Эміль Гакл “Нормы камічных паводзін” (Логвінаў, 2018 г.), 3/5.

Эміль Гакл “Нормы камічных паводзін” (Логвінаў, 2018 г.), 3/5.

t.me/bellitra

Сучасны чэшскі пісьменнік Эміль Гакл (пад гэтым псеўданімам хаваецца Ян Бэнэш) пачынаў як паэт, але перайшоў на прозу, якую і піша дагэтуль. Тут пад адной вокладкай хаваюцца адразу дзве аповесці: “Пра бацькоў і дзяцей” і “Нормы камічных паводзін”.

Аповесць “Пра бацькоў і дзяцей” ў Чэхіі даволі папулярная і ўганараваная рознымі прэміямі. Яна апісвае шпацыр бацькі і сына па вуліцах Прагі. Яны завітваюць у розныя бары, кавярні і размаўляюць пра жыццё. Своеасаблівы чэшскі “Уліс”. Размовы ад вельмі прыватнага (напрыклад, абмеркаванне жанчын) пераходзяць да агульнага, да гісторыі краіны і яе пакручастага лёсу. Тут і гісторыя Усходняй Еўропы ад камунізму да нацызму, і лёс Югаславіі.

Бацька, як чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, разважае на тэму таго, што Чэхія за стагоддзе перажыла столькі ўсяго, але ж, па сутнасці, нічога не змянілася. І дадае:

“Новага на свеце нічога няма ўжо два мільярды гадоў, толькі варыяцыі на тэму вуглярод, вадарод, кісларод і азот”.

Таксама бацька часам выдае даволі цікавыя параўнанні, напрыклад, як гэтае:

“А гісторыя Балканаў — пахмурная і паэтычная, як нямецкая опера, гэта вам не жарцікі, там кроў цячэ ракой, адсечаныя галовы валяюцца па вуліцах і тут жа побач танчаць людзі і грае аркестр”.

Вось толькі цалкам для мяне гэтая кніга аказалася простым зборнікам анекдотаў і цытат ад бацькі. Аднастайнасць сюжэта надакучвае, хоць першапачаткова яна і не задумвалася як нешта дынамічнае.

Аповесць “Нормы камічных паводзін” працягвае лінію папярэдняй аповесці, толькі яшчэ больш бессюжэтна. Зноў размовы сына з бацькам, які памірае. І шчыра прызнаюся, што апошнія старонкі кнігі я проста бяздумна перагортвала.

Але добрая магчымасць пазнаёміцца з сучаснай чэшскай літаратурай.

Купіць кнігу: https://lohvinau.by/product/%d0%bd%d0%be%d1%80%d0%bc%d1%8b-%d0%ba%d0%b0%d0%bc%d1%96%d1%87%d0%bd%d1%8b%d1%85-%d0%bf%d0%b0%d0%b2%d0%be%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%bd-%d1%8d%d0%bc%d1%96%d0%bb%d1%8c-%d0%b3%d0%b0%d0%ba%d0%bb/



Report Page