.
Star Trucker
Баразьніце прасторы сусьвету, перавозьце грузы, зрабіце багацце на гандлі касьмічным сьмецьцем. І памятайце: у гэтым сімулятары зорнага дальнабойшчыка галоўнае — каб скафандар сядзеў!
Гульня выйдзе на PC у 2024 годзе.
Lords of the Fallen
Цэлы вялізны сьвет чакае вас у новай змрочнай фэнтэзійнай ролевай гульні Lords of the Fallen. Вам трэба будзе прымерыць ролю аднаго зь легендарных Цёмных крыжакоў і зрынуць бога-дэмана Адзіра!
Гульня выйдзе 13 кастрычніка на PC, PlayStation 5 і Xbox Series.
Headbangers
Гэта вясёлая гульня ў стылі рытмічнай каралеўскай бітвы, у якой вы й 29 іншых галубоў спаборнічаеце за тытул майстра-галаватраса!
Рэліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PlayStation, Xbox, Switch і PC.
The Last Faith
Бязбожны зьвяз metroidvania і soulslike. Ключавой асаблівасьцю The Last Faith служаць бескампрамісныя бітвы, якія патрабуюць ідэальнай дакладнасьці зь вялікай колькасьцю розных прыёмаў. Вы не пашкадуйце анікога, хто ўстане ў вас на шляху, няхай гэта будзе грэшнік, ці сьвяты!
Гульня выйдзе у кастрычніку, на PlayStation, Xbox, Switch і PC.
Steel Seed
Гэта прыгодніцкая гульня-стэлс-экшн для аднаго гульца, дзеяньне якой адбываецца ў цёмным сьвеце навуковай фантастыкі!
Рэліз плянуецца на 2024 год, для PlayStation, Xbox і PC.
Distant Bloom
Ад сьвету ў руінах да сьвету ў росквіце. Гэтая ціхамірная гульня дазваляе вам дасьледаваць чужую плянэту, дзе ўсё пайшло ня так. Выкарыстоўвайце моц расьлін, каб аднавіць навакольнае асяродзьдзе й пабудаваць квітнеючую суполку разам зь сябрамі!
Рэліз павінен адбыцца ў 2023 годзе, на PC.
Go Fight Fantastic
Птушыная плянэта падвяргаецца нападу! Абʼяднайцеся зь сябрамі, або змагайцеся з захопнікамі ў адзінотку, ў гэтай імклівай, лёгкай і яркай хак-н-слэш для 1-3 гульцоў!
Рэліз павінен адбыцца ў 2023 годзе, на PC.
En Garde
Змагайцеся зь непрывабнымі ахоўнікамі й гнюснымі дваранамі ў імклівых баях, поўных відовішчаў. Выкарыстоўвайце навакольнае асяродзьдзе, свой розум і свой клінок, каб навучыць іх усіх!
Рэліз адбадзецца ў жніўні, на PC.
Alaskan Road Truckers
Прымерце на сябе ролю дальнабойшчыка з Аляскі. Сядайце за руль велізарных грузавых машын і скорыце суровае, небясьпечнае асяродзьдзе. Прыміце выклік і паглядзіце, ці дастаткова Вы моцныя, каб у поўнай меры адчуць неўтаймоўныя прыгажосьці дзікай Аляскі.
Реліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PlayStation, Xbox і PC.
The Bookwalker: Thief of Tales
Займальная прыгода, дзе вы гуляеце за былога пісьменьніка Эцьена Квіста, які валодае здольнасьцю пагружацца ў сьвет кніг. Перамяшчайцеся паміж рэальнасьцю й старонкамі, каб завалодаць леґендарнымі артэфактамі!
Рэліз павінен адбыцца 22 чэрвеня, на PlayStation, Xbox і PC.
Life by You
Life by You гэта сімулятар жыцьця ад Paradox Interactive і Рода Хамбла (які ў свой час кіраваў камандамі распрацоўкі The Sims 2 і The Sims 3). Згодна з заявай кампаніі, гэта будзе "самы адкрыты й наладжвальны сімулятар жыцьця".
Life by You выходзіць ў раньні доступ на PC 12 верасьня.
Homeseek
Гэта постапакаліптычная стратэгія з упорам на выжываньне, дзеяньне якой разгортваецца на спустошанай Зямлі пачатку наступнага стагодзьдзя. У засушлівай пустцы, дзе вада шануецца як золата, кожнае рашэньне можа стаць фатальным… .
Рэліз адбудзецца 20 ліпеня на PC.
Laika: Aged Through Blood
Гэта мотарания ў стылі вэстэрна, дзеяньне якой адбываецца ў постапокаліптычнай пустцы. Гэта гісторыя пра племя, якое прыгнятаецца акупантамі, і асабістая гісторыя маці-воіна-каёта, якая ідзе па бясконцым шляху помсты, каб вярнуць тое, што страціў яе народ.
Реліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PlayStation, Xbox і PC.
Layers of Fear
Гэта вянчаючая праца серыі Layers, у якую ўвайшлі Layers of Fear 2016 году, нараўне зь яго пашырэньнем «Спадчына» і пазьнейшым працягам Layers of Fear 2. Выпрабуйце новую гульнявую мэханіку, новыя страхі й новы разьдзел пад назвай «Апошняя нататка», у якой гісторыя арыґінальнага Layers of Fear раскрываецца з пункту гледжаньня антаганіста, жонкі Мастака. Страх і варʼяцтва чакаюць вас!
Рэліз адбудзеца 15 чэрвеня.
Moving Out 2
Гульня Moving Out вяртаецца, і яна стала яшчэ мудраґелістей, зараз з магчымасьцю ГУЛЯЦЬ АНЛАЙН! Прыяжджайце ў Пакмор і выкарыстоўвайце навыкі перамяшчэньня ў новых і старых любімых вымярэньнях!
Дата рэлізу не называецца.
Steamworld Build
Пад вашым горадам знаходзіцца закінутая шахта, і, па чутках, яна напоўнена старажытнымі тэхналёгіямі, якія зьмяшчаюць ключ да таго, каб пазьбегнуць пагібелі. Выкарыстоўвайце прыродныя рэсурсы над зямлёй і багатыя руды, закапаныя пад ёй, каб пашырыць свой горад. Капайце глыбей, шукайце багацьце й веды, якія ў канчатковым выніку дапамогуць вам вывесьці сваіх грамадзян з плянэты!
Рэліз адбудзецца сёлета, на PlayStation, Xbox, Switch і PC.
Daymare 1994: Sandcastle
Гэта сюжэтны хорар ад трэцяй асобы, прыквел да ўпадабанай усім гульні Daymare: 1998.
Гульня выйдзе 30 жніўня на PlayStation, Xbox і PC.
Paleo Pines
Сардэчна запрашаем у гульню Paleo Pines, на чароўную выспу з таямнічым мінулым, якую насяляюць добрыя дыназаўры й дзівакаватыя людзі. Разам са спадарожніцай Лакі адкрыйце таямніцы выспы й папрасіце дыназаўраў дапамагчы ўладкаваць утульнае ранча!
Рэліз адбудзецца 19 чэрвеня.
Station to Station
Гэта мінімалістычная й утульная гульня аб пракладаньні чыгуначных шляхоў. Надзеньце капялюш правадыра й адпраўляйцеся ў ваксельны сьвет цягнікоў!
Реліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PC.
Reka
Вы — вучаніца леґендарнай Бабы Ягі, і вам трэба будзе адправіцца ў лес разам з хаткай на курыных ножках. Вучыцеся чараваць, уладкоўвайце сваю хату, варыце зельля, дапамагайце (ці не) вясковым жыхарам і г.д.
Рэліз адбудзецца ў 2024 годзе.
Stray Gods: The Roleplaying Musical
Багі. Рамантыка. Забойства. Музычныя нумары?! Гуляйце за Грэйс у сьвеце, дзе сярод нас хаваюцца грэцкія багі. Зьмяніце свой лёс, залучаючы ў песьню сяброў і ворагаў, каб разгадаць таямніцу сьмерці Апошняй музы.
Рэліз адбудзецца 3 жніўня, на PC, PlayStation, Xbox і Switch.
Pacific Drive
Змагайцеся за жыцьцё ў Алімпійскай зоне адчужэньня, дзе машына — ваш адзіны шанец на выратаваньне. Шукайце рэсурсы ў закінутых лябараторыях, грузіце іх у свой унівэрсал і цісніце газ у падлогу, каб застацца ў жывых!
Реліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PC і PlayStation.
Cookie Cutter
Каханьне ператвараецца ў лютасьць і бензапілы ў Cookie Cutter, намаляванай ад рукі 2D-мэтраідваньні ў стылі тэхна-поп-панк, дзеяньне якой разгортваецца на фоне змрочнага й выдатнага сьвету на мяжы сьмерці!
Реліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PC.
The Precinct
Горад Аверна, 1983 год. На вуліцах кіруюць банды, а ваш бацька ляжыць у магіле. Ачысьціце горад, даведайцеся праўду й адпраўляйцеся ў захапляльныя пагоні на аўтамабілях па разбураных асяродзьдзях у гэтай паліцэйскай гульні-пясочніцы ў стылі нэонава-нуарнага экшэна.
Рэліз адбудзецца ў 2024 годзе.
Luto
Гэта псыхалягічны хорар ад першай асобы, у якім вы граеце ролю чалавека, які ня можа пакінуць сваю хату. Пошукі спосабу ўцёкаў правядуць вас па чарадзе сьцежак, якія правераць вашыя пачуцьці!
Реліз адбудзецца ў гэтым годзе, на PC.
The Spirit of the Samurai
Пазмагайцеся з войскам воінаў-нежыці й японскіх монстраў, гуляючы за чалавека гонару, у гэтай 2D-прыгодзе з пакадравай анімацыяй!
Дата рэлізу не называецца.