Дзяніс Урбановіч: Апошнія оркі бліжнім боем былі поўнасцю знішчаны, гэтага каля 18 чалавек

Дзяніс Урбановіч: Апошнія оркі бліжнім боем былі поўнасцю знішчаны, гэтага каля 18 чалавек

Тэлеграм-канал "Баста!"

Крыху пагутарылі з байцом батальёна "Волат" палка Кастуся Каліноўскага Дзянісам Урбановічам, пазыўны "Ваўкалак". Зараз ён знаходзіцца ў адной з самых гарачых кропак фронту - Бахмуте.

Дзяніс "Ваўкалак" Урбановіч

- Нядаўна вы былі цяжка параненыя ў баях пад Бахмутам, дзе і далей працягваеце ўтрымліваць пазіцыі. Гэта ўжо не першае ваша раненне на фронце. Як адчуваеце сябе зараз?

- Мы стаялі на пазіцыях, раніцай пачаўся бой, оркі падыйшлі да нас на метраў 20-30, вельмі блізка. Бой быў практычна лабавым. Мяне і яшчэ некалькі нашых беларусаў параніла ў пачатку боя, куля прыляцела ў грудзі пад браню, прабіла лёгкае, дыяфрагму, зламала два рабра і застрала ў пячонцы. Мяне эвакуацыяй вывезлі. Ачнуўся ўжо на наступны дзень. Зараз на дадзены момант у мяне ўсё добра! Адчуваю сябе цудоўна.

- Расейскія акупанты мэтанакіравана запускаюць ракеты па жылых дамам. Нядаўні прыклад - Днепр і Херсон. Пуцін праводзіць генацыд украінскага народа?

- Апошнія навіны я ўпусціў, бо ляжаў у шпіталі і практычна нічога не чытаў і не глядзеў. Але магу сказаць адно - што Расея заўсёды пускала ракеты па жылым дамам, рускім розніцы ніякай няма, па чым страляць, бывае такое адчуванне, што русня хоча поўнасцю знішчыць Украіну і яе нацыю. Ў прынцыпе, так і ёсць.

- Камандзір батальёна "Волат" Ян Мельнікаў запісаў зварот з Бахмута, які абараняюць Каліноўцы: "Цяпер. Тут. Сваімі ахвярамі, крывёй мы запісваем у гісторыю Украіны наш унёсак у перамогу дабра над гэтым злом Мордора". Раней у бок беларусаў ад украінцаў было шмат хэйту. Беларусаў называлі няйначай як "памагатымі краіны-агрэсара". Як на вашую думку ўкраінцы ставяцца да беларусаў зараз?

Камандзір батальёна "Волат" Ян Мельнікаў

- Украінцы добра адносяцца да Беларусаў! Я за 10 месяцаў вайны ні разу не бачыў ніякага нігатыву! Агрэсар - Лукашэнка і яго сабакі! І гэта ўкраінцы разумеюць добра.

- Якая верагоднасць таго, што сінелапы абвесціць мабілізацыю і ўступіць у вайну?

- На мой погляд, лукашэнка ўжо даўно правёў мабілізацыю, скрытную, мае сябры, якія служылі ў войску, ўжо прызваны другі раз! Актыўнасць ў ваенкаматах паказвае, што людзей рыхтуюць да вайны.

Наконт нападу з боку Беларусі, я лічу, што так! Лука увяжацца ў вайну. Толькі як гэта будзе і калі, пакуль невядома.

- Што матывуе вас абараняць Украіну са зброяй у руках?

- А што рабіў расейскі АМАП у Беларусі ў 2010-2020 годзе? Вось вам і адказ,чаму я на вайне. З расеяй жыць у нейкіх "дамовах" небяспечна.

- Што параіце зараз беларусам на радзіме?

- Беларусам на радзіме параіць магу толькі аднаго - калі паедуць чорныя мяшкі да дому, яны самі ўсё зразумеюць.

- Нядаўна вы разам з іншымі байцамі батальёна «Волат» уступілі ў блізкі бой з рашыстамі пад Бахмутам. Акупанты панеслі вялікія страты. Як гэта, знаходзіцца ў адной з самых гарачых кропак фронту?

- Мы ўжо доўгі час там. Баі былі яшчэ горшыя, апошнія оркі бліжнім боем былі поўнасцю знішчаны, гэтага каля 18 чалавек па аблетам.

Байцы батальёна Волат выконвалі баявыя заданні на вышэйшым узроўні. Ўсё цэлыя і гатовы вярнуцца на фронт і выконваць баявыя задачы.

- Наша традыцыйнае пытанне: Украіна пераможа?

- Украінцы перамогуць! Гэта адназначна! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Штурм пазіцый акупантаў пад Бахмутам

P.S. Зараз байцы батальёна "Волат" працягваюць бараніць Бахмут ад расейскіх захопнікаў. Ім патрэбна фінансавая дапамога!

Перавод на карту (ў грыўнах): 5375414126301919 (Monobank)

Далучыцца да Палка Каліноўскага можна праз бот-тэлеграм: @BelarusAndUkraineBot

Тэлеграм-канал "Баста!"


Report Page