Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча. Курсовая работа (т). Литература.

Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча. Курсовая работа (т). Литература.




💣 👉🏻👉🏻👉🏻 ВСЯ ИНФОРМАЦИЯ ДОСТУПНА ЗДЕСЬ ЖМИТЕ 👈🏻👈🏻👈🏻



























































Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.


Помощь в написании работы, которую точно примут!

Похожие работы на - Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча

Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе

Нужна качественная работа без плагиата?

Не нашел материал для своей работы?


Поможем написать качественную работу Без плагиата!

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны

Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча




Выканаўца: Новікава Галіна Віктараўна

Навуковы кіраўнік: старшы выкладчык

Курсавая работа мае 25 старонак, 13 крыніц.

Ключавыя словы: эпітэт, агульнамоўны, народна-паэтычны, індывідуальна-аўтарскі, каляровыя эпітэты.

Прадмет даследавання: эпітэт як сродак мастацкай выразнасці і стварэння вобразнасці ў паэзіі М. Багдановіча.

Аб`ект даследавання: паэзія Максіма Багдановіча.

Мэта работы - прааналізаваць у вершах М. Багдановіча ўжыванне эпітэтаў, правесці іх класіфікацыю.

) выявіць у паэзіі агульнамоўныя эпітэты;

2) прасачыць выкарыстанне ў вершах індывідуальна аўтарскіх эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў;

) знайсці ў вершах народна-паэтычныя эпітэты;

) знайсці ў вершах паэта каляровыя эпітэты, вызначыць найбольш выкарыстоўваемыя колеры, а таксама колеры, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

Метад даследавання: аналітычны, апісальны.

Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны пры напісанні куравых і дыпломных работ, пры вывучэнні творчасці Максіма Багдановіча ў школе.



. Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі М. Багдановіча

.2 Індывідуальна-аўтарскія эпітэты; эпітэты- прыдаткі

. Каляровыя эпітэты ў паэзіі М. Багдановіча

Вобразнасць пэтычнай мовы залежыць, найперш, ад выкарыстання выяўленчых сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Менавіта яны дапамагаюць ахарактарызаваць прадметы, жыццёвыя з явы дакладна і ўсебакова, падаюць вобраз яркім і запамінальным, а мову больш выразнай. Багатая на эпітэты мова гучыць вельмі прыгожа і эмацыянальна. Менавіта эпітэты ў многім вызначаюць індывідуальны стыль таго ці іншга пісьменніка або паэта, бо кожны з іх валодае сваімі арыгінальнымі і непаўторнымі эпітэтамі.

Эпітэт - адзін з самых старажытных і найбольш пашыраных тропаў. Гэты тэрмін узнік яшчэ ў антычную эпоху і ў літаратурным перакладзе з грэчаскай мовы абазначае прыдатак [1;3].

Эпітэт - вобразнае (найбольш метафарычнае) азначэнне, якое вылучае характэрную рысу ці прымету якога-небудзь прадмета, з явы, ацэньвае іх, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці, самога чалавека.

Эпіэт - гэта троп, моўны сродак мастацкай выразнасці; эпітэт - гэта і слова з пэўным лексічным значэннем. Таму вучоныя разглядаюць яго ў двух аспектах - літаратуразнаўчым і лінгвістычным. Разглядаючы эпітэт у лінгвістычным аспекце, неабходна ўлічваць суадноснасць яго дэнататыўнага і канататыўнага значэнняў, спалучальнасць з паяснёным словам, стылістычную характарыстыку і функцыю.

Сярод навукоўцаў існуе два падыходы да разумення тэрміна эпітэт . Адны даследчыкі прытрымліваюцца вузкага разумення тэрміна і адносяць да эпітэтаў толькі тыя азначэнні, якія характарызуюцца мастацкай вобразнасцю, выразнасцю. Гэта пераважна вобразныя азначэнні з паэтычных твораў, якія адлюстроўваюць аўтарскае бачанне рэчаіснасці. Такой думкі прытрымліваюцца Б.В. Тамашэўскі, І.Р. Гальперын, І.У. Арнольд, якія сцвярджаюць, што эпітэт адрозніваецца ад звычайнага лагічнага азначэння пераносным характарам слова . Другія даследчыкі (Л.І. Цімафееў, С. Тураеў, В.П. Рагойша) разглядаюць эпітэт як мастацкае азначэнне ў шырокім сэнсе слова і адносяць да эпітэтаў любое слова, якое характарызуе прадмет або з яву. У гэтым сэнсе эпітэтам з яўляецца любы прыметнік.

Аднак мы будзем у нашай працы прытрымлівацца думкі, што не кожнае азначэнне з яўляецца эпітэтам. Не з яўляюцца эпітэтам лагічныя азначэнні, якія не маюць вобразнасці. Патрэбна адрозніваць паэтычнае, вобразнае азначэнне ад звычайнага лагічнага. Як адзначае Б.В. Тамашэўскі, функцыя лагічнага азначэння - у выдзяленні абазначаемай з явы з групы ёй падобных з мэтай указаць на прадметы, якімі яна адрозніваецца ад іншых з яў. Паэтычнае азначэнне не мае функцыі выдзялення з явы з групы ёй падобных і не ўводзіць новай прыкметы, якая не заключаецца ў азначаемым слове і мае на мэце звярнуць увагу на дадзеную прыкмету, або выражае эмацыянальныя адносіны гаворачага да прадмета ці з явы [1.58]. Адрозніць лагічнае, звычайнае азначэнне ад мастацкага, вобразнага заўсёды дапамагае кантэкст. Менавіта кантэкст акрэслівае стылістычную функцыю эпітэта, вызначае яго месца ў мастацкім радку. Нярэдка лагічнае азначэнне, калі яно стаіць побач з эпітэтам, пад яго ўплывам таксама становіцца вобразным, характарыстычным.

Замена стылістычнай функцыі лагічных азначэнняў выразна назіраецца пры ампліфікацыі, калі цэлы шэраг азначэнняў уключаецца ў адну сістэму ацэнак-характарыстык, што ў значнай ступені выклікае змест паяснёнага слова, яго семантычная разнастайнасць. Спрэчным застаецца пытанне адносна граматычнага выражэння эпітэтаў. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук яноўскі, І. Рыбакова і інш.) лічыць, што эпітэты - гэта пераважна якасныя прыметнікі, простыя і складаныя. І. Рыбакова адзначае, што сувязь эпітэта з паяснёным словам не можа разглядацца як прэдыкатыўная. Эпітэт і паяснёнае слова ўтвараюць словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу, усякая іншая сінтаксічная функцыя - не функцыя эпітэта [2.59].

Эпітэты - гэта і адносныя, і прыналежныя прыметнікі, але тады, калі ў кантэксце яны набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца.

Эпітэты - гэта і дзеепрыметнікі, а таксама прыметныя і дзеепрыметныя словазлучэнні; спалучэнні прыслоўяў з прыметнікамі, прыслоўямі з дзеепрыметнікамі; дапасаваныя да назоўнікаў назоўнікі, простыя прыдаткі.

Некаторыя даследчыкі эпітэта - літаратуразнаўцы - лічаць, што эпітэт не мае сінтаксічна акрэсленага зместу. Яны разглядаюць эпітэт як слова (ці групу слоў), якое выражае эмацыянальную ацэнку або вобразную характарыстыку адпаведнага паняцця.

Па-рознаму вырашаецца ў навуковай літаратуры праблема класіфікацыі эпітэтаў. Адны вучоныя лічаць, што эпітэт неабходна разглядаць у цеснай сувязі з эвалюцыяй паэтычнага стылю. Другія даследчыкі за аснову класіфікацыі бяруць асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам. У выніку выдзяляюць наступныя тыпы эпітэтаў: агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя, аказіянальныя) і народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя).

Яшчэ ў канцы 19 стагоддзя акадэмік А.М. Весялоўскі падзяліў эпітэты на тры асноўныя групы: таўталагічныя, паясняльныя і метафарычныя. У сваёй Гістарычнай паэтыцы ён падкрэсліваў, што гісторыя эпітэта ёсць гісторыя паэтычнага стылю ў скарочаным выданні, і нават не толькі стылю, але і паэтычнай свядомасці [6.46].

У нашай працы мы будзем прытрымлівацца класіфікацыі Н.В. Гаўрош, у аснове якой знаходзяцца асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам выдзяляем наступныя віды эпітэтаў: агульнамоўныя (звыклыя); індывідуальна-аўтарскія (рэдкасныя); народна-паэтычныя (сталыя).



1. ЭПІТЭТ ЯК СРОДАК СТВАРЭННЯ ВОБРАЗНАСЦІ Ў ПАЭЗІІ М. БАГДАНОВІЧА


Эпітэт - адзін з актыўных стылістычных сродкаў у паэзіі М. Багдановіча. Амаль што ў кожным яго вершы мы знойдзем вельмі трапнае, прыгожае і мудрае слова. Паэт ужывае эпітэты, калі таго патрабуе змест выказвання, каб паўней ахарактарызаваць прадмет, з яву, выказаць свае адносіны да іх. Для прыкладу можна ўзяць радкі з верша Зімовая дарога :


Праз марозную мглу зіхацяць [4.71]…


Паэт перадае сваё захапленне малюнкамі роднага краю, выказвае пачуццё радасці і замілавання, і знаходзіць для гэтага выразныя і трапныя мастацкія азначэнні. У М. Багдановіча ў гэтых радках дарожка - срабрыстая, рожкі месяца - маркотныя. Гэтыя мастацкія азначэнні - эпітэты.

Эпітэт - вобразнае азначэнне, якое характарызуе прадмет, чалавека, жыццёвую з яву, вылучае характэрную рысу ці прымету якога-небудзь прадмета, з явы, ацэньвае гэты прадмет ці з яву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх, дапамагае ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці, самога чалавека. Эпітэт узмацняе выразнасць, вобразнасць мовы твора, падкрэслівае індывідуальную прымету прадмета: светлы след, сіні прастор, край наш нядольны, доля гаротная, шчыры бор, мудры і кіпучы верш, срэбныя цвяты, знічка коціцца агністаю слязой.

Як ужо было адзначана вышэй, у навуковай літаратуры пакуль няма ні прызнанай тэорыі эпітэта, ні адзінага, вычарпальнага акрэслення самога тэрміна, ні дакладнага вызначэння яго зместу і аб ёму. Адны даследчыкі трымаюцца так званага вузкага разумення тэрміна эпітэт і адносяць да эпітэтаў толькі азначэнні, якія характарызуюцца своеасаблівай мастацкай выразнасцю, вобразнасцю. І менавіта такія эпітэты, на іх думку, - пераважна з паэтычных твораў - адлюстроўваюць аўтарскае бачанне свету, выяўляюць яго пачуцці, яго светаўспрыманне. Калі разглядаць эпітэт менавіта з такога боку, то эпітэт тут будзе з яўляцца вобразным азначэннем, які служыць у тэксце і акрасай, і ўпрыгожаннем мастацкага тэксту. У паэзіі М. Багданоіча такімі эпітэтамі з яўляюцца: агністая сляза, сінявокая ноч, зімовая ласка, шчыры бор, лёгкая хмара, вясёлкавыя іскры, срэбныя цвяты, да ракі радзімай, краса жывая, струн вясёлых перабор, родныя кветкі, сіняя даль.

Некаторыя даследчыкі разглядаюць эпітэт як мастацкае азначэнне ў шырокім сэнсе слова і лічаць эпітэтам кожнае слова, якое паясняе, характарызуе якое-небудзь паняцце, прадмет, з яву. Напрыклад, Л. Цімафееў і С. Тураеў лічаць, што ў стылістычным кантэксце ўсякае азначэнне можа быць вобразным [5.470]. Да прыкладу, М. Багдановіч з назоўнікам рака спалучае азначэнні срэбная, радзімая, люстраная;

месяц у паэта - белы заплаканы, бледна-сіні, залаты, вільготны;

ноч уяўляе сабе М. Багдановіч як - вечная, сінявокая, нахмураная, глухая, гэтыя азначэнні ў адпаведным стылістычным кантэксце ўспрымаюцца як вобразныя - як эпітэты.

Аднак не кожнае азначэнне - эпітэт. Не з яўляюцца эпітэтам лагічныя азначэнні, яны не маюць вобразнасці. Лагічнае азначэнне называе такую прымету прадмета, якая адрознівае яго ад іншых, такіх самых прадметаў, эпітэт жа - ацэньвае, характарызуе прадмет, выражае адносіны аўтара да яго.

Напрыклад, можна параўнаць: густая, вялікая, цёмная, грымотная хмара і празрыстая, лёгкая, магутная, бяздольная, хмара - дыван-самалёт.


У небе - ля хмары грымотнай - празрыстая, лёгкая хмара

Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару.

Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай,

Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як слязамі, адна пралілася;

Гулкім раскатам грымотаў другая ў адказ азвалася.

І па асобку загінулі хмары бяздольныя тыя,

Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые [4.58].
Як ўжо было адзначана вышэй, спрэчным застаецца пакуль што пытанне адносна граматычнага выражэння эпітэтаў. Большасць вучоных (Б. Тамашэўскі, А. Лук яноўскі, І. Рыбакова і інш.) лічаць, што эпітэты - гэта пераважна якасныя прыметнікі. І. Рыбакова адзначае, што сувязь эпітэта з паяснёным словам не можа разглядацца як прэдыкатыўная. Эпітэт і паяснёнае слова ўтвараюць словазлучэнне атрыбутыўнага тыпу, усякая іншая сінтаксічная функцыя - не функцыя эпітэта [2.59,63]. Такое разуменне функцыі эпітэта дае падставу сцвярджаць, што азначэнні, выражаныя адноснымі прыметнікамі, - лагічныя азначэнні. Эпітэтамі ж яны становяцца тады, калі ў кантэксце набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца, становяцца якаснымі, напрыклад: бахматыя зоркі, сінявокая ноч, маладзік бледна-сіні, сіняя вышыня, срэбная рака, срэбныя цвяты, люстраная вада, срэбны пыл:


Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл. (верш Актава ) [4.142].

Такія мастацкія азначэнні не толькі характарызуюць прадметы ці з явы, а і пераносяць на іх з іншых (непасрэдна не выражаных у кантэксце) прадметаў новыя, дадатковыя якасці.

У ролі вобразных азначэнняў - эпітэтаў М. Багдановіч ужывае дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі, прыметнікі.


Цягне з возера срэбныя сеці [4.54].

Па шыры неба ў даль марудна праплывае.

Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае

Агністы меч і зіхаціць вясёла [4.57].

З чырвоных макаў свой вянок [4.61] ?

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,

І павёў яго ў цёмную даль за сабой,

І прывабіў да мглістай халоднай вады, -

Сэрца білася рыбкай у сеці тады [4.66].


Большасць разглядаемых эпітэтаў класіфікуецца як агульнамоўныя. Яны вылучаюцца сярод іншых груп устойлівай сувяззю з паяснёным словам, частай ужывальнасцю ў літаратурнай мове і магчымасцю ўзнаўляцца адносна кантэксту. Сярод звыклых эпітэтаў сустракаюцца як стылістычна нейтральныя, так і эмацыянальна афарбаваныя, ужытыя з прамым і пераносным значэннем. У паэтычнай мове Максіма Багдановіча гэта самая шматлікая група агульнамоўных эпітэтаў: лёгкая, грозная, магутная, грымотная, празрыстая хмара; бледна-сіні, чырвоны маладзік; зялёнае, глухое неба; срэбны туман; сіняя даль; сіняя выш; звонкі,буйны вецер; чырвона-жоўты, залаты, бледны, тонкі, маркотны, зялёны, вільготны месяц; ноч глухая, сінявокая; сіні прастор; срэбная рака; срэбныя цвяты; пануры, чорны агонь; срэбны пыл; сінія, ясныя зоркі; срэбная раса; срэбраны голас; сіні абшар; пужлівая, жывая песня; маркотная ліпа; хмурыя, цёмныя елі; буйная мяцель; пушысты сняжок; сіняя ноч; шэрыя дні; пануры, вясёлы калёр.


У небе - ля хмары грымотнай - празрыстая, лёгкая хмара

Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару.

Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай... [4.58].

Сінявокая ноч прахадзіла... [4.64].

...Сумна плыве маладзік бледна-сіні

Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд... [4.65].

Але што там блішча? Ці не ты, сястрыца,

Ці не ты ліешся, срэбная рака [4.116]?

Ў душы гарыць агонь нуды, - пануры, чорны [4.132].

Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл,

Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл [4.142].

Максім Багдановіч, сапраўды, ужывае ў сваіх вершах вялікую колькасць агульнамоўных эпітэтаў. У сваёй большасці, гэта якасныя і адносныя прыметнікі (лёгкая, грозная хмара, тонкі, маркотны, зялёны маладзік, шэрыя дні; срэбны пыл, срэбны туман), таксама рэдка, але сустракаюцца дзеепрыметнікі (дрыжачы пыл). Сінтаксічная функцыя гэтых эпітэтаў у асноўным азначэнні.

Трэба адзначыць, што паэт вельмі трапна выкарыстоўвае гэтыя эпітэты ў сваіх вершах, што паказвае на яго шырокае бачанне свету і любоў да сваёй радзімы, да свайго роднага краю.


1.2 Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў паэзіі м. Багдановіча


Асаблівасць індывідуальна-аўтарскіх (рэдкасных, аказіянальных) эпітэтаў заключаецца ў тым, што яны дапамагаюць больш поўна раскрыць адметнасць мастацкага стылю таго ці іншага аўтара. Гэтыя эпітэты вызначаюцца арыгінальнасцю, самабытнасцю аўтарскага ўжывання. Яны адлюстроўваюць светапогляд пісьменніка, яго індывідуальныя асаблівасці асэнсавання рэчаіснасці. Індывідуальна-аўтарскія эпітэты рэдкасныя, таму што яны адзінкавыя, іх ствараюць аўтары мастацкіх твораў з мэтай уздзеяння на чытача. Такія вобразныя азначэнні надзвычай рэдка спалучаюцца з аднымі і тымі ж словамі; яны адзінкавыя, неўзнаўляльныя. Ступень устойлівай сувязі ўнутры атрыбутыўнага словазлучэння, у якім паясняльнае слова - аказіянальны эпітэт, невялікая. Умовай узнікнення індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў служыць незвычайнасць, нестандартнасць спалучэння слоў, якая адлюстроўвае своеасаблівасць аўтарскіх асацыяцый, непаўторнасць бачання свету мастаком слова. Тыя ці іншыя якасці, уласцівасці па сваёй сутнасці не належаць прадмету ўнутрана, не вынікаюць з яго зместу, аўтар бярэ іх з нейкай іншай сферы на аснове знешняга ці ўнутранага падабенства. У выніку ствараецца непаўторны зрокавы, слыхавы, абаняльны вобраз. Індывідуальнасць і непаўторнасць мастацкаму стылю Максіма Багдановіча надаюць менавіта рэдкасныя, аказіянальныя эпітэты.


Цягне з возера срэбныя сеці [4.54].

...Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае

...Ударыў ён - і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,

І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся [4.57].

...І паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя,

Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые [4.58].

З чырвоных макаў свой вянок [4.61]…

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй,

І павёў яго ў цёмную даль за сабой [4.66]...

Гэтак любоўна вянок з вас сплятае [4.67].


Праз гэтыя радкі, з дапамогай індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў, аўтар вельмі выразна перадае свой сумны настрой. М. Багдановіч сумуе па лету, па яго каляровых радуючых вока кветках.


Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы.

Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сцякаюць,

А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць.

Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае,

І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае [4.83]...


Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў пераважнай большасці - метафарычныя вобразныя азначэнні, якія выражаюць аўтарскую ацэнку навакольнага жыцця, дапамагаюць нам бачыць свет у складанай прызме асацыяцый, знаходзіць падабенства і выяўляць аналогіі, якія даюць магчымасць зразумець нябачныя на першы погляд сувязі паміж разнастайнымі з явамі. Нязвыкласць спалучэння звычайных, часта нейтральных прыметнікаў (лагічных азначэнняў) з назоўнікамі, якія ў звычайным кантэксце з імі не спалучаюцца, забяспечвае стварэнне выразных і дакладных аказіянальных эпітэтаў [3.11]: асенняя нахмураная ноч, сп янелая мяцель, глухое дно, сонныя лужы, сляпыя вокны, сіла няскромная, непагода глухая.


Гудзіць сп янелая мяцель [4.100]...

На цёмнай гладзі сонных луж балота,

Між пачарнеўшых каранёў чарота [4.138]...

...З абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты

Стаялі - шэрыя, струхлеўшыя; як латы,

Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх,

І аж чарнелася салома стрэх гнілых [4.145]...

народный аўтарскій эпітэт багдановіч

Базай для стварэння аказіянальных эпітэтаў часта становіцца аксюмаран: эпітэт разам з паяснёным назоўнікам утварае спалучэнне супрацьлеглых паняццяў, якія лагічна выключаюць адно аднаго, але ўжытыя разам даюць новы паэтычны вобраз салодкая жудасць, шум ціхі.


Мастацкія прыёмы адухаўлення і персаніфікацыі як неад емныя ў слоўным жывапісе патрабуюць адпаведнага выражэння, што ў значнай ступені забяспечваюць індывідуальна-аўтарскія эпітэты, мэтазгоднасць якіх, іх эстэтычная функцыя высвятляецца толькі з макракантэксту: месяц заплаканы; грозны меч; струны вясёлыя; заснуўшая зямля; вясёлыя бомы; панурая хата; глухі бор; глухія будынкі; нахмураная, глухая, сінявокая ноч; сп янелая мяцель; сонныя лужы.


Месяц белы заплаканы свеціць [4.54]...

Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,

І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць гэта дождж праліўся [4.57].

...І ўспомніў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы

Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,

І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы [4.98]...

Гудзіць сп янелая мяцель [4.100]...


У адрозненні ад індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў, якія ў аўтара можна даволі часта сустрэць, эпітэты-прыдаткі аўтар выкарыстоўвае ў адзіных выпадках, і таму гэтыя эпітэты сустракаююцца вельмі рэдка.

У пераважнай большасці аказіянальнымі з яўляюцца эпітэты-прыдаткі. Вобраз, створаны такімі мастацкімі азначэннямі, можа ўзнікаць на аснове сімвалічнага значэння паяснёнага слова.

Як правіла, гэтыя эпітэты-прыдаткі функцыянуюць у метафарычным кантэксце з ярка выражанай алегарычнасцю, што забяспечвае семантычную двухпланавасць, своеасаблівы паралелізм, суіснаванне двух значэнняў слова - прамога і пераноснага, дэнататыўнага і канататыўнага: радзіма як сімвал утульнасці, пяшчоты, ласкавасці, бяспекі выклікае ў паэта эпітэт-прыдатак маці:


Ўзмаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, -

Ці хваце нам духу ў час гэты жыццёвы ёй аддаць,

Без скаргі палеч у магілы [4.111]?!


У вершы У вёсцы маці ў М. Багдановіча сімвалізуецца з Дзевай, ён нават так і піша:


Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці,

І душы мацярэй нас могуць чараваці;

Вышэй краса - ў іх злітнасці жывой!

Жадаючы з явіць цераз свае халсціны

Красы тэй сімвалам, Маць-Дзева, стала ты, -

І глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты [4.144].

...Там не трэба ні шчасця, ні ласкі,

Сталыя (народна-паэтычныя, традыцыйныя) эпітэты прыйшлі ў літаратурную мову з вуснай народнай творчасці (з песень, прыпевак, казак, прыказак). Асноўная рыса народна-паэтычных эпітэтаў - гэта абмежаванасць спалучэння з паяснёным назоўнікам. У вершах М. Багдановіча такія эпітэты таксама прысутнічаюць. Беларускі пісьменнік выкарыстоўвае вобразы і багацце паэтычнай мовы вуснай народнай творчасці, таму ў яго творах мы не раз сустракаем народна-паэтычныя эпітэты: месяц белы, хмары бяздольныя, маркотныя месяца рожкі, сіняя даль, вочы збалелыя, панурая хата, месяц круглы, сонца краснае, глухі бор, сіняя вышыня, глухая ноч, сіні прастор, буйны вецер, лівень кропель-слёз, агонь чорны, чыстыя слёзы, чыстая краса, ясная душа, ясны твар, горкія слёзы, злыя часіны, месяц бледны, ясныя зоркі, хмурыя елі, месяц маркотны, сіняя ноч, цёмнае ліха.


Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы.

Тае воск, і ўніз ціхутка капелькі сцякаюць,

А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць.

Свечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае,

І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае [4.83].

Там не блішча ясная зарніца [4.93].

...Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні,

І зчіліся з ёю ліўнем кропель-слёз [4.116].

Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс [4.171]...

Спалучыўшыся ў народнай творчасці з тым або іншым словам вельмі даўно, яны на працягу стагоддзяў пераходзяць з адной песні або верша ў другі як гатовыя паэтычныя формулы, амаль не абнаўляючы свайго вобразна-сэнсавага значэння [7.23]. Паэт вельмі дакладна праз гэтыя эпітэты перадае народныя перажыванні, пачуцці, іх жаданні. Трэба адзначыць, што гэтыя эпітэты паэт выкарыстоўае вельмі часта ў сваіх вершах, чым падкрэслівае веданне беларускага фальклору.



2. КАЛЯРОВЫЯ ЭПІТЭТЫ Ў ПАЭЗІІ М. БАГДАНОВІЧА


Вобразныя азначэнні М. Багдановіча выяўляюць тонкую назіральнасць паэта, яго злітнасць з прыродай, замілаванасць і захапленне яе праявамі. Па-мастацку карыстаецца паэт прыметнікамі са значэннем колеру - так званымі колеравымі эпітэтамі. Усё ў прыродзе, да чаго звяртаецца Багдановіч, мае сваю акрасу, свае фарбы, адценні:


Цягне з возера срэбныя сеці…[4.54].

Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог,

Ў небе месяца праглянуў бледны рог,

Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд... [4.65].


Учытваемся ў радкі, і перад намі паўстаюць сінявокая ноч, маладзік бледна-сіні, сіняя даль, чырвона-жоўты месяц, сонца краснае, срэбная рака.

У радках вершаў паэта адзін той самы колеравы эпітэт-азначэнне можа выклікаць розныя асацыяцыі ў спалучэнні з рознымі назоўнікамі.

Так, эпітэт сіні са значэннем колеру вады, неба, аблокаў характарызуе назоўнікі маладзік, даль, вышыня, прастор, зоркі, абшар, ноч, вылучаючы, падкрэсліваючы іх колер, і выступае як паясняльны эпітэт:

...Сумна плыве маладзік бледна-сіні

Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд...[4.65].

І ў струях яе змые свой пыл [4.74].

З нізкага берагу дно акіяна вачам недаступна, -

Глуха укрыла яго сіняя цемень вады [4.135].

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

І сказаць: Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Сіні колер у паэта, як мы бачым, вельмі часта сустракаецца ў яго вершаваных радках. Гэта адзін з найбольш распаўсюджаных колераў у вершах М. Багдановіча.

Максім Багдановіч па-свойму рэалізуе ў вершаваным радку семантычныя магчымасці прыметніка срэбны. Эпітэт срэбны бліскуча-шэры, падобны колерам да срэбра Багдановіч спалучае з назоўнікамі дарога, туман, рака, цвяты, пыл, раса, голас:


Снег блішчыць, як халодная сталь [4.71].

Ці не ты ліешся, срэбная рака [4.116]?

Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл [4.142].

Ў небе рахманы, срэбны голас Звона гудзіць.

Птушкі маркотнай з дзерава голас Сумна звініць [4.170].


Эпітэт залаты бліскуча-жоўты, падобны колерам да золата паэт спалучае з назоўнікамі струны (сонца), месяц, каса (дзяўчыны):


Звоніць ледзьве чутна ў іх [4.75]...

Паэт таксама выкарыстоўвае такія каляровыя эпітэты: белы са значэннем колеру малака, снегу характарызуе назоўнікі месяц:


Цягне з возера срэбныя сеці [4.54].


Таксама ў значэнні белага колеру М. Багдановіч выкарыстоўвае такі каляровы эпітэт як снегавы, у значэнні белы, як снег :


Ён пільна ўсё глядзіць на рунь [4.94].


Шэры колер у паэта - гэта колер сумны, пануры, праз гэты колер мастак перадае свой унутраны стан, свой пануры настрой. Эпітэт шэры М. Багдановіч спалучае з назоўнікамі: гадзіна, восень, дні:


Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых,

Як попел, на душу мне клалася ўвесь час,

Хай не відаць яго... а ўсё ж такі ён не згас [4.109]!

Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне.

Дзе кветы не вянуць, дзе вечна вясна...

Так марылі астры і ждалі вясны[4.194].

Цягнецца, цягнецца, доўгая, шэрая нітка;

Цягнуцца шэрыя дні без прасвету, без сонца,

І не пабачыш, здаецца, ні шчасця, ні ўжытку[4.309].


Максім Багдановіч выкарыстоўвае ў сваіх вершах, хоць і нячаста, і такія колеры, як чорны:
Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць

І плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць [4.132]?..;


месяц у паэта таксама ёсць і чырвонага колеру:


Зірнуў, як між валос, між хмар калматых, цёмных

І ўраз згадаў мне рад уздыхаў прыглушоных [4.203]...


Сярод колеравых пейзажных эпітэтаў сваё месца займаюць злітныя (двайныя) эпітэты, выражаныя складанымі прыметнікамі, што абазначаюць колер ці яго адценні. У такім выпадку дзве прыметы аднаго і таго прадмета (з явы) зліваюцца ў адну, і характарыстыка прадмета набывае іншую, новую якасць: чырвона-жоўты месяц, шэра-ружаваты час, смяротна-жоўтая вада, маладзік бледна-сіні.


У час вячэрні, шэра-ружаваты [4.178].

Катэджаў чорна-жоўтых ззяла [4.184].

Ў небе вячэрнім, зялёным як лёд [4.65]...

Найчасцей колеравыя эпітэты Максім Багдановіч ужывае пры апісанні з яў прыроды. Праз колер паэт перадае сваё зрокавае ўспрыманне прыродных з яў і выказвае свае пачуцці, хваляванні, свае адносіны да рэчаіснасці.



Як ужо было адзначана вышэй, вобразнасць пэтычнай мовы залежыць, найперш, ад выкарыстання выяўленчых сродкаў, сярод якіх важную ролю адыгрываюць эпітэты. Менавіта яны, у паэзіі М. Багдановіча дапамагаюць ахарактарызаваць прадметы, жыццёвыя з явы дакладна і ўсебакова, падаюць вобраз яркім і запамінальным, а мову больш выразнай. Багатая на эпітэты мова паэта гучыць вельмі прыгожа і эмацыянальна. Менавіта эпітэты ў многім вызначаюць індывідуальны стыль паэта, бо Багдановіч ужывае арыгінальныя і непаўторныя эпітэты, з дапамогай якіх раскрываецца ўнутраны свет лірычнага героя ці якога-небудзь прадмета або прыметы.

Эпітэт у паэтычнай мове Максіма Багдановіча з яўляецца адным з дзейсных сродкаў вобразнасці, мае сваю адметнасць у структуры, семантыцы, стылістычным прызначэнні. Паэзія аўтара багата эпітэтамі. Яны ствараюць своеасаблівыя асацыятыўныя карціны, незвычайныя, яркія, надаюць ім выяўленчую экспрэсію, глыбоку пранікнёнасць. Праз эпітэт аўтар здольны перадаваць зрокавыя, слыхавыя ўяўленні, якія дапамагаюць чытачу наглядна ўявіць малюнкі навакольнага свету, перадаць прыгажосць беларускай прыроды, раскрыць перажыванні самога паэта.

Разгледжаныя эпітэты паказваюць, як умела карыстаецца аўтар выразнымі вобразнымі магчымасцямі мовы, як удала ўмее знайсці якраз тое адзінае слова, якое найбольш дакладна і трапна раскрывае змест апісання.

У нашай курсавой рабоце, мы разглядалі эпітэты ў паэзіі М. Багдановіча, нам патрэбна было размежаваць эпітэты па наступных групах: агульнамоўныя эпітэты, індывідуальна-аўтарскія, народна-паэтычныя, эпітэты-прыдаткі і каляровыя эпітэты. Мы паспрабавалі разгледзець амаль усе эпітэты, каб выявіць, якімі эпітэтамі найбольш карыстаўся аўтар, што ён хацеў перадаць нам праз гэтыя сродкі мастацкай выразнасці. З праведзенай намi работы можна ўбачыць, наколькі ўдала і па-мастацку М. Багдановіч карыстаецца вобразна выяўленчымі сродкамі, у прыватнасці эпітэтамі. Аўтар карыстаўся рознымі відамі эпітэтаў: народна-паэтычнымі, індывідуальна-аўтарскімі, вельмі шмат М. Багдановіч карыстаецца ў сваіх вершах каляровымі эпітэтамі, дарэчы, іх аўтар выкарыстоўвае найчасцей за іншыя эпітэты. Калі прасачыць, якія колеры аўтар найчасцей ужывае ў сваіх вершах, то можна заўважыць, што больш за ўсё паэт, у разгледжаных намі вершах, выкарыстоўвае эпітэты з сінім колерам, такіх эпітэтаў налічваецца адзінаццаць, таксама не менш рэдка аўтар ужывае эпітэты з выкарыстаннем срэбнага колеру, зялёнага, залатога, шэрага. У адзінкавых выпадках М. Багдановіч выкарыстоўвае чорны і чырвоны колеры.

Пісьменнік у асноўным выкарыстоўвае канструкцыі тыпу: назоўнік + прыметнік. Адзначым, што пісьменніцкай манеры М. Багдановіча характэрна падмацаванне аднаго тропа іншым, што стварае яшчэ большую вобразнасць і экспрэсіўнасць.

Мастацкая мова М. Багдановіча насычана паэтычнымі эпітэтамі, у якіх выяўленчасць паказана максімальна. Паэт падбірае сінанімічныя трапеічныя эпітэты да самай вялікай колькасці з яў, прадметаў. У сваіх вершах мастак выкарыстоўвае таксама і складаныя прыметнікі. Эпітэт, складзены з дзьвюх асноў, прадуктыўней ужо па знешняй прыкмеце - колькаснай.

Эпітэты-прыметнікі, выражаныя складанай формай, у сваёй большасці раскрываюць каляровую гаму прадмета. Праз гэтыя эпітэты аўтар перадае тонкае эмацыянальна-экспрэсіўнае адценне характарыстыкі, можа напластоўвацца і ствараць вобразную характарыстыку незвычайнай моцы, якая з яўляецца дамінуючай у кантэксце.

Даволі часта, аўтар выкарыстоўвае і народна-паэтычныя эпітэты, падкрэсліваючы, тым самым, моўны каларыт народа, пе
Похожие работы на - Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча Курсовая работа (т). Литература.
Реферат по теме Королевство Камбоджа
Сочинение По Роману Дубровский Защита Человеческой Чести
Реферат: Физическая культура и спорт после революции и до Великой Отечественной войны
Контрольная работа: Труд как основа развития общества
Специальная Оценка Условий Труда Реферат Мчс
Мини Сочинение На Тему Классная Комната
Какой Я В Общении Сочинение
Задача На Тему Открытие Аккредитива Ооо "Смола"
Курсовая работа по теме Исследование международно-правовых проблем регулирования борьбы с пиратством
Реферат по теме Понятие качества социально-культурных услуг в истории экономических учений
Счастливый Случай Сочинение Рассуждение
Реферат: Экологические права и обязанности граждан и общественных объединений
Экспрессивный синтаксис
Реферат по теме Лингвистическое наследие Е. Д. Поливанова
Контрольная Работа На Тему Современное Искусство Фотографии
Бахтин Собрание Сочинений В 7 Томах
Реферат: Особенности развития французского государства в период с XI по XVI век
Контрольная работа по теме Экстраполяция в рядах динамики и метод прогнозирования
Реферат по теме Сутність та цілі педагогічної діяльності
Реферат На Тему Культура Почуттів
Реферат: Диспластический сколиоз, его профилактика и лечение
Реферат: США в период Второй Мировой войны
Контрольная работа: Буронабивные сваи

Report Page