Анты-Расея замест сябе

Анты-Расея замест сябе

Swajūnas

На прасторах цэнтральна-ўсходняй Еўропы ад Украіны да Літвы пашыраецца даволі непрыемная тэндэнцыя-ідэнтычнасць, пабудаваная выключна на адмаўленні расейшчыны. Нам асабіста з Расеяй, даўно ўсё зразумела. Але адна справа разумець сутнасць з’явы і сфармаваць адпаведнае да яе стаўленне, зусім іншае-ставіць у цэнтар сваёй экзістэнцыі старання быць супрацьлегласцю чамусьці, па факце зрабіўшы гэта цэнтрам свайго сусвету. Гэтым людзям нашмат даражэй трэцясортная “еўрапейскаць”, ЕЗ-НАТА, “фарпост цывілізацыі”, чым уласны народ, яго мова і традыцыя-свайго роду сатанізм са свету Пуціна-яму “назло” яны ідуць на гей-парады, змагаюцца з клятымі скрэпамі, машуць сцяжкамі чужых вайскова-палітычных блокаў, дзе ані Літва, ані Латвія не адыгрываюць ніякай значнай ролі. Гледзячы рэтраспектыўна-вершыня “прасутнутасці” у 19 стагоддзі для іх было б стаць палякам “назло” цару, трымацца каталіцызму “назло” праваслаўю. Важным чыннікам для іх з'яўляюцца барацьба з “ватнікамі” , да кола якіх яны ўпісваюць усіх нелаяльных “лініі партыі”. Значна больш за Літву іх цікавіць Украіна, бо там, вядома ж, ідзе вайна "цывілізацыі" супраць "варварства"..

Бадай, найбольш характэрным пастаўніком такіх настояў ёсць “публічная інтэлектуалка” і вядомая пісьменніца Крыстына Сабаляўскайте, якая нядаўна апублікавала артыкул “Нязручнае ВКЛ” ('Nepatogioji LDK'). Галоўнымі ворагамі там прагалошана правінцыялаў, нацыяналістаў, шавіністаў, што выкінулі “стагоддзі еўрапейскай гісторыі” на сметнік, ігнаруючы “традыцыю” Рэчы Паспалітай і канстытуцыі 3-га траўня (!!), па выніку якой ВКЛ было пазбаўлена нават фармальнага статусу дзяржавы. Да спісу “пра-рускіх” калабаратаў далучаныя такія значныя для літоўскай самасвядомасці асобы, як Басанавічус, Даўкантас, Нарбут. Яны ж, паводле аўтаркі, прыдумлялі нейкай “неапагаства” (вельмі характэрны тэрмін для дадзенага серадовічша), адмаўляючы каталіцызм і ўсю не этнічна літоўскую гісторыю. А міжвенная Літва, у сваю чаргу, для яе-гэта суцэльны комплекс непаўнавартаснасці з “этна-лігвістынай вясковай свядомасцю”. 

 

Чаму ж, паводле гэтай магічнай логікі, правінцыяламі лічацца людзі, якія разблытвалі вузлы гісторыі (а не ганарыліся іх наяўнасцю), шукаючы тутэйшых сэнсаў, а не аўтар(ка) а выказвання: “Саміт НАТА ў Вільні даказвае, што з’яўляемся фарпостам Еўропы”. Ці не прыклад гэта тыпова ўсходнееўрапейскага “комплекса захаду” і вечнай прагі знешняй дэлегітымізацыі? Такое мысленне, паводле прынцыпу, ёсць абсалютным праізводным ад Homo Soveticus\Impericus, дзе касметычна змянілі плюс на мінус, цалкам захаваўшы парочную сутнасць.


Чым жа з нашага погляду вартая рэспубліка 16 сакавіка (16.02.1918-дзень агалошання незалежнасці Літвы)? Нягледзячы на знешнюю мадэрнавасць, палітычныя эліты Літвы легітымізавалі існаванне сваёй дзяржавы праз апеляцыю да традыцыі-як моўнай, так і рэлігійнай. Трэба прыгадаць, што рэдакцыя газеты Aušra‘світанак мела выразны канфлікт з патрыятычнымі каталіцкімі дзеячамі, у тым ліку класікам літоўскай літаратуры, Антанасам Баранаўскасам. Напаляганне на архаічнасці і аўтахтоннасці чырвонай ніццю праходзіць у творах Басанавічуса і Смятоны.


Даволі грунтоўна ў працах таго ж Смятоны прадстаўлена крытыка хрысціянства не толькі, як ідэалогіі крыжакоў (якая сама па сабе не ёсць праблемай для многіх аўтараў), але як касмапалітычнай альбо ўласна польскай з’явы, якая знішчала аўтэнтычныя сэнсы літоўшчыны і, нарад ці, можа дапамагчы ў адраджэнні. Вядома, ковенская Літва не была пазбаўлена тыпова мадэрнавых хібаў, што паказаў выпадак абсалютная маргіналізацыі праекту пан-бацкай дзяржавы Ёнаса Шлюпаса, куды павінны былі ўваходзіць не толькі Латвія і Літва, але і яцвяжскія ды крыўскія землі. Але выйсці па-за мадэрнавая разуменне “нацыі” і яе “інтарэсаў” у Літве не атрымалася.

 

У любым выпадку, усё лепшае і вартае ўвагі ў Літве-гэта наробак у дамінуючай большасці не сучасных яе грамадзян і, дакладна, не правінцыйных агульнаеўрапецаў кшталту Бумблаўскаса ці Сабаляўскайте. Трэба дадаць, што гэты тэкст-не акт літоўскага патрыятызму, а хутчэй дэманстрацыя пэўных архетыпаў, якіх абсалютна непазбаўленныя і "замагары за беларушчыну".


Report Page