Бенедыкт Дыбоўскі

Бенедыкт Дыбоўскі

sacral BY

31 студзеня 1930 года памёр Бенедыкт Дыбоўскі. Калі вы бачылі відэа з Дубрава і Львова, то маглі чуць гэтае прозвішча. Сёння размова зноў пойдзе пра паўстанцаў-каліноўцаў.

Нарадзіўся наш герой у маёнтку Адамарын (зараз вёска Дубрава ў Маладзечанскім раёне) у сям'і сярэднезаможнай шляхты. Спачатку ў жыцці Бенедыкта было шмат вучобы. Спачатку на радзіме ў Мінскай гімназіі, а далей у Дэрпце, Уроцлаве і Берліне. У апошнім ён атрымаў ступень доктара медыцына. Акрамя таго спадар Дыбоўскі вывучаў шмат прыродазнаўчых навук, лінгвістыку і літаратуразнаўства.

Пачаў працаваць у Варшаўскім універсітэце.

Але 1863 годзе здарылася паўстанне, пад час якога Б. Дыбоўскі быў камісарам ураду паўстанцаў у Беларусі і Літве.

Паўстанне было задушана, а наш герой, асуджаны на 15 гадоў катаргі, паехаў у Сібір.

Там ён не марнаваў час дарма, а займаўся даследваннем флоры і фаўны возера Байкал, рэк Амур і Ангара.

У 1877 годзе вярнуўся на радзіму. Як ні дзіўна, але "катаржная" дзейнасть так спадабалася захопленаму заолагу, што ён адправіўся на Камчатку, уладкаваўшыся мясцовым урачом.

З 1883 года - выкладчык Львоўскага універсітэта. Там жа ён зрабіў заалагічны музей.

За свае антыклірыкальныя погляды і прыхільнасць да тэорыі Дарвіна меў канфлікт з кіраўніцтвам універсітэта і вымушаны быў сыйсці на пенсію. Зноў вяртанне на радзіму ў Беларусь.

З пачаткам Першай сусветнай улады Расійскай імперыі высылаюць Дыбоўскага ў Якуцію (пасля працы ў Львове ён застаўся падданым Аўста-Вугоршчыны). Далей шмат этапаў і пераездаў, якія скончацца вяртаннем у Беларусь.

Думаеце, на гэтым падарожжы сталага прафесара скончыліся? Не!

У той час яго родны маёнтак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. Праз гэта БД дамогся дазволу з'ехаць ва Львоў. Усё, фініш!


Gammaracanthuskytodermogammarus loricatobaicalensis - вось так назваў спадар Бенедыкт апісанага ім бакаплава, насельніка Байкала. Але сучасныя навукоўцы зараз не прызнаюць гэтай назвы.  А так была бы самая доўгая назва на латыні.


Затое іншыя навукоўцы далі некаторым істотам назвы ў гонар БД:

Gymnodiptychus dybowskii - голы асман;

Rana dybowskii - карэйская жаба;

Lucanus dybowskyi - рагач Дыбоўскага;

Comephorus dybowski - малая галавянка.


Такі вось цікавы лёс навукоўца і падарожніка склаўся ў нашага земляка.


Пахаваны Бенедыкт Дыбоўскі ў Львове на Лычакаўскім кладбішчы.


https://vk.com/sacral_by

https://t.me/belarus_sacral

https://www.youtube.com/sacralBY



Report Page