Entra ID замест Azure AD. Што змянілася?

Entra ID замест Azure AD. Што змянілася?

Арцём Мікуліч

Microsoft на мінулым тыдні перайменавалі Azure Active Directory (AD) у Microsoft Entra ID. Функцыянальна нічога не змянілася, толькі імя. Ніжэй можна паглядзець некалькі прыкладаў старых vs. новых назваў (поўны спіс можна знайсці тут).

  • Azure AD tenant -> Microsoft Entra ID tenant,
  • Azure AD account -> Microsoft Entra ID account,
  • Azure AD joined -> Microsoft Entra ID joined,
  • Azure AD Premium P1 -> Microsoft Entra ID P1,
  • і г.д.

Улічваючы колькасць кліентаў «Azure AD», ад такой «фічы» варта чакаць замяшальніцтва ці нават раздражненне.

Microsoft тлумачыць сваю матывацыю наступным чынам:

«To unify the Microsoft Entra product family, reflect the progression to modern multicloud identity security, and simplify secure access experiences for all, we’re renaming Azure Active Directory (Azure AD) to Microsoft Entra ID.».

Я не разумею, як гэтае абнаўленне спрыяе multicloud identity security, але першая прычына гучыць грунтоўна - уніфікаваць прадукты пад брэндам Microsoft Entra. Azure AD ніколі не была паўнавартаснай копіяй Active Directory і ніколі не давала ўсіх функцый свайго папярэдніка, такіх як групавыя палітыкі або аўтэнтыфікацыя Kerberos/NTLM. Гэта два розныя прадукты з рознымі мэтавымі аўдыторыямі, дзе Azure AD з'яўляецца толькі Identity Provider. Прадукт у свой час назвалі «Azure AD», каб падкрэсліць своеасаблівы мост ад on-premises AD да воблака, бо ён пашыраў магчымасці класічнага AD.

Шчыра кажучы, я не прыхільнік рэбрэндынгу дзеля рэбрэндынгу. Свет ведае шмат прыкладаў няправільна названых рэчаў. Вядомы інтэрфейс LAN R-45 мае недакладную назву, але калі я скажу RJ-45, то хутчэй за ўсё, вы зразумееце пра што я. Акрамя таго, усе ведаюць, што чорныя скрыні ў самалётах не чорныя, а ярка-аранжавыя.

Безумоўна называць рэчы сваімі імёнамі вельмі важна. Як стваральнікі прадуктаў, мы павінны клапаціцца аб выкарыстанні дакладных назваў. Microsoft зараз зрабіла менавіта гэта — перайменавала Azure AD у Entra ID, каб падкрэсліць, што сэрвіс з'яўляецца Identity Provider. Спатрэбіцца некалькі гадоў, каб звыкнуцца з новай назвай, але я шчыра спадзяюся, што наперадзе будзе штосьці яшчэ акрамя лэйбла.

Report Page