Каардынацыйная рада: аналіз крызiсу
Гільдыя БеларусаўКаардынацыйная рада (КР), створаная як інструмент прадстаўніцтва беларускай грамадзкай супольнасці ва ўмовах палітычнага крызісу, перажывае глыбокі інстытуцыйны крызіс. Знікненне спікеркі, кулуарнасць і адарванасць ад грамадства — усё гэта заканамерны вынік зменаў, дапушчаных унутры самой структуры.
Гэты матэрыял — спроба бесстаронняга аналізу. Мы разгледзім, як была наладжана праца КР, што змянілася, хто нясе адказнасць за сістэмныя памылкі і якія крокі магчымыя для аднаўлення даверу.
I. Гісторыя пытання
Трэці склад Каардынацыйнай рады быў абраны ў траўні 2024 года. У выбарах удзельнічала некалькі выбарчых спісаў (аўтары гэтага артыкула дагэтуль задаюцца пытаннем: каму спатрэбілася такая шкодная сістэма, у якой беларусы, і без таго пазбаўленыя даверу адзін да аднаго, былі вымушаныя галасаваць за незразумелыя спісы, што складаюцца ў асноўным з невядомых асобаў), якія, відаць, прадстаўлялі розныя сектары беларускага грамадзянскага грамадства. Усяго ў склад Рады ўвайшлі 80 дэлегатаў. Асноўныя прынцыпы працы КР грунтаваліся на адкрытасці, роўнасці і гарызантальнай мадэлі кіравання.
Аднак адразу пасля абвяшчэння вынікаў выбараў фракцыяй Латушкі быў заяўлены адмову працаваць па прынцыпах, зацверджаных у дзеючым статуце КР, і ініцыяваныя істотныя змены ў рэгламент. Гэтыя змены аказаліся крытычнымі: яны паўплывалі на структуру кіравання, размеркаванне паўнамоцтваў і працэсы прыняцця рашэнняў.
II. Змены ў рэгламенце: ад самакіравання да вертыкалі
Прыняты ў ліпені 2024 года новы рэгламент КР стаў ключавым паваротам у эвалюцыі рады. Ён замяніў ранейшую гарызантальную мадэль самакіравання на іерархічную структуру з выразным падзелам улады і цэнтралізацыяй паўнамоцтваў.
- Створаны пастаянныя органы кіравання: уведзены пасады Спікера, Віцэ-спікера і Сакратарыята з пашыранымі функцыямі. Спікер атрымаў права публічнага прадстаўніцтва КР.
- Умацаваныя фракцыі: фракцыям дадзена магчымасць вылучаць кандыдатаў на ключавыя пасады, фармаваць павестку і мець прадстаўніцтва ў новым органе — Нарадзе фракцый.
- Нарада фракцый: закрыты каардынацыйны орган, непасрэдна не абіраемы грамадзянамі, пачаў кантраляваць павестку, камунікацыі і часткова — фінансавыя працэсы КР.
- Усталяваныя бар'еры для ініцыятывы: унясенне пытанняў у павестку, стварэнне камісій, прыняцце заяваў — усё гэта стала магчымым толькі пры падтрымцы групы дэлегатаў, а не аднаго мандата.
У выніку структура КР перастала быць пляцоўкай адкрытага абмеркавання і ператварылася ў падабенства парламента без парламенцкай адказнасці.
III. Наступствы змены рэгламента
Новая структура КР пачала нагадваць партыйную з элементамі вертыкалі і кулуарнага кіравання.
- Ад прадстаўніцтва да дэлегавання ўплыву Дэлегаты, што не ўваходзілі ў фракцыі, апынуліся фактычна адсечанымі ад ключавых працэсаў.
- Цэнтралізацыя і дэфармацыя балансу Кіраўнічы цэнтр КР быў сканцэнтраваны ў руках прэзідыума і "нарады фракцый" — органаў, што непасрэдна не абіраліся грамадзянамі. Гэта змяніла характар Рады.
- Магія аднагалоснасці, калі нічога не зразумела Чым менш асабістай палітычнай адказнасці, чым складаней структура і працэсы, тым лягчэй заблытаць людзей. Ёсць такая прымаўка: «Няма пытанняў, калі ці ўсё зразумела, ці нічога». З ростам іерархіі і ўскладненнем структуры дэлегатам было прасцей маўкліва згаджацца з «палітыкам іншага ўзроўню», чым спрабаваць разабрацца ў бюракратычных дэбрах, прапанаваных бывалым дойлідам. Так узнікла «большасць» за ініцыятывы Латушкі.
- Маніпуляцыі і палітычная эквілібрыстыка ў стылі Лукашэнкі
Паводле статуту, што дзейнічаў на момант абвяшчэння пачатку выбарчай кампаніі, дэлегат, які мае мандат ва Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, не меў права атрымліваць мандат дэлегата КР. Такім чынам ні Латушка, ні Коўшык, ні Дабравольскі, ні іншыя члены каманды АПК не мелі права пачынаць працу ў складзе КР, уносіць прапановы, а тым больш адмяняць устаноўлены рэгламент. Іх мандаты мусілі быць ануляваныя ў дзень першага пасяджэння новага складу, як тыя, што не адпавядаюць статуту.
IV. Грамадзянская суб'ектнасць і яе адсутнасць
Адным з найменш абмяркоўваемых, але найважнейшых фактараў крызісу стала адсутнасць грамадзянскай суб'ектнасці ў значнай часткі дэлегатаў КР.
У тых умовах, калі структура патрабавала не фармальнай прысутнасці, а актыўнага ўдзелу, многія аказаліся не здольныя:
- адстойваць уласныя і калектыўныя палітычна-этычныя межы;
- ініцыяваць абмеркаванне праблем;
- крытычна ацэньваць тое, што адбываецца ўнутры арганізацыі;
- своечасова рэагаваць на парушэнні працэдур або злоўжыванні.
Палітычная культура дэлегатаў заставалася слаба сфармаванай. Шмат хто быў уцягнуты ў працэсы па інерцыі, не маючы дастатковай кваліфікацыі або ўнутранай гатоўнасці адстойваць нормы дэмакратыі.
Каб паступова будаваць дэмакратыю, людзі, што прыходзяць у кіруючыя структуры, павінны валодаць трыма якасцямі:
1) Мець выразныя палітычна-этычныя межы.
2) Умець ставіць патрэбы і прыярытэты групы вышэй за ўласныя.
3) Мець дастатковую грамадзянскую суб'ектнасць, каб ідэнтыфікаваць і нейтралізаваць тых, хто не валодае першымі двума якасцямі.
Гэтаму нас не вучылі. Адсюль — несвядомасць дэлегатаў, якая прыводзіць да падобных правалаў амаль усіх дэмакратычных структур беларускага грамадзкай супольнасці.
V. Знікненне спікеркі
У сакавіку 2025 года знікла спікерка КР Анжаліка Мельнікава. З таго часу інфармацыя, якую атрымлівае грамадства праз «Нашу Ніву» з вуснаў Паўла Латушкі, настолькі супярэчлівая, што выклікае падазрэнні ў свядомай спробе дэзінфармацыі і заблытвання. Навошта гэта патрэбна спадару Латушку?
Спачатку ён заяўляе, што муж спікеркі выехаў 23 сакавіка, потым паказанні змяняюцца на 3 сакавіка; гаворыцца, што тэлефон знойдзены «Намі» ў Беларусі, затым — што дакладных звестак няма. Дакладна вядома, што Анжаліка пісала ў чаце Нагляднай рады пра тое, што яна падае заяўку і атрымлівае грант для КР (апошняе паведамленне, як вядома з публікацыі НН, тычылася таго, што грошы павінны паступіць ад донара на працягу двух тыдняў). Але ўжо ў апошнія дні сакавіка Латушка кажа, што даведаўся пра грошы толькі «нядаўна». Гэта відавочная хлусня з мэтай пазбегнуць адказнасці.
VI. Фактар Латушкі: палітычная адказнасць
Без гістарычных адступленняў скажам проста: у сітуацыях нявызначанасці роля Асобы ў Гісторыі велізарная. Недастаткова сумленны лідар можа знішчыць намаганні тысяч людзей, што змагаюцца за свабоду. А адкрыты хлус, як спадар Пал Палыч Латушка, — канчаткова скампраметаваць пачынанні і пазбавіць нас саюзнікаў.
Найбольшую палітычную адказнасць за тое, што адбылося, на нашу думку, нясе лідар фракцыі, якая прасоўвала змены — Павел Латушка. Ён актыўна лабіраваў новы рэгламент, які даў тэхнічнаму кандыдату на пасаду спікера свабоду дзеянняў і бязвыніковасць, кантраляваў працу ключавых органаў. Пры гэтым гэты чалавек НАВАТ НЕ МЕЎ ПРАВА ПРЫМАЦЬ УДЗЕЛ У ПАСЯДЖЭННЯХ, бо яго мандат, пры дзейнай пасадзе ў АПК, БЫЎ НЯСПРАЎНЫМ.
Дзейнічаючы падобна да Лукашэнкі, Латушка дэ-факта ўдзельнічаў у падмене мандата, дэлегаванага грамадзянамі: замест адкрытага прадстаўнічага органа мы атрымалі закрытую структуру з элементамі непублічнага ўплыву.
Ён і яго фракцыя павінны прызнаць адказнасць. Без гэтага аднавіць давер немагчыма.
VII. Магчымыя сцэнары выхаду з крызісу
Прызнанне праблемы — першы крок да яе вырашэння.
- Адмена рэгламента 2024 года і вяртанне да гарызантальнай мадэлі Варта аднавіць дакумент, з якім дэлегаты ішлі на выбары. Толькі так можна аднавіць юрыдычную і маральную легітымнасць. Лішэнне мандатаў усіх, хто не меў права іх атрымліваць паводле статуту ад 02.03.2023.
- Правядзенне незалежнага аўдыту Патрэбна ініцыяваць знешні аўдыт дзейнасці спікеркі, сакратарыята і фракцый, што ўплываюць на працэсы.
- Павышэнне кампетэнтнасці і грамадзянскай суб'ектнасці Дэлегаты павінны прайсці адукацыйныя модулі, уключаючы разуменне дэмакратычных працэсаў, палітычна-этычных межаў і прынцыпаў адкрытага кіравання. Такія курсы павінны стаць абавязковымі для будучых кандыдатаў.
VIII. Заключэнне
Каардынацыйная рада стваралася як голас народа ва ўмовах бязвласці, рэпрэсій і палітычнай цішыні. Яна мела тое, што ў дэмакратычным грамадстве цэніцца найбольш — мандат даверу ад грамадзян.
Але гэты мандат не безумоўны. Ён патрабуе адказнасці, адкрытасці і здольнасці да самарэфлексіі.
Крызіс, у які цяпер апынулася Рада, — гэта вынік захопу кантролю, што адбываўся на фоне маўчання большасці і пасіўнасці тых, хто мусіў дзейнічаць.
І ўсё ж гэты крызіс — шанец.
Калі людзі, што прыйшлі ў Каардынацыйную раду, знойдуць у сабе мужнасць прызнаць памылкі, вернуць уладу дэлегатам, аднавіць празрыстасць працэдур — яна зможа не толькі вярнуць страчаны аўтарытэт, але і стаць першай сапраўды дэмакратычнай інстытуцыяй Новой Беларусі.
А калі не — яе запомняць як структуру, што паўтарыла памылкі рэжыму, супраць якога змагалася.