Дзеннік валантэра

Дзеннік валантэра

🤍❤🤍Dara🤍❤🤍

Учора адзін мой сябар, сказаў цікавая ў цябе праца, ты можашь пісаць дзённік валанцёра. А я нават і не ведаю што пісаць...

З раніцы я сустракаю світанак. Здзіўляюся які прыгожы у ранку Херсон.


Часам забіраю са сваімі пабрацімамі людзей якіх павінна буду суправаджаць да бяспечнага месца, часам адразу на вакзал, і чарговы маршрут.

Людзі якіх я суправаждаю маламабіёльны і кожны са сваёй гісторыі, гэтай вайны.

С небяспечных раёнаў Украіны, у больш бяспечныя раёны Украіны ці у страны Еўразвязу, у пенсіянаты і цэнтры, дзе за імі будзе належны догляд.


Шмат людзей, дапамагаюць Украіне, Перадаюць гуманітарку.

Прывозяць і перадаюць машыны для ЗСУ і Палка Каліноўскага. Ратуюць жывёл.

І самы вялікі гонар , гэта нашы добраахвотнікі: Полк Каліноўскага, Батальён Волат, Пагоня, Тэрор. Бываю я шчаслівая? ... - так. Я люблю справу якой я займаюся. Кахаю людзей і Украінцаў. Мне вельмі шкада што зараз, я не чым не магу дапамагчы Беларусам унутры Беларусі, але спадзяюся што надыдзе момант, калі я змагу дапамагаць свайму народу ў сваёй краіне. І вядома я ганаруся кожным Беларусам, які кожны дзень штосьці робіць дзеля агульнай Перамогі з Украінцамі супраць рускага акупанта. Жыве Беларусь! Слава Украіне!

Report Page