Bazar BYzarre: анлайн-мітапы для творцаў і культменеджараў/-к Беларусі
@sekktorBazare BYzarre - гэта Zoom-сустрэчы для беларускай культурнай і творчай прафсупольнасці, прысвечаныя магчымасцям зарыентавацца ў новых рэаліях, заставацца на сувязі і ў творчай прафесіі. Фармат быў прапанаваны міжнароднымі партнёрамі, якія з увагай паставіліся да бягучай сітуацыі ў сферы культуры Беларусі: грамадска-культурніцкай НДА MitOst, Германія, і Уроцлаўскага Інстытута культуры, Польшча. Інфармацыйны і арганізацыйны партнёр - Telegram-канал @sekktor.
Першая тэма - «Арт-рэзідэнцыі: што гэта і як на іх трапіць?» - ахопіць 2 сустрэчы:
- 18 траўня, 16:00 CET / 17:00 Мінск - BB#1: «AiR-праграмы. Лікбез з Аляксеем Талстовым»,
- 1 чэрвеня, 18:00 CET / 19:00 Мінск - BB#2: «AiR-праграмы. Разбіраем на кейсах».
***
Праграма ўводнай сустрэчы па праграмах Artists-in-Residence 18 траўня будзе будавацца на лекцыі Аляксея Талстова - мастака і пісьменніка, які мае вялікі досвед удзелу ў міжнародных мастацкіх рэзідэнцыях, як інстытуцыянальных, так і самаарганізаваных.
Аляксей дасць важнае агульнае бачанне сутнасці і відаў арт-рэзідэнцыі ў трох частках:
- Хуткая тэорыя:
- Што такое праграмы Artist-in Residency (AiR)?
- Навошта мастакам патрэбныя праграмы рэзідэнцый, а AiR-праграмам - мастакі?
- Віды рэзідэнцый паводле іх арганізацыі і фінансавання.
- Роля AiR-праграм у кар'еры мастакоў.
2. Практыка ў ключавых пытаннях:
- Як знайсці прыдатную праграму?
- Як спланаваць свае заяўкі?
- Як падрыхтаваць заяўку?
3. Q&A сесія.
Аляксей Талстоў (1984) – мастак, пісьменнік. Жыве ў Гамбургу, Германія. Працуе з тэмамі сацыяльнай і палітычнай напружанасці, тэхналёгій і іх уплыву на чалавечую свядомасць, тэмай экалягічнай катастрофы і тэмай крызісу ўвогуле. У сваёй мастацкай практыцы звяртаецца да медыя, жывапісу, графікі, відэа і перформансу, працэсуальных і партысіпаторных практыкаў і тэксту. Таксама вядомы як куратар і менеджар мастацкіх праектаў у Беларусі і іншых краінах, аўтар публікацый у спецыялізаваных часопісах пра мастацтва і культуру.
Сустрэча будзе карысная творцам у сферах: візуальныя, перфарматыўныя мастацтвы, міждысцыплінарныя праекты і мастацкія даследванні.
Працоўныя мовы: беларуская, ангельская.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца: https://forms.gle/UT5nqSztppa3V1nE6