FAQ: Pause / Play: Culture under Pressure

FAQ: Pause / Play: Culture under Pressure

sekktor online


Важная навіна: для заявак на форум-лабараторыю «Сulture under pressure» (Грузія/анлайн) працягнуты дэдлайн - да 7 верасня ўключна. 

Пра тое, што можа даць гэтая праграма, мы паразмаўлялі з Машай Танінай.

Маша - суаўтарка і праграмная дырэктарка форума-лабараторыі, менеджарка культурных праектаў, акселератара ад Free Belarus Center, рэжысёркай міждысцыплінарных праектаў у перфарматыўных мастацтвах. 

Праект скіраваны на падтрымку дзеячам мастацтва, якія вымушаныя былі эміграваць па палітычных прычынах. Праграма задумвалася прыкладна 8 месяцаў таму, калі хваля эміграцыі беларусаў за мяжу захлынула і сферу культуры, з пэўнымі выклікамі для саміх эмігрантаў. На той момант мы ўлічвалі яшчэ і глабальныя наступствы пандэміі COVID19 для сферы культуры і мастацтва, а калі падтрымка праграмы была зацверджаная, у кантэкст дадалася яшчэ і вайна. 

Таму мы пашырылі спіс краін грамадзянства/рэзідэнцыі патэнцыйных удзельнікаў/-ніц, і да краін Усходняга Партнёрства дадалі таксама Польшчу і Германію. 

Наша задача - прастымуляваць інтэграцыю творцаў, культменеджараў у еўрапейскую прастору. Нам важна, каб людзі не страцілі надзею застацца ў творчасці, пры гэтым, магчыма, атрымалі нагоду яе трошкі змяніць ці дадаць у яе інавацый 


Праграма будзе разгортвацца з канца верасня па канец лістапада ў 3 этапы:

1. Серыя анлайн-воркшопаў (часткова адкрытамі шырокай публіцы): сустрэчы са спікерамі, экспертыза якіх накіравана на #digital-, PR- і бізнес-стратэгіі ў мастацтве. Тэмы - ад віртуальнай здымкі да дэмакратычных стратэгіі ў мастацтве, дэмакратычнага прыняцця рашэнняў у калектыве.

2. Анлайн-праца з ментарамі: ​​Тры ментары з досведам прасоўвання digital-art праектаў на міжнародным узроўні будуць працаваць з калектыўнымі праектамі нашых удзельнікаў. Прытым нэтворкінгу мы аддамо асобную увагу. Па заяўках ужо бачна, што ёсць удзельнікі/-цы, якія могуць быць аб'яднаны ў групу па падабенстве ці ўзаемадапаўненні іх ідэй, сфер дзейнасці і роляў.

3. Афлайн-форум у Грузіі - магчымасць развіртуалізавацца ў інтэнсіўнай праграме. Мы плануем дыскусійную панэль, знаёмства з канкрэтнымі праграмамі падтрымкі рэпрэсаваным дзеячам культуры, а таксама практычную частку працы над праектамі з фінальным пітчынгам. Пасля завяршэння Форуму тры праекты атрымаюць міні-гранты на далейшае развіццё свайго праекта / стварэнне яго дэма-версіі.

Мы адбіраем ментараў перш за ўсё з разумення, удзельнікаў з якімі скіламі і профілем мы збіраем. Нам, відавочна, важныя навыкі ментара/ментаркі у структураванні і прадусаванні праектаў, а таксама іх сетка кантактаў.

Праекты, якія мы чакаем: Спектр даволі шырокі: ад уласна мастацкіх праектаў, што рэалізуюцца з дапамогай лічбавых прылад, да платформ са складаным функцыяналам: віртуальныя галерэі, медыя- і камунікацыйныя інструменты вакол (і сродкамі) мастацтва, NFT-маркеты і многае іншае. 

У саміх аплікант(к)ах звяртаем увагу на: 1) наяўнасць і сутнасць праектнай ідэі; 2) досвед і кампетэнцыі (тобок, шукаем не пачаткоўцаў) + перспектыву выхаду на новы прафесійны ўзровень. 3) тое, ці быў чалавек рэпрэсаваны альбо збег ад вайны, альбо мае праект, які дапамагае тым, хто праз палітычную мясарубку апошніх год прайшоў. Не апошні момант - валоданне ангельскай мовай на працоўным ўзроўні. 


***

Арганізатары Pause / Play: Culture under Pressure: Kultuschafft e.V (Германія) і галерэя Untitled (Тбілісі), пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі.



Report Page