Дзе захоўваць? Біткойн кашалькі ды біржы.

Дзе захоўваць? Біткойн кашалькі ды біржы.

cryptobelarusik

У папярэднім артыкуле вылучылі асноўныя варыянты набыцця крыптавалюты, сёння разгледзім куды ж яе атрымаць і дзе захоўваць.

Крыптовалютны кашалёк - простая пара ідэнтыфікатараў, якая складаецца з адрасу биткоін-кашалька і адпаведных яму двух ключоў. Першы ключ - публічны адрас, які можна ведаць усім (параўнаем з лагінам паштовай скрыні), з яго дапамогай здзяйсняюцца ўсе плацежныя аперацыі. Другі ключ - прыватны, то бок канфідэнцыйны (як пароль ад паштовай скрыні), і павінен захоўвацца ў строгім сакрэце. Калі хтосьці яшчэ будзе яго ведаць, то ўсё што вы маеце можа быць пераведзена на іншы адрас. Не забывайце, што абодва ключа рэгіструюцца ў ананімнай сістэме адзін раз, таму аднавіць страчаныя дадзеныя, за выключэннем некаторых, і пацвердзіць ваша ўладанне кашальком немагчыма.

Крыпта-кашалькі можна падзяліць на апаратныя, лакальныя і онлайн.

Апаратны - атрымаў сваю назву ад апарата, на якім захоўваецца ўся інфармацыя. Вонкава падобны на USB-флешку, не мае доступу праз сетку, дзякуючы гэтаму лічыцца адным з самых надзейных.

Лакальны (халодны) - не на 100% надзейны спосаб захоўвання грошай. Праграму можна ўсталяваць на кампутар ці тэлефон, прыватны ключ захоўваецца альбо на флэшке, альбо на паперы ў выглядзе QR-кода. Да таго моманту, пакуль не праведзяце плацёж, кашалёк дадзенага тыпу лічыцца надзейным, таму на ім можна захоўваць вялікія сумы криптовалют. Лакальны кашалёк можа быць двух тыпаў: тоўсты - загружае на кампутар ўвесь спіс праведзеных транзакцыйэйн), таму важыць сотні гігабайтаў і пампуецца некалькі дзён. Тонкі - блокчэйн захоўваецца толькі ў сетцы, ад гэтага менш надзейны, але затое зручны.

Анлайн (гарачы) - меней абаронены з усіх. Прыватны ключ захоўваецца на пабочным сэрвэры ў сеціве, і, па сутнасці, дадзены кашалёк не належыць карыстальніку. Дзякуючы гэтаму можна аднавіць дадзеныя. Просты ў выкарыстанні, на сервер можна заходзіць з любога пункту свету з дапамогай дадаткаў для IOS і Android.

Найбольш папулярныя на сённешні дзень гэта - Trezor Wallet, Ledger Nano S Wallet, Exodus, Jaxx Wallet, MyEtherWallet, Metamask і інш. Чым большыя вашы крыптаактывы, тым большая ступень бяспекі вам патрэбная. Суадносна гэтаму фактару і раім выбіраць від свойго крыптакашалька. Акрамя таго ніколі не трэба грэбваць такімі звычайнымі правіламі бяспекі, як актуальныя антывірусныя базы, складаныя паролі, двухфактарная аўтарызацыя і т.д.

Для тых, хто толькі пачынае альбо не плануе ўкладываць велькія грошы, больш просты варыянт - рэгістрацыя на біржы. Пры адкрыцці акаунта вы атрымліваеце кашалек ва ўсіх валютах таргуемых на пляцоўцы і можаць завадзіць/вывадзіць крыпту на гэтыя адрасы.

Біржаў зарас шмат. Пры выбары арыентуйцеся на аб'ёмы таргоўлі, вядомасць брэнда(лепш тыя што даўно наслуху), функцыянал, які вам больш патрэбен, колькасць таргуемых валют.

Паспрабаваўшы некалькі варыянтаў, зараз у асноўным карыстаемся CEX.io (https://cex.io/r/0/up110709371/0/) і Бінансам(https://www.binance.com/?ref=22539198). Калі будзеце рэгістрыравацца, то каліласка не пагрэбуйце па нашых рэферальных спасылачках.

CEX.io - не вельмі вялікая біржа, са штаб кватэрай у Брытаніі. На рынку ужо даволі даўно, і што важна, ёсць магчамасць уводу/вываду фіатных грошаў праз картку Visa/MasterCard.

Binance працуе трохі больш года, але ужо з'яўляецца адной з топавых сусветных пляцовак, з вялізарнай колькасцю прадстаўленых валют, вялізарнымі аб'ёмамі і напалеонаўскімі планамі на будучыню.

Наступным разам напішам больш падрабязней пра рэгістрацыю і функцыянал гэтых пляцовак.


Report Page