Дар’я Трайдэн “Крыштальная ноч” ("Кнігазбор", 2018 г.), 3/5. 

Дар’я Трайдэн “Крыштальная ноч” ("Кнігазбор", 2018 г.), 3/5. 

t.me/bellitra

Сёлета Дар’я Трайдэн з кнігай Крыштальная ноч стала лаўрэаткай Прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў намінацыі “Проза”. Скажу шчыра, словазлучэнне “крыштальная ноч” у мяне ў першую чаргу асацыюецца з 1938 годам, Трэцім Райхам і яўрэямі. Але гэта выключна мае гістарычныя інтарэсы 😁 У зборніку Дар’і вобраз крышталю чырвонай ніткай праходзіць праз усе 25 апавяданняў. Крышталь як нешта прыгожае, адкрытае, празрыстае, але разам з тым крохкае і ненадзейнае.

Зборнік вельмі адметны, ён удала выдзяляецца на фоне астатніх намінантаў, а таму ўганараванне прэміяй я лічу цалкам апраўданым. Гэта тонкая і пачуццёвая проза, нават інтымная, у якой адчуваецца глыбіня. Вельмі жаночая проза, нават жаноцкая.

Але для мяне гэты зборнік стаў тым выпадкам, калі “як” перамагло “што”. Захапляешся тым, як напісана, асабліва ўлічваючы, што зборнік дэбютны. А потым прыходзіць асэнсаванне, што сюжэты не пакінулі ў галаве нічога. Таму і застаецца толькі захапляцца стылем аўтаркі. Але безумоўна зычу Дар’і поспехаў у далейшай творчасці, у яе неверагодны патэнцыял.


Купіць папяровую версію: http://halijafy.by/krama/trajden-dar-ya-kryshtalnaya-noch/

Купіць электронную версію: https://kniharnia.by/catalog/suchasnaya_proza/kryshtalnaya_noch/

Report Page