Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы - Иностранные языки и языкознание реферат

Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы - Иностранные языки и языкознание реферат




































Главная

Иностранные языки и языкознание
Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы

Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфаэпіі. Вымаўленне галосных і зычных. Гукавая матэрыя мовы, яе зыходны прыроджаны план выражэння.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы
Хаця фаналогія як навука аб драбнейшых адцягненых адзінках мовы ўзнікла толькі ў 20 стагоддзі, інтуітыўна патрэба ў гэтых адзінках адчувалася вельмі даўно, па крайняй меры, з часоў стварэння першых алфавітных сістэм, калі адзін гук адлюстроўваўся адным графічным знакам, што характарызуецца як геніяльнае адкрыццё, а алфавітнае адлюстраванне членападзельнасці мовы зазначаецца нават як яе сутнасць. Вынаходнікі літарнага пісьма для розных моў (у тым ліку Кірыл і Мефодый для славянскай пісьменнасці, якая ва ўдасканаленым выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове) кіраваліся ў сваёй творчай дзейнасці не столькі на характар вымаўлення гукаў, на іх акустычныя якасці, колькі на функцыі гукаў. Менавіта таму фактычна безліч гукаў маўлення, класы якіх і аб'ядноўваюцца ў сучасным мовазнаўстве ў фанемы, пры іх пісьмовым адлюстраванні зводзілася ўсяго да некалькіх дзесяткаў літар, з дапамогай якіх фіксаваўся не фанетычны, а пераважна фаналагічны прынцып пісьма. Звядзенне мноства рэальных гукаў нашага маўлення да абмежаванай колькасці фаналагічных адзінак і літар адбываецца, магчыма, і таму, што ў гэтых адзінках фіксуюцца толькі тыя прыкметы, якія служаць фаналагічна істотнымі, г. зн. адыгрываюць сэнсаадрознівальную ролю, з'яўляюцца дыферэнцыяльнымі ў мове, нясуць функцыянальную нагрузку. Іменна падсвядомая фаналагічная арыентацыя стваральнікаў алфавітаў прыводзіць да таго, што спецыялістамі так і не створаны строгія арфаграфічныя сістэмы, якія б цалкам адпавядалі гукавым сістэмам той ці іншай мовы. Больш таго, некаторыя алфавіты, напрыклад лацінскі для англійскай мовы, маюць істотныя несупадзенні з гукамі пэўнай мовы.
Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўна адлюстроўвае яе фанетычную сістэму, але, зразумела, далёка не адэкватна адпавядае ёй, бо мае, па-першае, літары, якім няма гукавых адпаведнікаў, напрыклад ь; па-другое, адной літарай перадаюцца або спалучэнні двух гукаў (параўн.: я, е, ё, ю), або якасна розныя гукі ці фанемы (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія і інш.). Асобныя гукі беларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, а таксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннем літар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насенне і інш.).
Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную ролю, выкарыстоўваецца 10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыя е, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцы слова выражаюць спалучэнне гукаў (й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогай дадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк - лук, нёс - нос, спяц ь - спаць, сіта - сыта, без - бэз і г. д.).14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя (у прыватнасці, пасля галосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э), і мяккія (абазначаюцца спалучэннем з ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьме адпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам.
У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца 34 літары, кожная з якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы: рукапісная, друкаваная, малая, вялікая.
А, а, а, А; б, Б. б, Б; в, В. в, В; г, Г, г, Г; д, Д, д, Д; дж, Дж, дж, Дж; дз, Дз, дз, Дз; е, Е, е, Е; ё, Ё, ё, Ё; ж, Ж, ж, Ж; з, З, з, З; і, І, і, І; к, К, к, К; л, Л, л, Л; м, М, м, М; н, Н, н, Н; о, О, о, О; п, П, п, П; р, Р, р. Р; с, С, с, С; т, Т, т, Т; у, У, у, У; ў, Ў, ў, Ў; ф, Ф, ф, Ф; х, Х, х, Х; ц, Ц, ц, Ц; ч, Ч, ч, Ч; ш, Ш, ш, Ш; ы, Ы, ы, Ы; ь, Ь, ь, Ь; э, Э, э, Э; ю, Ю, ю, Ю; я, Я, я, Я.
Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з'яўляецца штучнай, умоўнай, але яе трэба ведаць гэтаксама добра, як табліцу множання, бо ў прыведзеным алфавітным парадку будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныя і г. д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і тэлефонныя кнігі і да т.п.
Паколькі суадносіны паміж літарамі беларускага алфавіту і гукамі беларускай мовы не з'яўляюцца адэкватнымі, для дакладнай перадачы гучання маўлення выкарыстоўваецца фанетычная транскрыпцыя, дзе кожны гук перадаецца асобным графічным знакам. Такім чынам, фанетычная транскрыпцыя служыць пераходам ад літары да гука на аснове тых правіл чытання, якія дзейнічаюць ў дадзенай мове. Транскрыпцыю трэба адрозніваць ад транслітэрацыі, што перадае адэкватнае напісанне слоў чужой мовы. Так, назва рускага горада Арол транскрыбіруецца як [арол], а транслітаруецца як [ор'ол]. Для транскрыпцыі і транслітэрацыі ўжываюцца літары беларускага алфавіта і спецыяльныя значкі, што перадаюць адметнасць гучання затранскрыбіраванага слова. У беларускай транскрыпцыі не выкарыстоўваюцца ётавыя літары, а таксама мяккі знак, замест якога прымяняецца коска, што ставіцца справа і зверху ад літары, суадноснай з мяккім зычным. Гукі, словы, словазлучэнні, сказы і тэксты, што падлягаюць транскрыпцыі, заключаюцца ў квадратныя дужкі (параўн.: [л'], [п'эн'], [ц'ашк'і дз'эн'], [наступ'іла ц'оплайэ л'эта] і да т.п.). Знак [] над літарамі дз, дж перадае злітнае вымаўленне дадзеных зычных беларускай мовы: націск кожнага слова, якое мае звыш двух складоў, памячаецца значком [`]. Пры падоўжаным вымаўленні зычных выкарыстоўваецца гарызантальная рыска, якая ставіцца над адпаведнай літарай (параўн.: [б'ярв'эн'э], [збожа]. Пытальны і клічны знакі прыпынку ў канцы сказа застаюцца назменнымі. Астатнія знакі прыпынку, якія перадаюцца паўзай у вусным маўленні абазначаюцца нахіленымі рыскамі: адной рыскай [/] - кароткая паўза, двума рыскамі [ // ] - доўгая паўза. Двума рыскамі звычайна перадаецца паўза паміж сказамі, ці асобныя сэнсава значымыя выдзяленні кампанентаў сказа пры яго актуальным чляненні. Выбуховы заднеязычны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых запазычаных словах, найперш з польскай мовы, і супрацьпастаўлены па спосабу ўтварэння фрыкатыўнаму заднеязычнаму гуку, перадаецца ў транскрыпцыі літарай г, а фрыкатыўны - літарай h [гірса і hадзіна, ганак і hот і інш.]. Службовыя словы ў тых выпадках, калі яны спецыяльна не выдзяляюцца ў маўленні, калі на іх не падае лагічны націск, вымаўляюцца як адно фанетычнае цэлае разам са знамянальнымі словамі, што спалучаюцца з імі, і перадаецца транскрыпцыяй у адных квадратных дужках, параўн.: пад домам [падомам], над хатай [натхатай] і г. д.
Пры транскрыбіраванні дыялектнага беларускага маўлення, дзе скарыстоўваюцца гукі і іх спалучэнні, якім няма адпаведнікаў у літаратурнай мове, ужываюцца дадатковыя знакі, Так, закрытыя галосныя паўночна-заходняга дыялекту беларускай мовы о, е перадаюцца на пісьме пры іх транскрыбіраванні спецыяльным значком [€]; параўн.: [л` €ес], [к€от], а дыфтонгі гэтага ж дыялектнага вымаўлення значком []; параўн.: [л'іес], [куон']. Літарамі ъ, ь перадаюцца рэдукаваныя ненаціскныя галосныя гукі, што ўжываюцца на месцы націскных а, о, е; параўн.: [дз'ьс'атък, в'ьсна] і г. д.
Зразумеласць і дакладнасць вуснага маўлення дасягаюцца не толькі правільнай пастаноўкай націску ў фанетычных словах, неабходнай інтанацыяй выказвання, але і нарматыўным вымаўленнем яе асобных галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў. Распрацоўкай агульнаабавязковых норм літаратурнага вымаўлення займаецца раздзел мовазнаўства, які называецца арфаэпіяй. Веданне арфаэпічных норм і карыстанне імі ў паўсядзённым маўленні служыць паказчыкам агульнай культуры чалавека, якой не можа быць без культуры маўлення, а праз маўленне матэрыялізуецца ўвесь духоўны свет чалавека, вызначаецца змястоўнасць і багацце гэтага свету.
Выпрацаваныя і закадыфікаваныя ў спецыяльнай літаратуры (навуковай, даведачнай, вучэбнай) арфаэпічныя нормы знаходзяцца ўвесь час пад уплывам гутарковага спантаннага маўлення, або ўзуса, які служыць антыноміяй нормы і супярэчнасць з якім вядзе з цягам часу да змяненняў у мове. У варунках масавага білінгвізму, што характэрны для Беларусі, найбольш значнаму ўздзеянню беларускія арфаэпічныя нормы падлягаюць з боку рускага маўлення, што прыводзіць да інтэрферэнцыі, у тым ліку і на фанетычным узроўні мовы, і да ўзнікнення трасянкі, дзе змешваюцца рысы беларускага і рускага вымаўлення. Акрамя таго, літаратурныя нормы маўлення аказваюцца пад уплывам асаблівасцяў дыялектнага вымаўлення многіх носьбітаў мовы, а таксама арфаграфіі, калі напісанае слова агучваецца непасрэдна ў абход арфаэпіі. Каб пазбегнуць уплыву ўсіх згаданых фактараў правільнае літаратурнае маўленне павінна бесперарыўна знаходзіцца пад усвядомленым кантролем самога прамоўцы, што патрабуе і значнай увагі і інтэлектуальных высілкаў, бо згодна з прынцыпам эканоміі энергіі, або проста "чалавечай лянотай", кожны чалавек імкнецца гаварыць як яму зручней, з меншымі намаганнямі, карацей. Памянёны прынцып прыводзіць звычайна да такой лаканічнасці вуснага маўлення, калі скарачаецца выказванне да эліптычных форм, а ў фанетычным слове больш менш выразна чуюцца толькі націскныя галосныя, у той час як канчаткі слоў могуць страчвацца, гэтаксама як і ненаціскныя галосныя, што рэдукуюцца часам да сваёй поўнай непазнавальнасці.
Арфаэпічныя нормы літаратурнага вымаўлення патрабуюць ад прамоўцы або выразнай артыкуляцыі ўсіх гукаў, або такога іх гучання, якое знаходзіцца ў межах пэўных правіл, выпрацаваных і замацаваных практыкай маўлення і рэкамендаваных у сацыяльным ужытку. Дадзеныя нормы ў адносінах да ўсіх націскных галосных беларускай літаратурнай мовы, а таксама ў дачыненні да ненаціскных і, ы, у зводзяцца да іх выразнага вымаўлення. Астатнія ненаціскныя галосныя рэдуцыруюцца, але таксама не страчваюць усіх сваіх акустычных якасцяў. У адпаведнасці з характэрнай фанетычнай рысай беларускай мовы - аканнем, галосныя о, э, а пасля цвёрдых зычных ва ўсіх ненаціскных складах пераходзяць у а, вымаўляюцца як а, за выняткам не засвоеных іншамоўных запазычанняў і асобных беларускіх лексем (параўн.: інжынер, рэкорд, крывавы і інш.). Гэтыя ж гукі о, э, а пасля мяккіх зычных у першым пераднаціскным складзе пераходзяць таксама ў а, але на пісьме ён перадаецца як я, а сам працэс называецца яканнем (параўн.: лясок, нясу, цяпер і інш.). Пачатковы гук і пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х), што стаяць у канцы папярэдныга слова, а таксама ў складаных словах з першай часткай на цвёрды зычны, пераходзіць у гук ы (параўн.: горад [ы] вёска, лес [ы] поле, Іван з [ы] рай, пед [ы] нстытут і г. д., але смех [і] грэх і да т.п.). Пасля галоснага ў сярэдзіне слова перад націскным і вымаўляецца эпентэтычны (устаўны) гук й (параўн.: кра [йі] на, сва [йі] мі і г. д.), які ўзнікае таксама перад націскным і ў пачатку слова, марфемы, пасля апострафа і мяккага знака (параўн.: [йі] голка, за [йі] мжыць, сям [йі], Іль [йі] ч і г. д.). Эпентэтычны й узнікае і пры вымаўленні запазычаных слоў паміж спалучэннямі галосных (параўн.: сацы [йа] льны, ды [йа] лог і да т.п.). У тых выпадках, калі ў канцы папярэдняга слова стаіць галосны гук, і пераходзіць у й (параўн.: хлопцы [й] граюць, на [й] ржышчы, арэхі [й] жалуды і да т.п.). Прыназоўнік у і пачатковы у вымаўляюцца як ў, калі папярэдняе слова заканчваецца галосным (параўн.: [зазвінела ў вушах], [чытала ўчора] і да т.п.).
1. Анічэнка У.В. Гістарычная фанетыка ўсходнеславянскіх моў / Анічэнка У.В. - Гомель, 1982.94 с.
2. Арашонкава Г.У., Булыка А.М., Люшцік У.В., Падлужны А.І., Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. Мн., Беларуская навука, 1999.175 с.
3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., Універсітэцкае, 1992, 255 с.
4. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. - 3-е выданне. - Мн., 2005. - 240 с.
5. Беларуская мова. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Марфалогія. Мн., Вышэйшая школа, 1987.429 с.
Аналіз розных праграм і падручнікаў па тэме "Вывучэнне фанетыкі". Вывучэнне галосных гукаў і літар, складу і націску, зычных гукаў і літар. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела "Гукі і літары" на ўроках беларускай мовы. курсовая работа [155,7 K], добавлен 05.05.2015
Феномен мовы і паняцце соцыуму. Гісторыя двухмоўя на Беларусі. Этапы фарміравання беларускай мовы. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы. Стылістыка і функцыянальныя стылі. Навуковы стыль і яго разнавіднасці. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі. курс лекций [208,8 K], добавлен 30.03.2015
Слова і яго значэнне. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў слова. Лексіка беларускай мовы паводле находжання, сферы ўжывання. Актыўная і пастўная лексіка. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы. Лексіка сучаснай мовы. Мастацка-паэтычная лексіка. реферат [23,5 K], добавлен 24.01.2009
Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных асаблівасцяў. курс лекций [1,1 M], добавлен 10.02.2010
Сучасная моўная сітуацыя. Сутнастць і асаблівасці білінгвінізму. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды. Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў. Спецыфічныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы. реферат [23,9 K], добавлен 24.01.2009
Паняцця, асаблівасці і граматычна характарыстыка часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнiк, прыслоўе, інфiнiтыў i дзеепрыслоўе. Службовыя часціны мовы. Часціцы і мадальныя словы. Выклічнікі і гукапераймальныя словы. курсовая работа [77,0 K], добавлен 25.01.2011
Этнамоўная самасвядомасць і развіцце беларускай мовы. Аналіз перапісаў насельніцтва. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў. Сучасная этнамоўная сітуацыя ў Беларусі. курсовая работа [70,3 K], добавлен 10.01.2011
Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д. PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах. Рекомендуем скачать работу .

© 2000 — 2021



Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы реферат. Иностранные языки и языкознание.
Курсовая Работа Договор Дарения
История Любви Троекуровой И Дубровского Сочинение 6
Эссе На Тему Знание Трех Языков
Дипломная работа по теме Совершенствование кадровой политики туристской фирмы (на примере ООО 'Пегас-Новосибирск')
Сочинение Образ Екатерины В Пьесе Островского Гроза
Реферат: Внешняя политика Советского государства в 20-е годы
Курсовая работа по теме Теневая экономика России
Вред Курения Реферат На Английском Языке
Дипломная работа: Розрахунок енергозберігаючих заходів
Контрольная Работа На Тему Транспортировка Газов Во Время Тренировки На Выносливость
Послушай Сочинение Разных Композиторов Попробуй Услышать Музыку
Реферат по теме Реклама на вокзалах и в аэропортах
Короткое Эссе О Максиме Греке
Историческое развитие сознания у человека
Индустриализация В Ссср Особенности И Значение Реферат
Политические Учения Реферат Скачать
Реферат: Утренняя гимнастика в раннем возрасте
Доу Темы Курсовых
Курсовая работа по теме Расчёт и анализ показателей выполнения плана работы и использования подвижного состава дороги
Сочинение Моя 12 Школа Сыктывкар
Будова і склад ґрунтів - Геология, гидрология и геодезия реферат
Численность населения мира - География и экономическая география реферат
Методологические аспекты проведения аудита и особенности тестирования системы компьютерной обработки данных - Бухгалтерский учет и аудит реферат


Report Page