Друвінгаўскія бажніцы па матэрыялах крыўскага і літоўскага фальклору

Друвінгаўскія бажніцы па матэрыялах крыўскага і літоўскага фальклору

Трайдзень
Гара Сіняя


На прынцап пабудовы крыўскіх бажніц пралівае святло валачобная песня, запісаная на тэрыторыі сучаснага Барысаўскага раёна:

А на тых горах ды ляжаць брусся;

Ды лежаць брусся цесовые;

А на том бруссі ды стояць стоўбы,

Ды стояць стоўбы маляваные.

А на тых стоўбах ды вісяць котлы,

Ды вісяць котлы отліваные;

А по-под котламі ды горяць агні,

А гараць агні ясненькіе,

Ды ідуць дымкі сіненькіе;

Там сідзяць дзедкі старенкіе...


Першае, што нагадвае падобнае апісанне — пабудовы для марыйскіх паганскіх маленняў у святых гаях. У іх усталёўваюцца спецыяльныя канструкцыі з бярвення, куды падвешваюцца катлы, у якім варыцца ахвярнае мяса. Верагодна, што такі тып бажніцаў быў вядомы ўва ўсёй усходнееўрапейскай лясной зоне.

Марыйская пабудова ў святым гаі (кюсота)


Акрамя гэтага мы маем яшчэ адзін фрагмент. Гэта першыя радкі песні, запісанай у Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці:


Ой, на горцы агонь гарыць,

Пад гарою казак ляжыць


У Валожынскім раёне знаходзіцца аб'ект сакральнай геаграфіі пад назвай Сіняя гара. Згодна з паданнем, "некалі быццам бы гара заўсёды дымілася". Акрамя таго пра гару вядома паданне, што быццам на ёй стаяў касцёл, што праваліўся.

Гэтыя факт пралівае святло на пабудову крыўскіх бажніц. Верагодна, на святым месцы (у дадзеных выпадках, святой гары), усталёўваліся катлы і агні, падобныя да аналагічных марыйскіх. Магчыма, агонь захоўваўся заўсёды нязгасным.

Магчыма, крыўскія паганскія бажніцы былі падобныя да рэканструкцыі Верхаўлянскай бажніцы на Гродзеншчыне, за выключэннем таго, што на агнях маглі знаходзіцца канструкцыі з катламі.

Рэканструкцыя Верхаўлянскай бажніцы


Літоўскія народныя песні больш багатыя на апісанні, але ў іх вымалёўваецца ўжо пэўная пабудова:


У гайку сяклі, у гайку цясалі, на ўзмежку сцісалі

Зробім рабы дамок

На шырокай дарозе,

На кожным кутку расце бэз

3 дзевяццю галінкамі


Барок сякла, у барку цясала

На ўзмежку карабель рабіла,

А калі зрабіла чорны караблік

З васьмю куткамі

На кожным кутку па аленевым рагу

З дзевяццю галінкамі.

На кожнай галіне па купцы золата

Наразнымі цвікамі прысыпана


Ой пабудуем новы караблік.

На чатырох кутах

На куточку па зязюльцы


Ой і пабудавалі рабы дварок

З чатырма кутамі


Ой і пабудавалі высокую клець

На чатырох кутах

Ой, на кожным куточку кубачак віна,

Кусток лілеяў


У бор пайшла, барок сякла,

На ўзмежку карабель рабіла,

Калі зрабіла, чорны караблік

З васьмю куточкамі,

На кожным куце па ліпавым дрэве

З дзевяццю галінкамі,

На кожнай галінцы

Па прыгожай птушцы

З пяшчотным галаском


Даволі цяжка ўявіць, як магла выглядаць падобная пабудова. Некаторыя са сведчанняў можна атаесамляць з высокімі вежамі, што былі распаўсюджаны сярод яцвягаў. У Віленскай бажніцы, згодна са сведчаннямі, таксама не было даху. Да таго, пра адсутнасць даху можа казаць атаесамленне пабудовы з караблём.

Акрамя гэтага, падобнае атаесамленне кутоў з дрэвамі таксама нагадвае марыйскую традыцыю, у якой некаторыя дрэвы лічуцца местам перабывання багоў падчас ахвяры.

Схема прасторы падчас марыйскіх маленняў


Верагодна, бажніца магла ўяўляць з сябе прастору, агароджаную сцяной, з дрэвамі па краях.

Выкарыстаныя крыніцы:

1) Ё. Трынкунас "Шлях старалітоўскай рэлігіі"

2) Сакральныя ўзгоркі Беларусі

Report Page