Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах. Реферат. История.

Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах. Реферат. История.




💣 👉🏻👉🏻👉🏻 ВСЯ ИНФОРМАЦИЯ ДОСТУПНА ЗДЕСЬ ЖМИТЕ 👈🏻👈🏻👈🏻



























































Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.


Помощь в написании работы, которую точно примут!

Похожие работы на - Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах

Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе

Нужна качественная работа без плагиата?

Не нашел материал для своей работы?


Поможем написать качественную работу Без плагиата!

Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт


Рэферат па тэме: Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах






























Змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам




Цэнтралізаваная
сістэма кіраўніцтва народнай гаспадаркай з'яўлялася даволі эфектыўнай у гады
індустрыялізацыі, калектывізацыі, пасляваеннага аднаўлення. Яна забяспечвала
высокія тэмпы росту эканомікі ва ўмовах шырокага выкарыстання экстэнсіўных
формаў і метадаў развіцця. Аднак гэты механізм не адпавядаў часу НТР. Пошук
новых шляхоў стымулявання вытворчасці адбываўся ў межах старой
адміністрацыйна-каманднай сістэмы.


У
адпаведнасці з законам "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання
прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.) у БССР па, сутнасці, была
ўведзена тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай, утвораны адзін эканамічны
раён і ліквідавана дзевяць міністэрстваў. Для кіравання саюзна-рэспубліканскай
прамысловасцю і будаўніцтвам быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР,
падпарадкаваны Савету Міністраў рэспублікі.


Набліжэнне
кіравання да вытворчасці мела пэўнае станоўчае значэнне, што выявілася ў
павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах
беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню
мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і кааперавання вытворчасцей,
арганізацыі вытворчых аб'ядпанняў.


Акцэнт
быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і
металаапрацоўкі. На Магілёўскім металургічным заводзе ў 1957 г. выпушчаны першы
беларускі пракат. Пасля арганізацыі вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў і
вузлоў на спецыялізаваных заводах у Гродна і Баранавічах з варотаў Мінскага
аўтамабільнага завода выйшлі першыя 6-7-тонныя бартавыя машыны, са-мазвалы і
цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымаль-насцю 25 тон і больш была
сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.


На
Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася выт-ворчасць новага трактара
МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не
саступаў лепшым замежным узорам трактароў свайго класа. Павялі-чыўся выпуск
сельскагаспадарчай тэхнікі. Далейшае развіццё атрымала станкабудаванне.


Увод
у эксплуатацыю Бярозаўскай ДРЭС (што давала ў 1965 г. амаль у 5 разоў болын
энергіі, чым усе электрастанцыі рэспублікі ў 1940 г.), будаўніцтва новых ліній
электраперада-чы дазволілі стварыць адзіную Беларускую энергасістэму.


Узніклі
і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная,
нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол.
На асно-ве Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў
і прыроднага газу з Украіны ў Салігорску пачала стварацца буйная база па
вытворчасці мінеральных угнаенняў. Беларусь стала адным з галоўных раёнаў СССР
па вытворчасці калійных угнаенняў.


Буйным
аб'ектам вялікай хіміі стаў Гродзенскі азотнатука-вы завод, першая чарга якога
ўведзена ў строй у 1963 г. У гэтым самым годзе пачалося будаўніцтва Гомельскага
супер-фасфатнага завода. На карце рэспублікі з'явіліся новыя гара-ды -
Наваполацк, Салігорск, Светлагорск.


Разам
з тым ужо на XXV з'ездзе КПБ (1961) сур'ёзную трывогу
выклікаў шэраг негатыўных з'яў у развіцці эка-номікі. Адставала газіфікацыя,
нездавальняючым было бу-даўніцтва ў хімічнай прамысловасці. Значная колькасць
прадпрыемстваў выпускала прадукцыю састарэлых узораў, якая не карысталася
попытам. Знізіліся тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці. На пачатку
1960-х гг. пачалі выяўляцца недахопы ў сістэ-ме кіравання прамысловасцю па
тэрытарыяльнаму прынцы-пу. Шматступеньчатасць і паралелізм выклікалі многія
не-патрэбныя ўзгадненні. Укараненне новых узораў машын стрымлівалася з-за
адсутнасці комплекснага планавання ме-рапрыемстваў па новай тэхніцы.


Недастатковай
была ўвага да развіцця лёгкай прамысло-васці. Рост галін групы "А"
апярэджваў рост вытворчасці прадметаў народнага спажывання (група
"Б") нават у боль-шых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым
пла-нам. Было недавыканана заданне сямігодкі па вытворчасці такіх прамысловых
вырабаў, як ільновалакно, фотаапараты, хімічныя валокны і іншыя.


Галоўнай
прычынай замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця на пачатку 60-х гг.
з'яўлялася вычарпанне магчымас-цей экстэнсіўнага развіцця, неадпаведнасць паміж
значным павелічэннем аб'ёму вытворчасці, узросшай складанасцю структуры
гаспадаркі, эканамічных сувязяў і тагачаснымі ме-тадамі планавання і
эканамічнага стымулявання вытворчасці.


Гэта
можна праілюстраваць і на прыкладзе развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. На пачатку
1960-х гг. назіра-ецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі,
павялічваецца яе сабекошт.


Былі
вычарпаны магчымасці нарошчвання жывёлагадоў-чай прадукцыі шляхам росту
пагалоўя. Ужо ў 1960-1961 гг. мяса было выраблена да запланаванага - 80%,
малака - 81%. Пачынаючы з 1962 г., у калгасах і саўгасах рэспублікі ўсё менш
атрымліваюць малака ад кожнай каровы, што адпавед-на выклікала і змяншэнне
валавога надою, нягледзячы на значны рост грамадскага статка.


На
становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг.
адмоўна адбіўся нізкі ўзровень кіра-вання, падрыхтоўкі сельскагаспадарчых
кадраў, агранаміч-най навукі. Да непажаданых вынікаў прывяла і паспешлі-васць у
рэарганізацыі МТС (пачалася з 1958 г.). Большасць калгасаў, не маючы сродкаў
выкупіць адразу ўсю тэхніку, вымушана была залезці ў даўгі да
дзяржавы. Адмоўным фак-тарам з'явілася адсутнасць у калгасаў сваіх
механізатарскіх кадраў, бо значная частка былых работнікаў МТС засталася ў
рамонтных службах ці знайшла іншую працу ў горадзе.
Істотную
небяспеку для сельскай гаспадаркі ўяўляла кам-панія па ліквідацыі асабістых
гаспадарак, што разгарнулася пад лозунгам непасрэднага пераходу да камунізму.
Вялікую шкоду калгаснай і саўгаснай вытворчасці нанеслі парушэнні ў палітыцы
цэн на сельскагаспадарчыя прадукты, неабгрун-таваныя перабудовы органаў
кіравання, а таксама шматлікія шаблонныя ўказанні па агратэхніцы і заатэхніі,
структуры пасяўных плошчаў і іншых пытаннях, што даваліся зверху калгасам і
саўгасам без уліку мясцовых умоў.


Пагоршылася
становішча спраў у вытворчасці тавараў ма-савага попыту і сельскай гаспадарцы,
што абвастрыла сацы-яльныя канфлікты ў рэспубліцы. Асабліва напружаным быў 1962
г., калі на агульны невысокі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва
Беларусі наклаліся вынікі грашовай рэформы 1961 г. і павышэнне цэн на
мяса-малочную прадук-цыю. Апошняе, напрыклад, падштурхнула да страйку работніц
цэха Віцебскай швейнай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі".


Сітуацыя
ў 1962 г. настолькі накалілася, што Прэзідыум Савета народнай гаспадаркі БССР з
31 сакавіка да 14 жніўня гэтага года вымушаны быў 5 разоў звяртацца да сітуацыі
на прадпрыемствах. Адзначалася, што ўзрасла колькасць вы-падкаў адмаўлення ад
работы. I ў вышэйшых эшалонах ула-ды
ўсё болып усведамлялася неабходнасць паступовага пера-ходу да эканамічна
абгрунтаваных метадаў кіравання.




У
сакавіку 1965 г. на Плепу-ме ЦК КПСС было разгледжана пытанне "Аб
неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР", у
верасні - "Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удаска-наленні
планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай
вытворчасці". Меры, якія ажыццяўляліся на ас-нове рашэнняў пленумаў,
назвалі эканамічнай рэформай.


Фактычна
рэформа складалася з дзвюх частак. Па-першае, у верасні 1965 г. было вырашана
вярнуцца да галіновага прын-цыпу кіраўніцтва прамысловасцю. На Беларусі ў
кастрычніку 1965 г. замест аднаго саўнаргаса былі створаны 6 міністэрстваў
саюзна-рэспубліканскіх і 3 рэспубліканскіх (мясцовай прамыс-ловасці, тарфяной,
сельскага будаўніцтва). Па-другое, вызнача-ліся мерапрыемствы па ўдасканаленню
планавання і эканаміч-нага стымулявання прамысловай вытворчасці. Змянялася
сістэ-ма тэхніка-эканамічных паказчыкаў, якія даводзіліся прадпры-емствам
зверху (замест 109 толькі 9). Вышэйстаячыя органы павінны былі планаваць толькі
асноўныя заданні: аб'ём рэаліза-цыі прадукцыі, асноўную наменклатуру вырабаў,
фонд зарпла-ты, прыбытак, рэнтабельнасць і інш. Прадпрыемствы атрымалі права
самастойна вызначаць рост прадукцыйнасці працы, зніжэнне сабекошту прадукцыі,
колькасць персаналу. Вытвор-часць валавой прадукцыі, як асноўны паказчык, быў
заменены на аб'ём яе рэалізацыі. Меркавалася, што гэта выкліча прамую
зацікаўленасць у выпуску тавараў, якія б карысталіся попытам у спажыўца. Ва
ўмовах гаспадарчай рэформы па-новаму выра-шаліся пытанні матэрыяльнага
заахвочвання работнікаў. 3 пры-бытку прадпрыемстваў, акрамя фонду развіцця
вытворчасці, ствараліся фонды для матэрыяльнага заахвочвання і правядзен-ня сацыяльна-культурных
мерапрыемстваў.


Такім
чынам, прадугледжвалася адначасовае ўмацаванне цэнтралізаванага кіравання
народнай гаспадаркай і пашы-рэнне гаспадарчай самастойнасці, ініцыятывы
калектываў прадпрыемстваў. Зразумела, што такое спалучэнне эканаміч-ных і
дырэктыўных метадаў было цяжка сумяшчальным.


Новыя
метады планавання і эканамічнага стымулявання, што ўкараняліся з 1966 г.,
з'явіліся адметнай рысай восьмага пяцігадовага плана (1966-1970). Першым у
рэспубліцы па-чаў працаваць па новаму калектыў Гомельскага шклозавода, а ўсяго
ў 1966 г. - 40 прадпрыемстваў. Яны ў наступным годзе самі прасілі вышэйшыя
органы павялічыць ім планавыя заданні па аб'ёму рэалізацыі больш чым на 60 млн.
рублёў і па прыбытку - на 20 млн рублёў. Распаўсюджванне рэформы ўшыр на
Беларусі ішло даволі паспяхова, бо першымі на новыя ўмовы гаспадарання сталі
пераходзіць лепшыя ў сваіх галінах прадпрыемствы. Натуральна, яны мелі
магчымасць захаваць сваіх рабочых. Але калі рэформа распаўсюдзілася на цэлыя
галіны, то стала відавочным: міністэрствы па-ра-нейшаму забіраюць сродкі ў
прадпрыемстваў перадавых і перадаюць адстаючым. Галоўным паказчыкам дзейнасці
прадпрыемства заставаўся план. Перадавіком лічыўся не той, хто ўзяў больш
напружанае заданне, а той, хто перавыканаў план. Усялякае перавыкананне плана
між тым выклікала зме-ну прапорцый, устаноўленых народнагаспадарчым нланам і
садзейнічала арытміі вытворчасці. Зразумела, што ўсё вы-шэйпералічанае
вызывалася да жыцця паступовым узмац-неннем адміністрацыйнай сістэмы.
Міністэрствы захавалі ў сваіх руках важнейшы сродак уздзеяння на прадпрыемствы
-цэнтралізаванае размеркаванне фондаў. Прадпрыемства не магло нават абскардзіць
рашэнні вышэйстаячага кіраўніцт-ва, бо не быў выпрацаваны дакладны механізм
юрыдычнай абароны правоў працоўнага калектыву.


Не
дала неабходнага эфекту і механічная замена тэрыта-рыяльнага прынцыпу кіравання
галіновым. Ужо ў восьмай пяцігодцы (1966-1970) асобныя міністэрствы парушылі
тыя сувязі, якія склаліся ў рэспубліцы.


У
другой налове 1960-х гг. асабліва выразна акрэсліліся супярэчнасці, увогуле
характэрныя для развіцця беларускай прамысловасці ў пасляваенныя дзесяцігоддзі.
3 аднаго боку, высокія тэмпы развіцця электраэнергетыкі, нафтаздабываю-чай,
нафтаперапрацоўчай, хімічнай, паліўнай прамысловасці, радыёэлектронікі,
прыборабудаўніцтва, высокадакладпапі станкабудавання. 3 другога, нізкі ўзровень
механізацыі дапа-можных працэсаў. Прыкладна палова ўсіх рабочых прамыс-ловасці
БССР была занята на дапаможных працэсах. У прад прыемстваў не было эканамічнай
зацікаўленасці ў зніжэнні ўдзельнай вагі ручной працы, у змяншэнні колькасці
працую-чых, бо гэта было звязана з памяншэннем планавых памераў фонду
заработнай платы. Апошні паказчык кіраўнікі заводаў і фабрык, наадварот,
імкнуліся павялічыць, таму што ў пра-цэнтах да яго вызначаліся фонды
матэрыяльнага заахвочван-ня сацыяльна-культурных і жыллёвых мерапрыемстваў. Як
вынік, 50% прыросту прамысловай прадукцыі ў 1966-1970 гг. было атрымана за кошт
павелічэння колькасці працуючых. Адпаведна павялічылася міграцыя з вёскі ў горад,
што сур'ёз-на адбілася на вырашэнні жыллёвай праблемы, якасці быта-вога
абслугоўвання насельніцтва гарадоў.


У
сярэдзіне шасцідзесятых гадоў БССР заставалася аграр-на-індустрыяльнай краінай.
Доля прамысловасці ў нацыяналь-ным даходзе рэспублікі складала 43,8% (у цэлым
па СССР -50,7%). Большая частка насельніцтва рэспублікі па-ранейшаму жыла ў
вёсцы. Таму важнае значэнне надавалася развіццю сельскай гаспадаркі.
Прадугледжвалася паляпшэнне матэры-яльна-тэхнічнага забеспячэння і капітальнага
будаўніцтва на вёсцы. Былі ажыццёўлены захады супраць спроб адміністра-цыйнымі
метадамі скараціць дапаможную гаспадарку калгас-нікаў. Вызначаўся шэраг
мерапрыемстваў па стымуляванню калгасна-саўгаснай вытворчасці. Была спісана
запазычанасць калгасам. Значная частка калгаснікаў поўнасцю вызвалялася ад
выплаты падатку. Зацвярджаліся цвёрдыя пяцігадовыя гша-ны закупкі
сельскагаспадарчай прадукцыі. Той яе часткай, што заставалася пасля выканання
дзяржаўнага плана, распа-раджаліся калгасы і саўгасы. Уводзіліся новыя
закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, павялічаныя ў ся-рэднім болып
чым на 50%, а на прадаваемую прадукцыю дадаткова (звыш плана) яшчэ на 50%.


У
выніку ў 1965 г. з усіх калгасаў рэспублікі нерэнтабель-нымі засталіся толькі 6
гаспадарак, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 12%. Рост грашовых даходаў даў
магчымасць павялічыць аплату працы. У 1965 г. былі дасягнуты самыя высокія ў параўнанні
з папярэднімі гадамі паказчыкі ў сельскай гаспадарцы. Валавы збор збожжа
перавысіў максі-мальныя зборы за лепшыя даваенныя і пасляваенныя гады. Значна
ўзрасла ўраджайнасць бульбы. Рост вытворчасці мяса і надояў малака амаль у 2
разы перавысілі павелічэнне пага-лоўя буйной рагатай жывёлы.


У
1960-я гады праводзяцца мерапрыемствы па асушэнню зямель і будаўніцтву саўгасаў
на Палессі. За кошт меліяра-цыі фонд ворыўных зямель калгасаў і саўгасаў
Беларусі па-вялічыўся на 900 тыс. гектараў (на 10%). У гэтай справе ўзніклі і
непажаданыя з'явы. Недаацэнка зваротнага водарэ-гулявання прыводзіла да хуткага
зносу тарфянікаў. У 1969 г. была звернута ўвага на будаўніцтва больш дасканалых
мелі-ярацыйных сістэм, уводзіліся "гарантыйныя пашпарты" асу-шаных
зямель, ствараліся дзяржаўныя камісіі.


Ва
ўмовах адмаўлення прыватнай уласнасці павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай
вытворчасці бачылася праз паглыбленне яе спецыялізацыі і канцэнтрацыі. 3 канца
1960 - пачатку 70-х гг. партыйнае кіраўніцтва рэспублікі пачынас праводзіць у
жыццё курс на стварэнне буйных ад-кормачных комплексаў. Да працы ў гэтым
напрамку натхняў як вопыт ГДР, так і асобных гаспадарак Беларусі, у якіх
сабекошт кілаграма свініны склаў крыху больш рубля.


Капітальныя
ўкладанні на будаўніцтва і сродкі механіза-цыі накіроўваліся перш за ўсё ў тыя
галіны жывёлагадоўлі, на якіх спецыялізаваўся калгас або саўгас.
Удасканальвала-ся спецыялізацыя жывёлагадоўлі ў залежнасці ад месцазна-ходжання
гаспадарак у адносінах да вялікіх гарадоў і пра-мысловых цэнтраў.


Пэўны
плён спецыялізацыі і канцэнтрацыі жывёлагадоўлі вы-явіўся. Вытворчасць
прадуктаў жывёлагадоўлі ў цэлым па рэс-публіцы павялічылася, хаця сабекошт яе
застаўся амаль без змя-ненняў.


Восьмая
пяцігодка (1966-1970) была найболып паспяховаіі за ўсю гісторыю СССР.
Правядзенне эканамічнай рэформы дало штуршок развіццю прамысловасці, аднак
закрапула ў самой эканамічнай сістэме толькі знешнюю структуру. Саунаргасы былі
заменены міністэрствамі, адны паказчыкі другімі, скарацілася іх колькасць.
Рэформа не закранула пы-тання аб функцыяніраванні грамадскай уласнасці,
паколькі лічылі, што ў выглядзе, які склаўся, яна стварае ўсё неабход-нае для паспяховага
развіцця народнай гаспадаркі. Не пад-трыманая палітычнай рэформай, эканамічныя
пераўтварэнні не былы даведзены да заканчэння.




Здабыткі і праблемы 1970-1980-х гг.




На
пачатку ж 1970-х гг. экстэнсіўныя фактары сябе амаль вычарпалі. Партыйнае кіраўніцтва
ўсё часцей гаварыла аб дэфіцыце працоўных рэсурсаў. Абсалютны сярэднегадавы
прырост насельніцтва працаздольнага ўзросту ў 1971-1978 гг. быў вышэйшым, чым у
1961-1970 гг. Прыкметна павысіўся ўзровень адука-цыі і прафесійнай падрыхтоўкі
працоўных. Але ў сярэдзіне 70-х гг. была дасягнута высокая ступень уключэння ў
гра-мадскую вытворчасць працаздольнага насельніцтва (звыш 90%), у выніку чаго
рэзка скараціліся дадатковыя крыніцы рабочай сілы. Калі ўлічыць, што больш
палавіны ўсіх рабо-чых прамысловасці была занята ручной працай, то можна
адзначыць, што дэфіцыт рабочай сілы ў значнай ступені быў выкліканы штучна.
Забеспячэнне тэмпаў росту прадукцыі прамысловасці шляхам пабудовы новых
прадпрыемстваў прыводзіла да распыленасці капітальных укладанняў, у выніку чаго
з году ў год павялічваліся аб'ёмы незавершанага будаўніцтва. Улічваючы ўсе
вышэйазначаныя недахопы, П.М. Машэраў на XXVII з'ездзе КПБ (1976) падкрэсліў, што
"ў прамысловай, калгасна-саўгаснай і будаўнічай вытвор-часці мы яшчэ не
можам гаварыць аб сапраўдным, паўсюд-ным пераходзе на рэйкі ўсебаковай
інтэнсіфікацыі". Бараць-ба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці,
карэннае па-ляпшэіше якасных параметраў у эканоміцы вызначыліся як галоўная
задача на 1976-1980 гг.


Пачынаецца
пошук шляхоў адміністрацыйнага стымуля-вання развіцця эканомікі, пошук новых
эфектыўных паказчы-каў і адзнак іх выканання. Так, 1 студзеня 1975 г. быў
уведзе-пы новы парадак ацэнкі работы прадпрыемства, згодна з якім план па рэалізацыі
лічыуся выкананым толькі тады, калі былі выкананы дагаворныя абавязкі перад
заказчыкамі. Па-рушальнікі дысцыпліны паставак пазбаўляліся на 15-20 і больш
працэнтаў фонду матэрыяльнага заахвочвання.
Але
разам з тым зніжаюцца асноўныя эканамічныя паказ-чыкі. У 1982 г. сярэднегадавы
прырост нацыянальнага дахо-ду паменшыўся да ўзроўню - 3,4%. Характэрнай рысай
гас-падарчага механізму становіцца яго "затратнасць". Пераваж-на
бюджэтнае фінансаванне капіталаўкладанняў і строга фон-давае размеркаванне
матэрыяльна-тэхнічных сродкаў пры-водзіла да таго, што любыя выдаткі не закраналі
непасрэдна інтарэсы вытворцаў. Усе страты, звязаныя з прастоем тэхнікі,
наяўнасцю залішняга і не ўстаноўленага абсталявання, нера-цыянальным
выкарыстаннем матэрыяльных, энергетычных рэсурсаў, "даўгабудам",
цярпела дзяржава.


Узмацненне
дысцыпліны на вытворчасці і шэраг іншых мерапрыемстваў дазволілі ў 1983 г.
крыху палепшыць стано-вішча ў эканоміцы рэспублікі.


Не
ўдалося ў 1981-1985 гг. у поўнай меры ажыццявіць і вызначаную сацыяльную
праграму. Нарастанне эканамічных цяжкасцяў не магло не паўплываць на яе
вырашэнне. Але ў вачах насельніцтва суседніх рэспублік Беларусь у сярэдзінс
80-х гг. заставалася ў ліку лепшых у сэнсе забяспечанасці харчовымі і
прамысловымі таварамі.


Ужо
ў канцы 60 - пачатку 70-х гг. камандна-адміністра-цыйныя метады кіраўніцтва
зноў пачалі ўзмацняцца і ў сельскай гаспадарцы. На кастрьгчніцкім (1968 г.),
ліпеньскім (1970 г.) Плс-нумах ЦК КПСС была сфармулявана задача ўзмацніць
кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю калгасаў. У сакаві-ку 1971 г. было
адноўлена, адмененае ў 1969 г. права райвы-канкамаў разглядаць планы калгасаў.
Мясцовыя органы ўла-ды абавязваліся ўстанавіць дакладны кантроль за
размерка-ваннем прыбытку ў калгасах, за агшатай працы. У ліпені 1970 г.
запатрабавалі, каб кожны саўгас і калгас прадаў дзяржаве звыш плана як мінімум 35%
зерня за пяцігоддзе і не менш 8-10% жывёлагадоўчай прадукцыі штогод. Зноў
гаспадаркам навязвалася структура пасяўных плошчаў, даводзіліся заданні адносна
пагалоўя статка і яго прадукцыйнасці.


Хутка
ўзрастала колькасць стратных гаспадарак. У пэў-най ступені гэта адбывалася ў
выніку імклівага росту цэн на сродкі вытворчасці (з 1965 па 1985 гг. у сярэднім
у 3,5 раза). Такі рост цэн далёка не супадаў з ростам прадукцыйнасці
сельскагаспадарчай тэхнікі.


Паступова
складвалася і неўспрымальнасць самой калгасна-саўгаснай сістэмы да
колькі-небудзь радыкальных змен. Пачуц-цё гаспадара сярод вяскоўцаў было
канчатова згублена. Адчу-жэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці стала
рэальнасцю. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. 3 1970 па 1984 гг.
вясковае насельніцтва ў БССР паменшылася амаль у 1,5 раза.


Адмоўна
адбілася на забеспячэнні сельскагаспадарчай вытворчасці кваліфікаванымі кадрамі
масавых прафесій "старэнне вёскі".


Недастатковая
механізацыя вытворчых працэсаў і неда-хоп людскіх рэсурсаў значна пагаршалі ўмовы
працы. Не-магчыма было забяспечыць нават вызначаныя згодна закону водпускі.
Ненармаваны працоўны дзень, нізкія заробкі са-дзейнічалі росту так званай
"умоўнай міграцыі" - калі пэўная катэгорыя, пераважна мужчынскага
насельніцтва, працягва-ла жыць у вёсцы, а працавала ў раённых цэнтрах, у
бліжэй-шых гарадах.


Разглядаючы
пытанне аб стане сельскагаспадарчай выт-іюрчасці на пачатку 1980-х гг.,
неабходна адзначыць, што ірадыцыйна значную таварную частку бульбы, мяса,
малака, яек, гародніны складала прадукцыя асабістых гаспадарак (у 1961-1965 гт.
- каля 69% усёй прадукцыі жывёлагадоўлі, у 1976-1980 гг. - 30%).


Пэўныя
спосабы паляпшэння спраў у сельскай гаспадарцы мелі месца ў 1982 г. Згодна з
рашэннямі майскага Пленума ЦК КПСС быў замацаваны статус падсобных гаспадарак
кал-гаснікаў і мерапрыемствы па іх развіццю. Была ліквідавана запазычанасць
калгасаў дзяржаве, павышаны закупачныя цэны. Аднак не адбылося істотных змен і
ў сферы матэрыяльнага заахвочвання калгаснікаў, набліжэння сельскага працаўніка
да сродкаў вытворчасці. Таму небяспечныя тэндэнцыі, што выя-віліся ў канцы 70 -
пачатку 80-х гг., працягвалі дзейнічаць.


Такім
чынам, метады адміністрацыйна-каманднага кіраўні-цтва ўжо ў сярэдзіне 60-х гг.
былі прызнаны галоўным торма-зам эканамічнага развіцця краіны. Аднак вынікі
гаспадарчых рэформаў другой паловы 60-х гадоў не змаглі радыкальна змяніць
сітуацыю. Было адноўлена кіраўніцтва па галіноваму прынцыпу, якое прывяло да
ўтварэння шматлікіх саюзна-рэс-публіканскіх і агульнасаюзных міністэрстваў.
Праведзена рэ-арганізацыя апарату партыйнага кіраўніцтва. Але важнейшыя бакі
эканамічнага жыцця рэгуляваліся не законамі, а вялізнай колькасцю
адміністратыўных актаў, часта супярэчлівых, што не спрыяла болып паслядоўнаму і
дынамічнаму развіццю краіны.





1.
Каханоўскі
А.Г. і Яноўскі О.А. \\Гісторія Беларусі. Учеб.-інформ. Пособіе\\ Мн., 2001.


2.
Касцюк
М.П.\\ Нарысы па гісторыі Беларусі:У 2 ч.\ Мн., Беларусь, 1995.


3.
Гісторыя Беларусі
/ Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.


4.
2. Гісторыя
Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін, У.Ф.
Ладысеу, П.I. Зялінскі і інш. . – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.


5.
3. Гісторыя
Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. -2004 г. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль.- 2-
е выд. –Мн.:Выш. шк., 2006.






Похожие работы на - Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах Реферат. История.
Курсовая работа: Пути повышения эффективности использования основных средств в СПК "Родина"
Дипломная работа: Менеджерская деятельность по выработке стратегии развития предприятия в современных условиях. Скачать бесплатно и без регистрации
Влияет Ли Имя На Судьбу Человека Сочинение
Реферат по теме Международные валютные системы
Реферат: Евразийское мировозрение. Скачать бесплатно и без регистрации
Курсовая работа: Государственное управление внешним долгом и экономическое развитие
Эссе По Обществознанию Сколько Слов 2022
Сколько Должно Занимать Введение В Реферате
Дипломная работа: Процедура банкротства юридических лиц
Реферат: Лазеры и их применение в медицине
Реферат: Анализ методов управления персоналом на предприятии
Практическая Работа По Химии Получение Аммиака
Курсовая работа по теме Войны и военное искусство до Второй мировой войны
Реферат: История женского костюма 20-го века. Скачать бесплатно и без регистрации
Виды Аргументов Эссе Обществознание
Темы Эссе Познание
Контрольная Работа По Теме Текст 5 Класс
Реферат З Фізкультури На Тему Баскетбол
Контрольная работа: Система государственного управления
Контрольная Работа 5 Класс Аверин 1 Четверть
Реферат: Malcolm X Essay Research Paper Evan Dumas
Реферат: Подозрительные симптомы пищевого дискомфорта
Реферат: Матеріальні носії документа

Report Page