Беларускі букмекер аб'явіў пра пагадненне з топавым клубам Еўропы. Але здаецца, што гэта фэйк!

Беларускі букмекер аб'явіў пра пагадненне з топавым клубам Еўропы. Але здаецца, што гэта фэйк!

Бяганыч

Нядаўна найбуйнейшыя беларускія букмекеры абвясцілі аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі топамі. Maxline апублікаваў серыю пастоў пра пагадненне з англійскім «Манчэстар Юнайтэд», а Betera цяпер будзе працаваць з італьянскім «Ювентусам». І гэта ў не самы просты для вядзення бізнесу 2023-ы год!

Давайце пагдядзім, што прынясуць беларускім кампаніям і заўзятарам такія калабы. Бо пазнаёміцца бліжэй з сусветнымі топамі, знаходзячыся зараз у Беларусі, гучыць як недазваляльная раскоша. У нас у краіне ёсць вялікі фан-клуб «МЮ», а за «Юве» ў свой час прытапіла нават мая жонка (дзякуй, Крыш), так што выбар клубаў выглядае лагічным.

Кампаніі абвясцілі, што становяцца афіцыйнымі бэтынг-партнёрамі клубаў у СНД, пра што паведамілі ў сваіх у сацыяльных сетках, а таксама ў выданнях, з якімі наладжана супрацоўніцтва.

І вось тут ёсць праблема. Усё выглядае так, што ў Манчэстэры аб супрацы з Maxline нічога не ведаюць. Дакладней, не ведалі.


Разбіраемся. Пачалося ўсё з таго, што Maxline апублікаваў даволі просценькі рэліз: звычайна такія мерапрыемствы старанна рыхтуюць, каб раструбіць пра сябе на ўвесь сусвет. А тут атрымалася, што навіна выйшла ў розныя дні на ўласным сайце і на знешніх спонсарскіх пляцоўках. 

Абяцанкі для кліентаў выглядаюць вельмі агульнымі: 

  • больш акцый і эксклюзіўных навін.
  • спецпраекты і мерапрыемствы, накіраваныя на працу з заўзятарамі клуба і аматарамі футбола. 

Таксама ў сваіх сацсетках букмекер арганізаваў кволы двіж: першаму, хто адгадаў назву партнёра - паабяцалі 1000 беларускіх рублёў фрыбэтамі.

Аказалася, што такога маштабу ад «Макслайна» не чакаў ніхто, таму прыйшлося рабіць дадатковы пост з падказкай.

З такім намёкам менавіта варыянт МЮ адгадалі адразу тры чалавекі. Але паміж імі толькі падзялілі прызавы фонд:

Пост-анонс пра такую немаленькую падзею ў жыцці любой кампаніі, як згадана вышэй, з'явіліся толькі ў партнёрскіх медыя: Прессбол, Football.by, 024.by, Беларускі мінор, ФБ | Футбол Беларусі

На сайце англійскага клуба, альбо ў яго сацсетках, такіх паведамленняў не выяўлена. І гэта максімальна падазрона. Нават ні ў якіх англамоўных Facebook ці Twitter згадак не было. Усюды цішыня, і толькі навіны ўласнай вытворчасці.

Для прыклада, на сайце «Юве» прэс-рэліз з Betera прысутнічае. І там падрабязна напісана, што атрымаюць беларусы-юзэры.

Я вельмі спадзяюся, што хтосьці з гульцоў клуба пачне размаўляць на беларускай мове. Гэта будзе хіцяра!


Каб даведацца больш пра гэты «ціхі» дагавор, я адправіў лісты ў аддзел па працы з брэндамі «Манчэстар Юнайтэд», і бэтынгавай кампаніі Betfred, якая афіцыйна супрацоўнічае з «манкуніянцамі», і, напэўна, мае ўяўленне аб усіх здзелках МЮ з іншымі букмекерамі.

Адказ з клуба даў аддзел па абароне брэнда:

Дзякуй за ваш імэйл. Гэтая кампанія не звязаная з Манчэстар Юнайтэд. Такім чынам, мы пачынаем расследаванне і прымем адпаведныя меры.

А гэта - адказ зацікаўленай кампаніі Betfeder:

Ніякага партнёрства з гэтай кампаніяй няма, і МЮ праводзіць расследаванне.

Абодва адказы даюць зразумець, што ў клубе не ведаюць ні пра Maxline, ні тым больш, пра партнёрства з імі. Камандай МЮ будзе распачатае ўласнае расследаванне.


Фейк ад букмекера, але навошта? Актыўнасці атрымалася не вельмі шмат, ды і ў сацсетках пост залайкалі слаба:

Аднак, хутчэй за ўсё беларуская кампанія застанецца беспакаранай. Ну, якія санкцыі можа ўвесці «Манчэстэр»?

Як толькі я атрымаю адказ ад прадстаўнікоў Maxline - апублікую яго на сваім канале.

***

Калі вам спадабаўся пост - падпішыцеся на канал Beganych і пастаўце падабайку, а таксама перашліце сябрам, знаёмым і калегам.




Report Page