Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Реферат. Культурология.

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Реферат. Культурология.




💣 👉🏻👉🏻👉🏻 ВСЯ ИНФОРМАЦИЯ ДОСТУПНА ЗДЕСЬ ЖМИТЕ 👈🏻👈🏻👈🏻



























































Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.


Помощь в написании работы, которую точно примут!

Похожие работы на - Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
Нужна качественная работа без плагиата?

Не нашел материал для своей работы?


Поможем написать качественную работу Без плагиата!

ЭПОХА АДРАДЖЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ бЕЛАРУСІ







Адраджэнне — умоўная назва, звязаная
з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай
рэстаў-рацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй
сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных
моў літаральна ва ўсіх еў-рапейскіх краінах, станаўлення і развіцця
нацыянальных куль-тур.


У канцы XV - пачатку XVI ст. склаліся
эканамічныя, сацыяльныя і.палітычныя перадумовы Рэнесансу на Беларусі: рост
гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-далітычнай
дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы, секуля-рызацыя духоўнага жыцця і
пашырэнне міжнародных узаемасувя-аей.


Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
мела свае спецыфічныя рысы. Агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін
Еўропы і хіанаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкіх форм
культуры і пераход ад сярэдневяковай культуры да культуры новага часу. І хаця ідэі Адраджэння праніклі ў
літаратуру, мастацтва, філасофскую і грамадска-палітычную думку, на Беларусі
развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершанйм, не да канца аддзе-леным
ад рэлігійнай ідэалогіі.


Прадстаўніком рэнесансавай культуры
на Беларусі быў перша-друкар, гуманіст і асветнік Францішак Скарына (каля 1490 — каля 1551). Ен
нарадзіўся ў купецкай сям'і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую
адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, праз два гады атрымаў
вучоную ступень бакалаўра філасофіі, а пазней — доктара свабодных навук. У 1512 г. у італьянскім г. Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам,
Ф.Скарына вытры-маў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара лекарскіх
навук.


Біяграфічныя звесткі аб жыцці
першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання
вучонай ступені яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі,
зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для
сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан
Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны
заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і
падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга - "Псалтыр". Ф. Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны
тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. АДнак гэта задумка засталася
незавершанай. Першадрукар выдаў пераваж-ную частку Старога Запавету, прычым
выбраў з Бібліі найбольш важныя кнігі.


У 1520 г. Ф. Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у
Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет "Малая падарожная кніжка" — зборнік рэлігійных і свецкіх твораў.
Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта
вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і
апошняе выданне Ф.Скарыны "Апостал" (1525), "Малая падарожная
кніжка" была невялікім зручным выданнем, на-друкаваным на таннай паперы.
Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара болып даступнымі для шырокіх колаў
насельніцтва.


Ф. Скарына выступіў у якасці
стваральніка новага літаратурнага жанру - прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго
грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і
педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы
Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры,
паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.


Ф. Скарына ўнёс значны ўклад у
распрацоўку беларускай літаратурнай мовы. Мова яго выданняў характарызуецца як
тыповы ўзор беларускай рэдакцыі царкоўнаславянскай мовы. Сам аўтар мову выдадзеных біблейскіх кніг назы-ваў
рускай, паведамляючы чытачу пра ўжыванне на Беларусі яго часоў дзвюх пісьмовых
моў - старабеларускай і
царкоўнаславянскай.


Біблейскія кнігі Ф. Скарына разглядаў як крыніцу для
набыцця ведаў па історыі, геаграфіі,
астраноміі. Ен перакладаў Біблію, пісаў прадмовы і пасляслоўі да яе, скарачаў
тэксты, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, каб зрабіць іх даступнымі болып
шырокаму колу чытачоў. Для лепшага за-сваення зместу тэкст кожнага выдання Ф. Скарына надзяляў на главы, а главы на вершы,
змяшчаў у кнігах шматлікія ілюстрацыі. Пачаткам яго асветніцкай дзейнасці было
выданне "Псалтыра", які Ф.Скарына лічыў дапаможнікам па вывучэнні граматыкі.


Ф. Скарына вядомы не толькі як беларускі
і ўсходнеславянскі першадрукар і асветнік, але і як вучоны і грамадскі дзеяч
эпохі Адраджэння. Яго палітычным ідэалам з'яўлялася асвечаная, гуманная і
моцная манархічная ўлада. На думку Ф. Скарыны, правіцель павінен быць набожны, мудры, адукаваны,
міласэрны, чулы, справядлівы ў адносінах да сваіх падначаленых. Ен абавязаны
кіраваць краінай у строгай адпаведнасці з законамі, сачыць за правільным
выкананнем правасуддзя. Адначасова правіцель павінен быць моцны і грозны, умець
у выпадку неабходнасці абараніць свой народ. Ф.Скарына аддаваў перава-гу
"мірнаму кіраўніку дзяржавы", але не адмаўляў існавання ў грамадстве
класавых супярэчнасцей, лічыў, што грамадства тры-маецца на міры і згодзе,
"невзгода бо н найболыпне царства разрушаеть".


3 пачатку трэцяга дзесяцігоддзя XVI
ст. Ф.Скарына працаваў сак-ратаром віленскага біскупа Іаана, дыпламаваным
медыкам наведаў Полыпчу, Прускае герцагства, Маскоўскую Русь, у канцы жыцця быў
адным з заснавальнікаў рэнесансавага батанічнага саду ў Празе. Дзейнасць Ф. Скарыны аказала дабратворны ўплыў на
кнігадрукаванне і асвету ў пазнейшыя эпохі, садзейнічала развіццю філалогіі,
батанікі, медыцыны, павышэнню культурнага ўзроўню беларускага насельніцтва.


Выдатным дзеячам беларускай культуры
быў паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай
школы Мікола Гусоўскі (1470(?) — 1533(?). Нарадзіўся будучы славуты паэт у
сям'і велікакняжацкага лоўчага. 3 дзіцячых гадоў бацька прывучаў сына да
паляўнічай прафесіі. М. Гусоўскі
меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі, аднак ён аддаў перавагу набыццю
ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Полыпчы, Італіі.


У 1518 г. М. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе
польскай дыплама-тычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій, сакратар велікакняжацкай
канцылярыі, біскуп плоцкі, што падтрымліваў будучага паэта. Па заказе папы
рымскага Льва Х у 1522 г. М. Гусоўскі стварыў свой лепшы твор "Песня пра постаць, дзікасць зубра
і паляванне на яго". Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася
толькі расказам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны
жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Праз усе часткі паэмы
праходзіць тэма радзімы, а зубр выступае як алега-рычны вобраз роднага краю.
Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М. Гусоўскі бачыў у войнах.
Паэт-гуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапанаваў ідэю яднання розных
па куль-туры і веры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага
нашэсцяў.


У паэме аўтар вялікую ўвагу надаў
адлюстраванню жыцця простых людзей, іх побыту, звычаяў і заняткаў. Ён
прапагандаваў сістэму лацінскай еўрапейскай адукацыі, адводзіў мастацтву і
навуцы вялікую ролю ў выхаванні народа.


Такім чынам, у беларускай літаратуры
другой паловы XIII - пер-шай паловы XVI ст. пераважалі сярэдневяковыя
ідэйна-мастацкія прынцыпы, традыцыйныя тэмы і жанравыя формы.


Аднак з канца XV — пачатку XVI ст.
пад уплывам Рэнесансу выяўляецца тэндэнцыя да пераадолення старых традыцый,
удасканальваецца беларуская літаратурная мова, адбываецца секулярызацыя,
дэмакратызацыя і гуманізацыя літаратуры.





На працэс станаўлення і развіцця
беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія
традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва
заходнееўрапейскіх краін. Шырокае распаў-сюджаяне на Беларусі набыла готыка -
мастацкі стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст.
прыйшла на змену раман-скаму стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага
племені готаў. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найбольш тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся
вялікай вытпмнёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вітражамі, высокмі вежамі. У гатычных саборах
выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круг-лае акно
(ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай.
Готыка на Беларусі была прадстаўлена
шматлікімі абарончымі збу-даваннямі - замкамі, якія адначасова з'яўляліся
адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя
замкі пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні не
маглі стрымліваць моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у
Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках.


Абарончая сістэма складалася з замкаў
розных тыпаў. Адны з іх будаваліся на ўзвышшах, на месцы старых драўляных замкаў.
Другія ж размяшчаліся ў нізіннай
балоцістай мясцовасці на штуч-ным насыпе. Гэта быў новы тып замкаў, т. зв.
кастэлі, запазы-чаныя з Захаду. У Заходняй Еў-ропе кастэлем называлі невялікі
мураваны замак у нізіне, які выконваў абарончую функцыю. Мясцовыя дойліды
прыстасавалі гэты тып да сваіх умоў, значна павялічыўшы плошчу замкавага двара,
дзе хавалася ў час небяспекі мірнае насельніцтва.


Да тыпу кастэляў належаў Лідскі
замак, пабудаваны ў 30-я гады XIV ст. Ён быў узведзены на штучным насыпе ў
балоцістай сутоцы рэк Лідзеі і Каменкі. Побач з мурамі праходзіў глыбокі роў,
які злучаў абедзве ракі і абараняў замак з боку горада. Асноўнае абарончае
значэнне мелі сцены, пабудаваныя з палявога ка-меня. Верхняя частка сцен з
баявой галерэяй і байніцамі была ўзведзена з цэглы. Спачатку замак меў адну паўночна-заходнюю вежу, якая
была пабудавана адначасова са сценамі.


У канцы XIV - пачатку XV ст. крыжакі
ўжо мелі агнястрэльную зброю, таму замкі пачалі прыстасоўваць да новых умоў. Па
загаду Вітаўта Лідскі замак быў перабудаваны і ператвораны ў адзін з
най-мацнейшых ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Былі пабудаваны яшчэ адна вежа
і новы вялікі ўваход, Вежы не выступалі за перыметр сцен. Па перыметры замкавых
муроў размяшчаліся аднапавярховыя драўляныя будынкі жылога і гаспадарчага
прызначэння. Магчыма, на тэрыторыі замка знаходзілася праваслаўная царква.


Замак-кастэль існаваў таксама і ў
Крэве. Шматлікія ўзгоркі і лагчыны ў наваколлі Крэва паспрыялі ўзвядзенню тут
мураванага замка ў канцы XIII - пачатку XIV ст. У плане Крэўскі замак меў
выгляд прамавугольніка з дзвюма брамамі. Ад Лідскага замка ён адрозніваўся тым,
што яго галоўная т. зв. Княжацкая вежа выходзіла за перыметр замкавых муроў.
Вежа мела не менш як тры паверхі і была прыстасавана пад жыллё. На другім яе
паверсе знаходзіліся княжацкія пакоі.


Крэўскі замак — сведка шматлікіх
гістарычных падзей. Збудаваны ў часы Гедыміна, пазней ён стаў рэзідэнцыяй
Альгерда. Тут быў забіты Кейстут, знаходзіўся ў палоне Вітаўт, а ў 1385 г. адбылося заключэнне уніі паміж Полыпчай і ВКЛ. Замак быў моцна пашкоджаны ў час
руска-польскай вайны сярэдзіны XVII ст. і страціў свае абарончыя функцыі.
Канчаткова муры помніка былі разбураны ў ходзе першай сусветнай вайны.


Крэўскі замак займае асаблівае месца
ў шэрагу помнікаў бела-рускага дойлідства. Ён спалучыў рысы абарончага
збудавання і велікакняжацкай рэзідэнцыі. Умелае выкарыстанне асаблівасцей
мясцовага рэльефу, дасягненняў архітэктурнай думкі Еўропы прывя-ло да стварэння
арыгінальнага і магутнага замкавага комплексу.


Акрамя будаўніцтва кастэляў у XIV —
XV стст. перабудоўваліся і старыя драўляныя нагорныя дзядзінцы. Новагародскі
замак існаваў у Х - XVII стст. Ён пэўны час з'яўляўся рэзідэнцыяй вялікіх
князёў літоўскіх. Размяшчаўся замак на ўзгорку т.зв. Замкавай гары, акру-жанай
глыбокім ровам і земляным валам, дзе спачатку стаялі драўляныя сцены. Драўляныя
пабудовы шмат разоў гарэлі, а потым узнаўляліся. У другой палове XIII ст. была
пабудавана абарончая вежа з каменя, якая нагадвала Камянецкую вежу. Пасля
аднаго з крыжацкіх нападаў у канцы XIV ст. вежа была адбудавана амаль поўнасцю,
але ўжо не з каменя, а з цэглы. Яе назвалі Шчытоўкай. У канцы XIV ст. былі
пабудаваны яшчэ 3 мураваныя вежы, злучаныя мураванымі сценамі. Паколькі вады ў
замку не было і толькі на ўсходнім схіле Замкавай гары білі моцныя крыніцы, над
адной з іх была ўзве-дзена Калодзежная вежа. 3 поўначы на самым стромкім схіле
Замка-вай гары доўгі час захоўваліся драўляныя сцены, што тлумачыцца выгадным
размяшчэннем гэтай часткі замкавых умацаванняў.


Наступны этап перабудовы замка
адбыўся ў канцы XV— пачатку XVI ст. у сувязі з нападамі крымскіх татар. Была
збудавана Дазорная вежа. Паміж ёй і Шчытоўкай узвялі сцены, такім чынам кольца
замкавых збудаванняў было замкнёна.


У XVI ст. Новагародскі замак
з'яўляўся адной з самых магутных пабудоў, якая вытрымала шмат варожых нападаў.
Да нашага часу захаваліся толькі рэшткі сцен і вежаў.


У першай палове XVI ст. зноў
назіраецца росквіт замкавай архітэктуры, што ў значнай ступені было звязана з
набегамі татар, войнамі з суседнімі дзяржавамі, магнацкімі спрэчкамі,
сялянскімі паўстаннямі.


У пачатку XVI ст. з'явіўся Мірскі
замак, жамчужына беларускага мураванага дойлідства, пабудаваны магнацкім родам
Ільінічаў па тыпу замкаў-кастэляў. У першых гаспадароў замка не халіла грошай
на яго дабудову, і ў 1568 г. ён перайшоў да Радзівілаў, тады замак быў
завершаны ў стылі рэнесансу. У плане замак блізкі да квадрата з выступаючымі па
вуглах вежамі. Пятая вежа мела ўязную браму з пад'ёмным мостам і каванай
рашоткай, якая магла хутка спыніць ралтоўны напад ворага.


Мірскі замак быў добра прыстасаваны
для агнястрэльнай абароны. Яго муры мелі два рады байніц, а вежы
выкарыстоўваліся для стральбы з цяжкіх гармат. Менавіта вежы выконвалі галоўную абарончую функцыю: яны
былі разлічаны на прыцэльны агонь уздоўж му-роў. Вежы заставаліся апошнімі
асяродкамі абароны, калі ворагі прарываліся ў замак. Квадратная аснова кожнай
вежы паступова пераходзіла ў васьміграннік. Такая форма была характэрна для замкавых
вежаў перыяду росквіту беларускай готыкі. Архітэктурнае аздабленне фаса-даў
кожнай вежы спалучала розныя па форме і велічыні дэкаратыўныя нішы ,і замкавыя
муры, па перыметры якіх праходзіў дэкаратыўны пояс з цэглы. У мастацкім
афармленні Мірскага замка выкарыстаны такія прыёмы, як гатычная му-роўка,
падзел сцен разнастай-нымі па форме атынкаванымі нішамі.


Замак быў адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, дзе
знаходзіліся канцылярыя і турма. Мірскі замак у асноўным захаваўся да нашага
часу, і зараз вядзецца рэстаўрацыя гэтага выдатнага помніка беларускага
дойлідства.


Акрамя мураваных замкаў
удасканальваліся і перабудоўваліся драўляныя замкі ў Полацку, Берасці, Мінску,
Гомелі, Мсціславе і іншых гарадах. Замкі, іншыя абарончыя збудаванні меліся
амаль ва ўсіх гарадах. Вось чаму Беларусь сярэднявечча называюць краінай
замкаў.


Разам з замкамі другім пануючым
архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам гарадскіх пасяленняў былі гандлёвыя плошчы,
дзе размяшчаліся будынкі магістратаў, купецкія лаўкі, крамы.


Значнае месца ў архітэктуры
адзначанага перыяду займала куль-тавае дойлідства. Ні цэрквы, ні касцёлы XIV —
першай паловы XV ст. на тэрыторыі Беларусі не захаваліся. Археалагічныя
даследаванні Верхняй царквы ў Гародні, царквы ў Навагародку дазволілі
меркаваць, што з гэтых пабудоў пачынаецца новы этап у беларускім культавым
дойлідстве, якому ўласціва засваенне гатычных традыцый.


У сувязі з пашырэннем каталіцызму
пасля заключэння Крэўскай уніі на ўсёй тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва
касцёлаў. Троіцкі касцёл у в.Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н) — адзіны помнік беларускага культавага
дойлідства перыяду ста-наўлення гатычнай архітэктуры, які цалкам захаваўся. Ён
быў створаны прыкладна ў 1471 — 1472 гг. Троіцкі касцёл — кам-пактная
прамавугольная ў пла-не пабудова, накрытая высокім двухсхільным дахам. Вокны
-паўцыркульныя, праём увахода — стральчатае завяршэнне. Храм аздоб-лены
сіметрычна размешчанымі плоскімі нішамі.


У XV ст. у гатычным стылі былі
створаны касцёлы ў в.Уселюб (Навагрудскі р-н) і ў Іўі, якія захаваліся да нашых
дзён, але ў выніку шматлікіх пе-рабудоў амаль страцілі свой пер-шапачатковы
выгляд.


У культавай архітэктуры канца XV —
першай паловы XVI ст. з'яў-ляецца новы тып пабудоў — інкастэляваныя храмы,
прыстасаваныя да абароны. У гэты перыяд пашыраліся міжусобныя сутычкі паміж
феадаламі, і тады мураваныя храмы станавіліся сховішчамі для сельскіх жыхароў.
Пісьмовыя крыніцы паведамляюць, што ў розных мясцінах Беларусі існавалі
інкастэляваныя храмы. Пад абарончы храм была перабудавана і Полацкая Сафія.
Усім храмам падобнага тыпу былі ўласцівы кампактнасць аб'ёму, абарончыя вежы з
байніцамі, высокі дах і выразны падзел унутранай прасторы на фартыфікацыйную і
культавую часткі.
Сынковіцкая царква-крэпасць і Мураванкаўская
(Маламажэйкаўская) царква.


Сынковіцкая царква-крэпасць у
в.Сынковічы (Зэльвенскі р-н) — помнік дойлідства канца XV - пачатку XVI ст.
Храм у плане з'яў-ляецца перакошаным прамавугольнікам з чатырма баявымі вежамі
па вуглах. Сцены царквы ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з цэглы. Яна
пакрыта высокім двухсхільным дахам з вострымі тарцовымі шчытамі. Шчыт на
галоўным фасадзе аздоблены рознымі па форме плоскімі атынкаванымі нішамі.


Храм быў добра прыстасаваны да
абароны. Яго вежы мелі байніцы рознай формы, а таксама вінтавыя ўсходы, якія
вялі да баявой галерэі, размешчанай на завяршэнні сцен. Архітэктура Сынковіцкай
царквы вылучаецца выразнымі стылявымі адзнакамі готыкі. Помнік мае значную
мастацкую і гістарычную каштоўнасць і ахоўваецца дзяржавай.


Не менш цікавым збудаваннем
абарончага тыпу з'яўляецца Му-раванкаўская царква-крэпасць (Шчучынскі р-н),
якая ў навуковай літаратуры набыла яшчэ адну назву — Маламажэйкаўская. Яна была
пабудавана ў першай палове XVI ст. Да нашага часу царква не захавалася цалкам у
першапачат-ковым выглядзе, таму што яе не раз разбуралі і перабудоўвалі. Моцна
пашкоджаная ў час руска-польскай вайны 1654 —1667 гг. і Паўночнай вайны, у XIX
ст. яна двойчы рамантавалася.


Мураванкаўская царква ўяўляе сабой
амаль квадратную ў плане пабудову з чатьфма цыліндрычнымі вежамі па вуглах. У
адрозненне ад Сынковіцкай царквы, яе вежы як бы ўцягнуты ў вуглы, што надае
кампактнасць пабудове. Храм таксама мае шмат банніц, прыс-тасаваных для ручной
агнястрэльнай зброі. Але трэба адзначыць, што ўвогуле інкастэляваныя храмы не
маглі процістаяць значнаму войс-ку: тут можна было арганізаваць адпор толькі
невялікім атрадам, якія спусташалі край.


Мураванкаўская царква з'яўлялася не
толькі абарончым збудаван-нем, але і выдатна аздобленым храмам. У аснову дэкору
яе фасадаў было пакладзена чаргаванне ніш розных абрысаў і велічыні. Пабеленыя
нішы выразна кантраставалі з чырвоным фонам цаглянай муроўкі. Дойліды, якія
стваралі Мураванкаўскую царкву, адышлі ад суровага ўзору Сынковіцкай царквы і
пабудавалі больш аздоблены храм, дзе нават часткі абарончага прызначэння
адначасова выконвалі і дэкаратыўную функцыю.


На тэрыторыі Падляшша знаходзілася
Супрасльская царква-крэ-пасць. Пабудаваная ў якасці абарончага храма, яна
з'яўлялася най-больш складаным і арыгінальным узорам царкоўнай готыкі ВКЛ. Храм
быў створаны ў 1505 — 1511 гг. на сродкі маршалка Вялікага княства Літоўскага
Аляксандра Хадкевіча.


У адрозненне ад Сынковіцкай і
Мураванкаўскай цэркваў, Супрасльскі храм меў пятую вежу, якая была размешчана ў
цэнтры асноўнага аб'ёму і дамінавала над астатнімі чатырма. У інтэр'еры помніка
значную ролю адыгрываюць фрэскі, выкананыя
ў сярэдзіне XVI ст. групай жывапісцаў, пад кіраўніцтвам сербскага майстра
Нектарыя. У XVI ст. царква ўваходзіла ў комп-лекс манастыра, дзе складаліся
летапісы, свецкія і рэлігійныя творы, у тым ліку Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчаў самы поўны спіс Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. У 1944 г. царква была разбурана і захавалася часткова. Зараз яна аднаўляецца.


Барысаглебская царква ў Новагародку
была пабудавана ў 1519 г. на сродкі гетмана Вялікага княства Літоўскага
Канстанціна Астрожскага. Для будаўніцтва выкарыстана цэгла, а таксама падмурак
храма XII ст. з валуноў і блокаў вапняку. У XVII ст. да заходняй часткі царквы
была зроблена прыбудова дзвюх вежаў з байніцамі, што сведчыць аб прыстасаванні яе да абароны.
Маляўнічы выгляд царкве надавала падлога з квадратных, шасцігранных,
ромбападобных зялёных паліваных плітак, а таксама дах з зялёнай і карычневай
паліванай дахоўкі. Царква ўяўляла сабой трохнефавую двухвежавую пабудову, план
асноўнага аб'ёму якой меў прамавугольную форму. 3 усходу яна заканчвалася
шматграннай апсідай, з захаду да царквы прымыкаў прытвор. У яе архітэктуры
выразна вылучаліся гатычныя рысы -зорчатыя скляпенні, падпружныя аркі і вокны
спічастай формы, контрфорсы.


Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі
была пабудавана ў сярэдзіне XVI ст. па загаду віленскага ваяводы Івана
Глебавіча. Гэта аднанефавая прамавугольная ў плане безапсідная пабудова. Да
галоўнага фасада прымыкае пяціярусная вежа. Унутры і звонку сцены царквы
ўпрыгожаны пілястрамі. Вуглы храма дэкарыраваны рустам, а сцены завяршаюцца
атыкам, што надае параўнальна невялікіх па-мераў пабудове манументальны выгляд.


У XV — першай палове XVI ст. былі
ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога
Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога
Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі р-н).


У выяўленчым мастацтве Беларусі
другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная
мініяцюра,


гравюра, арнамент, драўляная
разьбяная скульптура. Творы  
манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых
крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі. Беларускія
мастакі прымалі ўдзел у роспісе Благавеш-чанскай царквы Супрасльскага
манастыра. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах.


Сярод іншых відаў жывапісу найболып
актыўна развіваўся іканапіс. Лепшыя яго творы вылучаюцца жыццёвай праўдай і
цікавасцю да чалавечых пачуц-цяў. Абразы пісаліся пераважна на дошках
тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў:


разьбы і лепкі, накладных элемен-таў
і разьбяных ліштваў, што на-давала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы
захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі
з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV - пачатак XV
ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці
боская Смаленская" (мяжа XV - XVI стст.) і інш.


3 пачатку XVI ст. пад уплывам
рэнесансных павеваў у іканапісных творах персанажы ўсё часцей надзяляюцца
індывідуальнымі рысамі, у сюжэце з'яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага
характару. У стылі Адраджэння выкананы абраз "Пакланенне вешчуноў"
(каля 1514) з в.Дрысвяты, што на Віцебшчыне.


3 распаўсюджаннем ідэй Адраджэння
звязана і развіццё свецкага жывапісу, пераважна партрэтнага па жанры. Сярод
манументальных роспісаў захаваліся выявы партрэта Ягайлы ў касцёле ў Сандаміры
(Польшча). У Трокскім замку знаходзіцца шэраг фрэсак, прысвечаных Вітаўту. У XV
ст. партрэт ужо перастае належаць да твораў манумен-тальнага жывапісу і
паступова набывае самастойнае значэнне. Шы-рокае распаўсюджанне партрэта
прыходзіцца на XVI ст. Беларускія магнаты пачынаюць збіраць творы
заходнееўрапейскіх мастакоў. У Вільню запрашаліся вядомыя майстры, якія пісалі
партрэты членаў сям'і вялікага князя, духоўных і свецкіх феадалаў. Свае зборы
карцін мелі не толькі магнаты, але і буйная шляхта, багатыя мяшчане. У маёнтках
амаль усіх буйных феадалаў Беларусі былі шырока прадстаўлены т. зв. галерэі
продкаў. Пераважна  ў  гравюрах захаваліся галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў
і іншых магнатаў.


На Беларусі развіваўся і такі від
жывапісу, як кніжная мініяцюра — малюнак на ста-ронках рукапісаў невялікага
па-меру і тонкай тэхнікі выканання. Асаблівы яе росквіт назіраецца ў XIV - XVI
стст. Адным з буй-нейшых цэнтраў пісьменнасці быў Супрасльскі манастыр, дзе
існавалі майстэрня для аздаб-лення і перапіскі кніг, пераплётная, бібліятэка.
Найбольш ранні помнік беларуская рукапіснай кнігі — Лаўрышаўскае евангелле,
ство-ранае ў пачатку XIV ст. Яго мініяцюры з выявамі евангелістаў вызначаюцца
рэалістычнымі рысамі.


Мініяцюра была папярэдніцай графікі,
якая ўключае ў сябе ўсе разнавіднасці малюнка, а таксама яго адбіткі метадамі
гравюры, літаграфіі. Асаблівасць гравюр скарынінскіх выданняў выяўляецца ў іх
аб'ёмнасці, верагоднасці ўспрымання, наяўнасці перспектывы. Вялікае мастацкае
значэнне мае гравюрны партрэт Ф.Скарыны - адзін з самых ранніх партрэтаў
друка-роў наогул.


Побач з іншымі відамі выяўленчага
мастацтва на Беларусі развівалася скульптура. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі
цэрквы, касцёлы, палацы феадалаў. У беларускай пластыцы адзначанага пе-рыяду
вылучалася паліхромная драўляная скульптура, якая характа-рызавалася цеснай
узаемасувяззю з архітэктурнымі формамі. Скуль-птурныя творы звычайна ўваходзілі
ў склад створкавых алтароў — своеасаблівых скульптурна-жывалісных комплексаў.
Пад уплывам познегатычнага мастацтва былі створаны скульптура "Св.
Гжэгаш", выявы святых Ганны і Іакіма. Традыцыі Адраджэння назіраюцца ў
скульптурах "Кацярына Александрыйская", "Лізавета
Венгерская".
Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. На Беларусь яна трапіла з Заходняй Еўропы ў
пачат-ку XIV ст. і скарыстоўвалася пры пабудове печаў, для абліцоўкі сцен у
манументальных збудаваннях. На мяжы XV - XVI стст. пры вырабе кафлі ўжо
ўжываюць паліву. Кафельныя печы выконваюць мастацка-дэкаратыўныя функцыі ў
інтэр'еры памяш-канняў. Пад уздзеяннем адной са шматлікіх плыняў італьянскага
Адраджэння, што дайшлі да Беларусі ў пачатку XVI ст., беларускія кафелыпчыкі
авалодалі тэхнікай стварэння шматколернай паліхромнай кафлі. Тады з'явілася
сюжэтная кафля з алегарычнымі або міфалагічнымі сцэнамі, "партрэтная"
кафля з жаночымі або мужчынскімі выявамі, кафля з раслінным арнаментам. Акрамя
паліванай кафлі і посуду беларускія майстры выраблялі паліваную дахоўку і
пліткі для падлогі.


Такім чынам, другая палова XIII -
першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры,
перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу
рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у
духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі
народамі.





1.
150
пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка -
Вільня: "Наша будучыня", 2002;


2.
Арлоў У.,
Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша
будучыня", 1999;


3.
Запавет
Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству
Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;


4.
Гісторыя
Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. -
Мінск: "Універсітэцкае", 2000;


5.
Ігнатоўскі
У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;


6.
Иллюстрированная
хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;


7.
История
Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец -
Минск: "Амалфея", 2000;


8.
Каліноўскі
К. За нашую вольнасць. Творы, дакументы / Уклад. Г. Кісялёў - Мінск:
"Беларускі кнігазбор", 1999;


9.
Краіна
Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin:
"Neografia", 2003;


10. 
Нарысы
гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і
інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;


11. 
Таляронак
С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны
часопіс №3, 1997;


12. 
Энцыклапедыя
гісторыі Беларусі. У 6 т. Тт. 1-6/ч. 1/. - Мінск "БелЭн", 1993-2001;






Похожие работы на - Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі Реферат. Культурология.
Курсовая работа: Элементы биомеханики
Идеи Для Дипломной Работы Фотографа
Честность Сочинение Рассуждение
Статья: Практическая реализация требований стандарта ISO 9001
Освещение производственных помещений и его нормирование.
Реферат: Ценовые стратегии фирмы. Закон Российской Федерации О таможенном тарифе и методы определения та
Курсовая работа: Система отображения и регистрации информации
Курсовая работа: Организация АРМБ по оплате труда
Международное Право Реферат
Реферат На Тему Пастернак И Футуризм
Русско Турецкие Войны Реферат
Реферат На Тему Windows 10
Реферат по теме Ионные насосы в технологии MEMS
Реферат: Julius Caesar Essay Research Paper SUMMARYShakespeare
Держать Слово Сочинение Рассуждение
Реферат: Транспортная система Юга России и Новороссийска
Реферат: Денежные потоки 4
Реферат По Расходу Топлива На Жд
Реферат: Сущность, принципы и модель социального государства
Сочинение По Роману Доктор Живаго
Реферат: Media And Baseball Essay Research Paper Media
Курсовая работа: Хард-рок. Истоки. Развитие. Сущность
Реферат: Death In Stone Angel Essay Research Paper

Report Page