Белавежская пушча.

Белавежская пушча.

sacral BY

Давайце пра Белавежскую пушчу. Тут караценечка ды сціпла будзе.

Бярэм на пракат ровар - 15 рублёў за тры гадзіны. Далей, калі не паспеў, накідваюць яшчэ па 2 рублі за наступную гадзіну. Ровары, як разумееце, далёка не горныя. Ёсць некалькі маршрутаў ад 10 да 27 км. Мы з сябрам абралі "Звярыны пераход" - 16 км, большая яго частка ідзе па грунтоўцы.

Вось такую мапу атрымалі разам з квіткамі, каб не заблукаць. Чырвоным маркерам пазначан наш маршрут. Так, за 3 гадзіны паспелі праехаць больш аднаго маршрута. Атрымалася больш за 25 км.

Назва "Звярыны пераход" сябе апраўдала - сустрэлі вавёрку, што перабягала сцежку перад намі. Магчыма, адмыслова вывучаная: калі чуе набліжэнне роварыстаў - перабягае. А ровары гэтыя чуваць здалёк.

Пазней шлях ідзе па прамой асфальтаванай дарозе. У часы Першай сусветнай на яе месцы немцы пабудавалі вузкакалейку.

Даехалі да возера Ляцкае. Зусім побач польскае памежжа.

Трохі больш за вавёрку, пасля двухколавага падарожжа, можна паглядзець у заапарку.

Калі не бачыў зуброў, то чаго ўвогуле было ехаць?
Хатнія мікра-ГМА-зубры.
Сумуючыя мядзведзі хістаюцца з кута ў кут. Зрабіць краты трохі шчыльней і звяроў бачна зусім не будзе.
Рысі таксама ня вельмі весела ў невялічкім вальеры.

Вынік: калі вы былі больш чым у аднім лесе і не заўважылі паміж імі розніцы, то і 300 кіламетраў у пушчу перціся няма чаго. Але вось на зуброў паглядзець варта - сімвал краіны як-ніяк. Ну Дзед Мароз, кажуць, там жыве. Хутка, дарэчы, у яго працоўны сезон пачынаецца.

Чэсна кажучы, Мазырскія яры, што былі наведаны ўлетку больш уразілі. А зараз, позняй восенню, там зусім прыгожа павінна быць.


Report Page