Як спампаваць снапшот і пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі гульні. Частка 1/3

Як спампаваць снапшот і пазнаёміцца з распрацоўшчыкамі гульні. Частка 1/3

Minecraft Naviny

Пры чытанні гэта тэксту памятайце – гэта не інструкцыя тыпу “Як стаць пруфрыдарам, каб атрымаць плашч” і не заклік да аўтаматычных перакладаў. Гэта толькі гісторыя шляху аднаго з іх.

Пачатак шляху

Мабыць, варта перш назвацца, Я - Mistrz, адзін з двух актыўных пруфрыдараў* перакладу гульні на беларускую мову, і гэта мая гісторыя. Так-так, ведаю гучыць ВЕЛЬМІ банальна, але я не пісьменнік.

Пачаткам майго шляху, у якасці перакладніка гульні Minecraft, можна лічыць 8 ліпеня 2018 года. Менавіта ў гэты дзень я ўпершыню далучыўся да праекта перакладу гульні ў Crowdin. Але вы спытаеце, маўляў, навошта такая дакладнасць у датах? Адказ на дадзенае пытанне вельмі просты – гэта наўпрост злучана з прычынай чаму я далучыўся да перакладу гульні.

Мае першыя прапановы

Як вы магчыма ведаеце, 18 ліпеня 2018 года, выйшла ў свет чаканае абнаўленне Minecraft 1.13 Aquatic Update, што прыўнесла ў гульню не толькі новую фізіку вады, але мноства новых прадметаў і блокаў, а таксама новыя варыяцыі ўжо існуючых. І гэта згуляла фатальную ролю ў нашай гісторыі.

Скрыншот з датай выхаду абнаўлення

Так адным выдатным днём, гуляючы ў апошні снапшот, я з жахам усвядоміў, што ў гульні БОЛЬШ НЯМА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. Вядома, што першыя думкі былі «Што? Куды? Чаму?», але, злёгку супакоіўшыся, я прыйшоў да адзінага слушнага рашэння ў дадзенай сітуацыі – я напісаў Ігару Фромгейту, пруфрыдару рускага перакладу, з якім раней я быў знаёмы. Як выявілася, прычыннай па якой беларуская мова была выдалена з прадрэлізнага снапшота, была банальная адсутнасць перакладу.

Перад тым як працягнуць, варта ўдакладніць, як функцыянуе логіка перакладу ў праекце. Кожная мова мае дзве шкалы: «Перакладзеныя радкі» і «Зацверджаныя радкі», ва ўзаемадзеянні якіх, важнейшую ролю займае менавіта першая шкала. Так для дадання ў гульню новай мовы з нуля, на сайце, яна павінна мець суадносіны 100/100 (суадносіны перакладзеных радкоў і зацверджаных радкоў суадносна) у ідэале. Канешне, дапускаецца і 100/94 ці 100/89. Значна прасцей справы ідуць з ужо дададзенымі мовамі, тут сітуацыя можа быць аж да 100/61, бо асноўным фактарам для распрацоўшчыкаў з'яўляецца менавіта наяўнасць якаснага перакладу самога па сабе. У выпадку, калі шкала «перакладзеных радкоў» апускаецца ніжэй 100% ёсць два варыянты:

  1. Пры мінорным абнаўленні, напрыклад, багфікс ці хотфікс, сітуацыя не страшная. Нават пры паказніку ў 97 ці 96 пераклад не будзе прыбраны з гульні, а толькі будзе суседзіць з неперакладзенымі назвамі і радкамі;
  2. Пры буйным абнаўленні са зменай версій (1.12 → 1.13) сітуацыя іншая. У выпадку калі пераклад, адсутнічае на момант выхаду снапшотаў да новай версіі, у першы раз на гэта не зважаюць увагі. Аднак у выпадку калі да пачатку выпуску перадрэлізаў паказнік «перакладзенага» падае ніжэй за 90%, то мову часова прыбіраюць з гульні, а, як вынік, і з рэлізу, калі да яго выйсця пераклад не будзе гатовы на 100%. У выпадку ж, калі ўжо пасля рэлізу паказнік гэтак і не набірае 100% у плыні значнага часу, выносіцца пытанне аб поўным выдаленні мовы з гульні, тым самым фактычна ставіцца крыж на далейшым існаванні дадзенага перакладу.

Што ж, пасля дадзенага экскурсу вернемся да нашага аповеда. Як апынулася, у момант выйсця снапшотаў да дадзенай версіі гульні, абодва на той момант актыўных перакладніка, а таксама па сумяшчальніцтве і пруфрыдара, былі недаступныя. У прынцыпе, сітуацыя не вельмі крытычная, але тут сваю ролю згуляла адна з асаблівасцяў дадзенага абнаўлення. Так абнаўленне прыўносіла не толькі мноства новых радкоў для перакладу, але і абнуляла шмат якія з ужо раней перакладзеных у папярэдніх версіях, з-за абнаўлення гульнявога сінтаксісу.Такім чынам, мы мелі сітуацыю, калі паказнік «перакладзеных» радкоў складаў меней за 50%, абодвух пруфрыдераў па-за дасягальнасцю і распрацоўнікамі, што часова прыбралі мову з перадрэлізнага снапшота. Менавіта з такімі картамі я і апынуўся на руках. У той момант у мяне было два шлхі:

  1. Прыняўшы дадзеную інфармацыю да ўвагі, проста пайсці па сваіх справах, не забываючы для галачкі паныць «якія дрэнныя распрацоўшчыкі, што не падтрымваюць беларускай мовы»
  2. Падкасаўшы рукавы, ўзяць справу ў свае рукі і пачаць перакладаць у аўральным тэмпе. Мабыць, вы і так ужо здагадаліся, які я тады зрабіў выбар.

Перада мной стала заданне – перакласці прыкладна 12 000 словаў, да параўнання, на дадзены момант пераклад гульні складае 21 079 словаў.

І часу да рэлізу ў мяне заставалася, прыкладна паўтара тыдня, а як у наступстве апынулася роўна 10 дзён. І тут пачалася ПРАЦА.

Усе гэтыя 10 дзён я перакладаў, перакладаў і яшчэ раз перакладаў. І па іх сканчэнні пераклад быў гатоў, так месцамі сыраваты і шурпаты, у выніку няведання мною складзенай тэрміналогіі і падыходу, аднак ён быў.

Так 10 ліпеня 2018 года, выйшла чаканае абнаўленне Minecraft 1.13, што не толькі прыўнесла мноства новага кантэнту ў гульню, але і захавала ў ёй беларускую мову. Праз пэўны час з дня рэлізу, ізноў даступным стаў адзін з пруфрыдараў, што выправіў мае агрэхі перакладу, месцамі зрабіў свой уласны і зацвердзіў. Па сканчэнні чаго статыстыка перакладу складала 100/94.

Менавіта так пачаўся мой доўгі шлях, аднак гэта было толькі яго пачаткам, а наперадзе мяне чакала яшчэ вельмі шмат чаго…

Report Page